Радыё Свабода

Перадачы

News BE ↓ Epizody: 50

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: www.svaboda.org

Autor

Радыё Свабода

Kategorie

News

Web podcastu

www.svaboda.org

Nejnovější epizoda

22. úno 2024

Kde poslouchat?

Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzy

Podcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty

Stáhnout z Google Play Nainstaluj zdarma Android téměř 10 mil. stažení · hodnocení 4,8 iOS už brzy

Epizody

Праз «саюзную дзяржаву» Расея можа атрымаць магчымасьць мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISW 22.02.2024

Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.

Няўжо нехта ў Беларусі памёр ад каранавірусу? Падкаст Мартава «На вайне з COVID-19». Апошні эпізод 28.07.2022

7 эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.

Палітыка ў ковіднай зоне. Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 6-ы эпізод 21.07.2022

Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.

Герасіменя – пра Лукашэнку і паўстаньне спартоўцаў. 05.01.2021

Cтаршыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка, плыўчыха Аляксандра Герасіменя – пра дзейнасьць фонду, дапамогу спартоўцам, жыцьцё без басэйна і магчымыя выступы беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе пад белым сьцягам.

Якія варыянты завяршэньня крызісу ў Беларусі 04.01.2021

Як зьбіраецца мяняць Канстытуцыю Лукашэнка? Ці можа пратэст скарыстацца Ўсебеларускім сходам? Ці даможацца Расея сваіх мэтаў наконт канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і публіцыст, паліттэхноляг Аляксандар Фядута.

Вальжына Морт: «Сьвет бачыць ня толькі наш боль, але і радасьць» 23.12.2020

Вальжына Морт — беларуска-амэрыканская паэтка, жыве ў горадзе Ітака ў штаце Нью-Ёрк, дзе выкладае ў Карнэльскім унівэрсытэце. З чаго нараджаюцца яе вершы? Якую ролю ў іх адыгрываюць бабуліны сьведчаньні? Адкуль бяруцца мэтафары ў яе паэзіі? Як ёй бачыцца сёньняшняя Беларусь? З паэткай размаўляе Ян Максімюк.

Байдэн для Амэрыкі, Беларусі і сьвету. 15.12.2020

Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? Зрынаньне помнікаў, рух BML — гэта ўсё разгарыцца зь яшчэ большай сілай ці пойдзе на спад? У чым ён працягне палітыку Трампа? Адносіны з Расеяй і Кітаем — што зьменіцца? Што адбудзецца з амэрыканскім лідэрствам у сьвеце? Пры Байдэну — ці ўручыць пасол ЗША даверчыя граматы Лукашэнку? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць б...

Лукашэнка сыходзіць?/Лукашенко уходит? 07.12.2020

Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэта абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Астапеня, Валерыя Касьцюгова і Арцём Шрайбман.

Якую зьмену тактыкі пратэстаў прапануе Ціханоўская?/ Какое изменение тактики протестов предлагает Тихановская? 07.12.2020

У інтэрвію тэлеканалу «Дождж» Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасьць зьмены тактыкі пратэстаў. У чым можа палягаць гэтая зьмена, якія варыянты зьменаў абмяркоўваюцца? Ці азначае гэта адмову ад вулічных акцыяў? Як Ціханоўская прапануе адказваць на палітычныя пляны ўладаў – правядзеньне усебеларускага сходу і канстытуцыйную рэформу? На гэтыя пытаньні палітычнага аглядальніка Свабоды Юрыя Др...

Новыя абліччы пратэсту і падаўленьня/Новые облики протеста и подавления 07.12.2020

Чаму супраць нядзельнага маршу ўлады кінулі такія вялікія сілы? Якія тэндэнцыі пратэсту? Ці назіраецца яго радыкалізацыя? Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў і палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Адносіны Менск-Вашынгтон пры Байдэну: вяртаньне да Абамы ці да Буша? 06.12.2020

Якой будзе палітыка Байдэна адносна Беларусі? Ці прыедзе ў Беларусь амбасадар ЗША? Як яна будзе суадносіцца зь яго палітыкай адносна Расеі? Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» спрачаюцца амэрыканскія беларусы: адвакат, палітык Юрась Зянковіч і былы дыплямат, грамадзкі дзеяч Валер Кавалеўскі

Будучыня адносінаў Беларусі і ЗША 06.12.2020

Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на зьдзелку ЗША і Расеі адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы амбаса...

Юрыст штабу Цапкалы пра ўдзел у «круглым стале» 06.12.2020

Сяргей Гасаян, юрыст выбарчага штабу Валерыя Цапкалы, патлумачыў Свабодзе, чаму зьбіраецца ўзяць удзел у «круглым стале», які арганізуе Юры Васкрасенскі 8 сьнежня, што ён хоча данесьці і як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.

«Каб спыніць мае пропаведзі, трэба ліквідаваць мяне фізычна», - ксёндз Барок 04.12.2020

Каталіцкі сьвятар з Расонаў (Віцебская вобласьць) Вячаслаў Барок расказвае ў інтэрвію «Свабодзе» пра судовы працэс над ім, перасьлед за пропаведзі ў ягоным yotube-канале і просьбы пакінуць Беларусь.

Лукашэнка: NATO хоча захапіць захад Беларусі/Лукашенко: NATO хочет захватить запад Беларуси 03.12.2020

Што азначае заява Лукашэнкі пра пагрозу захопу заходняй часткі Беларусі сіламі NATO? Як на гэта рэагаваў Пуцін на саміце АДКБ і як можа адрэагаваць Расея? Якой рэакцыі можна чакаць ад Польшчы і ад Паўночнаатлянтычнага альянсу? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолягі Валер Карбалевіч і Юры Царык.

Троiцкi пра беларускіх партызанаў 03.12.2020

Расейскі журналіст і музыказнаўца, аўтар папулярнага праекту «Хижина дяди Тёмы» на ARU TV Арцемiй Троiцкi параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з часамі нацысцкай акупацыі, аналізуе розныя формы пратэсту і лічыць цяперашні час найбольш плённым для беларускіх творцаў.

«Адключылі ваду, былі клапы, але атмасфэра – цуд» 01.12.2020

Юліі Коцкай і Андрэю Шаўлюгу прысудзілі 8 і 15 сутак за нібыта ўдзел у незаконнай акцыі. У інтэрвію «Свабодзе» яны расказваюць пра суды над імі, побыт у ізалятарах, атмасфэру сярод зьняволеных і стаўленьне з боку ахоўнікаў.

Бізнэс-аналітык Крутцына – пра інвэстыцыі і бізнэс у Беларусі 01.12.2020

Адзін з найлепшых заходніх экспэртаў па беларускай эканоміцы і бізнэсу нямецкі аналітык Даніэль Крутцына, які 13 гадоў працаваў у Беларусі, расказвае, што адбываецц з бізнэсам і інвэстыцыямі, чаму няма расколу элітаў, і як зьмянілася беларускае грамадзтва за апошнія паўгоду.

«Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі». Што паказала апытаньне беларусаў ад брытанскага Chatham House 01.12.2020

Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham house? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносінаў з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане? Ці варта Беларусі, на іх погляд, заставацца ў АДКБ? Пра гэта ў інтэрвію палітычнаму аглядальніку Свабоды Юрыю Дракахрусту распавёў супрацоўнік Chatham house...

Леанід Краўчук пра тое, як спыніць Лукашэнку 01.12.2020

Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук у інтэрвію Свабодзе называе сытуацыю ў Беларусі сапраўднай трагедыяй. Падпісант Белавескіх пагадненьняў лічыць, што цяпер бяссэнсоўна заклікаць Лукашэнку спыніць гвалт, і міжнародная супольнасьць мае дапамагчы ў вырашэньні палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі.

Шым з гурту «Каста» расказаў пра новы кліп і Беларусь 01.12.2020

27 лістапада расейскі гурт «Каста» выпусьціў новы кліп на сваю песьню «Выходи гулять». Відэа напоўнена жорсткім сцэнамі гвалту з боку сілавікоў, адзін зь якіх прыходзіць дадому, і зь ягонага цела пачынае сачыцца кроў ад успамінаў аб «працы». За першы ж дзень кліп набраў паўтара мільёна праглядаў, і мноства людзей у камэнтарах параўноўвалі гэтае відэа з дакумэнтальнымі кадрамі, зьнятымі ў Беларусі...

Барыс Пастарнак: Параўнаў бы Лукашэнку з Вальдэмортам, а не з героямі Дастаеўскага 29.08.2020

Пра падзеі ў Беларусі з пункту гледжаньня літаратуры і найноўшай гісторыі размаўляем з дырэктарам расейскага выдавецтва «Время», ураджэнцам Менску Барысам Пастарнакам.

«Прычына Акрэсьціна ў Курапатах», — Зьміцер Дашкевіч пра Ланцуг пакаяньня 21.08.2020

Палітык і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч патлумачыў Свабодзе, чаму заклікаў усіх неабыякавых людзей стаць у Ланцуг пакаяньня 21 жніўня.

Шпакоўская: Лічу немагчымым служыць у дзяржаўным тэатры, калі дзяржава дае бесчалавечныя загады 21.08.2020

Акторка і сьпявачка Наста Шпакоўская (NAKA) патлумачыла Свабодзе, чаму напісала заяву аб звальненьні з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім адпрацавала 16 гадоў.

Сябра Каардынацыйнай рады Курэйчык: Што мне не патрэбна, дык гэта ўлада 21.08.2020

Cябра Каардынацыйнай рады рэжысэр і драматург Андрэй Курэйчык лічыць абсурднымі абвінавачваньне ў «захопе ўлады», паводле якога была заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да рады.

Poslouchej podcast Перадачы v Replaio

Rádio a podcasty v jedné aplikaci - zdarma a bez registrace. Nainstaluj si ji ještě dnes a nepropásni premiéru

Stáhnout z Google Play

Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály