uk

Radio Budzma

«Лісты да мамы»

Fiction BE ↓ Епізодів: 12

ПісьменніцаГанна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане,піша лісты да сваёй матулі, распавядаючыёй пра побыт у брытанскай сталіцы іпрыгадваючы моманты з мінулага жыцця— часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыяі шчымлівыя. Ганна Комар: «Таксама ядзялюся думкамі на розныя тэмы — адрадасцяў і цяжкасцяў эміграцыі дафемінізму, гвалту і адносінаў паміждачкой і маці».Падкастпадрыхтаваны супольна культурна-асветніцкімпарталам Budzma.org і Ганнай Комар. ЧытаеГанна Комар.

Обов'язково відвідайте сайт подкасту та підтримайте його автора: budzma2024.mave.digital

Автор

Radio Budzma

Категорія

Fiction

Сайт подкасту

budzma2024.mave.digital

Останній епізод

2 кві 2025

Де слухати?

Подкасти в застосунку Replaio Radio Уже незабаром

Подкасти незабаром з'являться в застосунку. Встановіть уже зараз і першими побачте зовсім новий погляд на подкасти

Завантажити з Google Play Встановіть безкоштовно Android майже 10 млн завантажень · рейтинг 4,8 iOS незабаром

Епізоди

Месца натхнення і сілы. Дванаццаты выпуск падкаста «Лісты да мамы» 02.04.2025

У новым выпуску падкаста «Лісты да мамы» пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра сваю паездку на поўнач Ірландыі – у Дэры. Ганна расказвае пра «Крывавую нядзелю» ды іншыя трагічныя падзеі ірландскага руху за грамадзянскія правы – падзеі, якія да болю адгукаюцца беларусам.

Дазволіць сабе быць сабой. Падкаст «Лісты да мамы». Выпуск 11 19.03.2025

“Мы ўвесь час чакаем ад нашых маці, што яны будуць дасканалымі, і гэты падыход, які ўзвальвае на матуль усю адказнасць, ляжыць у аснове патрыярхальнага парадку. Змяніўшы стаўленне да адносін паміж дочкамі і мамамі, мы можам пахіснуць самы падмурак такога парадку – несправядлівага і гвалтоўнага”. У адзінаццатым лісце да мамы пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша пра тое, як за апошнія два гад...

«Я хачу быць Куперам» 06.03.2025

У дзясятым лісце да мамы з Лондана Ганна Комар распавядае пра працу над раздзелам сваёй дысертацыі, у якім тлумачыць сабе і будучым чытачкам, чаму сімптомы посттраўматычнага разладу як наступствы хатняга гвалту раскрыліся ў яе значна пазней, калі іх стрыгерылі дзяржаўны гвалт і асабліва зняволенне. Ганна прыводзіць розныя крыніцы, якія могуць дамапагчы ёй зразумець сваіх сяброў і сябровак, якія не...

«Натхняльна пра жаноцкасць і менструальны цыкл» 12.02.2025

У дзявятым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар працягвае распавядаць пра кнігу, якая «натхняе любіць і шанаваць свой арганізм, сваю жаноцкасць і свой менструальны цыкл» , а таксама разважае пра ўплыў гармонаў на настрой і псіхалагічны стан. Аўтарка кнігі Мэйзі Хіл падзяляе цыкл на чатыры сезоны. На падставе кнігі Ганна Комар распавядае пра асаблівасці гэтых сезонаў і дзе...

«Мамка, дарагая мамка, давай пагаворым пра дзявочае» 29.01.2025

У чарговым лісце да мамы з Лондану пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар абмяркоўвае «нязручную» ў грамадстве тэму. «Некаторы час таму я скардзілася свайму партнёру на тое, як раздражняе мяне менструацыя. На што ён нагадаў мне пра яе сакральнасць як крыніцу жаночай сілы. Я падумала, што дажылася: мужчына нагадвае мне пра сакральнасць маёй менструацыі… Вырашыла, што гэта трэба мяняць». Ганна Комар...

«Век так ня будзе» 15.01.2025

«Чаму мы, тыя, хто хоча жыць на ўласнай зямлі, хто любіць Беларусь, вырачаныя на пакуты, мамка?» — задаецца пытаннем пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар у чарговым лісце да мамы з Лондана. Ганна распавядае пра кнігу Надзеі Дземідовіч «Век так ня будзе». Яе гераіні, як і многім іншым беларусам і беларускам давялося прайсці страшныя выпрабаванні: беспрытульнасць, лагеры і цэтлік здрайцы на рэшту...

«Дасягнуць канца вясёлкі» 15.01.2025

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра гісторыю стварэння спектакля «Цела сваё» , а насамрэч — пра складаны шлях, які яна прайшла дзякуючы працы над спектаклем, шлях з траўмуючага мінулага да сябе сённяшняй, да ўз’яднання ўласных цела і розуму. Ганна напісала гэтую п’есу, «каб адчуваць сябе жывой і цэльнай» . А яшчэ для таго, «каб распавесці, што пражываюць многія іншыя людзі з падо...

«З надзеяй на лепшае» 15.01.2025

У гэтым лісце паэтка і перакладчыца Ганна Комар прыгадвае сваю даўнюю сустрэчу з Леанідам Мараковым — пляменнікам расстралянага паэта Валера Маракова і распавядае пра тое, як прайшла ў Лондане імпрэза пад назвай «Ноч паэтаў і ДЗЯЎЧАТЫ». Менавіта так — і дзяўчаты, бо так падпісваліся ў зборніках пасля імёнаў паэтаў-мужчын рэпрэсаваныя паэткі, пра якіх размаўлялі падчас мерапрыемства ў Лондане.

«Шанец перапісаць тое, што нам баліць» 06.01.2025

У гэтым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане. Падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады.

«Мне тут добра, мамка. Але цягне сэрца ў родны кут...» 06.01.2025

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша другі ліст да мамы з Лондана. У гэтым лісце Ганна дзеліцца думкамі пра свой шлях асэнсавання і прыняцця — горада — вялікага і чужога, права на тугу па доме і блізкіх і, безумоўна, сябе і свайго стану. Гэты шлях, які ў той ці іншай ступені праходзяць цяпер беларусы ў розных краінах свету, заняў у Ганны тры гады.

«Няхай святло хутчэй пераможа». Калядны ліст да мамы з Лондана 06.01.2025

Ганна Комар дзеліцца цікавосткамі пра тое, як адзначаюць Каляды ў Лондане і распавядае, як яна правяла свята — у кампаніі сяброў і разам з беларускай супольнасцю Лондана ў Марыён Гаўзе. «Каляды надышлі, і як бы я ні ўпіралася, а і мяне засмактала святочная атмасфера», — кажа Ганна. Скарыстаемся магчымасцю дакрануцца да каляднай атмасферы Лондана.

Ліст-пачатак. «Знайсці ўнутры сябе шчаслівае, бяспечнае месца» 02.01.2025

Ганна Комар піша, што «раней не разумела людзей, якія ў падарожжах так любяць каштаваць мясцовую кухню, ці чаму так шмат кебабных у Берліне...» . Пакуль не стала эмігранткай. Пакуль не знайшла ў Лондане літоўскую краму, не купіла селядцоў і не адчула сябе як дома дзякуючы гэтаму маленькаму пластыкаваму кантэйнеру, напоўненаму кавалачкамі салёнай рыбы ў алеі. Ліст пра кухню, беларускую, хатнюю, нов...

Слухайте подкаст «Лісты да мамы» у Replaio

Радіо та подкасти в одному застосунку - безкоштовно й без реєстрації. Встановіть уже сьогодні та не пропустіть запуск

Завантажити з Google Play

Replaio не є видавцем подкастів; назви шоу, обкладинки та аудіо належать їхнім авторам і поширюються через публічні RSS-канали