fsh1

Адным кадрам

Arts BE ↓ 13 episodes

Адпраўляемся ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў і па культурным ды гістарычным кантэксце іх стварэння разам з гасцямі падкаста «Адным кадрам» і вядучай Юліяй Ружэчка Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Author

fsh1

Category

Arts

Podcast website

tr.ee

Latest episode

Mar 25, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах 25.03.2026

Што робяць шахматысты ў адкрытым космасе? Як звязаныя эміграцыя, паэзія і калаж? Як і навошта помсціць паперы? Шукаем адказы разам з паэткай і мастачкай Юляй Цімафеевай. У новым выпуску падкаста Адным кадрам паразмаўляем пра творчасць дзякуючы і насуперак выпрабаванням, сувязь паэзіі і фатаграфіі, футбалістаў як крыніцу натхнення і пра пошукі раўнавагі. Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца, мастач...

Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы 11.03.2026

Здымак-лабірынт. Здымак-маніфест. Здымак-люстэрка. З яго на нас глядзяць маладыя, таленавітыя беларускія пісьменнікі. Усміхаюцца нам і вечнасці, за імгненне да катастрофы. Гэты партрэт выбітных літаратараў 1920-х гадоў – не толькі пра аб’яднанне Ўзвышша ды яго таленавітых удзельнікаў. У ім шмат пра нас.  Гэты фотаздымак – спроба зразумець той час, у якім мы апынуліся, праз падзеі стогадовай д...

Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі 25.02.2026

Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі? Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата. Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і д...

Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю 11.02.2026

Што яднае навуку і гуманізм? Чаму неба ўжывую выглядае інакш, чым на фотаздымках? Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з фатографам, астраномам і папулярызатарам навукі Віктарам Малышчыцам. Пагаворым пра тое, як фатаграфія стала галоўным інструментам астраноміі, дзе ў Беларусі можна ўбачыць сапраўдны космас, і што адчуваеш, калі ўжывую глядзіш на рознакаляровае зорнае неба. Далучайцеся да падарожжа...

Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам 28.01.2026

Ці можна расказаць вялікую гісторыю адным фотаздымкам? Адзін кадр. Адно развітанне. І цэлы свет сэнсаў. Сяброўства і боль, цеплыня і страта, свет дзяцінства і трагедыя Чарнобылю, сувязь чалавека і прыроды.  Здымак «Развітанне з сябрам» фатографа Анатоля Кляшчука кранае маўчаннем. На ім – абдымкі, якія запавольваюць плынь жыцця. Развітанне на час ці назаўжды?  У выпуску разам з фатографам...

Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека 14.01.2026

Бяспамяцтва. Цыклічнасць гісторыі. Годнасць і трываласць чалавека.  Распачынаем другі сезон падкаста «Адным кадрам» размовай з фатографкай Святланай Станкевіч. У цэнтры выпуску — адзін кадр з яе фотапраекта «Ліквідацыя». Пагаворым пра тое, як праз фатаграфію даследаваць нябачныя наступствы Чарнобыля і вяртаць голас «маленькаму чалавеку» — без пафасу, але з павагай і годнасцю. Святлана Станкев...

Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі 13.11.2024

Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць! У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначала...

Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас 30.10.2024

Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі?  У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз. Зоф'я Хамент...

Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы 16.10.2024

Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена Банэ Як фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу? У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас раза...

Адным кадрам #3: Аляксей Шлык. Эстэтыка паўсядзённасці 02.10.2024

Культура «Зрабі сам», дзіцячыя ўспаміны і эстэтыка паўсядзённасці вачыма Аляксея Шлыка. Як праз фотаздымак перадаць пах поту і дух культуры «Зрабі сам»? Што звязвае ўспаміны з дзяцінства і эстэтыку паўсядзённасці? У трэцім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» даследуем здымак «Цяжкаатлет» з серыі «Каралі з яблыневых костачак» мастака Алексея Шлыка Аляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. У 2008...

Адным кадрам #2: Надзея Бужан. Вобраз чакання 18.09.2024

Вобраз чакання і праца фотажурналіста вачыма пераможцы World Press Photo 2021 Надзеі Бужан. Як праз фотаздымак перадаць гук цішыні перад світанкам? А вобраз чакання і надзеі? Якім чынам амаль архітэктурны фотаздымак можа перамагчы на конкурсе рэпартажнай фатаграфіі World Press Photo? А што наогул звязвае гэтыя тры пытанні? У другім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» абмяркоўваем здымак Надзеі Бужан....

Адным кадрам #1: Сяргей Брушко. Зона адчужанасці 04.09.2024

Зона адчужанасці. Чалавечая драма Чарнобылю вачыма фатографа-гуманіста Сяргея Брушко. Ці можна праз адзін фотаздымак перадаць сутнасць Чарнобыльскай трагедыі ? Калі так, то як вы ўяўляеце сабе такую выяву? А калі дадаць да гэтага вобраза гук працяглай ноты нацягнутай струны і водар бензіну? У першым выпуску падкаста «Адным кадрам» паразмаўляем пра чалавечую драму Чарнобыля вачыма выбітнага беларус...

Адным кадрам #0: Знаёмства 21.08.2024

Разам з гасцямі вядоўца падкаста Юлія Ружэчка запрашае вас у падарожжа па з'явах, падзеях, канцэпцыях і розных эстэтычных плынях. У кожным выпуску мы будзем абмяркоўваць адзін фотаздымак, кантэкст яго стварэння і мастацкія асаблівасці, паглыбляцца ў яго не толькі дзякуючы розным узроўням інфармацыі, але і праз розныя адчуванні.  Навошта? Каб больш даведацца пра беларускую фатаграфію ва ўсёй я...

Listen to the Адным кадрам podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.