*Сумленныя людзі
Меркаванне *Сумленных людзей
Гэта аўдыёверсія матэрыялаў, якія беларуская незалежная ініцыятыва *Сумленныя людзі публікуе на платформе Substack. Гэта нашы разважанні і аналіз па матывах падзей, што адбываюцца ў Беларусі. Слухайце і дзяліцеся з намі сваімі меркаваннямі. Тэкставыя версіі матэрыялаў можна прачытаць тут: honestby.substack.com.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Жыццё без «адлігі»: чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі 17.04.2026 11:58
Апошнім часам выхад з турмаў значнай колькасці палітвязняў дае спадзяванні калі не на «адлігу», то хаця б нейкае суцішэнне, затарможванне працэсу рэпрэсій. Вялікая надзея ўскладаецца на перамоўны трэк з амерыканцамі: можа, хаця б Трампу ўдасца паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб ён не толькі выпусціў палітвязняў, але і перастаў набіраць новых. Але, на жаль, статыстыка і факты малююць зусім інш...
Паміж Тэгеранам і Вашынгтонам: новыя страхі беларускага рэжыму 18.03.2026 7:20
Пачатак вайны ў Іране стаў для Аляксандра Лукашэнкі сапраўднай нечаканасцю і ў выніку прымусіў сесці на шпагат паміж двума бакамі. Толькі праблема ў тым, што з кожным разам гэты шпагат вымагае ад яго ўсё большых высілкаў, каб трымаць раўнавагу. У нашым новым матэрыяле мы разважаем пра наступныя факты: – маўчанне Лукашэнкі ў самы гарачы момант; – «гаваркую» прапаганду, якая сказала больш, чым трэб...
«Міратварэнне» пад ударам: як Зяленскі і Пуцін перакрэсліваюць надзеі Лукашэнкі сесці за стол перамоваў 24.02.2026 9:45
Заканчваецца чацвёрты год вайны, і Лукашэнка ўсё не губляе надзеі трапіць за стол перамоваў і ператварыцца з суагрэсара ў міратворца. Але ў пачатку 2026-га нешта пайшло не па плане. У гэтым выпуску: — Мы разбяромся, як мары Аляксандра Лукашэнкі пра «міратворчы» трыумф сутыкнуліся з жорсткай рэальнасцю і чаму запрашэнне ад Трампа так і не стала для яго шчаслівым білетам? — Паглядзім, як Уладзімір...
Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа 03.02.2026 11:25
Новы год пачаўся без перадышкі. Пакуль свет даядаў салаты, у Венесуэле адбыўся сапраўдны экшэн з выкраданнем дыктатара. І пакуль нехта даставаў папкорн, у Мінску сур'ёзна напружыліся. Чаму «прывітанне» з Лацінскай Амерыкі стала трывожным сігналам для беларускай сістэмы і каго зараз КДБ пачне вылічваць як патэнцыйных здраднікаў? У новым матэрыяле *Сумленных людзей на мы разбіраем ключавыя трэнд...
Перапісванне гісторыі: як рэжым Лукашэнкі сцірае памяць пра 2020 год і што рабіць грамадству 08.12.2025 9:45
Беларускі рэжым актыўна ўзяўся за тое, каб перапісваць гісторыю 2020 года пад сябе. І калі не паспяшацца, нашы дзеці і ўнукі будуць вывучаць у школах, як у гэты перыяд іхныя бацькі ды бабулі з дзядулямі «расшатвалі» краіну, імкнучыся «здаць» яе замежным дзяржавам. Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/2020-e67 . У Substack гэта мож...
Блогеры на службе ў дзяржавы: якія меркаванні распаўсюджваюць лідары меркаванняў у Беларусі? 18.11.2025 8:57
Ужо ні для каго не сакрэт, што беларускія ўлады сур’ёзна ўзяліся за блогераў ды публічных асоб, якія жывуць унутры краіны і актыўна вядуць сацыяльныя сеткі. Тыя, хто расказваў пра вечарынкі ды бургеры, адначасова пачалі выказвацца на тэмы «надзвычайнай дзяржаўнай важнасці». Як працуе новая дамова паміж блогерамі і ўладамі і куды ўсё гэта можа прывесці? Гэты матэрыял таксама даступны для прачытанн...
Беларуская мова: сувенір ці частка жыцця? 03.11.2025 9:09
У Беларусі беларуская мова – як сувенір, які можна паставіць на прыметнае месца і паказваць дарагім гасцям... Але тых, хто захоча гэтым сувенірам карыстацца ў штодзённым жыцці, чакаюць сур'ёзныя выпрабаванні і непрыемнасці. Усё таму, што на дзяржаўным узроўні такой мэты, як развіццё беларускай мовы, няма. Ці, хутчэй, ёсць, але толькі на паперках у чыноўнікаў. Так жа на паперках гэта ўсё і рэал...
Краіна, якая сядзіць за кратамі 21.10.2025 7:54
Беларусь за пяць гадоў ператварылася ў краіну, дзе кожны чалавек так ці іначай сутыкнуўся з рэпрэсіямі – або сам, або праз сваякоў і знаёмых. І калі пра палітвязняў чулі, напэўна, усе і нават могуць назваць прыблізную колькасць гэтых людзей, то пра яшчэ адну катэгорыю беларускіх грамадзян, якія адчуваюць рэпрэсіі на сваёй скуры, кажуць не вельмі часта. Гаворка – пра сваякоў тых, хто сядзіць за кра...
Гарачы верасень 2025: ад вучэнняў да вызваленняў 01.10.2025 11:02
Верасень выдаўся па-сапраўднаму гарачым: падзеі, якія ў ім адбыліся, пакінулі даволі цікавы след пасля сябе, і ўсё паказвае на тое, што адчуваць яго мы будзем яшчэ даволі доўга. Калі не сказаць больш: падобна, яны вызначылі для ўсіх нас новую рэчаіснасць, у якой пэўны час нам давядзецца жыць. Якія гэта падзеі і пра што яшчэ яны сведчаць — слухайце ў новым аўдыёматэрыяле «Меркаванне *Сумленных людз...
Бывай, Б.У.Л.Ь.Б.А.С.Р.А.Ч. Ці гатовыя мы да цывілізаванай дыскусіі? 18.09.2025 8:13
Сёння пагаворым пра бульбасрач — так, здаецца, апошнім часам называюць дыскусіі і сапраўдныя сваркі, якія бурляць у сеціве паміж беларусамі і беларускамі? Бульбасрачам хочацца сказаць «бывайце», а вось добрыя дыскусіі патрэбныя. І чым больш іх будзе, тым лепш. І вось чаму... Адказ на гэтае пытанне — у нашым новым матэрыяле — аўдыёверсіі артыкула, які апублікаваны ў акаўнце *Сумленных людзей на пла...
Беларуская адукацыя: сістэма выхавання «гасударавых людзей» 01.09.2025 9:11
«Мы згубілі моладзь», – прызнаваўся Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў ліпені 2020-га. І паступова з разгортваннем рэпрэсій ён пачаў разгортваць і новую, «ідэалагічна правільную» сістэму выхавання і адукацыі. Ува што ён здолеў пераўтварыць яе за пяць гадоў, каго зараз рыхтуюць у школах і ВНУ з нашых дзяцей? І для якіх мэтаў Лукашэнку патрэбныя верныя «гасударавы людзі»? Адказы на гэтыя пытанні можна знайс...
Неперагорнутая старонка: чаму не адпускае 2020-ы? 15.08.2025 7:39
«Давайце перагорнем гэтую старонку», – сказаў Лукашэнка ў 2020-м пасля маштабных пратэстаў. Але сказаў гэта ён не беларусам, а прапагандыстцы Маргарыце Сіманьян, калегі якой трапілі ў мясарубку, зладжаную лукашэнкаўскімі сілавікамі. Беларусам жа Лукашэнка перадаў: «Дойдём до каждого!» І цяпер з зацятасцю выконвае сваё абяцанне. Чаму ён ніяк не перагорне старонку 2020 года і ці добра мы ўсе вывучыл...
Дзеці двайнога прызначэння: як расійская ваенная машына ўцягвае ў вайну супраць Украіны дзяцей 01.08.2025 10:44
Падлеткаў завабліваюць удзельнічаць у спецыяльных конкурсах дадатковымі баламі да адзінага дзяржаўнага экзамена, а заданні даюць «двайнога прызначэння», пад якімі лёгка ўгадваюцца рэальныя ваенныя задачы. І ўсё гэта з блаславення самога Пуціна. У гэтай гісторыі жахлівае ўсё. Але найбольш сумна, што яна наўпрост тычыцца і беларускіх дзяцей. Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформ...
Гандаль без сораму: палітвязні як частка прайс-ліста Лукашэнкі 25.07.2025 6:36
Лукашэнкаўская прапаганда агучыла цэннік за лёсы палітзняволеных. Яна патрабуе: «адкрыць неба» — за выхад на волю нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, адкрыць межы — за вызваленне Анджэя Пачобута... Палітзняволеных у Беларусі — больш за тысячу. Гэта значыць, патэнцыйных патрабаванняў таксама можа быць шмат. І нягледзячы на тое, што Лукашэнка — даўні прафесійны гандляр чалавечымі душамі, ёсць у...
Як спрут Лукашэнкі ўцягнуў Беларусь у вайну 18.07.2025 9:32
Лукашэнка ўсё цудоўна ведаў і ўцягнуў Беларусь у вайну 23 траўня BELPOL апублікаваў даклад , у якім на фактах даказвае, што Лукашэнка добра ведаў пра наступ Расіі на Украіну ў лютым 2022 года. 😡 «Я вам клянуся, у нас [з Пуціным] не было размовы, што Расія будзе здзяйсняць супраць Украіны нейкія дзеянні», – казаў ён у жніўні 2023-га. 🤬 «У мяне часта пытаюцца, ці ведаў я пра тое, што гэтая вайна...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.