Гэта Менск, дзетка
Гэта падкасты, дзетка
Падкасты ад каманды "Гэта Менск, дзетка" на разнастайную тэматыку - ад гісторыі Беларусі і апошніх навін да абмеркавання лепшага рэцэпта дранікаў. Telegram: https://t.me/thisminskInstagram: https://www.instagram.com/thisminskTwitter: https://twitter.com/thisminskTik-tok: https://tiktok.com/@thisminskE-mail для сувязі: thisminsk@protonmail.com
Besuch unbedingt die Website des Podcasts und unterstütze die Macher: castbox.fm
Wo hören?
Podcasts in der App Replaio Radio Bald verfügbarPodcasts kommen bald in die App. Installiere sie jetzt und erlebe als Erster einen ganz neuen Blick auf Podcasts
Folgen
Як забойца Кенедзі жыў у Менску 02.11.2023 6:46
У гэтым падкасце вы даведаецеся, у якіх умовах жыў забойца амерыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі ў Менску
Топ 10 невядомых мясцін Беларусі 17.07.2023 7:56
Гэта топ 10 самых невядомых мясцін Беларусі, якія могуць вас здзівіць. Сярод іх і 9-павярховы бункер на выпадак ядзернага ўдара, і чартоўскі прыгожыя неагатычныя будынкі і храмы, якія не саступаюць па хараству знакамітым лондаўскім палацам. Даслухайце падкаст да канца, каб пра іх даведацца.
Беларускі галівуд 11.06.2023 8:22
Вы пэўна ведаеце гэтых сусветназнакамітых галівудскіх зорак, але можаце нават не падазраваць, што яны маюць беларускія карані. Падрыхтуйцеся здзіўляцца
Знакамітыя людзі родам з Беларусі 11.06.2023 11:52
Мы ўвесьчасна чуем пра тое, якіх знакамітых і выбітных людзей нарадзілі землі нашых суседзяў. Напрыклад, Польшча нарадзіла Мікалая Каперніка і палякі вельмі ім ганарацца. Украіна нарадзіла выбітнага паэта Тараса Шаўчэнку, а Літва - Йонаса Мекаса, якога называюць хросным бацькам амерыканскага авангарднага кіно. Але які выбітных людзей нарадзіла нашая родная Беларусь? Я сабраў для вас цэлы спіс, пра...
Курапаты - дарога смерці 12.05.2023 35:30
«Курапаты: Дарога Смерці» самы ўплывовы беларускі артыкул XX стагоддзя, напісаны Пазняком Зянонам, Шмыгалевым Яўгенам, Крывальцэвічам Міколай і Іоў Алегам.
Чаму не трэба святкаваць 9 мая 10.05.2023 10:17
Калі вы беларус, беларуска, то дзеля ўсяго святога, ніколі не святкуйце 9 мая. У гэтым выпуску слухайце, чаму
Варшаўскае паўстанне, пра якое мусяць ведаць беларусы 30.04.2023 9:30
«Варшаўскае паўстанне» - гэта досыць цікавы эпізод у змаганні польскага народа за свою волю і незалежнасць дзяржавы, якое паўплывала на далейшую іх гісторыю і пра што варта ведаць беларусам.
Ці можа Беларусь ужыць ядзерную зброю? 05.04.2023 5:08
У Беларусі да 1 ліпеня расія пабудуе сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Гэты факт уласна мяне, думаю, як і вас, бянтэжыць. Але што такое ядзерная тактычнай зброя. Давайце разбярацца
Чаму ў Менску пераварочвалі машыны?ІГарачая вясна 05.04.2023 7:33
Чаму ў Менску пераварочвалі міліцэйскія машыны? Так, калі вы загугліце 96 год Мінск, то пабачыце, як беларусы літаральна пераварочваюць перашкоду з міліцэйскі машынаў. У гэтым падкасце слухайце, што падштурхнула іх да гэтага.
Дзень Волі ад "А" да "Я" 31.03.2023 11:00
Што гэта за свята такое - Дзень Волі? Чаму мы яго адзначаем у гэты дзень. Слухайце ў гэтым падкасце ўсю тую базу, якую трэба ведаць пра Дзень Волі
Гісторыя Курапат за 9 хвілін 21.03.2023 10:03
Гэта самае страшнае месца ў Менску, але ў той жа час кожны беларус мае пра яго ведаць. У гэтым падкасце слухайце кароткую гісторыю пра Курапаты.
