Wir.by
Wir.by — Беларуская і сусветная культура
Асветніцкая пляцоўка пра беларускую і сусветную культуру з артыкуламі, лекцыямі даследчыкаў, гульнямі і спецпраектамі
Où écouter ?
Les podcasts dans l'appli Replaio Radio Bientôt disponibleLes podcasts arrivent très bientôt dans l'appli. Installe-la dès maintenant et découvre en avant-première une toute nouvelle façon de vivre les podcasts
Épisodes
Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў (Спіс на лета, #12) 25.09.2024 1:04:14
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. П...
Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11) 19.09.2024 36:12
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома. У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы –...
Максім Танк: свабода, каханне і іронія (Спіс на лета, #10) 12.09.2024 48:35
Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць. У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літ...
Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9) 05.09.2024 1:10:50
Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць...
Іван Мележ: людзі, балота і зямля (Спіс на лета, #8) 29.08.2024 39:53
«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы». У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. «Людзі на балоце» — гэта серыял пра каханне, першы феміністычны раман з моцнай і...
Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7) 15.08.2024 44:18
«Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць, незалежна ад боку, які яны займаюць. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра Кузьму Чорнага і пра тое, чаму беларусы такія, якія ёсц...
Якуб Колас і страчаны рай (Спіс на лета, #6) 08.08.2024 47:11
Беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай. «Новая зямля» — паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой хочацца быць і атрымліваць асалоду ад працы і існавання ў гэтым свеце. Другая паэма, пра якую Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць у...
Максім Багдановіч як самы любімы паэт (Спіс на лета, #5) 01.08.2024 48:09
Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, перакладчык Верлена і Гарацыя. Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Ба...
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4) 24.07.2024 46:55
Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына – беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Чалавек, чыя біяграфія вартая асобнага серыяла: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў...
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей (Спіс на лета, #3) 11.07.2024 48:22
Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы...
Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры (Спіс на лета, #2) 26.06.2024 39:16
Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч размаўляюць пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы. Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імя, але сам схаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава. У гэтым падкасце гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапе...
Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра (Спіс на лета, #1) 12.06.2024 50:02
Каханенькія-родненькія, пачынаем наш падкаст «Спіс на лета» выпускам пра Янку Купалу! Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць самыя важныя п'есы Купалы, які паказаў усім, як трэба пісаць вусцішныя камедыі і як смяяцца падчас катастроф, і хочуць перачытаць «Раскіданае гняздо» з прафесійным псіхолагам. А яшчэ разважаюць пра дом, крыху кпяць са шляхецкага гонару і тлумачаць...
Дзе жывуць душы беларусаў 25.01.2020 5:51
Што агульнага паміж нашымі прапрадзядулямі ды хатнікам, якое дачыненне мае цяжарнасць да столі, чаму на Дзяды выганялі з лазні і як гэта ўсё тычыцца душ беларусаў.
Лужыцкія мовы (Славянскія мовы, #4) 24.08.2019 42:26
Верхняя і Ніжняя Лужыца — гэта рэгіён на ўсходзе Германіі і захадзе Польшчы. Што такое сарабістыка і пры чым да Лужыцы сербы, як складаюцца нямецка-лужыцкія адносіны, якімі інтэрнэт-рэсурсамі можна карыстацца па-лужыцку, а таксама трошкі пра лужыцкі антыфолк-панк-шансон.
Сілезская мова (Славянскія мовы, #3) 06.07.2019 51:24
Сілезія — рэгіён, наконт якога вядуцца самыя вострыя палітычныя спрэчкі ў Польшчы. Як цукеркі падзяляюць сілезцаў, што сніцца ў кашмарах варшаўскім чыноўнікам і чаму апошняе слова заўсёды за сілезскай мамай.
Лемкаўская мова (Славянскія мовы, #2) 28.04.2019 36:21
Што за мову можна называць «лемкаўскай», «русінскай» і «рускай», якія дадатковыя сэнсы можна ўбачыць у фільме «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага і пры чым тут Эндзі Уорхал.
Кашубская мова (Славянскія мовы, #1) 19.03.2019 33:34
Кашубская мова: што ў ёй польскага і што нямецкага, 76 дыялектаў і чаму да яе трэба дарасці.
Podcasts similaires
Replaio n'est pas éditeur de podcasts ; les noms des émissions, les visuels et l'audio appartiennent à leurs auteurs et sont diffusés via des flux RSS publics