Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org
Δημιουργός
Радыё Свабода
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
1 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Трагедыя беларускага ўцекача. Чаму Беларусь трывожыць Зяленскага 04.05.2026 20:16
Пра якую «спэцыфічную актыўнасьць» на мяжы з Беларусьсю гаворыць прэзыдэнт Зяленскі? Ці выйшаў з комы 23-гадовы беларус, які спрабаваў учыніць самагубства праз адмову ў прытулку ў Чэхіі і пагрозу дэпартацыі. Што пра праблемы з легалізацыяй гаварылі на 5-й канфэрэнцыі беларусаў сьвету? Найважнейшыя падзеі і камэнтары ў ПіКу Свабоды разам зь вядучай Ганнай Соўсь.
«Або мы будзем адзіныя, або нас ня будзе» — Севярынец пра галоўны выклік для Беларусі 04.05.2026 34:14
У вялікім інтэрвію Свабодзе былы палітвязень, палітык Павал Севярынец гаворыць пра тое, як можна падштурхнуць Марыю Калесьнікаву пачаць гаварыць па-беларуску ў публічнай прасторы, тлумачыць, чаму адмовіўся балятавацца ў Каардынацыйную Раду. Севярынец расказвае як сучасныя тэхналёгіі дапамаглі яму алічбоўваць напісанае за кратамі і чаму мае плён пазытыўны погляд на людзей, а ня сваркі.
Пачобута абмянялі на шпіёнаў КДБ 28.04.2026 59:22
Пасьля 5 гадоў зьняволеньня вызвалілі палітвязьня Анджэя Пачобута, журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі. Абмен у фармаце «пяць на пяць» адбыўся на польска-беларускай мяжы. Польскі бок перадаў афіцыйнаму Менску людзей, якія працавалі для спэцслужбаў Беларусі і Расеі. Госьці “ПіКа Свабоды” – галоўная рэдактарка праекту Plan B Вольга Лойка і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер К...
Кацярына Шульман: Што напішуць на магіле Лукашэнкі 27.04.2026 31:18
Хто хоча сыходу Лукашэнкі? Ці паспрабуе Пуцін анэксаваць Беларусь? Чаму Лукашэнка вызваліў Бабарыку? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітоляг Кацярына Шульман.
Адпрацоўка ядзернага ўдару па Беларусі. «Корпус вартавых Лукашэнкі». Галоўныя рызыкі за тыдзень 24.04.2026 50:53
Ці ўцягне Пуцін Беларусь у вайну? Ці стварае Лукашэнка свой корпус вартавых ягонай спадчыны на ўзор іранскага? Якія радыенукліды засталіся ў Беларусі праз 40 гадоў пасьля Чарнобыля? У якую пастку зацягнула беларусаў Астравецкая АЭС? Чаму ў 20-ы пакет санкцый ЭЗ супраць Беларусі ўключаны турызм? У выніковым «ПіКу Свабоды» зь вядучай Ганнай Соўсь – палітоляг і гісторык Роза Турарбекава, украінскі па...
Сьвятлана Алексіевіч: «Цемра ідзе, і ўсе бясьсільныя» 22.04.2026 40:57
У вялікім інтэрвію для Свабоды нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч згадвае свой дзень 26 красавіка 1986 году, расказвае пра працу над кнігай «Чарнобыльская малітва», аналізуе фэномэн брытанска-амэрыканскага сэрыялу «Чарнобыль» па матывах яе твору. Пісьменьніца праводзіць паралелі паміж чарнобыльскай катастрофай і пандэміяй COVID-19, гаворыць пра рызыкі Астравецкай АЭС, зьвязвае нявывучаныя...
Сакрэт паразы ў 2020-м: бяз гэтага пратэсты не перамагаюць 22.04.2026 38:31
Чым «чорны рыцарь» небясьпечны для пратэстаў? Калі здраджваюць сілавікі? У чым памыліўся Лукашэнка ў 2020 годзе? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае прафэсарка ўнівэрсытэту Паўднёвай Флярыды, дасьледчыца аўтарытарызмаў Тацьцяна Кулакевіч.
КДБ і расейская разьведка нешта рыхтуюць? Каму трэба КР і парэшткі Вітаўта 22.04.2026 48:42
У «ПіКу Cвабоды» Дзьмітры Гурневіч і ягоныя госьці Віталь Цыганкоў і Сяргей Абламейка падсумоўваюць галоўныя падзеі тыдня. Навошта Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін сустракаліся ў Калінінградзе? Там прайшла сустрэча кіраўніцтва КДБ Беларусі і СВР Расеі. 11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацьвёртага скліканьня. Навошта яна патрэбная і каму? Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе, імав...
Пачалося паляваньне на «студэнтаў-экстрэмістаў». Што ім пагражае 15.04.2026 36:29
Улады Беларусі прызналі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт «экстрэмісцкай арганізацыяй». Што зараз будзе зь цяперашнімі і былымі студэнтамі і выкладчыкамі? Каго з вядомых беларусаў можа закрануць гэтае рашэньне? Ці непазьбежны масавы адток беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў з ЭГУ? Сытуацыю з так званым «экстрэмісцкім» статусам Эўрапейскага Гуманітарнага ўнівэрсытэту абмяркоўваем з гісторыкам Паўла...
Лукашэнка страціў свайго галоўнага адваката ў Эўразьвязе 13.04.2026 33:45
Што азначаюць вынікі выбараў у Вугоршчыне для Эўропы і для ЗША? Хто перамог у вайне ў Іране? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню, каб адкрыць транзыт беларускіх угнаеньняў праз Клайпеду? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
YouTube пад пагрозай, гутарка з Алексіевіч і Сурвілай, добраахвотнікі без краіны 10.04.2026 54:57
Ці заблякуюць Youtube у Беларусі? Як адзначаюць Вялікдзень за кратамі зьняволеныя сьвятары і вернікі? Як Зяленскі можа дапамагчы беларусам ва Ўкраіне? Сьвятлана Алексіевіч – пра «пагружэньне ў Сярэднявечча». У праграме Вынікі тыдня – мэдыяэкспэрт Міхаіл Дарашэвіч, тэалягіня Натальля Васілевіч, новая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту, ветэран вайны ва Ўкраіне Анастасія «Север» Махамет,...
Беларусь і глябальны крызіс: што падаражэе і чаму 08.04.2026 23:31
Кошты на нафту, ціск на рубель і новыя выклікі для бізнэсу і рэжыму – як далёкі канфлікт на Блізкім Усходзе ўжо ўплывае на паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі? Астравецкая АЭС – гэта выратаваньне ці новая залежнасьць? Як канфлікт на Блізкім Усходзе адаб'ецца на кожным беларусе, Ганна Соўсь абмяркоўвае ў «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў справах эканомікі Алісай Рыжычэнка...
Лойка і Акудовіч. Дзе была б Беларусь без 30 год з Расеяй 01.04.2026 57:48
2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады - праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў. Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці? Госьці «ПіКа Свабоды» - рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і г...
Трамп кліча да сябе Лукашэнку: прарыў ці пастка? Аналіз Пянькоўскага 30.03.2026 35:31
Ці паедзе Лукашэнка ў ЗША на запрашэньне Трампа? Як амэрыканцы дамагліся, каб Лукашэнка не выправаджваў памілаваных палітвязьняў? Ці будуць ЗША выкручваць рукі Літве, каб адкрыць транзыт беларускіх калійных угнаеньняў праз Клайпеду? Госьць праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Навошта Лукашэнку Кім Чэн Ын? Ці памірацца Беларусь і Літва? 27.03.2026 57:30
Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю і падпісаў дамову аб дружбе і супрацоўніцтве з КНДР. Навошта Кім Чэн Ын прыняў дыктатара зь Беларусі і якой можа быць супраца Менска і Пхэньняна? Спэцспрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл заклікаў Вільню да дыялёгу зь Менскам і аднаўленьня транзыту ўгнаеньняў празь Літву. Ці пачнуцца перамовы і каму яны больш трэба? Што Дзень Волі значыць для беларусаў і ці мо...
