Kamunikat

Kamunikat.org

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.

Auteur

Kamunikat

Catégorie

Education

Site du podcast

kamunikat.org

Dernier épisode

5 déc. 2025

Où écouter ?

Les podcasts dans l'appli Replaio Radio Bientôt disponible

Les podcasts arrivent très bientôt dans l'appli. Installe-la dès maintenant et découvre en avant-première une toute nouvelle façon de vivre les podcasts

Télécharger sur Google Play Installe-la gratuitement Android 5 M+ de téléchargements · note de 4,8 iOS bientôt

Épisodes

Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2 25.08.2024

Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2 Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім...

Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 1 25.08.2024

Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 1 Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім...

Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 2 22.07.2024

Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 2 Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. «Гэтую кнігу — як піша ва ўступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80...

Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 1 22.07.2024

Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 1 Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. «Гэтую кнігу — як піша ва ўступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80...

Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік 14.06.2024

Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік Аповесьць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь свядомасьці, паводле якой аповесць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку — кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтыч...

Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік 10.06.2024

Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Ф...

Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік 10.06.2024

Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Ф...

Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік 10.06.2024

Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяц...

Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка 10.06.2024

Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка 7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача, як да суразмоўцы, цягам усяго падарож...

Ігар Бабкоў — Хвілінка. Тры гісторыі. Чытае Зміцер Бартосік 05.03.2024

Ігар Бабкоў — Хвілінка. Тры гісторыі. Чытае Зміцер Бартосік «Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за ш...

Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва 08.12.2023

Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала х...

Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд 08.12.2023

Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку...

Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі 19.09.2023

Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроні...

Святлана Алексіевіч — Апошнія сведкі 28.07.2023

Святлана Алексіевіч — Апошнія сведкі Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку:...

Віктар Казько — Сімка-Серафімка. Чытае Зміцер Бартосік 22.07.2023

Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гендарныя праблемы. Гэта аповед пра пакалечанае вайной дзяцінства. Пра пошук сваёй існасці. І пра сілу мастацтва, якая ратуе...

Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар 28.06.2023

Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала...

Андрэй Федарэнка — Дзікі луг. Чытае Зміцер Бартосік 20.04.2023

«Дзікі Луг» — гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой — пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў «прахадных». Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры апове...

Андрэй Федарэнка — З кошыкам. Чытае Зміцер Бартосік 20.04.2023

Калі вы любіце хадзіць па грыбы — гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі не любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе, наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра наша жыцьцё....

Ларыса Геніюш — Птушкі бяз гнёздаў. Чытае Зінаіда Бандарэнка 20.04.2023

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) — выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-...

Андрэй Федарэнка — Ланцуг. Чытае Зміцер Бартосік 04.03.2023

Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Чытае Зміцер Бартосік. Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Адам Глёбус — Дамавікамерон. Чытае Зміцер Бартосік (18+) 05.02.2023

Зборнік кароткіх гісторый Адама Глёбуса «Дамавікамерон» напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіперрэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякуючы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шма...

Артур Клінаў — Локісаў. Чытае Віктар Сямашка 31.12.2022

«Герой нашага часу — хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве». Месца дзеяння раману — кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха — нашая. Дзеючыя асобы — героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабац...

Вінцэсь Мудроў — Восень у Вільні. Чытае Сяргей Курыленка 31.12.2022

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу «Забойца анёла»). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела «Восень у Вільні», у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Чытае Сяргей Курыленка. Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Барыс Пятровіч — Наіўны дэтэктыў. Чытае Зміцер Бартосік 31.12.2022

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней у перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. Чытае Зміцер Бартосік...

Алесь Кіркевіч — Самурай. Чытае Віктар Сямашка 31.12.2022

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае «інфармацыйнага голаду», каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый — каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім зборніку. Чытае Віктар Сямашка. Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Écoute le podcast Kamunikat.org sur Replaio

La radio et les podcasts dans une seule appli - gratuite, sans inscription. Installe-la dès aujourd'hui et ne rate pas le lancement

Télécharger sur Google Play

Replaio n'est pas éditeur de podcasts ; les noms des émissions, les visuels et l'audio appartiennent à leurs auteurs et sont diffusés via des flux RSS publics