Aliaksandr Kalbaska

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Kids BE ↓ 75 episodes

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць. Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.

Be sure to visit the podcast's website and support the creator: belarusianfables.tilda.ws

Author

Aliaksandr Kalbaska

Category

Kids

Podcast website

belarusianfables.tilda.ws

Latest episode

Oct 30, 2023

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

74_пра Сцюдзёнку і пераправу Напалеона цераз Бярэзіну 30.10.2023

Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною  на ўсход хадзіў,  пра страты вялізныя войска ягонага  пад час пераправы   праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз  ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей   і даўні сябра мой, Ігар Груца,  дацэнт кафедры гісторыі Бел...

73_пра “Дзеда-барадзеда”. 06.10.2023

У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі  запамінальную   ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”.  Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард  Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі  ўспамінамі. То слухаем.

72_ Пра рух зямлі і сьвята “Багач” 22.09.2023

Вітаю!  Акурат зараз,   у гэтыя залатыя  восеньскія  часы,  дзень зноўку роўным ночы стаў.  Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары  прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.

60_Як дзеда паравозы на “вечны спачын” адпраўляў. 12.09.2023

Запрашаю вас  гэтаю байкаю да чароўнага святла  чыгуначнага руху далучыцца :)  Калі,  дзе, як  навошта чыгунка ды паравозы   з’явіліся. Чаму  мой лёс так моцна  з імі зьнітаваным атрымаўся.

71_Байка пра Халакост і Малы Трасьцянец 08.09.2023

Паслухайце сёння  гамонку пра  сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і  яго  брудныя  праяўленні на тэрыторыі Беларусі.  З дапамогаю  сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара,  загадчыка  кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава. 

70_ Пра дзедава аўтапрыгодніцтва. 25.08.2023

А зараз “пачастую”  вас байкаю пра выпрабаванні, якія    суправаджалі, здараліся,  трапляліся на маім аўтамабільным шляху.   З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.

69_ Пра Скарыну і габрэяў. 11.08.2023

Звяртаючыся зноўку  да асобы Францыска Скарыны хачу  пра яго няпростыя жыццёвыя  стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і  і пераслед ад другіх яму давялося  атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала  кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе.  Ды ў дадатак  паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся,  чым займаліся, чаму і калі...

68_пра жыццё людзей бронзавага веку на Беларусі. 28.07.2023

Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як   людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія  культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч.  То хадзем!

67_Пра Музей цнатлівасьці. 14.07.2023

Сёння пазнаёмлю вас з  улюбённым музеем сваім. Што ў  Стамбуле  створаны і  назоў  інтрыгуючы мае  “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс  слова гэтага  трасфармаваўся  ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю”  Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей,  каталог і  фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!

66_пра Скарынаўку ў Лондане. 30.06.2023

Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага  куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра  яшчэ адзін фенамен  трыадзінства  “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая  імя  Скарынава годна носіць.    Ды ціквостак  пра гэта  паслухваць  ад Караліны Мацкевіч, куратаркі  кніжнай  калекцый шыкоўнай.  То хадзем!

65_ Байка пра   дух прадпрыймальніцкі  і станок  Скарыны. 16.06.2023

Не змог  утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі,   не расказаць  пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім   Скарынавыя. Тых жа, хто   гісторыяю  аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў  прадпрыймальных,  спрыт свой на справу добрую накіравалі.  То хадзем!

64_Байка пра  Заслаўскае гарадзішча “Вал”. 02.06.2023

Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”,  прапаную  перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў  былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх  размясьціўся,  на другі  бок ад   чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!

63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі  музей дыванкоў маляваных.   19.05.2023

 Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх,  раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш.  Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!

62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты. 12.05.2023

Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны.  Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі  мая бабця Надзея.   Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!

61_пра  фобію Марціна Лютэра,  Францыска Скарыну ды  “замах на забойства”.  28.04.2023

Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі  Францыска Скарыны  з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як   боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць.  То хадзем! https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb   

59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся.  31.03.2023

Паслухайце чарговую байку з  вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала  даляцець.  За жыццём людзей простых паназіраць.  Да веры іншай  дакрануцца.   Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай.    Смачных страваў з  напоямі  пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца,  каб  ранак неверагодна прыгожы  там сустрэць. Ды  вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных.  Якія пяць...

58_Пра Скарыну Пазнаньскага сумУ і турму. 17.03.2023

А гэтая  байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць.  І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца.  На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных  навук Алесь Жлутка.

57_ Пра гуканне вясны 03.03.2023

А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і  навошта  беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія  звычаі да нашых дзён дайшлі. То хадзем!

56_ Як Скарына “Біблію Руску” на радзіму выносіў 17.02.2023

Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца.  Дзеля чаго  яны рабіліся, як называліся і  выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны.  Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся.  Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час  прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую опты...

55_Пра балоты і нячысьцікаў 03.02.2023

А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца.  Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру  высокую і творы, у  якіх балоты апяваюцца.   То хадзем!

54_Пра Скарынічаў 20.01.2023

А вось і байка пра Скарынічаў,  дзяцей Францыскавых. Тым  нешматлікім,  што дасьледчыкі  на сёння валодаюць,  ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант  Чэшскага    ўніверсітэта  Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў.   То хадзем!

53_ пра Скарыну Падуанскага 06.01.2023

Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына  ў Падуі годна  ганаровае званне доктара медыцыны  абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра  значэнне і уплывы, якія  ўласна абарона ды Італійскія кантакты  мелі.  Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым   доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных  і  стваральніца  рэсурсу “Лабаратор...

52_пра саломапляценне і павука саламянага. 23.12.2022

А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА  беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з  саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны  сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія  беларусам штодня і па сьвятах служылі. Хто  ж насамрэч прак...

51_пра літару Ў нескладовае. 09.12.2022

Адгукнуўшыся на вынік апытання  слухачоў,  новая паўсотнія баек  аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі.  То слухайце.

50_Байка пра матуліны дываны вышываныя. 25.11.2022

Запрашаю паслухаць  юбілейную пяцідзесятую (!) байку.  Цягам двух гадоў кожную другую  пятніцу  выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы  пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля  мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.

Listen to the Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску. podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.