Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.
Обов'язково відвідайте сайт подкасту та підтримайте його автора: www.vaticannews.va
Автор
Radio Vaticana - Vatican News
Категорія
Сайт подкасту
Останній епізод
27 вер 2026
Де слухати?
Подкасти в застосунку Replaio Radio Уже незабаромПодкасти незабаром з'являться в застосунку. Встановіть уже зараз і першими побачте зовсім новий погляд на подкасти
Епізоди
Морыс Зюндэль. Цішыня – лек для нясталасці. Частка 1 27.09.2026 7:51
Чарговы выпуск "Філасофскіх нататак" прысвечаны спадчыне швейцарскага філосафа і каталіцкага святара Морыса Зюндэля, які задумваўся, як нашы ўяўленні пра чалавека вызначаюць тое, як мы ўспрымаем Бога, бліжняга і саміх сябе. Ён увёў паняцце "прэфабрыкат" — усё тое ў чалавеку, што сфарміравалася яшчэ да яго свядомага выбару: месца нараджэння, эпоха, рысы характару, звыклыя рэакцы...
Джэральд Мэй. Крызіс супольнасці 20.09.2026 9:41
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго канцэпцыю “цёмнай ночы”. На гэты раз гаворка ідзе не пра асобнага чалавека, а пра сям’ю, працоўны калектыў ці цэлую супольнасць, якая трапляе ў крызіс. Што адбываецца, калі старыя мэты ўжо не натхняюць, звыклыя спосабы адносін перастаюць праца...
Джэральд Мэй. Шлях аднімання 13.09.2026 9:54
Новы выпуск “Філасофскіх нататкаў” ад ксяндза Рамана Сушы прысвечаны амерыканскаму псіхіятру і хрысціянскаму мысляру Джэральду Мэю і яго канцэпцыі “шляху аднімання”. Чым духоўны рост адрозніваецца ад “самапаляпшэння”? У свеце, апанаваным культам эфектыўнасці, мы часта ставімся да веры як да будаўнічага праекта. Але Мэй даводзіць: сапраўдныя змены адбываюцца не тады, калі мы нешта набываем, а калі...
Джэральд Мэй. Цёмная ноч 06.09.2026 10:07
Ксёндз Раман Суша распачынае новы цыкл размоў пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго кнігу «Цёмная ноч душы». У форме ўяўнай размовы ён тлумачыць, што «цёмная ноч» — гэта паступовае вызваленне чалавека ад залішніх прывязанасцяў дзеля свабоды для любові, якое мае два вымярэнні: ноч пачуццяў, калі гаснуць звыклыя суцяшэнні, і глыбейшую ноч дух...
Ганна Тэрувэ. Конрад Барс. Мастацтва адпачынку. Частка 4 30.08.2026 12:01
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра спадчыну Ганны Тэрувэ і Конрада Барса, пра мастацтва сапраўднага адпачынку. Мы стамляемся не толькі ад працы, але і ад барацьбы з самімі сабой, ад пастаяннага стрымлівання страху, гневу, суму, патрэбы ў адпачынку. Можна ляжаць на канапе і ўсё роўна заставацца ўнутрана напружаным. Тэрувэ і Барс прапануюць іншы...
Ганна Тэрувэ. Некамфортнае благаслаўленне. Частка 3 23.08.2026 8:49
У чарговай праграме цыкла "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, звяртаючыся да падыходу доктара Ганны Тэрувэ.. Чалавек, які гадамі душыць страх, стрымлівае гнеў і прымушае сябе быць моцным, можа знешне жыць бездакорна, але ўнутры заставацца ў пастаянным напружанні. Рана ці позна гэты спосаб жыцця дае збой. Тэрувэ назвала свой падыход...
Ганна Тэрувэ. Конрад Барс. Прыняцце. Частка 2 16.08.2026 11:35
Ксёндз Раман Суша разважае, як чалавек можа аднавіць унутраную цэласнасць паводле ідэй Ганны Тэрувэ і Конрада Барса. Барс параўноўвае гэты працэс з вершнікам і канём: конь — гэта нашы эмоцыі, а вершнік — наш розум, які ў ідэале не змагаецца з канём, а разумее яго сілу. Першы крок да гэтага — прыняцце: здольнасць заўважыць свае пачуцці, не асуджаючы сябе за іх, і назваць тое, што адбываецца, — стра...
Ганна Тэрувэ. Калі не хапіла любові. Частка 1 09.08.2026 10:30
Разам з аўтарам праграмы “Філасофскія нататкі” ксяндзом Раманам Сушам распачынаем новы цыкл размоў, прысвечаны спадчыне галандскага каталіцкага доктара Ганны Тэрувэ. Нашай спадарожніцай у гэтым падарожжы стане жанчына, якая дапамагала людзям загаіць глыбокія эмацыйныя раны і знайсці шлях да сапраўднага прыняцця сябе. Чаму паспяховыя і інтэлектуальна развітыя людзі часта адчуваюць сябе безабаронным...
Поль Турнье. Пачуццё віны. Частка 5 02.08.2026 7:26
Чаму мы часта пакутуем не ад таго, у чым сапраўды вінаватыя? Як адбываецца, што адчуванне віны суправаджае нас нават падчас адпачынку, а страх не апраўдаць чужыя чаканні ператвараецца ў нябачную турму? У пятай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай тэмы пачуцця віны і пошуку сапраўднай свабоды. Размова ідзе пра розніцу паміж...
Поль Турнье. Смак жыцця. Частка 4 26.07.2026 10:55
Чаму нават тады, калі наша жыццё ўладкаванае і бяспечнае, нас усё роўна часам ахоплівае смяротная нуда? Як адбываецца, што дабрабыт і знешні поспех не прыносяць радасці, а любое пачынанне з часам абрастае руцінай і губляе агонь? У чацвёртай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара і мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы “смаку да жыцця” і закладзенага ў нас інстынкту...
Поль Турнье. Вясна ўвосень 19.07.2026 9:37
У гэтым выпуску падкаста яго аўтар, ксёндз Раман Суша, разам са швейцарскім мысляром Полем Турнье шукае адказ на пытанне: як чалавек становіцца сталым? Турнье параўноўвае чалавечае жыццё з порамі года. Яго галоўная парада — не спрабаваць любой цаной затрымаць пару, якая ўжо мінае. Кожны новы перыяд патрабуе нешта пакінуць. Дзіця пакідае поўную залежнасць ад бацькоў. Дарослы чалавек паступова адмаў...
Поль Турнье. Калі блізкія далёкія. Частка 2 12.07.2026 7:41
Чаму нават самыя блізкія людзі з часам могуць стаць чужымі адзін аднаму? Як адбываецца, што дом, які павінен быць месцам любові і бяспекі, ператвараецца ў прастору крыўдаў, маўчання і ўзаемнага асуджэння? У другой частцы разважанняў над кнігай швейцарскага мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы сужэнскай блізкасці і адчужэння. Размова ідзе пра ролі, якія мы несвядома пачынаем гра...
Поль Турнье. Адзінота. Частка 1 05.07.2026 11:05
У новым цыкле філасофскіх разважанняў ксяндза Рамана Сушы пра сувязь чалавека і сусвету галоўным спадарожнікам стане выдатны швейцарскі мысляр Поль Турнье. Гэты вядомы хрысціянскі лекар дваццатага стагоддзя атрымаў духоўны імпульс у Оксфардскай групе, якая заклікала да адраджэння праз самааналіз. Спалучаючы медыцынскую практыку з псіхалагічным кансультаваннем, ён распрацаваў унікальны падыход пад...
Рола Мэй. Мяккасць і цвёрдасць. Частка 4 28.06.2026 11:41
У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша завяршае разважанні пра погляды амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Гаворка пойдзе пра тое, як знайсці баланс паміж цвёрдасцю і мяккасцю, каб з аднаго боку, не ісці па галовах, а з іншага, не дазваляць таптаць сябе. Рола Мэй сцвярджае, што сапраўдная чалавечая сталасць — не выбар паміж гэтымі палюсамі, а парадаксальнае адзінс...
Рола Мэй. Школа трывогі. Частка 3 21.06.2026 10:52
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае знаёміць з ідэямі мысліцеля Рола Мэя. На гэты раз увага засяроджана на трывозе – не як на непрыемным і разбуральным стане, а як на важным сігнале, які дапамагае чалавеку разумець сябе і свой жыццёвы шлях. У праграме разглядаецца розніца паміж страхам і трывогай, а таксама паміж натуральнай трывогай і неўратычнай трывожнасцю, якая мо...
Рола Мэй. Этапы развіцця чалавека. Частка 2 14.06.2026 10:32
У чарговым выпуску праграмы "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра сталенне чалавека і прадстаўляе тэорыю амерыканскага мысліцеля Рола Мэя аб этапах нашага духоўнага і псіхалагічнага развіцця. Першая ступень звязана з невінаватасцю, якая з’яўляецца натуральнай для дзіцяці ў перыяд поўнага адзінства з маці, аднак у дарослым жыцці ператвараецца ў псеўданевінаватасц...
