Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.
Обов'язково відвідайте сайт подкасту та підтримайте його автора: www.vaticannews.va
Автор
Radio Vaticana - Vatican News
Категорія
Сайт подкасту
Останній епізод
27 вер 2026
Де слухати?
Подкасти в застосунку Replaio Radio Уже незабаромПодкасти незабаром з'являться в застосунку. Встановіть уже зараз і першими побачте зовсім новий погляд на подкасти
Епізоди
Ахіл Мбембэ. Уваскрасенне чалавечнасці 20.04.2025 10:47
Гэты выпуск прысвечаны сучаснаму камерунскаму філосафу Ахілу Мбембэ, які даследуе, што адбываецца, калі чалавек не ўспрымаецца як асоба, а становіцца статыстыкай, функцыяй або пагрозай. Што можа дапамагчы вярнуць чалавеку твар, імя і голас? Ксёндз Раман Суша разважае пра яго ідэі: каланіяльнае мысленне, нябачныя зоны чалавечага болю, памяць як маральны абавязак і салідарнасць як шлях да ўваскрасен...
Раймон Панікар. Дыялог як шлях 13.04.2025 9:44
У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша разважае пра філасофію Раймона Панікара — каталіцкага мысляра, які ўсё жыццё будаваў масты паміж культурай Усходу і Захаду. Панікар прапаноўвае бачыць у дыялогу не метад спрэчкі, а спосаб жыцця — адкрытага, уважлівага, глыбокага. У сучасным свеце, дзе мы жывем побач, але часта не разам, яго думкі гучаць як запрашэнне не перамагаць, а разумець. Выпуск закранае не т...
П’ер Бурдзьё. Мапа грамадства 06.04.2025 10:53
Новы выпуск падкаста “Філасофскія нататкі” прысвечаны філасофіі П’ера Бурдзьё – французскага сацыёлага, які паказваў, што нашы думкі, густы і паводзіны фармуюцца пад уплывам сацыяльнага асяроддзя. Ксёндз Раман Суша разважае пра яго канцэпцыю “мапы грамадства”, дзе кожны чалавек займае пэўнае месца і змагаецца за розныя тыпы “капіталу” – і пра тое, як гэта ўплывае на маральнасць і перакананні людзе...
Сімона Веіль. Выспа маўчання 30.03.2025 9:42
У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша праз прызму думкі Сімоны Вейль даследуе сутнасць несправядлівасці, крыку сумлення і ціхай, але магутнай моцы — увагі. Сімона Вейль – адна з найбольш парадаксальных постацяў еўрапейскай думкі ХХ стагоддзя. Гэта францужанка габрэйскага паходжання, філосаф, містычка, рабочая на заводзе, удзельніца іспанскай грамадзянскай вайны і антыфашыстка. Нягледзячы на кароткае...
Рамана Гвардзіні. Культура павагі 23.03.2025 9:47
Рамана Гвардзіні, каталіцкі святар і мысляр XX стагоддзя, аналізаваў, чаму таталітарызм здараецца не толькі як гістарычная з'ява, але і як культурная пагроза, калі людзі перастаюць адказна разважаць і шукаюць бяздумнага падпарадкавання. На яго думку, выратаваць грамадства ад гвалтоўных рэжымаў можа "каталіцкі светапогляд" – глыбокае разуменне, што кожны чалавек створаны Богам і мае сваю...
Ганна Арэндт. Тэорыя таталітарызму 16.03.2025 7:57
У падкасце, прысвечаным філасофіі Ганны Арэнт, ксёндз Раман Суша разважае пра яе канцэпцыю таталітарызму як "новай формы кіравання". Паводле Арэнт, зло часта становіцца банальным, калі чалавек не задумваецца над мараллю і проста выконвае загады. Яе погляды падкрэсліваюць неабходнасць крытычнага мыслення і небяспеку безадказных дзеянняў. Без глыбокага разважання і любові да праўды грамадс...
Джон Ролз. Справядлівасць як роўнасць 09.03.2025 7:59
Выпуск прысвечаны філасофіі Джона Ролза, які шукаў ідэальную мадэль справядлівасці. Ксёндз Раман Суша разважае пра яго канцэпцыю "вэлюму невуцтва": калі чалавек не ведае, у якой пазіцыі апынецца, ён выбірае грамадства з роўнымі свабодамі і мінімальнай няроўнасцю. Ролз сцвярджаў, што сацыяльныя няроўнасці дапушчальныя толькі тады, калі яны прыносяць найбольшую карысць менш забяспечаным. А...
