Радыё Свабода

ПіК Свабоды

News BE ↓ 72 episoder

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Husk å besøke podkastens nettsted og støtte skaperen: www.svaboda.org

Forfatter

Радыё Свабода

Kategori

News

Podkastens nettsted

www.svaboda.org

Siste episode

13. nov 2026

Hvor kan du lytte?

Podkaster i appen Replaio Radio Kommer snart

Podkaster kommer snart til appen. Installer nå, og bli den første som ser en helt ny tilnærming til podkaster

Last ned på Google Play Installer gratis Android nesten 10 mill. nedlastinger · 4,7+ i vurdering iOS snart

Episoder

Лойка: Лукашэнка больш цьвяроза ацэньвае рэальнасьць, чым Пуцін 13.11.2026

Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра хуткае заканчэньне расейскай вайны ва Ўкраіне і пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Чаму сын Лукашэнкі езьдзіў у Арабскія Эміраты? Хто ва ўладзе Беларусі кантралюе рээкспарт у Расею тавараў, забароненых расейскім э...

Як караюць афіцэра КДБ, які апублічыў размовы пра забойства. Схема Лукашэнкі з Додзікам 12.11.2026

Экс-падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які апублічыў тэлефонныя размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зьняволеньня; спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША вядуць перамовы з Пуціным у Маскве, а ў Дубліне Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай. Таксама разьбіраемся, як Беларусь рээкспартуе польскія грушы ў Расею і колькі каштуе француская вакцына ад грыпу, якая зьявілася ў Беларусі. У прагра...

Дроны ляцяць, улады маўчаць. Сустрэча Дзьмітрыя Лукашэнкі з шэйхам. Сапсаваныя яйкі па высокай цане 11.11.2026

Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны? Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама – пра сапсаваныя яйкі, вяртаньне анкалягічнай хваробы ў журналісткі Кацярыны Пытлевай і шостую гадавіну сьмерці...

Лукашэнка, Пуцін і кацяняты. Даносы і прысуд Васінай. Скандальны помнік у Быхаве 10.11.2026

Лукашэнка паляцеў у Расею на сустрэчу з Пуціным. Што абмяркоўваюць тэт-а-тэт? Чаму карыстальнікі сацсетак крытыкуюць відэа Лукашэнкі з кацянятамі? Як беларусаў здаюць сілавікам праз даносы ў сацсетках? Што ня так з помнікам жанчыне-маці ў Быхаве? І колькі інстанцый трэба абыйсьці ў санаторыі «Буг», каб атрымаць ключы ад нумару? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і т...

1500 беларусаў загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця 09.11.2026

Колькі беларусаў загінула на вайне Расеі супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва? Чаму латвійскі палітык, які ўцёк у Беларусь ад крымінальнага перасьледу, прадае сваю нерухомасьць у Рызе? Чаму імёны перамож...

Спрэчка Касьцюговай і Кучынскага. Фрыдман – пра новыя ролі Лукашэнкі. Вынікі тыдня 06.11.2026

У сёньняшнім выпуску праграмы «ПіК Свабоды» палітоляг Аляксандар Фрыдман дапаможа разабрацца ў міжнародных амбіцыях Лукашэнкі і выніках выбараў у ЗША. А прадстаўнік Офісу Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і грамадзкая дзяячка Настасься Касьцюгова паспрачаюцца пра тое, хто і як дамагаецца вызваленьня палітвязьняў і што трэба рабіць далей.

Ціханоўская пакрыўдзілася. Цапкала паскардзіўся Трампу на Літву 05.11.2026

Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара, яму робяць перавязкі проста падчас суду. Беларускія палітыкі папрасілі Трампа ўмяшацца ў справы Літвы.

Выбары ў ЗША зачэпяць Беларусь. Зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей 04.11.2026

Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? Амэрыканскі сэнатар, чые продкі паходзяць зь Беларусі, зноў абраны на сваю пасаду. Зь Ютуб-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў за выкарыстаньне без дазволу відэа памерлага Мікіты Мелказёрава. У «ПіКу Свабоды» апавядаем пра навіны...

Чаму былая паплечніца расчаравалася ў Ціханоўскай. Навошта кіраўнік АБСЭ прыехаў да Лукашэнкі 03.11.2026

Па паказаньнях Рамана Пратасевіча палітвязьню далі 15 год турмы. Былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту заявіла, што ня хоча, каб Сьвятлана Ціханоўская стала прэзыдэнткай Беларусі. Намесьніцай камандзіра беларускай роты дронаў ва Ўкраіне стала жанчына. У ПіКу Свабоды апавядаем пра навіны 3 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

Пра што маўчалі арганізатары пратэстаў. Кібэрпартызаны ўзламалі Расстат. Беларусы адзначаюць Дзяды 03.11.2026

Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а кібэрпартызаны ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У ПіКу Свабоды мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

«Трэба, каб у нас быў нуль талерантнасьці да ідыётаў». Вынікі тыдня з Сашам Філіпенкам 30.10.2026

Як рэагаваць на праявы расізму з боку былых палітвязьняў? Як ставіцца да Пратасевіча? Што можа зьмяніць ліст групы былых палітвязьняў? Як Лукашэнка скарыстаў гуманітарную місію для жыхароў Алешак? Ці ёсьць рэжым у Беларусі вынікам Ночы расстраляных паэтаў за сталінскім часам? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, амэрыканістам Антонам Пянькоўскім і дас...

Фінаў аштрафавалі за «Лукашэнку-таракана». Сапега расказала пра паніку Пратасевіча 29.10.2026

Як гуманітарная місія зьвязала Беларусь з ініцыятывай Мэляніі Трамп? Чаму Соф’я Сапега ня верыць у вэрсію пра Пратасевіча як агента КДБ? І як у беларускай міліцыі маёр можа кіраваць палкоўнікамі? У «ПіКу Свабоды» расказваем пра падзеі 29 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

Лукашэнка абяцае амністыю для жанчын. Статкевіч крытыкуе ліст палітвязьняў. Знос дамоў у Менску 28.10.2026

Лукашэнка анансуе новую амністыю, перадусім для жанчын. Ці закране яна палітвязьняў? Чаму зварот былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў выклікаў крытыку Міколы Статкевіча? Колькі насамрэч прапануюць за працу на беларускіх прадпрыемствах, якія запрашаюць работнікаў з Таджыкістану? Мы раскажам пра новы знос прыватных дамоў у Менску і пра тое, дзе ў Эўропе беларусы ўшануюць памяць расстраляных паэ...

Першая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году 28.10.2026

Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Ці паедуць таджыкістанцы на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў? Што вядома пра пляны Анджэя Пачобута стала вярнуцца ў Беларусь і якую карціну мастака з Гом...

Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада 28.10.2026

Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі? Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Як у Вэнэсуэле сустракалі ляўрэатку нобэлеўскай прэміі міру Марыю Мачада? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра пад...

Трамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі 23.10.2026

Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць 100-годзьдзе БХД фактычна дзьвюма плынямі і ў чым разыходзяцца Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі? А таксама — Маргарыта Ляўчук рыхтуе вялікі тур па Эўропе: опэра, джаз, калядкі і «Красная зелень». Пра ўсё гэта — у новым выпуску.

Лукашэнка таргуецца з ЗША? Сын Сахашчыка зьнік бязь вестак. Караоке пад песьню Z-сьпявачкі 22.10.2026

Лукашэнка кажа пра прагрэс у перамовах з ЗША, але ці атрымаецца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак? І што аб’ядноўвае кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якіх судзяць за карупцыю? У Менску рыхтуюць незвычайную вечарын...

Ацяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца 21.10.2026

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці. Таксама — навошта экскурсаводам ведаць дзяржаўную ідэалёгію і чаму Лукашэнка ў Дзень бацькі загаварыў пра абарону краіны. А яшчэ — дзе ў Эўропе выступіць Маргарыта Ляўчук.

Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў 20.10.2026

Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М'янме? Былога намесьніка начальніка пагранзаставы «Хойнікі» адправілі ў калёнію па справе «Гаюна». У Менску пацыента з ракам прастаты пр...

19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе 19.10.2026

У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню адпрацоўвалі Ўнутраныя войскі Беларусі. Тры месяцы вагнэраўцы вывозяць золата з ЦАР у Беларусь - сьцвярджае WSJ. Трамп супраць Зяленскага: спрэчка пра НПЗ перарасла ў размову пра капітуляцыю. 38 гадоў таму стварылі БНФ — рух, які прывёў Беларусь да нез...

«Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі 16.10.2026

Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры таксама інтэрвію з мэцэнатам, прадстаўніком беларускай д...

Новы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага 15.10.2026

Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі? Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым ён будзе займацца? Офіс пашпартнага цэнтру ў Вільні закрыўся. Што будзе з «пашпартам Новай Беларусі»? Анджэй Пачобут...

Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што робіцца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў 14.10.2026

Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны? Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з Днём маці. Чаму адна нагадала пра жанчын, а другі – пра шчасьце мацярынства? У Беларусі запусьцілі «Тындэр...

Беларусь — мішэнь NATO? Лукашэнка ўскладняе дапамогу дзецям. «Яндэкс» дае збоі 13.10.2026

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 13 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу – у ацэнках экспэртаў і палітыкаў. Дапамога дзецям з інваліднасьцю сутыкнулася з указам Лукашэнкі. Што прымусіла сем’і прасіць яго зьмяніць правілы дабрачыннасьці? Атака на Маскву –...

Расейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Арышты пасьля канцэрту Каржа 12.10.2026

Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі таксі і дастаўкі. У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. NYT піша, што ЗША прапаноўвалі Расеі дазволіць экспарт беларускага калію ў абмен на частковае перамір’е. Пасьля канцэрту Макса Каржа ў Франкфурце затрымалі бол...

Hør på podkasten ПіК Свабоды i Replaio

Radio og podkaster i én app - gratis og uten registrering. Installer i dag, og ikke gå glipp av lanseringen

Last ned på Google Play

Replaio er ikke podkastutgiver; programnavn, omslag og lyd tilhører opphavspersonene og distribueres via offentlige RSS-feeder.