Радыё Свабода
Перадачы
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: www.svaboda.org
Kde poslouchat?
Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzyPodcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty
Epizody
Дыплямат Валер Кавалеўскі пра вальнадумства ў МЗС, санкцыі і заяву Макея 21.08.2020 11:50
Дыплямат Валер Кавалеўскі, які ў свой час працаваў у амбасадзе Беларусі ў ЗША, пасьля выбараў 2010 году зьехаў у ЗША з палітычных прычынаў, цяпер працуе там у міжнароднай арганізацыі. І інтэрвію Свабодзе Валер аналізуе рэакцыю сьвету на падзеі ў Беларусі.
Былая вядучая БТ пра мультымэдыйную онлайн-плятформу: «Будзе праўдзівая інфармацыя» 21.08.2020 11:53
Тэлевядучая Кацярына Пытлева, якая звольнілася на знак пратэсту напярэдадні выбараў, расказвае пра ўдзельнікаў штодзённых акцый пратэсту ля БТ, мультымэдыйную онлайн-плятформу, якую ствараюць былыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ і пра атрыманыя пагрозы.
Аналізуем фэномэн Ціханоўскай, Калесьнікавай і Цапкалы 04.08.2020 42:07
Чым тлумачыцца папулярнасьць кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай і яе паплечніц па аб'яднаных штабе Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы. Тлумачаць філёзаф Вольга Шпарага, псыхоляг Вольга Андрэева і гендэрная экспэртка і сацыёляг Ірына Саламаціна.
Чаму стваральніца фб-суполкі «Хватит бояться!» зьехала зь Беларусі 04.08.2020 38:34
Былая тэле- і радыё вядоўца, блогерка, адміністратарка суполкі ў Фэйсбуку «Хопіць баяцца!» Тацяна Мартынава тлумачыць вымушаны ад'езд зь Беларусі пагрозай арышту.
Мікалай Халезін: Мянтоў на ўсю краіну ня хопіць 04.08.2020 41:18
Стваральнік і кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін кажа пра магчымасьць пераменаў у Беларусі, жаночы твар выбарчай кампаніі і беспэрспэктыўную спрэчку «выбары ці байкот».
«Пуцін, сьціснуўшы кулакі, будзе на баку Лукашэнкі», — Мілоў пра наймітаў і мітынгі ў Беларусі 04.08.2020 17:34
Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімір Мілоў не выключае драматычнага разьвіцьця падзей у Беларусі, мяркуе, што для Пуціна лепшы Лукашэнка, чым зьмена ўлады праз народны пратэст, і называе Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу «будучыняй Беларусі».
«Хачу быць са сваім народам» — былая вядучая Пытлева пра норавы на БТ 04.08.2020 35:29
Тэле- і радыёвядоўцу Кацю Пытлеву зьнялі з эфіру на БТ пасьля паста ў Фэйсбуку пра «поўны гамон» у Беларусі, калі яна абурылася затрыманьнем удзельнікаў мірных пратэстаў у Менску. Журналістка расказала Свабодзе пра «два лягеры» на БТ, невысокія заробкі, «партызаншчыну» і падтрымку аб'яднанага штабу.
Марыя Калесьнікава пра мову, гвалт, шопінг утрох і парады Алексіевіч 04.08.2020 39:13
Марыя Калесьнікава, прадстаўніца аб’яднанага штабу альтэрнатыўнай кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, — пра сямʼю, беларускую мову, фэмінізм, парады Сьвятланы Алексіевіч, сумесны шопінг, як ствараліся галоўныя лёзунгі кампаніі і чым рызыкуюць усе яе ўдзельнікі.
Пра ўклад беларусаў у кірыліцу і сапраўднага аўтара «Пятроўскай» рэформы расейскай азбукі 02.07.2020 6:40
Продкі прыстасоўвалі кірыліцу да нашае мовы: стварылі некалькі літараў і сучаснае аблічча гэтага альфабэту. Бо сапраўдны аўтар «Пятроўскай» рэформы азбукі — беларус Капіевіч.
«Каваль мае хату» і «У кузнеца есть дом». Розьніцца і сынтакс, і мэнталітэт 25.06.2020 7:00
Як правільна — «Каваль мае хату» ці «Ў каваля ёсьць хата»? У двух выразах крыецца рознае стаўленьне да прыватнай уласнасьці. Апошні варыянт — з расейскае мовы.
На мапе XIV ст. Беларусь завецца Эўропай, далей на ўсход Азія. Падкаст Вячоркі 17.06.2020 12:05
Пра бел-чырвона-белы сьцяг над Крымам ды беларускія тапонімы на каталёнскай мапе сьвету XIV стагодзьдзя.
Пра таемныя гаворкі беларусаў і беларускі сьлед у «фені». Падкаст Вячоркі 09.06.2020 13:33
У беларускіх шапавалаў і старцаў былі таемныя мовы. А ў крымінальным арго Расеі мноства беларусізмаў — хата, куток, канаць, мастак, халява і малява. Адкуль яны там?
Па-беларуску «мужчына», а не «мужык». Падкаст Вячоркі 02.06.2020 6:50
Выраз «Будзь мужыком» па-беларуску азначае зусім ня тое, што ў расейскіх фільмах і крымінальным жаргоне. Лепш яго не ўжываць. Гістарычна беларусы — і сяляне, і шляхта, і мяшчане.
Як адчужалі беларускія прозьвішчы 26.05.2020 13:22
У нашых прозьвішчах пад уплывам польскай мовы мянялі націск — з Калавýра рабіўся Калáур, з Таўкачá — Толкач. Расейскі стандарт з Машэры зрабіў Машэрава, Лáпу і Кýксу перапісалі на нескланяльных Лапо і Куксо.
Кутні зуб — гэта каторы? Падкаст Вячоркі 19.05.2020 6:49
А каторы палец завецца пярсьцяк? А вышнік — якая фігура ў шахах? Пра свойскія назвы пальцаў і зубоў, шахматаў і картаў.
Слуцак і Полацак, Пётра і аркестра. Так вымаўляць лягчэй і прыгажэй 11.05.2020 6:34
Жывая беларуская мова «разбаўляе» галоснымі гукамі канцавыя зьбегі зычных — дзеля зручнасьці вымаўленьня ды мілагучнасьці. І ў агульных словах (дзёран, горан, літар, мэтар), і ў імёнах ды назвах (Аляксандар, Зьміцер, Клецак).
«Пасьля ўрокА», але «пасьля перапынкУ»? Абсурды савецкай граматыкі 07.05.2020 7:28
Бяскрыўдны канчатак роднага склону ў 1933 годзе стаў інструмэнтам палітычнай вайны, сапраўднай, з ахвярамі.
Яня і Стась, а ня Яна і Стас. Мяккія формы беларускіх імёнаў 30.04.2020 7:09
Беларускія варыянты традыцыйных імёнаў — бяз грэцка-рымскіх канчаткаў: Зьміцер, Валер, Васіль, Генадзь. І ў сямейных формах аснова мяккая: Яня, Стась, Уладзь.
Ягоная зямля. Братаў дом. Беларускія словы прыватнага ўласьніка 22.04.2020 12:45
Словы прыналежнасьці вылучаюць беларускую мову сярод суседніх. Чым больш такіх словаў на «чый» — займеньнікаў, прыметнікаў — тым цяжэй носьбітаў гэтае мовы зацягнуць у чарговы калгас.
Вяліж: мова і балцкі субстрат усходніх крэсаў. Падкаст Вячоркі 16.04.2020 6:39
Паўночна-ўсходні край Віцебшчыны цяпер за мяжой. Але там жыве беларуская мова, беларускі фальклёр, а тапонімы, як Лідава гара ў Вяліжы, сьведчаць пра балцкую мінуўшчыну.
Скарына пісаў «отче наш», а казаў «ойча наш». Падкаст Вячоркі 01.04.2020 6:48
Наша мова за некалькі стагодзьдзяў адолела ўплыў царкоўнаславянскага пісьма. Чытайма старыя тэксты зь беларускім вымаўленьнем.
Чаму «Ваяцкі марш» стаў беларускім нацыянальным гімнам 24.03.2020 9:53
Верш Краўцовага Макара на музыку Ўладзімера Тэрáўскага — ня першы наш гімн, іх гісторыя сягае XIV стагодзьдзя. Але менавіта ён стаў беларускім дзяржаўным і нацыянальным гімнам у эпоху БНР, бо ў яго мове — актыўныя дзеясловы, якія сьведчаць: беларусы бяруць свой лёс у свае рукі.
Каго люстраваць, а каго і лягчаць. Толькі не „люстрыраваць“! 19.03.2020 6:59
Не кадзіраваць, а кадаваць, не інфіцыраваць, а інфікаваць. Словы на -іраваць у беларускай мове — з 1937 году.
Лічым па-беларуску, каб чужак не зразумеў 10.03.2020 6:30
Колькі будзе паўсямадзясят плюс паўпята? Лічым па-беларуску — спатрэбіцца, каб чужак не зразумеў ;-)
Унікальная кавярня-клюб НОРМ у 15 пытаньнях і адказах 06.03.2020 47:00
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.
Podobné podcasty
Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály