Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ Επεισόδια: 561

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org

Δημιουργός

Радыё Свабода

Κατηγορία

News

Ιστοσελίδα του podcast

svaboda.org

Τελευταίο επεισόδιο

1 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

Што будзе, калі Лукашэнка ня выканае ўмовы Зяленскага 22.06.2026

Якім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Ці пяройдзе канфлікт у ваенную фазу, ці застанецца ў межах палітычнага ціску і кулюарнай дыпляматыі? У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды« абмяркоўваюць палітычны аналітык з Кіева Ўладзімер Фясенка і беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст, кіраўнік Кіраўнік агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пе...

Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекі 19.06.2026

Як поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбе...

Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі Котава 18.06.2026

Хто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла я...

Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекар 18.06.2026

Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.

Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футбол 16.06.2026

Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны...

Удар па Кіева-Пячорскай лаўры. Што прынясе Беларусі перамір'е на Блізкім Усходзе. Коўл кажа «хутка» 15.06.2026

Расея нанесла адзін з самых разбуральных удараў па Кіеве за апошнія месяцы – пацярпелі людзі, культурныя і рэлігійныя помнікі. Тым часам ЗША і Іран абвясьцілі пра мірную дамову, Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым, а спэцпасланьнік Трампа адказаў, ці чакаць яго ў Менску. Пра падзеі 15 чэрвеня і іх значэньне – у выпуску навінаў «Піку Свабоды».

37 год турмы за «здраду». Беларусам бліжэй ВКЛ, чым Расейская імпэрыя. Сьцёб з Каржа 12.06.2026

У выніковым выпуску “ПіКа Свабоды” зь Дзмітрыем Гурневічам падсумоўваем падзеі тыдня. Сям’ю зь Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Агулам на 37 гадоў. Мы пагаварылі з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых. Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра то...

40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыялі 11.06.2026

Махляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня.

Чалавек Трампа супакоіў беларусаў. Расея правакуе атаку на Беларусь. Як Макс Корж «данаціў» Украіне 10.06.2026

Ці спынены працэс вызваленьня палітвязьняў? Адказвае дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Джон Коўл. Расея будуе дронавыя комплексы каля мяжы зь Беларусьсю. Чаму гэта небясьпечна для беларусаў? Украіна распрацавала танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Каму пачынаць баяцца? На самым стратэгічным заводзе сілавікі правяраюць каля 400 працаўнікоў. Навошта? Гэтыя і іншыя навіны 10 чэрвеня ў «ПіКу Свабоды».

Справа Лукашэнкі ў Гаазе. Боты ў Threads. Іранка пра пекла Акрэсьціна. Навіны 9 чэрвеня 09.06.2026

Што будзе са справай супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе пасьля адхіленьня ад пасады пракурора. На блогера Ігара Лосіка ў сацсетцы Threads за некалькі дзён падпісалася 800 ботаў. Затрымалі падазраванага ў масавым атручваньні дзяцей у Барысаве. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 9 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.

«Працуйце як эфіёпы». Дактары адказалі Лукашэнку. Канцэрт Каржа. Бэнзін па ліміту? Навіны 8 чэрвеня 08.06.2026

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць, а трэба як эфіёпы. Дактары адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі вярнуцца, каб выносіць сьмецьце. Як адраджалі Савецкі Саюз на канцэрце Макса Каржа ў Стамбуле. Ці абмяжуюць продаж бэнзіну ў Беларусі, пакуль у расейцаў дэфіцыт паліва праз атакі ўкраінцаў па НПЗ. З Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 8 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.

Таемныя перамовы з Лукашэнкам. Вызваленьняў больш ня будзе? Беларусь у лісьце Зяленскага Пуціну 05.06.2026

Чаму Зяленскі згадвае Беларусь у лісьце да Пуціна? Ці пачаў Эўразьвяз перамовы з афіцыйным Менскам? Што азначае для Беларусі разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Літве? Што стаіць за вучэньнямі сілавікоў па ўсёй Беларусі? За што насамрэч арыштоўвалі Хлястова? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня. У эфіры палітычны аглядальнік Юры Дракахруст, літоўскі вайсковы экспэрт Дарус Антанайціс, прадстаўнік...

Хлястоў выйшаў з турмы. Лукашэнка дараваў алігарху за 2020 год. Міліцыя рыхтуецца да пратэстаў 04.06.2026

«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі чацьвярга, 4 чэрвеня. Ці сапраўды ў Менску адбыліся закрытыя кантакты з удзелам французскай выведкі і што гэта можа азначаць для Беларусі і адносінаў з ЭЗ? У Беларусь прыезаў расейскі алігарх беларускага паходжаньня Дзьмітрый Мазепін, які ў 2020 заклікаў Лукашэнку да дыялёгу з народам. У Беларусі працягваюцца вучэньні сілавікоў па падаўлен...

Расейскі дрон упаў пад Менскам. Куды зьнік Джон Коўл? Сэнсацыя на раскопках | Навіны 3 чэрвеня 03.06.2026

«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі серады, 3 чэрвеня. Расейскі дрон упаў у Слуцку ўсяго за 100 кілямэтраў ад Менску. Што вядома пра палёты бесьпілётнікаў над Беларусьсю і чаму ў неба паднімалася беларуская авіяцыя? Камэнтуе прадстаўнік BELPOL Матвей Купрэйчык. Дзе зьнік спэцпасланьнік Дональда Трампа Джон Коўл і чаму ягоны візыт у Менск дагэтуль не адбыўся? Камэнтуе палітол...

Затрыманьне афіцэра КДБ, Бакіеў пад бокам у Лукашэнкі, мігранты для чыгункі | Навіны 2 чэрвеня 03.06.2026

Чым валодае Курманбек Бакіеў у Беларусі. Па вяртаньні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Лукашэнку ўцягнулі ў канфлікт паміж Пуціным і Пашыньянам. Беларуская чыгунка шукае рабочых у Нэпале і Пакістане. Жорсткая атака расейцаў на Кіеў і Дняпро Апавядаем пра навіны 2 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.

Зьмены ў Беларусі з 1 чэрвеня. Лукашэнка нэрвуецца. Скандалы вакол добраахвотнікаў. Навіны 1 чэрвеня 02.06.2026

Мы пачынаем новы фармат «ПіКа Свабоды». Расказваем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць. Ад панядзелка да чацьвярга глядзіце ўвечары выпуск навінаў. У пятніцу падводзім вынікі тыдня. Новыя цэны і новыя грошы: што зьмянілася ў Беларусі з 1 чэрвеня. Скандалы сярод добраахвотнікаў, нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі – наступствы візыту Ціханоўскай у Кіеў. Праз увядзеньне абавязковага падатку н...

Лукашэнка стаў «прасунутым юзэрам»? Штучны інтэлект, Пуцін і Астана 29.05.2026

Лукашэнка справаздачыцца Пуціну ў Астане і чытае лекцыі пра штучны інтэлект. Пашыньян жорстка адказвае Лукашэнку. Дэталі аўдыенцыі Бяляцкага ў папы рымскага. Саша Філіпенка пра візыт у Кіеў і жарты для Зяленскага. Невядомыя факты пра справу Бабарыкі. Усё больш беларусаў едзе вучыцца ў Расею. Падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Кла...

Ціханоўская ў Кіеве: гістарычны візыт ці расчараваньне? 28.05.2026

Чатыры гады беларуская апазыцыя намагалася зладзіць сустрэчу з Уладзімерам Зяленскім у Кіеве. І вось яна адбылася. Але што далей? Ці ўдасца вырашыць праблемы беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне, беларускіх добраахвотнікаў, і што гэты візыт дасьць беларускім дэмакратычным сілам. У «ПіКу Свабоды» прымаюць удзел беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Мікіта Забуга і Аляксей Францкевіч, кіраўнік грамадзкага...

Званок Макрона — «ядзерны»? Пра што Ціханоўская дамаўляецца ў Кіеве? Латушка, Фрыдман, Крыжаноўскі 25.05.2026

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон засьцерагае Аляксандра Лукашэнку ад далейшага ўцягваньня Беларусі ў вайну. Сьвятлана Ціханоўская сёньня ў Кіеве на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Што адбываецца і наколькі сур’ёзная ваенная пагроза для беларусаў? Пра гэта ў ПіКу Свабоды кажуць: з Кіева — Павал Латушка, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, з Бэрліну — Аляксан...

Трывожныя вучэньні. Чаму Трамп «ратуе» беларускі калій? Арышт сьпевака Хлястова 22.05.2026

Падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. У Беларусі і Расеі завяршыліся ядзерныя вучэньні – з імітацыяй пускаў ядзернай зброі. Што гэта значыць насамрэч? Аналізуе Валер Кавалеўскі. Таксама абмяркоўваем сытуацыю вакол беларускага калію: ЗША просяць суседзяў Беларусі разблякаваць гэтае пытаньне. Навошта гэта Вашынгтону? Камэнтуе Уладзімер Жыгар. На выбарах у Каардынацыйную раду перамагла кааліцыя Паўла Л...

«Я б на месцы Лукашэнкі ўстрашыўся гэтай малітвы» 18.05.2026

Беларускія і расейская войскі на тэрыторыі Беларусі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар. Напярэдадні Зяленскі заявіў, што Расея зноў плянуе ўдары па Ўкраіне з Беларусі. Як пратэстанцкія вернікі і прапаведнікі ўспрынялі малітву за Лукашэнку і Пуціна на «Фэстывалі надзеі» з удзелам духоўнага дарадцы Трампа Франкліна Грэма. У «ПіКу Свабоды» бяруць удзел украінскі палітоляг Яўген Магда, а таксама пратэс...

Трамп пасылае сваіх людзей у Беларусь: пра што дамаўляюцца з Лукашэнкам 15.05.2026

Фрэнклін Грэм будзе маліцца за Лукашэнку. Якая місія пратэстанцкага прапаведніка ў Менску? Калі будуць вызваляць палітвязьняў? Што трэба ведаць беларусам пра хантавірус і наравірус? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем асноўныя падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» Натальля Васілевіч і мікрабіёляг Вікторыя Дароніна. Сярод іншых т...

Кныровіч і Прыходзька. Выбары ў КР: Імітацыя палітыкі ці парлямэнт у выгнаньні? 11.05.2026

11 траўня ўвечары пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду – орган, які беларускія дэмсілы называюць альтэрнатыўным парлямэнтам Беларусі. Галасаваньне адбываецца онлайн, але яшчэ да яго старту выбары аказаліся ў цэнтры спрэчак: праз пытаньні бясьпекі, даверу да сыстэмы вэрыфікацыі і праз сумневы, ці патрэбная КР беларусам у 2026 годзе. Ці застаецца яна палітычным прадстаўніцтвам беларусаў, ці пасту...

ЧАЛЫ — пра Лукашэнку ў Пуціна, парад пад дронамі і «гульню Мацкевіча» 08.05.2026

Сёньня ў «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем падзеі тыдня. Лукашэнка прызнаў правал сваіх эканамічных ідэй, на якія зь бюджэту пайшлі мільярды даляраў. Парад у Маскве адбудзецца без многіх лідэраў дзяржаваў, але з Лукашэнкам. Больш паўсотні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі сабраліся пад Кракавам на «гульню Мацкевіча». Што гэта было? У выніку хакерскага нападу парушаная праца найбуйнейшай у сьвеце бела...

«Зь яго хацелі мільён рублёў». Дэталі трагедыі ў Горадні 06.05.2026

Што стала прычынай трагедыі на прадпрыемстве «Гродна Азот»? Што адбываецца цяпер на прадпрыемстве? Як уплывае на бясьпеку і працоўную атмасфэру адсутнасьць незалежных прафсаюзаў? Пра абставіны сьмерці намесьніка начальніка цэха на прадпрыемстве «Гродна Азот» у «ПіКу Свабоды» гаворым з прадстаўніком«Рабочага руху» Юрыем Рававым, які раней быў лідэрам страйку на «Гродна Азот».

Άκου το podcast Радыё Свабода στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS