Kaciaryna Rozina
Што ты тут забыў
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
Szerző
Kaciaryna Rozina
Kategória
A podcast weboldala
Legutóbbi epizód
2025. febr. 5.
Hol hallgathatod?
Podcastok az alkalmazásban Replaio Radio HamarosanA podcastok hamarosan megérkeznek az alkalmazásba. Telepítsd most, és láss elsőként egy teljesen új megközelítést a podcastokhoz
Epizódok
13. Эмацыйная спадчына. Згубленыя і знайдзеныя боль з любоўю 05.02.2025 28:26
Вітаю, шаноўныя слухачы. Гэты эпізод - гэта працяг гісторыі 44-гадовай дзяўчынкі спалоханай, перспектывай хуткага мацярынства. Скончу аповед пра яе цяжкі шлях да сталення, пра тое, як кабінет псіхатэрапеўта можа стаць своеасаблівавй радавой палатай, а псіхатэрапеўтка - акушэркай, якая будзе суправаджаць працэс нараджэння жанчыны. Эліс звярнулася да дапамогі псіхатэрапеўткі з прычыны даволі цяжкіх...
12. Эмацыйная спадчына. У палоне дзіцячай вернасці 02.12.2024 27:16
Вітаю, сябры! Сення хачу падзяліцца з вамі кнігай, якая вельмі ўразіла мяне. Кнігай ізраільска-амерыканскай псіхатэрапеўткі Галіт Атлас, якая называецца "Эмацыйнае наследванне. Псіхатэрапеўтка, яе пацыенты і спадчына траўмы". 11 кейсаў, 11 кліентаў, а гэта значыць 11 сямей, гісторыі, таямніцы, разарваныя сувязі. Галіт разам з кліентам нібыта Шэрлак з Ватсанам збіраюць разарваныя кавалкі гісторый,...
11. Правілы выжывання 15.10.2024 25:15
Не давярай нікому, асабліва ўладам; Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй; Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці; Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен; Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш. Вышэй пералі...
10. Юбілейны 🎂 10.09.2024 25:41
Вітаю, шаноўныя сябры! Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты ) У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж тр...
9. Народжаным дарослымі прысвячаецца. Парэнтыфікацыя - як мы становімся бацькамі для сваіх бацькоў 12.08.2024 29:52
Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай. Іх даследванні і артыкулы па гэтай...
8. Знайсці сябе нанава 26.07.2024 24:34
Вітаю, шаноўныя слухачы! Я і мая перанасная студыя знайшлі нарэшце новы дом. Сеняшні выпуск незвычайны, трошкі падобны на творчы вечар :) ці разняволеные разважанні. Пра тое, што адбываецца з намі падчас нараджэння, пра падабенства гэтага працэса на тое, з чым мы сутыкаемся, пераехаўшы на новае месца. Пра тое, як знаходзіць сябе нанава і наносіць на мапу новай краіны. Пра тое, як абапірацца на цел...
7. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр - працяг 06.03.2024 29:34
Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр. Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абс...
6. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр 26.09.2023 22:01
Вітаю, шаноўныя слухачы! Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах.
5. Праклен нацыі: ці магчыма разарваць заганнае кола гістарычных паўтарэнняў 11.06.2023 21:25
Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжыва...
4. "Але мне патрэбна маці" 03.05.2023 25:32
Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася...
3. “Я абяцаю табе, што вярнуся” 15.04.2023 25:00
Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”. Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач. Спусцімся ў святая святых - сховішча му...
2. Сацыяльная траўма і бацькоўства. Як цяжкія часы зменьваюць адносіны ў сям’і 02.03.2023 30:16
На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць. Падтрымаць падкаст праз Patreon
1. Пілотны - што я тут забыла 09.02.2023 23:06
У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі. У выпуску згадваліся: Кнігі "Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч "Путь" Вольга Адамава-Слёзберг "Колымские рассказы" Варлам Шаламаў "Архипелаг ГУЛАГ" Ал...
Тызер падкасту "Што ты тут забыў" 31.01.2023 1:03
У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра. Падтрымаць падкаст праз Patreon
Hasonló podcastok
A Replaio nem podcastkiadó; a műsorok nevei, borítóképei és hanganyagai a szerzőiket illetik, és nyilvános RSS-csatornákon keresztül terjednek.