Радыё Свабода
Палітыка
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
Besuch unbedingt die Website des Podcasts und unterstütze die Macher: www.svaboda.org
Wo hören?
Podcasts in der App Replaio Radio Bald verfügbarPodcasts kommen bald in die App. Installiere sie jetzt und erlebe als Erster einen ganz neuen Blick auf Podcasts
Folgen
Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні, вяртаньне Ціханоўскага, Пуцін у Менску 27.06.2025 53:16
Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску?
Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожнічаць з Пуціным 26.06.2025 50:50
Якую справаздачу Лукашэнка зробіць Пуціну пра сустрэчу з пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты Эўразійскага форуму і саміту ў Менску? Што зьменіць для Эўропы павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO?
Што трэба экс-палітвязьню, каб пачаць жыцьцё з нуля ў новай краіне 25.06.2025 47:50
Гутарка з сузаснавальнікам фонду салідарнасьці BYSOL Андрэем Стрыжаком.
Як ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым 26.09.2024 21:31
У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін.
Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі 11.09.2024 24:36
Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія могуць быць паралелі са Сьвятланай Ціханоўскай і дэмсіламі ў выгнаньні?
Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютага 16.08.2024 23:30
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
«Прычына Акрэсьціна ў Курапатах», — Зьміцер Дашкевіч пра Ланцуг пакаяньня 21.08.2020 4:53
Палітык і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч патлумачыў Свабодзе, чаму заклікаў усіх неабыякавых людзей стаць у Ланцуг пакаяньня 21 жніўня.
Шпакоўская: Лічу немагчымым служыць у дзяржаўным тэатры, калі дзяржава дае бесчалавечныя загады 21.08.2020 4:27
Акторка і сьпявачка Наста Шпакоўская (NAKA) патлумачыла Свабодзе, чаму напісала заяву аб звальненьні з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім адпрацавала 16 гадоў.
Сябра Каардынацыйнай рады Курэйчык: Што мне не патрэбна, дык гэта ўлада 21.08.2020 4:49
Cябра Каардынацыйнай рады рэжысэр і драматург Андрэй Курэйчык лічыць абсурднымі абвінавачваньне ў «захопе ўлады», паводле якога была заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да рады.
Дыплямат Валер Кавалеўскі пра вальнадумства ў МЗС, санкцыі і заяву Макея 21.08.2020 11:50
Дыплямат Валер Кавалеўскі, які ў свой час працаваў у амбасадзе Беларусі ў ЗША, пасьля выбараў 2010 году зьехаў у ЗША з палітычных прычынаў, цяпер працуе там у міжнароднай арганізацыі. І інтэрвію Свабодзе Валер аналізуе рэакцыю сьвету на падзеі ў Беларусі.
Код пакаленьня: Чым падабныя Зяленскі і «тройка» Белавус, Матолька, Пальчыс 07.04.2019 28:25
Чым падобныя кандыдат на прэзыдэнта Зяленскі і арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні Белавус, Матолька і Пальчыс? Ці трэба вучыцца на прэзыдэнта? Абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віялета Саўчыц і вядучая Ганна Соўсь.
Чаму беларус выдаў сябе на расейскім канале за расчараванага Майданам украінца 07.12.2018 20:13
StringersHub — беларуская кампанія, якая прадставіла расейскага Першаму каналу відэа з беларусам, які выдаваў сябе за ўкраінца. Гэта пацьвердзіла Радыё Свабода прэс-служба расейскага тэлеканала.
Што аб’яднала б беларусаў, калі б яны страцілі дзяржаву 07.12.2018 29:02
Што стала б зь беларускай нацыяй, калі б дзяржава перастала існаваць? Што іх будзе аб’ядноўваць, што дапаможа ім аб’яднацца, каб адрадзіць дзяржаву? Для ірляндцаў гэта была рэлігія і гісторыя. Прусы зьніклі разам з Прусіяй. Дыскутуюць Аляксандар Краўцэвіч і Юры Дракахруст.
Фігурант «справы БелТА»: пасьля заявы Нямецкага алімпійскага камітэту стаўленьне да мяне зьмянілася 12.09.2018 16:12
Госьць Інтэрвію тыдня — мэдыяаналітык, карэспандэнт «Нямецкай хвалі» у Беларусі Паўлюк Быкоўскі. Ён разважае пра тое, чаму ўлады змагаюцца з каментарамі ў Інтэрнэце, заяўляе, што ананімнасьць — гэта важная рэч у забесьпячэньні свабоды выказваньняў.
«Магчыма, іх цяпер "ламаюць" на падпіску аб супрацоўніцтве са спэцслужбамі» 08.08.2018 28:07
Журналісткі Аляксандра Дынько, Люба Лунёва і галоўная рэдактарка сайту Хартыя 97 Натальля Радзіна абмяркоўваюць як затрыманьні рэдактарак парталу TUT. BY i БелаПан у так званай «справе БелТА», так і ролю жанчын у беларускай журналістыцы, як у дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.
Што ўкраінцам удалося здабыць пасьля Майдана, чаго ня маюць беларусы 25.05.2018 18:43
На працягу тыдня на Данбасе адбылася найбольшая за апошнія паўгода колькасьць абстрэлаў пазыцыяў УС Украіны і населеных пунктаў. Як жывуць людзі ў зоне канфлікту? Як зьмяняецца жыцьцё ва Ўкраіне праз чатыры гады пасьля пасьля Рэвалюцыі годнасьці? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з заснавальнікам гуманітарнага маршруту «Беларусь-АТА» Андрэем Стрыжаком.
Цуду, што ўлады раптам пачнуць саступаць Захаду па ўсіх пазыцыях, ня будзе, — Прэйгерман 22.05.2018 15:32
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Ён распавядае, як удалося запрасіць на форум «Менскага дыялёгу» Аляксандра Лукашэнку, тлумачыць, у чым прычына паўзы ў адносінах паміж Беларусьсю і Захадам.
«Пакуль Эўропа не прапануе ўцямнай стратэгіі па Беларусі, Лукашэнка будзе перамагаць» 21.05.2018 13:51
У Менск наведаўся Павал Коваль — вядомы польскі палітык, доктар гуманітарных навук, гісторык, публіцыст. Нагодай стала міжнародная канфэрэнцыя «Нацыянальны сувэрэнітэт (1918-2018). Ідэя і палітычная практыка», арганізаваная Інстытутам палітычных даследаваньняў «Палітычная сфэра».
Ці ня стане Марадона новым лордам Бэлам 20.05.2018 32:08
На якія спартовыя вяршыні можа вывесьці Марадона «Дынама-Берасьце»? Навошта ўладальнікі клюбу купілі зорку першай вялічыні? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць журналіст Эдуард Белямук, аглядальнік «Прэсболу» Сяргей Шчурко і карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» Серж Харытонаў.
Чаму брытанская манархія дэмакратызуецца, а беларуская ўлада манархізуецца 15.05.2018 29:07
За некалькі дзён да вясельля прынца Гары і амэрыканскай акторкі Мэган Маркл аналізуем фэномэн цікавасьці ў сьвеце да брытанскай каралеўскай сям'і разам са студэнткай University College London Даніэлай Калядой зь Лёндану, журналісткай Аленай Ціхановіч з Прагі і блогеркай Свабоды Настай Захарэвіч.
Ähnliche Podcasts
Replaio ist kein Herausgeber von Podcasts; die Namen der Sendungen, Cover und Audioinhalte gehören ihren Autoren und werden über öffentliche RSS-Feeds verbreitet