Зяленскі і выкрэсліванне беларусаў з гісторыі 12.02.2023 8:09
Надоечы ў Варшаве адбылося ўшанаванне памяці да 160-годдзя пачатку паўстання Каліноўскага, дзе выступілі лідары Люблінскага трохкутніка, дзе не была ўзгаданая Беларусь. У гэтым выпуску глядзіце, чаму такое выкрэсліванне Беларусі ня ёсць правільным. Чаму паўстанне Каліноўскага мела акрэслена беларускаарыентаваны характар.
Спецтрыбунал над крамлёўскім і лукашэнаўскім рэжымах 28.01.2023 4:09
Еўрапарламент прагаласаваў за стварэнне спецтрыбунала, каб судзіць вышэйшыя кіраўніцтва Расеі і Беларусі. Але на дадзены момант досыць праблематычна стварыць падобны трыбунал. У гэтым падкасце слухайце чаму.
Лукашысты атакуюць беларускую лацінку 18.01.2023 8:21
Лукашэнаўскія ідэолагі хочуць прыбраць беларускую лацінку. У гэтым падкасце слухайце, што вядома на гэты конт і чаму беларускай лацінка – гэта каштоўнасць беларускага народу.
Чаму беларускія добраахвотнікі не застаюцца ва Украіне 13.01.2023 4:35
Беларускія добраахвотнікі, што збройна баранілі волю Украіны, але ў пэўны момант скасавалі кантракт з ЗСУ, ня могуць застацца ва Украіне. У гэтым падкасце пра гэта я і распавяду
Чаму ў Беларусі пануе расейская мова 11.01.2023 8:10
За пару стагоддзяў Расея нанесла непапраўныя страты Беларусі. У гэтым падкасце слухайце, як Расея гвалтам знішчала нашую краіне
"Я выхожу" - мяне затрымліваюць 30.12.2022 4:19
Гэтая кніга можа прынесці небяспеку ў вашае жыццё, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. У ёй 194 старонкі і на адной з іх можаце быць вы. І ўжо ёсць затрыманыя праз гэтыя здымкі.
Чаму не трэба цягнуць Каца ў беларускую павестку 30.12.2022 12:48
На канале спадара Мелказёрава выйшла інтэрв’ю з расійскім палітыкам Максімам Кацам. У гэтым падкасце хачу змястоўна растлумачыць, чаму няварта цягнуць Каца ў нашую медыя прастору.
Крывавыя месцы ў Менску 30.12.2022 4:01
Гэта тыя месцы Менску, якія лукашэнаўскі рэжым намагаецца выкрэсліць з гісторыі, схаваць за шырмай, бо гэтыя месцы ўшчэнт перакрэсліваюць ідэалізаванне часоў савецкага саюзу, на падмурку якога збудавана ідэалогія лукашызму. Гэта самыя крывавыя месцы Менску.
Катаванні на Акрэсціна працягваюцца 30.12.2022 7:10
На Акрэсціна працягваюцца катаванні людзей. Нягледзячы на тое, што ўжо два гады прайшло з падзеяў 20-га году, рэпрэсіі ня толькі ня сціхаюць, а толькі ўзмацняюць, у тым ліку працягваюцца жахі на Акрэсціна.
Варожыя вуліцы Менску 30.12.2022 6:05
Ці задумваліся вы над тым, у гонар каго, або чаго, названая вашая вуліца? Калі не, то вы можаце нават здзівіцца, што вас літаральна атачаюць злачынцы ды тэрарысты.
Гісторыя Менску: ад пачатку да сучаснасці. 28.12.2022 13:12
У гэтым падкасце вы даведаецеся, што за дынастыя ім кіравала, чаму Менск быў адным з самых развітых гарадоў і як ён з часам знішчаўся расейскай а потым і савецкай уладай.
Пазбаўленне грамадзянства: як гэта адаб'ецца на беларусах 21.12.2022 5:40
Пазбаўленне грамадзянства: чаму гэта пярэчыць Канстытуцыі і чым гэта пагражае беларусам?
Бяляцкі: ад Шацілавічаў да Нобелеўскай прэміі 16.12.2022 6:34
У гэтым падкасце вы даведаецеся, хто такі Алесь Бяляцкі, як паўстаў праваабарончы цэнтр "Вясна", за які ён і быў узнагароджаны, а таксама пра саму Нобелеўскую прэмію.
Лукашэнка - ўнук вайсковага злачынца 15.11.2022 5:05
Украінскія журналісты высветлілі, што Лукашэнка можа быць унукам фашыста Стэфана Фенціка. У гэтым падкасце слухайце пра гэта падрабязней.
Ähnliche Podcasts
Replaio ist kein Herausgeber von Podcasts; die Namen der Sendungen, Cover und Audioinhalte gehören ihren Autoren und werden über öffentliche RSS-Feeds verbreitet