Kaciaryna

Кніжныя размовы

Arts BE ↓ 18 episodes

Падкаст, у якім аўтарка Кацярына расказвае пра дзіцячую і падлеткавую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску. Падкаст вырас з аднайменнага кніжнага інстаграм-блога .

Author

Kaciaryna

Category

Arts

Podcast website

rss.com

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

18. Што пачытаць з новага дзіцячага па-беларуску? 10.07.2026

Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі. Падтрымаць падкаст можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Дзякуй! Спіс кніг: “Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Прыгоды ў зачараваным замку. Гіст...

17. Кнігі не па ўзросце 18.05.2026

Што такое кнігі не па ўзросце? Ці існуюць яны? Як іх чытаць, калі дзіця зацікавілася і просіць. Разважаю і дзялюся сваім досведам. Падтрымаць падкаст і блог можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Беларускія дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, якія прыгадваю гэтым разам: “Трымайся, трусік!”, Жазэфіна Марк. Пераклад з нямецкай - Вольга Гронская. Выдавецкая ініцыятыва “Кніжны вырай”, 2024. “Б...

16. Казачныя сусветы Надзеі Ясмінскай 03.04.2026

Новы выпуск падкаста прысвечаны кнігам сучаснай беларускай пісьменніцы, сапраўднай казачніцы і чараўніцы, Надзеі Ясмінскай . Ці лічылі вы кнігі Надзеі ў сваёй хатняй бібліятэцы? У мяне іх аказалася 12! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску: “Сем ружаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Чаму Меша не мае хат...

15. Дзіцячыя кнігі выдаўца Рамана Цымберава 10.03.2026

У 15-м выпуску гавару пра дзіцячыя і падлеткавыя кнігі (а таксама зборнікі аўтарскіх казак), якія выходзілі ў выдаўца Рамана Цымберава ў апошнія некалькі год. Раман заўчасна пайшоў з жыцця ў лютым 2026-га. Гэта мая сціплая падзяка за ўсё, што ён рабіў для беларускай літаратуры і беларускіх чытачоў. “Каляды з хроснай”, Алена Масла. Выдавец Р.Цымбераў, 2024. Ілюстрацыі - Уладзімір Даўгяла. “Свет літ...

14. Новыя падлеткавыя кнігі 05.02.2026

Вітаю шаноўнае спадарства ў 2026 годзе! Пачынаю год выпускам пра новыя (каля)падлеткавыя беларускія кнігі, якіх у нас мала і якія (парадокс!) складана прадаюцца па водгуках выдаўцоў. Надагадаю, што падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Хлопчык, у якога не было хваста”, Віктар Марціновіч. Ілюстрацыі - Сабіна Быкоўская. Выдавецтва “От...

13. Зімовая і калядная чытанка. Падарункавы навагодні выпуск! 31.12.2025

У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Мышыныя Каляды”, Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Я...

12. Дзіцячая намінацыя прэміі Шэрмана і Стыян Холе ў Вільні 19.12.2025

У 12-м выпуску падкаста я гавару пра кароткія спісы і пераможцаў дзіцячай намінацыі прэміі Карласа Шэрмана (гэта прэмія за найлепшы пераклад кнігі на беларускую мову). А ў другой палове пачынаю размову пра міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры, які адбыўся ў Вільні ў лістападзе. Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: Марк...

11. І яшчэ пра Цётку: шорт-ліст 2024 года і пераможцы 2023-2024 14.11.2025

У гэтым выпуску я працягваю расказваць пра сёлетнюю прэмію Цёткі. Гавару пра кнігі, якія ўвайшлі ў Кароткі спіс 2024, а таксама пра пераможцаў 2023 і 2024 гадоў. Мяне можна падтрымаць на платформе: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску: Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024. Ілюстрацыі - Анатоль...

10. Цётка: самая дзіцячая прэмія беларускай літаратуры! 30.10.2025

У 10-м выпуску я пачынаю размову пра прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прыгадваю пераможцаў папярэдніх сезонаў і расказваю пра кароткі спіс 2023 года. Так-так, пакуль 2023-га, бо сёлета прэмія будзе ўручацца за два гады: асобна за 2023 і асобна за 2024. Кароткія спісы былі агучаныя 29 кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца на фестывалі Прадмова ў Познані 7-9 лістапада. Мян...

9. Новымі вачыма - на старыя кнігі 25.09.2025

У гэтым выпуску я гавару пра кнігі, якія ўжо даўно ў нашай хатняй бібліятэцы, але на якія, дзякуючы дачцэ, я здолела паглядзець па-новаму і штосьці новае пра іх зразумець. Ці здаралася з вамі такое? Буду радая каментарам і меркаванням. Мяне можна падтрымаць на платформе: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Добры доктар Будзь-Здароў”, Карней Чукоўскі. Выдаве...

8. Моцныя дзяўчаты і пяшчотныя хлопчыкі 28.08.2025

У новым выпуску расказваю пра кнігі, у якіх ёсць моцныя духам і целам дзяўчаты, і пра кнігі з пяшчотнымі, далікатнымі хлопчыкамі ў галоўнай ролі. Ты можаш быць такім і такой, якімі вы ёсць - прыкладна пра гэта восьмы выпуск падкаста “Кніжныя размовы”. Падтрымаць мяне можна тут А тут - чытаць у інстаграме Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Піпі Доўгая панчоха”, “Піпі Доўгая панчоха падымаецца на бо...

7. Кнігі нашага падарожжа 11.08.2025

Вяртаюся пасля вакацый і расказваю, якія кнігі падарожнічалі разам з намі, якія мы купілі, а якія падарылі сябрам. Выпуск нефарматны, але па-ранейшаму пра кніжкі і па-беларуску :) Падтрымаць : тут Чытаць у інстаграме Дзіцячыя і падлеткавыя беларускія кнігі, пра якія расказваю: “Ева намалявала коніка”, “Ева намалявала цмока”, Света Тата. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2023. “Хто нам дорыц...

6. Самы паэтычны выпуск 28.06.2025

Гэта самы паэтычны выпуск з усіх - літаральна :) Таму што ён пра паэтычныя дзіцячыя кнігі. Расказваю пра тое, што люблю сама і любяць мае дзеці, сябры, знаёмыя і чытачы. Падтрымаць : тут Чытаць у інстаграме Кнігі, пра якія расказваю: “Чытанка для маленькіх. Кніга 1”. Ілюстрацыі - Святлана Каньковай-Дударэнка. “Кнігазбор”, 2013. “Чытанка для маленькіх. Кніга 2”. Ілюстрацыі - Дар’я Мандзік. “Кнігазб...

5. Чаго ў беларускай дзіцячай літаратуры не хапае найбольш? 12.06.2025

У гэтым выпуску я гавару пра тое, чаго, як мне падаецца, найбольш бракуе беларускай дзіцячай літаратуры. І гэта - якасны і сучасны нон-фікшн, які бадзёра крочыць па планеце, але толькі зрэдчас зазірае ў дзіцячы белліт :). Буду ўдзячная зваротнай сувязі і падтрымцы! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy А тэкставыя водгукі на кнігі можна знайсці тут: https://www.insta...

4. А што чуваць пра таткаў? 28.05.2025

У гэтым выпуску размова пойдзе пра таткаў у дзіцячай і падлеткавай беларускай літаратуры. У якіх кнігах можна знайсці татаў? Якія кнігі былі напісаныя татамі для сваіх дзяцей? І якія яны, тыя таткі? Нагадаю, што падтрымаць мяне можна на платформе https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Спіс кніг, якія прыгадваюцца ў выпуску: “Дадзены мне”, Зак Буш. Ілюстрацыі - Грыгорыа дэ Лаўрэціс. Выдавецтва П...

3. Прызванне, пакліканне, місія 08.05.2025

Спысылка, па якой мяне можна падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Уся падтрымка пойдзе на кніжкі. І, магчыма, трошачкі на каву :) У трэцім выпуску я гавару пра дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, якія закранаюць тэму прызвання, паклікання, місіі. Гавару пра часам вельмі няпросты шлях да сябе саміх. Пра тое, як мы, дарослыя, бывае, штосьці не заўважаем ці хочам не зусім таго, чаго прагну...

2. Браты і сёстры 23.04.2025

У другім выпуску падкаста я гавару пра братоў і сясцёр у дзіцячай і падлеткавай літаратуры. Пераважна гэта перакладная літаратура, але ёсць і некалькі кніг беларускіх аўтарак. Кнігі, пра якія гавару: “Найлепшы спявак у свеце”, Ульф Нільсан. Ілюстрацыі - Эва Эрыксан. Пераклад з шведскай - Алеся Башарымава. “Кнігазбор”, 2014. “Кразі - чырвоны кракадзільчык”, Надзея Кім. Ілюстрацыі - Кацярына Раюнец....

1. Сур'ёзныя змены ў жыцці 09.04.2025

Першы сезон падкаста будзе прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры. Я выбрала некалькі вялікіх тэм, пад якія падабрала кнігі на розны узрост. У выпусках буду разважаць пра тое, што і як можна абмеркаваць з дзецьмі, абапіраючыся на гэтыя кнігі. У першым выпуску я рассказваю пра кнігі: "Жабка і Чужынец", Макс Фельтауўс (пераклад - Юрась Жалезка) "Сонечная паляна", Валер Гапееў Серыя кніг пра Дз...

Listen to the Кніжныя размовы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.