Жак Марытэн і новае хрысціянства 02.03.2025 10:25
У гэтым выпуску праграмы Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша глыбей раскрывае погляды Жака Марытэна, які прапанаваў мадэль новага хрысціянства як адказ на аднабаковасць ранейшых сацыяльна-палітычных канцэпцый. Ён сцвярджаў, што толькі пры гармоніі духоўнага і матэрыяльнага можна дасягнуць сапраўднага агульнага дабра, дзе годнасць кожнага чалавека стаіць у цэнтры. Асаблівую ўвагу філосаф надаваў...
Жак Марытэн і неатамізм 22.02.2025 10:11
У новым выпуску Філасофскіх нататак ксёндз Раман Суша расказвае пра Жака Марытэна — аднаго з найвядомейшых каталіцкіх філосафаў ХХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў асяроддзі свецкай культуры, Марытэн праз філасофію Тамаша Аквінскага прыйшоў да веры і стаў адным з галоўных мысляроў неатамізму. Яго канцэпцыя «інтэгральнага гуманізму» прапаноўвала гармонію паміж духоўным і матэрыяльным жыццём, д...
Лібералізм vs Марксізм: свабода ці роўнасць? 16.02.2025 10:40
У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе сутнасць ідэалагічнага супрацьстаяння паміж лібералізмам і марксізмам. Лібералізм абяцае свабоду, але часта не заўважае сацыяльную няроўнасць. Марксізм ставіць роўнасць вышэй за ўсё, ахвяруючы асабістай свабодай. Што стаіць за гэтымі лозунгамі? Як гэтыя ідэалогіі фармавалі сучасны свет? І чаму ніводная з іх не дае паўнаты чала...
Лібералізм. Cвабода ці эгаізм? 09.02.2025 10:29
У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе класічны лібералізм — ідэалогію, што фарміравала заходняе грамадства, падкрэсліваючы свабоду асобы, рынак і абмежаваную ролю дзяржавы. Але ці заўсёды асабістая свабода вядзе да агульнага дабра? У дыскусіі разглядаюцца асноўныя прынцыпы лібералізму — індывідуалізм, утылітарызм і капіталізм, а таксама іх сацыяльныя і мараль...
Карл Маркс. Ідэалогія класавай барацьбы 02.02.2025 9:25
Падкаст пра Карла Маркса – гэта філасофскі разгляд марксісцкай ідэалогіі, якая прапагавала атэізм і перавагу матэрыі над духам. Праз простыя прыклады і гістарычныя рэаліі 19 стагоддзя ксёндз Раман Суша аналізуе, як праз класавую барацьбу і рэвалюцыю ідэі Маркса прыводзілі да гвалту, разбурэння каштоўнасцяў і пакут мільёнаў людзей. Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму стаўленню Касцёла і вучэнню Пап...
Фрыдрых Гегель. Рух гісторыі 26.01.2025 9:27
У філасофскай праграме ксяндза Рамана Сушы разглядаецца постаць нямецкага філосафа Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля і яго погляды на развіццё грамадства. Галоўная ідэя Гегеля – гэта дыялектычны рух гісторыі праз тэзу, антытэзу і сінтэз. У адрозненне ад Канта, які шукаў універсальны маральны закон у чалавеку, Гегель разглядаў асобу ў кантэксце шырокага гістарычнага працэсу. Ён лічыў дзяржаву вышэй...
Імануіл Кант. Адвага мыслення 19.01.2025 10:43
У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша раскрывае погляды Імануіла Канта, заснавальніка нямецкай класічнай філасофіі. У цэнтры ўвагі — ідэі Канта пра свабоду, мараль і сацыяльную адказнасць. Слухачы даведаюцца пра катэгарычны імператыў, які звязвае асабістую адказнасць з агульным дабром грамадства, і пра тое, як Кант разумеў роўнасць і ролю закона ў сацыяльнай гармоніі. Такс...
Жан-Жак Русо. Крытыка цывілізацыі 14.01.2025 10:32
У чарговым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша знаёміць слухачоў з ідэямі Жана-Жака Русо, філосафа Асветніцтва, які стаў вядомым дзякуючы сваёй крытыцы цывілізацыі. Русо лічыў, што чалавек у сваім натуральным стане быў гарманічным і свабодным, але цывілізацыя, сацыяльная няроўнасць і імкненне да ўласнасці разбурылі гэтую гармонію. Ксёндз Раман Суша разважае пра ролю цы...
Джон Лок. Тэорыя лібералізму 05.01.2025 9:02
У чарговым выпуску Філасофскіх нататкаў ксёндз Раман Суша разважае пра некаторыя ідэі Джона Лока, якога называюць айцом лібералізму. Што такое лібералізм? Чаму сістэма, якая дэкларуе абарону свабоды, можа насамрэч абмяжоўваць яе? Падчас разважанняў аўтар раскрывае парадоксы лібералізму, уключаючы небяспеку рэлятывізму і падвойных стандартаў. Напрыклад, свабода, якая павінна належаць усім, часам ст...
Томас Гобс. Тэорыя грамадскай дамовы 31.12.2024 10:47
Томас Гобс нарадзіўся ў 1588 годзе ў Англіі. Ён рос у час неспакойны, гэта была эпоха рэлігійных і палітычных канфліктаў. Гобс атрымаў адукацыю ў Оксфардзе, а пасля стаў хатнім настаўнікам у заможнай арыстакратычнай сям'і. Гэты статус дазволіў яму шмат падарожнічаць па Еўропе, дзе ён пазнаёміўся з такімі мыслярамі, як Дэкарт і Галілей. Самым знакамітым творам Гобса стала кніга Левіяфан (1651...
Нікало Макіявелі. Правілы грамадскага кіравання 10.12.2024 8:54
Ксёндз Раман Суша разважае пра палітычныя ідэі Нікало Макіявелі, якога часта называюць айцом сучаснай палітычнай навукі. Галоўны твор мысляра — Князь — стаў класічным кіраўніцтвам па кіраванні дзяржавай, заснаваным на рэальным вопыце. Макіявелі вывучае палітыку такой, якой яна ёсць, а не такой, якой яна павінна быць. Яго рэалізм, жорсткая логіка і падыход мэта апраўдвае сродкі выклікаюць дыскусіі...
Святы Тамаш Мор. Дзяржава "Утопія" 26.11.2024 8:07
У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша разважае пра твор Утопія святога Тамаша Мора. Аўтар разглядае ідэі і прынцыпы ідэальнай дзяржавы, дзе няма ўласнасці і пануе рэлігійная талерантнасць, а праца і адукацыя адыгрываюць амаль цэнтральнае значэнне. Што хацелася сказаць Мору праз сваю Утопію? І якім чынам гэта звязана з нашым сучасным грамадствам? Запрашаем слухаць і ра...
Cвяты Тамаш Аквінскі. Сацыяльны парадак 12.11.2024 8:31
У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку. Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і заахвочваць сваіх грамадзян да добрых учынкаў, дапамагаючы ім у развіцці цнотаў. Мір, як другая мэта, н...
Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 2) 29.10.2024 10:12
У другой частцы падкаста, прысвечанага святому Аўгусціну, ксёндз Раман Суша разважае пра тэму надзеі. Паводле філосафа, надзея – гэта не проста ўнутраны стан, а шлях, які вядзе чалавека да Бога, з’яўляючыся сувязным звяном паміж зямным жыццём і Нябесным Горадам. Сапраўдная надзея дазваляе чалавеку не паддавацца ілюзіям, якія часта звязаны выключна з зямнымі жаданнямі і імкненнямі, і ўстанаўлівае п...
Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 1) 15.10.2024 10:11
Cвяты Аўгусцін натхняўся ідэямі антычных філосафаў, у прыватнасці Платона, але даваў ім хрысціянскую інтэрпрэтацыю. На яго думку, месцазнаходжанне шчасця – Нябесны Ерузалем. Яго засяляюць святыя, якія перш праходзяць зямное падарожжа. Але праходзяць асаблівым чынам. На думку аўтара падкаста ксяндза Рамана Сушы, для Аўгусціна ў гэтым падарожжы важныя не столькі кардынальныя цноты (разважлівасць, сп...
Арыстоцель. Ідэальнае грамадства 02.10.2024 10:08
Арыстоцель лічыў, што найлепшая форма кіравання павінна адпавядаць характару народа і яго патрэбам. Але каб выбраць, якая форма найбольш адпавядае народу, трэба адказаць на пытанне: якая асноўная задача дзяржавы? На думку Арыстоцеля, яна заключаецца не толькі ў тым, каб забяспечыць існаванне сваіх грамадзян, але і ў тым, каб стварыць умовы для іх добрага жыцця. Пад добрым жыццём Арыстоцель разумеў...
Платон. Ідэал горада 01.10.2024 11:19
Платон – адзін з найвялікшых філосафаў старажытнасці. Яго ідэі пра справядлівасць і ідэальны горад моцна паўплывалі на грамадства. Свае погляды на структуру ідэальнага грамадства Платон выклаў у вядомым творы Дзяржава. У ім можна знайсці разважанні пра этыку, сям’ю, палітыку і выхаванне. Адным з асноўных прынцыпаў філосафа з’яўляецца тое, што справядлівасць трэба разглядаць у кантэксце, як сістэму...
Схожі подкасти
Replaio не є видавцем подкастів; назви шоу, обкладинки та аудіо належать їхнім авторам і поширюються через публічні RSS-канали