Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org
Δημιουργός
Радыё Свабода
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
1 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Зяленскі зьмяняе падыход да Беларусі? Чатыры гады вайны і новыя сыгналы 02.03.2026 39:32
У інтэрвію «Люстэрку» прэзыдэнт Украіны Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі? Які сыгнал і каму пасылае Ўкраіна санкцыямі супраць Лукашэнкі? Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Чаму збор Севярынца стаў хітом, а Ціханоўскага праваліўся. На што беларусы гатовыя данаціць 02.03.2026 43:48
Чаму збор Паўла Севярынца на грамадзкую дзейнасьць стаў пасьпяховым, а збор Сяргея Ціханоўскага на зрынаньне рэжыму праваліўся? Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць былыя палітвязьні Павал Севярынец і Юрась Зянковіч, кіраўнік каманды збораў фонду BySol Аляксандар Кухта, прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Сьвятлана Галаўнёва і стваральнік ініцыятывы Bel...
Расея троліць Лукашэнку, «Шахеды» над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі» 02.03.2026 58:57
Аляксандар Лукашэнка наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным – што стаіць за гэтым візытам і як ён можа паўплываць на становішча Беларусі? Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе палітычны сэнс сустрэчы. Тым часам над Гомлем фіксавалі ў чацьвер палёты расейскіх дронаў-камікадзэ, а «Кібэрпартызаны» заявілі пра кібэратаку на прадпрыемства «Хімвалакно», прадукцыя якога выкарыстоўвае...
Што зрабілі са Статкевічам у турме? Інсульт, рэанімацыя і вызваленьне 20.02.2026 56:14
Палітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі. Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці. У выніковым "ПіКу Свабоды" абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і...
Няўзораў – беларусам: Рэвалюцыя ў вас немагчымая, бо вы - добрыя людзі 17.02.2026 33:42
Расейскі публіцыст Аляксандар Няўзораў у інтэрвію для «Свабоды» агучыў жорсткія і правакацыйныя ацэнкі — пра вайну ва Ўкраіне, ролю Лукашэнкі, будучыню Беларусі і правал пратэстаў 2020 году. Ён сьцьвярджае, што рэвалюцыя ў Беларусі правалілася, бо ёй «кіравалі занадта добрыя людзі». Няўзораў перакананы: лёс Беларусі вырашыцца не ўнутры краіны, а звонку — разам з крахам «рускага міру».
«У іх няма яйцаў». Ці можа Захад даціснуць Лукашэнку? — Касьцюгова, Глод 17.02.2026 40:20
Ці засьведчыла Мюнхенская канфэрэнцыя ў бясьпецы аднаўленьне эўраатлянтычнага адзінства? Ці ёсьць гэтае адзінства ў палітыцы адносна Беларусі? Наколькі глыбокія пасткі як мяккай, гэтак і жорсткай палітыкі Захаду адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» абмяркоўваюць палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод і экспэртка ў...
Масква пагражае трымаць Беларусь нават ядзернай зброяй. Вячорка, Мацкевіч, Алеўскі 13.02.2026 1:00:12
Служба вонкавай выведкі Расеі, а за ёю і прадстаўніца МЗС Марыя Захарава, робяць алярмісцкія заявы пра чарговыя спробы Захаду адарваць Беларусь ад Расеі. Гучаць словы пра «геапалітычную гульню», «змовы» і нават пра неабходнасьць гарантаваць бясьпеку Беларусі ўсімі даступнымі сродкамі. Ці гэта проста інфармацыйная атака? Ці падрыхтоўка глебы для яшчэ больш глыбокай вайсковай прысутнасьці Расеі? І ц...
У Крамлі загаварылі пра пераварот у Менску, – Карбалевіч і Мошас 11.02.2026 38:16
Сёньня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэньне ў Нью-Ёрк на паседжаньне «Рады міру» — новай ініцыятывы Дональда Трампа. Аднак у ЗША паляціць ня ён, а міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў. Гэта выглядае як асьцярожны дыпляматычны манэўр. Бо ў той самы час расейская СВР раптоўна заявіла пра пагрозу «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі і «заходні сцэнар». Сыгнал з Масквы прагучаў аку...
Ці аддасьць Ціханоўская «карону» 09.02.2026 35:40
Якія вынікі слуханьняў у Каардынацыйнай Радзе з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай? Ці гатовая яна падзяліцца сваёй уладай? Ці магчымы кампраміс паміж непрызнаньнем Лукашэнкі і дыялёгам зь ім? Ці патрэбны дэмсілам сталы беларускі прадстаўнік у ЗША? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць старшыня Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і адзін з кіраўнікоў фракцыі «Беларусы» у...
Cацсеткі перамаглі Лукашэнку. Ці ёсьць палітычная будучыня ў Калесьнікавай. Алімпіяда — без Беларусі 06.02.2026 58:01
Падвядзем вынікі тыдня зь Дзьмітрыем Гурневічам. Чаму ўлады паспрабавалі зэканоміць на вулічным асьвятленьні і чаму адступілі ўжо празm дзень? Ці здольнае анлайн-абурэньне ўплываць на рашэньні рэжыму Лукашэнкі? Абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту «Кошт ураду» Уладзімірам Кавалкіным. Гаворым пра рэзананснае інтэрвію Марыі Калесьнікавай Юрыю Дудзю і спрэчкі вакол яго — разам з палітычным...
КДБ Беларусі за мяжой: як вярбуюць, шантажуюць і выкрываюць 04.02.2026 38:56
Сярод каго КДБ вярбуе шпіёнаў і шпіёнак? Як украінскія спэцслужбы выявілі агентку Іну Кардаш, якая пад выглядам журналісцкай працы шпіёніла для КДБ Беларусі? Як можна адмовіцца ад супрацы са спэцслужбамі? І што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў Беларусі ў Эўразьвязе і іншых краінах? Мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з украінскім журналістам Аляксандра...
Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020 03.02.2026 39:58
Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі? Цана вызвалення: што дапушчальна, а што — не? Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі? У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
ЧАЛЫ: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз 30.01.2026 58:23
У першыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы? Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз. Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі? Глядзіце “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым. Таксама гаворым пра нечаканы паварот украінскай палітыкі...
Як Лукашэнка хоча лячыць беларусаў 28.01.2026 47:02
Што зьменіцца для пацыентаў і мэдыкаў у адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай «Здароўе нацыі»? Што акрамя абмежаваньня абортаў прадугледжвае новы Кодэкс аб ахове здароўя? 98 мільярдаў рублёў на мэдыцыну на пяць гадоў – гэта шмат ці мала? Абмяркоўваем з прадстаўнікамі Аб’яднага пераходнага кабінэту доктарам Станіславам Салаўём і эканамісткай Алісай Рыжычэнкай, а таксама з анколягам Надзеяй Пятроўск...
«Арэшнік» у Беларусі і асымэтрычны адказ Кіева: чаму Зяленскі сустрэўся з Ціханоўскай 26.01.2026 50:27
Чаму Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай і запрасіў у Кіеў? Якія наступствы гэта будзе мець? Ці вярнуў Лукашэнка сабе легітымнасьць? Як Трамп памяняў Беларусь? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць украінскі палітоляг Яўген Магда і палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Фрыдман: Трамп даў Лукашэнку тое, чаго ён чакаў гадамі 26.01.2026 56:47
Чым стане Рада міру для Беларусі і Лукашэнкі? Чым быў адметны беларускі ўдзел у Міжнародным форуме ў Давосе? Чаго насамрэч дасягнуць улады, забараніўшы рабіць аборты ў прыватных клінках? Пра што расказала Свабодзе мігрантка з Гвінэі, якую дэпартавалі зь Беларусі, забраўшы дачку ў дзіцячы дом. Падсумоўваем падзеі тыдня з экспэртамі – палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, старэйшым дарадца...
Калесьнікава ці Ціханоўская: каго будуць слухаць беларусы і Захад? 22.01.2026 54:49
Марыя Калесьнікава заклікала Захад да дыялёгу з Аляксандрам Лукашэнкам. Павал Латушка называе гэтай памылкай. Сьвятлана Ціханоўская пераяжджае ў Варшаву і ўжо гучаць галасы, што гэта можа парушыць і так крохкае адзінства ўнутры дэмакратычных сілаў, паколькі ў польскай сталіцы актыўнічае Павал Латушка. Каго ў гэтым палітычным шматгалосьсі будуць слухаць Захад і беларусы?
Год Трампа: чаму Беларусь раптам стала важнай для Белага дому 20.01.2026 37:19
Ці наблізіў Трамп мір ва Ўкраіне? Навошта яму Лукашэнка? Што засталося ад NATO і эўраатлянтычнага адзінства? Як адказвае сьвет на выклік Трампа? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
Страх пратэстаў: як Лукашэнка спрабуе ўтрымаць эканоміку. Тлумачыць Лойка 16.01.2026 57:57
Рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка аналізуе кадравыя рашэньні Аляксандра Лукашэнкі ў эканамічным блёку, а таксама ацэньвае пляны уладаў у эканоміцы на гэты год і магчымыя наступствы гэтых крокаў. У другой частцы эфіру іраназнаўца Міхаіл Круціхін расказвае пра масавыя пратэсты ў Іране, іх гістарычны кантэкст, унутраны палітычны расклад у краіне і сцэнары далейшага разьвіцьця падзеяў.
Фядута: «Трэба скончыць халодную грамадзянскую вайну». Першае інтэрвію на волі 14.01.2026 35:06
Чаму сучасная турма – падарожжа на іншую плянэту? Якія ўрокі вынікаюць са «змовы» Фядуты-Зянковіча? Якой бачыцца Расея былому палітвязьню? Ці магчымае паразуменьне паміж Беларусьсю Лукашэнкі і Беларусьсю яго апанэнтаў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае літаратуразнаўца, паліттэхноляг, былы палітвязень Аляксандар Фядута.
Лёс Мадура і Беларусь: палітвязьні, улада, «вялікая зьдзелка» - тлумачэньне Арцёма Шрайбмана 12.01.2026 36:57
Як зьменіцца беларуска-амэрыканскі дыялёг пасьля затрыманьня Мадура? Ці патрэбная дэмакратыя Трампу? Ці прыняла Эўропа «стратэгію Шрайбмана» для Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Беларусь — у сьнезе. Мадура — у кайданках. «Год жанчыны» — у краіне турмаў 09.01.2026 57:50
Цыклён «Улі» ударыў па Беларусі: сотні вёсак без сьвятла, транспартны каляпс у Менску. Амаль праз тыдзень пасьля арышту Мадура Лукашэнка заявіў, што такое ў Беларусі выключана. Але што ён насамрэч зразумеў з амэрыканскай апэрацыі і чаго баіцца? У жывым эфіры "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь падсумоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з экспэртамі - грамадзкім дзеячом Мікалаем Халезіным, журналісткай Кацяр...
Як сканчаюць дыктатары: сыгнал для Менску 06.01.2026 58:58
Ці паўторыць Лукашэнка лёс Мадура? Чаму Лукашэнка асуджае ЗША – і чаго ён баіцца? Ці зрынаньне Мадура прывядзе да дэмакратызацыі Вэнэсуэлы? Беларуская апазыцыя і кейс Мадура: новыя магчымасьці ці ілюзія? Беларускі і міжнародны кантэкст амэрыканскай апэрацыі ў Вэнэсуэле абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з экпэртамі – палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай, амэрыканістам, дарадцам Агенц...
Лукашэнка, Трамп, Расея і Захад: прагнозы на 2026 для Беларусі 05.01.2026 38:07
Колькі будзе палітвязьняў напрыканцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Хто і як зьменіць Беларусь у 2026 годзе? Мацкевіч — пра сілу, перамовы і новыя плыні ў апазыцыі 29.12.2025 36:49
Ці вызваленьне ўсіх палітвязьняў – галоўная мэта цяпер? Як дамагчыся перамоваў з Лукашэнкам? Ці паўторыцца 2020 год, але зь іншым, пераможным вынікам? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае філёзаф, мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч.
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS