M. P.
Кіло слова
Суб’ектыўнае аўдыяшоу пра словы, тэксты, камунікацыю і пісьмо. Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk або https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership
Wo hören?
Podcasts in der App Replaio Radio Bald verfügbarPodcasts kommen bald in die App. Installiere sie jetzt und erlebe als Erster einen ganz neuen Blick auf Podcasts
Folgen
Якая мова самая мілагучная? 07.04.2026 17:03
Ці праўда, што беларуская мова па мілагучнасці саступае толькі італьянскай? Чаму некаторыя мовы падаюцца нам больш музычнымі за іншыя? Што пра ўспрыняцце розных моў свету ведаюць навукоўцы? Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/members...
Чаму мудака не варта называць свіннёй ці казлом? 31.01.2026 24:40
У восьмым выпуску падкаста «Кіло слова» разважаю пра тое, чаму параўноўваць пакуты людзей з пакутамі жывёлы варта з асцярогай. Таксама бурчу на Джорджа Оруэла і на пастаянныя параўнанні мудакоў са свіннямі, пацукамі, казламі і баранамі. Свінні, пацукі, казлы і бараны — супер. Мудакі — не. Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk Або падпісацца на Patreon, што...
Чаму ўсе падселі на Threads і што такое Mogilev? 05.12.2025 11:30
У сёмым выпуску «Кіло слова» разважаю пра феномен Threads, а заадно расказваю, як наведала выставу Напалеона Орды і не зразумела прынцыпаў транслітэрацыі. Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership
Як вярнуць сабе асалоду чытання? 19.09.2025 34:19
Шосты выпуск «Кіло слова» будзе карысны тым, хто хацелі б зрабіць чытанне кніг сваёй звычкай, чытаць больш, чытаць з асалодай. Дзе знаходзіць час на літаратуру? Што замінае чытаць рэгулярна? Якія кнігі выбраць у стане, калі зусім не чытаецца? Навошта людзі збіраюцца ў кніжныя клубы? Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk Або падпісацца на Patreon, што (спадзяю...
Доўгі працяжнік — прымета штучнага інтэлекта? 15.08.2025 25:36
Пяты выпуск «Кіло слова» прысвечаны стылю тэкстаў ШІ. Чаму доўгі працяжнік і двухкоссе-ялінкі раптам сталі падазронымі? Ці варта давяраць сэрвісам праверкі тэкстаў на штучнасць? Якія асаблівасці сапраўды ўласцівыя тэкстам, створаным нейронкамі? Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгуля...
Чаму блогерам вераць больш, чым акадэмікам? 29.06.2025 30:51
Чацвёрты выпуск «Кіло слова» прысвечаны экспертнасці і яе «смерці». Каго мы сёння лічым экспертамі? Чаму гэта часта адны і тыя ж твары? Як атрымліваецца, што некаторыя людзі каментуюць абсалютна ўсё? І чаму, калі любую інфармацыю можна праверыць у пару клікаў, людзі працягваюць верыць у суцэльную лухту? Шукаю адказы на гэтыя пытанні, а таксама распавядаю пра кніжку, якая мяне выбесіла. Падтрымаць...
Што не так з фемінітывамі? 31.01.2025 27:46
Пра фемінітывы не выказіліся толькі лянівыя, разумею. Але я вось лянівая і не паспела! А я маю што сказаць, бо з фемінітывамі як у рэдактаркі і аўтаркі ў мяне ёсць свае праблемкі. У выпуску я не закранаю гісторыю быцця фемінітываў у беларускай мове, розныя спосабы словаўтварэння і ўсе аргументы, якія пераходзяць з тэкста ў тэкст, з падкаста ў падкаст. Мне цікава паразважаць пра неадназначныя сітуа...
Як запазычанні (не) псуюць мову? 15.12.2024 39:04
Выпуск пра тое, што стаіць за нецярпімасцю да іншаземных слоў; пра тое, як запазычанні прыходзяць у нашу мову і чаму там застаюцца (ці не); а таксама пра тое, што за выбарам слоў і выразаў і ў гэтым выпадку стаіць каштоўнасны выбар. Падзякаваць можна тут: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Чаму краіны мяняюць свае назвы? 22.09.2024 22:00
Чаму Новую Зеландыю хочуць перайменаваць у Аотэароа? Колькі імёнаў было ў Камбоджы? Навошта Турэччына перапісала сваю англійскую назву? Дзе знаходзіцца Македонія, а дзе — Паўночная Македонія? Колькі можа каштаваць змена назвы? Нязмушана разбіраемся ў прычынах перайменаванняў і дыскусіях вакол іх, а таксама слухаем «Песняроў». Падзякаваць манеткай можна тут: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Ähnliche Podcasts
Replaio ist kein Herausgeber von Podcasts; die Namen der Sendungen, Cover und Audioinhalte gehören ihren Autoren und werden über öffentliche RSS-Feeds verbreitet