Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Tv BE ↓ 95 episodes

Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе. Наш тэлеграм

Author

Першы Гікаўскі

Category

Tv

Podcast website

piersy.mave.digital

Latest episode

Jun 21, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Steam у рэкордах, Star Citizen у праблемах, а Stardew у кайфе 11.12.2024

Гаворым пра новы рэкорд Steam – 39,2 мільёна гульцоў адначасова! Path of Exile 2, Marvel Rivals і Delta Force узарвалі чарты і сервакі. Разбіраемся, як Star Citizen з бюджэтам у $750 мільёнаў усё яшчэ топчацца на месцы, і чаму Stardew Valley лепшы сродак ад стрэсу, чым кава і мемы пра котак. Карацей, 68-мы выпуск: пасядзім, пагаворым, пасмяемся. Смачна слухаць 🟠 Глядзець Німону: https://t.me/moj_...

Steam супраць распрацоўшчыкаў, Microsoft супраць FTC, Ілан супраць займеннікаў 02.12.2024

Ну што, мы гэта зрабілі — ужо трэці тыдзень запар выходзім на сувязь! Гэта, дарэчы, наш 67-ы, і, калі шчыра, самі не верым, што так часта сустракаемся. Гэтым разам разбіраем:  Чаму распрацоўшчыкі наехалі на Valve і іх знакамітую 30% камісію, Microsoft апынулася пад ударам FTC, Маск зноў трапіў у драму і прычым тут Avowed, (і ўсё праз займеннікі). А яшчэ: Ubisoft будуе свой “Animal Crossing”, Sony...

NVIDIA ўзлятае, Tesla не забівае, а Sony набывае 25.11.2024

У гэтым выпуску разбіраем, як NVIDIA зрабіла фінансавы рывок дзякуючы штучнаму інтэлекту, што адбываецца з Tesla і чаму яна апынулася на вяршыні сумнай статыстыкі, а таксама пра тое, як Sony плануе захапіць свет анімэ і гульняў. Чуткі пра рэмастэр Dark Souls 3, вынікі Alan Wake 2 і галоўныя фаварыты The Game Awards 2024 
00:00 Пачатак 14:36 Чаму Лешы не падабаецца сталкер 30:31 TGA
35:43 Шмат грош...

Бу! Напужаўся? 17.11.2024

Не бойся, гэта ж мы, «Першы гікаўскі», мы цябе не абразім! Сядай побач, слухай 65-ы выпуск пакуль твае вушы не стомяцца. [00:00] пачатак [17:43] Warcraft 1/2  [29:17] Сметніца гарыць (Ubisoft) [34:11] Сімулятар спадканняў з гітлерам заблакуюць [44:54] Чарговые цфжкасці ў Зорных Войнах [47:39] Чаму трэба дзякваць ChatGPT [55:45] Microsoft рубіць грошы і персанал [01:04:31] Бэта IOS  ➡️"Усе дагэтуль...

Актуальныя, але тупыя пытанні пра ШІ 20.10.2024

Вітаем, шаноўныя слухачы, слухачкі і небінарныя беларускамоўныя андроіды! 64-ы выпуск нашага падкасту ўжо тут, і мы падрыхтавалі для вас нешта сапраўды захапляльнае. Як змяніўся ШІ за апошні год, чаму Еўропа ў праблемах праз Акт пра ШІ, каго з нас зволяць з працы, як зрабіць добра, націснуўшы адну кнопку, і з’яўленне новых карпарацый зла. 00:00 — Пачатак 02:05 — Як змяніўся ШІ за апошні год? 10:18...

VR параноя, Remedy зычыць грошы да заробку, Лазня з працэсараў Intel 08.10.2024

Вітаем, панянкі-сэксуалкі, з вамі 63-і выпуск Першага. Мы сабраліся, каб пагутарыць пра тое, чаму VR выклікае параною, як пазычыць пятнашку да заробку ў кітайцаў, як знайсці адказ на пытанне, ці тоне гаўно, і як утульна пабудаваць лазню з працэсараў Intel. Элітарцы дзякуй за падтрымку! Новы тг канал Вожыка: https://t.me/vozhyk_voice Мой Родны Гук: https://t.me/moj_rodny_huk AIA podcast: https://t....

Як памерлі Зорныя Войны 28.08.2024

Вітаначкі, даражэнькія. Зноў гэтыя два будуць вам нешта распавядаць, скачучы з тэмы на тэму, але, калі вы з намі, то, відаць, вам падабаецца. Ёсць такі цудоўны выраз: "То панос, то залатуха". Дык вось менавіта так і можна апісаць нашыя апошнія выпускі. Мы наладзілі гук, але на гэты раз у нас адваліліся (сракі) камеры. Прамбачце нас. Прыемнага вам праслухоўвання. У 62-м выпуску мы абмяркавалі, чаму...

SearchGPT, Ubisoft і могілкі Google 29.07.2024

Прывітанне сябры! У 61 раз мы абмеркавалі новы пошукавік ад OpenAI - SearchGPT, які апрацоўвае даныя ў рэальным часе і дае гатовыя адказы замест спасылак. Таксама яны пагаварылі пра скарачэнне бюджэту Apple TV+ на вытворчасць кантэнту праз страты ў стрымінгу і высокага адтоку падпісчыкаў. Абмеркавалі скандал вакол фальшывых гістарычных крыніц для Assassin's Creed: Shadows ад Ubisoft. І, нарэшце, р...

Беларускі кантэнт, Вадзім прадаў PlayStation і NVIDIA перамагла APPLE 10.06.2024

Вы не чакалі, мы не чакалі, ніхто не чакаў. Але 59 элітарны выпуск Першага ўжо даступны. Што цікавага паглядзець на беларускай, анонсы Summer Game Fest, як Human AI Pin абасраліся і навошта нам новая Siri. Рады зноў быць з вамі! 
👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy  👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 
🔹 Вадзім у Х/Твітары: https://twitter.com/vadimkotel  🔹 Вожык у Х/Твіт...

АЛІНА НАГОРНАЯ – Экстрымізм, Рэйвы і Мова 404 29.04.2024

Нядзеля, вечар, Першы Гікаўскі: [00:00] пачатак [00:54] Уплыў экстрымізму [08:43] Беларускія рэйвы [15:34] Топ Беларускіх музеяў [19:23] Псіхалогія выжывання [28:11] Маленькая раклама [32:01] Пра штучны інтылект [37:36] Лакалізацыя "Мовы 404" [41:51] Адкуль натхненне [48:11] Пра хэйт [51:32] Адкуль грошы [56:43] Магчымы лёс мовы [01:21:17] Сучаснасць [01:26:17] Пытанне працы [01:29:27] Калі ўсё зм...

ЦУКЕРБЕРГ НАСТОЙЛІВА РАІЦЬ КІТАЮ ТАСТАВАЦЬ РЭКЛАМУ Ў МЕНЮ "ПУСК" 21.04.2024

Спадарства, з вамі 57 выпуск Першага. Тадыцыйна абмяркоўваем навошта Цукербергу барада, нормы Белага Дому па выкарыстанні ШІ, што дадасць Twitch у сваю аппку і як мы будзем з гэтым далей жыць. Таймкоды: [00:00] Пачатак [48:02] 25 год турмы за крыпту [52:55] Нормы і рэкамендацыі для выкарыстання ШІ [01:09:07] Цукерберг не крадзі! [01:12:05] Кітай пераходзіць на айчыннае жалеза [01:19:31] Вельмі кар...

МЕЛКАЗЁРАЎ - Ад калыханкі да Bring me the Horizon 07.04.2024

Вось вам крыху статыстыкі. ПГ выходзіць чацвёрты тыдзень запар і другі тыдзень запар у нас раз'ебны госць. Думаю ўсе мы ведаем Мікіту, у новым выпуску мы даведаемся яго крыху бліжэй. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду.  [00:00] Пачатак [09:52] Што слухае Мікіта [27:21] Ці магчыма палюбіць свет спорту? [40:52] Гульнявы досвед Мікіты  [51:17] Тэлебачанне на якім мы сталелі [01:15:04] Беларуская гэ...

Ap$ent - Раскамнагляд, Русафобія, Цой ды Можна я з табой 01.04.2024

Вітаем шаноўнае, у 55 выпуску да нас вярнуўся Сеня Апсэнт каб адказаць на самыя відавочныя пытанні за апошніх паўтары гады: [00:00] Пачатак
 [18:11] Чаму не было інтэрв'ю пасля поспеха "можно я с тобой" [26:03] Цяжар папулярнасці [35:55] Чаму стрэльнула "можно я с тобой" [52:30] Чаму AP$ENT заблакаваны на яндекс музыкцы і пытанне грошай [59:20] Біллборд і чарты  [01:03:26] Што слухае AP$ENT [01:12...

BLIZZARD УСЁ? 25.03.2024

Нечакана, але першы гікаўскі другі тыдзень запар у вашых падкастапрыёмніках. І вось што мы вырашылі абмеркаваць у 54(ці 55, мы не ведаем) выпуску [00:00] Пачатак [16:07] Cпадарожнікі-шпіёны ад Маска [21:25] Devkit Xbox у Паўднёвай Карэі [33:37] Blizzard абасраліся(зноў)  [42:09] PS5 Pro і багата лічбаў [50:26] Кампанія якую шкада (Remedy) [54:58] Epic Games Store на iOS і Android  [58:36] Пера...

ШТО ТАМ У SONY? 17.03.2024

PS5 Pro плануецца ў 2024, рэвалюцыя ў ЗША, Цім Суіні назваў Valve крытынамі і хто набудзе амерыканскі ЦікТок. Усё гэта ў 54 выпуске падкаста Першы Гікаўскі!  [00:00] пачатак [10:13] Рэклама [14:35] PS5 Pro [24:17] Рэвалюцыя ў ЗША [30:47] Цім Суіні назваў Valve крэтынамі [39:22] TikTok у ЗША засталося на тры дні [46:18] Twitch сышоў з Паўднёвай Карэі [48:39] Marvel звольніла Бо ДэМайо [58:25] Рак с...

Хавалі XBOX, падралі два баяны 26.02.2024

👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy 👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski Прывітаннечкі спадары,спадарыні, ды небінарныя асобы, з вамі трэці сезон ПГ. Майкрасофт з’ехалі зглузду і адмаўляюцца ад экзлюзіваў, лепей чым у Sony ужо не атрымаецца, Nintendo Switch толькі для немаўлят і чаму вы ніколі не павінны чытаць Дзюну. Мы сумавалі! [00:00] Пачатак [40:46] Пахаванне XBOX?  [55...

ПП - Пяцьдзесят Першы 30.12.2023

Тут мы павінны нешта напісаць, але зараз 23:05, 30 снежня, і нам лянотна. У госцях Лёша RGBelarus, добра вам парэзаць салаты і адсвяткаваць.  Прадам гараж Patreon: https://www.patreon.com/piersy Telegram: https://t.me/piershy_hikauski Twitter Lošy: https://twitter.com/Roswell_ap Twitter Vadzima: https://twitter.com/VadimKotel1 Twitter RGB: https://twitter.com/RGBelarus Канал RGB: https://www.youtu...

Штучная будучыня, Кіберпанк і Лепшая гульня году 25.12.2023

Сёння ў нас абмеркаванне вынікаў TGA (вы ж іх нідзе акрамя нас не чулі, ага), ОpenAI абасраліся, Bethethda абасраліся, Ubisoft абасраліся, E3 абасраліся, Twitch абасраліся. Толькі ў The Legends of Zelda: Tears of the Kingdom усё добра. Patreon: https://www.patreon.com/piersy Відэа: https://www.youtube.com/channel/UCLG27ZDkE_QIrvbqSmz0-VA

Маленькі беларускі сусвет 27.11.2023

Гэтая гісторыя пачалася некалькі месяцаў таму. Сядзеўшы без працы, я зрабіў сцэнар пад назвай «Чаму беларусы могуць навучыцца ў Канье Уэста і прычым тут Нарута». З ім я пайшоў да беларускіх медыя. Ведаеце, мне здавалася, што пасля некага «адраджэння» камусці будзе цікава рабіць кантэнт не толькі пра палітыку і які стан здароўя лукашэнкі (сёння вось зноў было). У выніку мне адказалі, што каб пісаць...

Капітан Марвел, Забастоўка актораў і новы Steam Deck 17.11.2023

Дажджы, холад, восеньская маркота.. Што ж можа прынесці праменьчык святла і хатняга цяпла ў гэты лістапад? Вядома ж 49 выпуск нашага падкасту! [00:00] Пачатак [03:43] НАРыкі [23:34] Капітан Марвел 2 [32:16] Стыў Возняк шпіталізаваны ў Мехіка [40:43] Гільдыя акцёраў ЗША спыніла забастоўку [46:28] Steam Deck з OLED-экранам [51:24] Другогі сезон "Аркейн" [52:24] Golden Joystick Awards 2023 [58:52] Вы...

Alan wake 2, Spider-Man 2, Microsoft набыла Activision 2 31.10.2023

Кастрычнік сканчаецца, а значыць што? Новы выпуск Першага Гікаўскага ўжо можна паслухаць. Зрабіце гарбату, сядзьце на падваконне і паразважайце аб ты што вы рабілі апошні год. А мы абмяркавалі як выйшаў Alan Wake 2, чым адрозніваецца Spider-Man 2 ад першай часткі і як хутка нам прыйдзецца плаціць за твітар.  [00:00] Пачатак [03:37] Выйшаў Алан Вэйк 2 [17:28] Выйшаў Чалавек-Павук 2  [21:28] Super M...

Выйшаў Phantom Liberty, Nintendo нічога не плануе, Эпапея з Unity 29.09.2023

Вы не чакалі, але мы ўсё ж такі гэта зрабілі, 47 выпуск ПГ ужо ў вашых падкастапрыёмніках. Выйшаў Phantom Liberty і Вадзім у яго пагуляў, Nintendo не плануе выпускаць DLC для Tears of the Kingdom, але збіраюцца выпускаць Switch 2 і што там у Unity. Дзякуй што чакалі, вельмі рады вярнуцца да вас! [00:00] Пачатак [08:31] Starfield [15:05] Як я сустрэла вашага тату [22:53] Што там у Nintendo [28:14]...

Успаміны маладосці, новая PSP(не) і серыял па Fallout 29.08.2023

Прывітанне спадарства! З вамі чарговы выпуск Першага ў вашым падкастапрыёмніке. На гэты раз Леша з Вадзімам сабраліся каб абмяркаваць успаміны сваёй маладосці, выказаць свой рэспект праэкту "Мой родны гук", і чаму Sony так не хоча ў новую psp. Падпісвайцеся на наш патрыён, на любой з падкаст пляцовак ці ютубе і прыемнага праслухоўвання. Patreon: https://www.patreon.com/piersy Telegram: https://t.m...

Выдма, Даўбаграй Маск і новая кніга пра Вядзьмара 15.08.2023

Вітаем, спарадрства! У 45 выпуску размаўляем пра тое, што большасьць не убачыла ў Зорным Дысанце, чым круты Твін Пікс, Ubisoft пачала выдаляць неактыўныя акаўнты, Маск канцанкова з'ехаў зглузду і SECRET AI ад Apple. Дзякуй за праслухоўванне. [00:00] Пачатак [40:48] Ubisoft пачала выдаляць неактыўныя акаўнты [43:45] Ніякай вам птушкі  [01:09:07] Apple распрацоўвае праект штучнага інтэлекту [01:17:1...

Мы нагулялі 100 гадзін у Зэльду каб запісаць вам гэты падкаст 30.07.2023

Прывітанне, сябры! На сувязі Першы, у сённяшнім выпуску Леша аб'яднаўся з АйЦі Барадой і стрымерам Малатком каб распавесці вам усе ўражанні ад Zelda Tears of the Kingdom. Так, вы нас не прасілі, вы гэтага не чакалі, але мы гэта зрабілі.

Listen to the Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.