Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Tv BE ↓ 95 episodes

Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе. Наш тэлеграм

Author

Першы Гікаўскі

Category

Tv

Podcast website

piersy.mave.digital

Latest episode

Jun 21, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

ЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ 21.06.2026

Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War. Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy

АСАБЛІВЫ 31.05.2026

«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі. У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту. Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася...

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ 21.05.2026

У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе. Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.
 Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не п...

МЫ КОНЧАНЫЯ 28.04.2026

У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку. Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.
 Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына пера...

OPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2 01.04.2026

OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў год...

РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО 15.03.2026

У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года. Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул пат...

XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O 25.02.2026

У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі. Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы...

ПЕРАКЛАД ЯК ПРАФЕСІЯ,БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК МАСАВЫ ПРАДУКТ, МЕМЫ І ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ 400 ТАЙТЛАЎ 09.02.2026

Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны. Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлег...

Правал VR, Вайбкодзінг і Прэзідэнтскія ўзнагароды 25.01.2026

Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy Спасылкі...

GROK ПАД УДАРАМ, АПЕРАТЫЎКА ПА КОШЦЕ НЫРКІ І SIRI НА GEMINI 21.01.2026

У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрц...

НАРЭЗНЫ - ВЫНІКІ 2025 30.12.2025

Сёння 30 снежня і чэсна кажучы мне вельмі впадлу пісаць апісанні. З надыходзячымі святамі, любім вас і пабачымся ў наступным годзе.

МОЙ РОДНЫ ПЕРШЫ ГІКАЎСКІ 07.12.2025

Прывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі херова мы валодаем мясцовымі мовамі, на што вы можаце заданаціць three hundred bucks, што такое нацыянальная крыпта вёска і чаму шортсы ад пронхаба зусім не крутыя. Спасылкі з выпуска: Падтрым...

СКАНДАЛ У ROCKSTAR, ТРЫ НОВЫЯ ПРЫЛАДЫ АД VALVE, APPLE НА GEMINI І РОСТ SWITCH 2 26.11.2025

Прывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны выбух, паказаўшы Steam Machine, VR-шлем Steam Frame і новы Steam Controller і ўсё гэта на базе SteamOS. Apple інтэгруе ў Siri кастамную мадэль Gemini і рапартуе адзін з самых моцных квартала...

PS6 У СТЫЛІ NINTENDO SWITCH, ШТО З КОШТАМІ НА КАНСОЛІ, НОВЫ XBOX І VR АД STEAM 09.09.2025

У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ. Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх даражэзны Xbox Next, а Valve рэгіструе гандлёвую марку Steam Frame — то ці міні-кансоль, ці то новы VR. Ars Technica разабраліся, чаму цэны на кансолі больш не падаюць, а толькі растуць. C...

Вірус з ШІ, іск супраць ChatGPT, торэнты на iPhone і новы серыял Netflix 02.09.2025

У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у Еўропе, што ставіць пад сумнеў эфектыўнасць DMA; а Netflix перахапіў у Apple і Amazon новы серыял ад аўтара True Detective з Мэцью Макконахі. Акрамя таго — Robinhood вырас у фінтэх-гіганта, Go...

PS5 Б’Е РЭКОРДЫ / ВАЙНА ШІ: АЛЬТМАН СУПРАЦЬ МАСКА / БЭЛА РЭМЗІ ХОЧА СТАТЬ ЧАЛАВЕКАМ-ПАВУКОМ 26.08.2025

Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд. «Голы пісталет» вяртаецца! Але ці патрэбныя нам старыя камедыі?

Падрабязнасці — у відэа. Таймкоды:
00:00 Пачатак 13:59 PlayStation 5 ідзе ўпоперак з...

Скарачэнні ў Xbox, Meta ўсё яшчэ верыць у AR, Nvidia каштуе як краіна 14.07.2025

Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым...

Цукерберг набывае людзей, Microsoft і OpenAI пасварыліся, Даўбаграі з Ubisoft 22.06.2025

Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒 У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. См...

РЭДЫЗАЙН IOS, NINTENDO SWITCH 2 ДАРАЖЭЙШАЯ ЗА PS5, ГУЛЬНІ ПА 90€ 07.04.2025

Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць усё пад шызу Vision Pro, а Nintendo Switch 2 — гэта калі Cyberpunk працуе, а цэны — як на нырку. Плюс: покемоны на продаж, Minecraft рве кінапракат, Neuralink шукае новых кіберлюдзей. Караце...

Семдзесят Чацверты 09.02.2025

👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

МАСК ДУРНЕЕ АД ГЭТАЙ ПРЫКОРМКІ 02.02.2025

Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна паказваюць за закрытымі дзвярыма – пагаворым, што вядома. Pebble нечакана вяртаецца – але ці мае сэнс у 2025-м? Tesla і X зноў у цэнтры ўвагі – Ма...

НЕ ЗБІРАЙ ПК ПАКУЛЬ НЕ ПАСЛУХАЕШ ГЭТЫ ПАДКАСТ 28.01.2025

Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя клубы, абмяркоўваем mp3-плэеры, VR і вечнае пытанне: сабраць ПК самому ці не мучыць сябе і ўзяць гатовы? [00:00] Пачатак [04:41] Дзяды ўзгадваюць кампутарныя клубы  [14:12] Што такое гэтыя...

НІЯКАЙ ЭКСКЛЮЗІЎНАСЦІ, ШРАЙЕР І HALF-LIFE 3 12.01.2025

Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo. TikTok можа спыніць працу ў ЗША ўжо ў студзені, і гэта моцна ўдарыць па платформе з яе 170 мільёнамі карыстальнікаў. Sony тым часам паказала канцэпт парку забаў па сваіх гульнях, дзе можна буд...

KamBeg - МРГ, ШІ ў дубляжы, Валадар пярсцёнкаў 28.12.2024

Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ. І тут важнае: дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе! Вы – як тая скрытая сцэна пасля тытраў: заўсёды прыемны сюрпрыз. Жадаем вам у новым годзе больш прышпільнага к...

ШО ТАМ НА TGA 27.12.2024

Вітаем у 69(😏) выпуску! Сёння мы абмяркуем выключна TGA 2024 — нарэшце хоць нешта добрае за гэты год. Хутчэй за ўсё, вы святкуеце Каляды. Спадзяёмся, што паспелі выкласці гэты выпуск своечасова. Са святам вас! Дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе, і яшчэ пачуемся на выходных. Прыемнага праслухоўвання! 🟠Вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў: https://t.me/moj_rodny_huk/145 🟠Не пагражай Паў...

Listen to the Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.