Портнікаў: Чаму Беларусь не ў Расеі? І чаму можа там апынуцца 26.03.2026 20:17
У якім выпадку Ўкраіна будзе ваяваць зь Беларусью? Для Ўкраіны Беларусь – акупаваная краіна ці суагрэсар? Чаго Кіеў чакае ад Ціханоўскай? Чаму Беларусь ня стала часткай РФ? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае ўкраінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Михаіл Зыгар: Чаму расейцы не бачаць у беларусах асобную нацыю 23.03.2026 54:35
Міхаіл Зыгар — адзін з самых вядомых расейскіх журналістаў і аўтараў, які адкрыта называе сучасную Расею імпэрыяй і спрабуе пераасэнсаваць яе гісторыю без маскоўскіх мітаў. Былы галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» і аўтар кніг пра ўладу і прапаганду ў Расеі, Зыгар сёньня працуе з тэмай дэкалянізацыі і імпэрскага мысьленьня. У інтэрвію ён тлумачыць, чаму расейцы часта ня бачаць беларусаў як асобную...
Лукашэнка зноў патрэбны? Новая гульня Захаду 20.03.2026 1:00:14
Ці вяртаецца вялікая палітыка ў Менск? Пасьля візыту Джона Коўла было абвешчана пра магчымую сустрэчу Трампа і Лукашэнкі. Пра вынік ад такой сустрэчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Вашынгтон зьмякчае санкцыі, а кантакт з рэжымам становіцца ўсё больш адкрытым. Што гэта — новая гульня ці стары сцэнар? Абмяроўваем разам...
Што паабяцаў Лукашэнку пасланец Трампа? 20.03.2026 51:32
Спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл на пермовах у Менску дамовіўся з Лукашэнкам пра вызваленьне групы палтвязьняў. Што атрымае Лукашэнка ў выніку гэтай ўгоды? На якіх умовах і каго вызваляюць? Абмяркоўваем з расейскім палітыкам, блогерам, праваабаронцам, адвакатам Маркам Фейгіным
Алесь Бяляцкі пра візыт Коўла, вызваленьні палітвязьняў, Статкевіча і пра Гаагу для Лукашэнкі 16.03.2026 22:19
Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне рэпрэсій у Беларусі? Колькі палітвязьняў і на якіх умовах могуць вызваліць у выніку чаканага візыту прадстаўніка ЗША Джона Коўла ў Беларусь? Што зьмяніў для палітвязьняў учынак Міколы Статкевіча? Спыніць ці, наадварот, узмоцніць рэпрэсіі ўнутры краіны афіцыйнае расьсьледаваньне Міжнароднага крымінальнага суду супраць уладаў Беларусі Пра гэ...
Суд у Гаазе заняўся Лукашэнкам. У Менску арыштавалі міністра. Ці заробіць Беларусь на вайне ў Іране 13.03.2026 46:28
Міжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці. Што гэты працэс можа азначаць для Лукашэнкі? У Беларусі па абвінавачаньні ў карупцыі затрымалі міністра. Чаму рэжым за 32 гады не перамог карупцыю, маючы паўнату ўлады? Праз вайну на Блізкім Усходзе цэны на нафту падскочылі да самага высокага ўзроўню з 2022 году. На росьце цаны на...
У Беларусі саджаюць за кнігі. Чаму беларускую кнігу абвясьцілі злачыннай? Філіпенка, Лукашук, Нядбай 12.03.2026 36:28
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка з выдаўцоў цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі? Ці выдаваць кнігі па-беларуску стала злачынствам у Беларусі? Новы віток рэпрэсій супраць выдаўцоў кніг і журналістаў абмяркуем з пісьменьнікамі Сашам Філіпенкам і Аляксандрам...
Што будзе з Лукашэнкам, калі лясьнецца рэжым у Іране 09.03.2026 33:54
У які бок хіліцца вайна на Блізкім Усходзе? Якія наступствы для Беларусі мае і будзе мець гэтая вайна? Як адказвае Захад на пагрозу «Арэшніка» у Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае гісторык і палітоляг Роза Турарбекава.
Вайна і грошы Лукашэнкі. Плян Бабарыкі. Сэнсацыя са Скарынам 07.03.2026 47:48
Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя? Пра ўсё гэта мы пагутарым у сёньняшнім «ПіКу Свабоды», у якім возьмуць ўдзел кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Вале...
Шрайбман: «Пасьля Ірану Менск будзе асьцярожнейшы з Трампам» 02.03.2026 40:52
Вашынгтон без гарантый: як вайна з Іранам астуджвае Менск? Вайна і «вялікая зьдзелка»: ці абваліцца дыялёг Менску з ЗША? Чым скасаваньне санкцыяў ЭЗ 10 гадоў таму адрозьніваецца ад цяперашняга скасаваньня амэрыканскіх санкцыяў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS