Aliaksandr Kalbaska
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць. Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: belarusianfables.tilda.ws
Author
Aliaksandr Kalbaska
Category
Podcast website
Latest episode
Oct 30, 2023
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
49_Байка пра Скарыну Дацкага. 11.11.2022 13:20
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць. У Капенгаген, сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі ад спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ. Ды яшчэ старшыні таварыства “БелаДанія”.
48_Пра Дзяды і Хэлаўін. 28.10.2022 12:40
Напярэдадні Ўсіх Святых Дня паслухайце пра існучыя традыцыі. Як гэты дзень чакаюць і сустракаюць. На нашых землях і ня толькі. Шмат стагоддзяў ужо.
47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць. 14.10.2022 14:34
У дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны. Няпросты. Захапляльны. Павучальны.
46_Пра Туманны Альбіон і першую вандроўку ў сьвет капіталістычны. 30.09.2022 15:24
А вось і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося. Як балюча навочнікі з вачэй здзіраліся і сляпата адступала.
45_Пра Скарыну Полацкага, сваякоў ягоных і спрэчкі навуковыя. 23.09.2022 12:20
А гэта байка пра пра росшукі Полацкіх каранёў і мясцін адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся. Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага, новага і спрэчнага вакол асобы ягонай нас чакае. Са шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю Грушы.
44_Як Скарына ў Кракаве бакалаўрыят зрабіў. 09.09.2022 14:22
Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх, дакументальных знаходак і ведаў пра варункі адукацыйныя.
43_Пра музейную будучыню. 26.08.2022 13:56
Запрашаю слухачоў удзячных паслухаць разам з унукаю разважанні пра магчымыя трэнды, якія будучыню музейную ўжо зараз фарміруюць. І пры чым тут “тэорыя пакаленняў”.
42_Як дзеда шлюбам брацца езьдзіў. 11.08.2022 14:59
Раскажу вам сёння пра прыгоды, якія летнімі дзянькамі 39 гадоў таму назад адбыліся і да чаго яны прывялі.
41_ Пра жыццё-быццё за “ першымі і другімі Саветамі”. З сямейнага альбома. 29.07.2022 14:02
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі” Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То слухаце ўспаміны жывыя.
40_пра Скарыну Венскага і Фердынанда І Габсбургскага 15.07.2022 11:01
Паслухайце як з Венаю Скарынаўскія Еўрапейскія вандроўкі маглі звязаныя быць і хто прычыніўся да гэтага.
39_Пра “Чортавыя сьлядкі”, Салаўкі і Беламорканал. 01.07.2022 14:21
Прапаную паслухаць наступную байку з цыклу вандровачнага. Пра прыгоды студэнцкія, адкрыцці нечаканыя, мясціны дзіўныя, высокім духам і жахамі прымусовай працы прасякнутыя.
38_Пра Настаўніка. 16.06.2022 13:44
Няма на свеце чалавека, якому б хоць аднойчы з настаўнікам/настаўніцаю не пашанцавала. Мне такі падарунак некалькі разоў дастаўся. Пра аднаго з іх, універсітэтскага, Мікалая Рыгоравіча Гнеўку, хачу вам распавесьці сёння. То слухаце.
37_пра Скарыну Пражскага 03.06.2022 16:13
Жыццё вірлівае зноўку да Скарыніяны мяне павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся, атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены.
36_Пра вандроўкі і турыстаў-матрацнікаў 20.05.2022 13:24
Працягваем знаё’мства з байкамі вандрОвачнага цыкла. Паслухайце, дзе, калі і дзякучы каму мне “захварэць на вандроўкі” пашанцавала. І самі на новыя далягляды зважайце.
35_Пра тое, як археолагі да пачаткаў Русінскага канца Вільні дакОпваліся. 09.05.2022 16:55
Вось і даціснулі апантаныя падпісанты тэлеграм-канала “Беларускія байкі” датэрміновы расповяд пра археалагічныя даследаванні Сівітас Рутеніка і выставу музейную.
З4_ Пра неадбыўшуюся сустрэчу выпускнікоў і Сябра студэнцкага. 29.04.2022 13:48
Паслухайце байку пра сяброўства студэнцкае, выбітных выпускнікоў курса незвычайнага, іх сустрэчы рэгулярныя.
33_Пра хутар дзедаў. 22.04.2022 11:26
Сёння пра пачатак уласнага вадрОўнага лёсу хачу распавесьці. Акурат, як у апытанцы прамінулай дамаўляліся. Дзе і як глыбока шыла тое сядзіць. Калі яно свярбіць пачынае да шляхоў нязьведаных падштурхоўваючы. І чым гэта потым у душы адгукнуцца можа. А можа і не адгукнуцца...
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм байкі нараджаюцца. 08.04.2022 10:20
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюш Ом байкі нараджаюцца. Раскажу сёння якіх высілкаў і крэатыву нарыхтоўка адной байкі для адной ўнукі каштуе :). Якія дэтыктыўна - вышукова - вандроўныя з А хады ладзіць даводзіцца. Якія люді цікавыя на шляху трапляюцца. Што ў душы пераплаўляць трэба. Сабе на радасьць і цікаўным слухачам на ка...
31_Пра ўнуку, мову беларускую і тэхналогію вырабу падкастаў. 29.03.2022 11:10
Вось час і прыспеў, каб вас, слухачы, з ун У каю крыху бліжэй пазнаёміць. Шчыра распавесці, як так атрымалася, што ў Італійскай Швейцарыі яе мова беларуская напаткала. Чаму, навошта і якімі новымі тэхналогіямі дз Е ду авалодаць давялося, каб байка са стала працоўнага ў слухаўкі ейныя і вашыя патрапіць магла. Слухайце, калі зацікавіліся.
30_Пра Вільню РусЬкую і мяккага знака вартасць. 18.03.2022 12:28
Вітаю! Паслухайце, калі ласка, байку пра Скарыну і Вільню РусЬкую. Пра тое, у якім месцы дом мог стаяць, дзе жылі Францыск з Маргарэтаю, у якім храме дзеці іхныя, верагодна, маглі быць хрышчоныя. Шукаць адказы на пытанні няпростыя дапамагаў нам з унукаю мой калега Альфрэдас Бумблаўскас, доктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта.
29_ Пра вайну, кніжкі і “матронку” Скарынавых ідэнтычнасцяў. 04.03.2022 14:20
“Паміраць збірайся, а жыта сей” - любіла казаць мая бабуля Надзея. Перапамагаючы роспач і злабу ад таго, што вайна Ўкраіне і свету нясе, бязмерна захапляючыся гераізмам украінцаў, прапаную чарговы сюжэт са Скарынавага цыклу. У ім Сяргей Харэўскі, знаўца не толькі мастацтваў прыгожых, але і чалавек, які ведамі пра Скарыну і ягоныя часы ўзб...
28_ Пра тое, як дзЕда айчыну тройчы абараняў і пераўвасабленні цудадзейныя. 23.02.2022 15:30
Запрашаю 23 лютага з унукаю разам байку пра асабісты досвед абаронцы айчыны савецкай паслухаць https://belaruskiiabaiki.taplink.ws . І/ці з сёняшнім часам параўнаць. Алесь.
27_ Пра Віленскія пуцявіны і вусы Скарыны. 18.02.2022 12:05
Паслуйце байку пра тое, як мала мы ведаем пра Скарыну Віленскага https://belaruskiiabaiki.taplink.ws . Прасвятліць жа тое-сёе нам сёння дапаможа віленчук Сяргей Цемчын, прафесар і доктар габілітаваны, які тэксты Скарынавыя карпатліва дзесяцігоддзямі вывучаў.
26_Пра шлях у Сант'яга дэ Кампастэла 04.02.2022 18:30
Вітаю! Вось байка пра 300 кіламетровы шлях у Сант’яга дэ Кампастэла https://belaruskiiabaiki.taplink.ws . Пра матывацыю асабістую і лайфхакі па падрыхтоўцы, пра жытло бюджэтнае і стравы смачныя, выпрабаванні ды цікавосткі на шляху. За фотаздымкамі ж і тэкстам ласкава на Патрэон запрашаю. Алесь.
25_Пра Скарынаўскі і іншыя культурныя шляхі Еўропы 21.01.2022 11:42
Прапаную вам, разам з унукаю, паслухаць аповяд пра існучыя культурныя шляхі Еўропы і будучы Скарынаўскі. Праца над стварэнем якога распачалася летась. Пачуеце як сям’я Еўрапейскіх шляхоў складалася. Ад шляху Святога Якава ў Санц’яга дэ Кампастэла да Шляху Д’Артаньяна і мушкецёраў. Якія мясціны на першым этапе Скарынавага шляху наведваць варта. Куды пазней кіравацца. &...
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.