Рола Мэй. Пяць граняў сілы. Частка 1 07.06.2026 10:55
Што адбываецца з чалавекам, калі ён губляе ўнутраную апору? Чаму трывога становіцца занадта моцнай? І як разуменне сілы дапамагае адкрыць праўду пра саміх сябе? У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае цыкл разважанняў пра амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Сёння ён знаёміць з пяццю гранямі сілы паводле Мэя: ад эксплуатацыі і маніпуляцыі – да сілы клопат...
Адрыян ван Каам. Не згубіць сябе 31.05.2026 10:40
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, пра яго ўнутраны свет і шлях да сапраўднай ідэнтычнасці. Правадніком у сённяшнім філасофскім падарожжы становіцца айцец Адрыян ван Каам – выбітны галандскі святар і псіхолаг. Ён нагадвае, што ў сучасным свеце мы шмат ведаем пра тэхналогіі і навуку, але часта губляем з поля зроку галоўнае – м...
Томас Мертан. Хто я? 24.05.2026 11:11
У сваіх разважаннях пра сувязь чалавека і сусвету Томас Мертан прапануе зазірнуць у глыбіні ўласнай асобы праз адкрыццё Бога. Гэты чалавек свядома пакінуў свецкія вечарыны дзеля суровай цішыні манастыра, каб выявіць галоўную праблему нашага жыцця — існаванне "несапраўднага я". Менавіта гэтую ілюзорную асобу мы старанна ствараем для навакольных, нібы чалавек-невідзімка, які абмотвае сябе...
Паўл Вацлавік. Калі размова патрабуе размовы 17.05.2026 8:03
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць над сувяззю чалавека і сусвету. Сёння ён паглыбляецца ў свет Паўла Вацлавіка, філосафа і псіхолага, які даследаваў таямніцу чалавечай камунікацыі. Яго галоўная думка — чалавек не можа не камунікаваць. Нават маўчанне ўжо нешта паведамляе. Наша жыццё — гэта бесперапынны дыялог, у якім значэнне маюць не толькі словы,...
Рэнэ Жырар. Пастка пераймання 10.05.2026 9:58
У новым выпуску цыкла “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі французскага мысляра Рэнэ Жырара, якога часта называюць “Эйнштэйнам гуманітарных навук”. Тэма перадачы – пераймальнае жаданне, якое, паводле Жырара, ляжыць у аснове чалавечых паводзін, суперніцтва і нават грамадскага гвалту. Аўтар тлумачыць, чаму чалавек часта жадае не таго, што сапраўды патрэбна, а таго, што ўжо ста...
Чарльз Тэйлар. Лекар свету 03.05.2026 9:34
У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай і надзвычай актуальнай праблемы прыроды чалавечага гвалту праз прызму поглядаў вядомага каталіцкага мысляра Чарльза Тэйлара. Аўтар разважае над балючым парадоксам нашага часу: чаму ў эпоху гуманістычных ідэалаў і дэкларацый правоў чалавека свет працягвае скалынацца ад нечуванай жорсткасці? Адказ прап...
Дзітрых фон Гільдэбранд. Мастацтва жыцця 26.04.2026 10:07
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распавядае пра філосафа, якога Гітлер лічыў сваім заклятым ворагам, а Пій XII называў “Доктарам Касцёла ХХ стагоддзя". Дзітрых фон Гільдэбранд прапануе нам сваё разуменне “мастацтва жыцця”. Ён запрашае практыкаваць пашану, сабранасць і ўдзячнасць, а таксама адкрывае дзіўны парадокс: чалавек становіцца тым больш самім сабой, чым...
Ёзэф Піпер. Вольны час 19.04.2026 7:40
У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Ёзэфа Піпера і яго разумення вольнага часу. Адштурхоўваючыся ад досведу сучаснага чалавека, які жыве ў рытме пастаяннай занятасці, аўтар ставіць пытанне: ці не ўцякаем мы ад сапраўднага жыцця нават тады, калі здаёмся найбольш актыўнымі і прадуктыўнымі? Піпер прапануе радык...
Марыс Недансэль. Замкнёнасць у сабе 12.04.2026 10:08
У нашым новым выпуску мы шукаем шлях да ацалення ўнутранага расколу праз мудрасць французскага мысляра Марыса Недансэля. Гэты незвычайны інтэлектуал сцвярджаў, што ізаляцыя і "самотнае мысленне" з’яўляюцца тупіковым шляхам для чалавека. Калі вы адчуваеце пустэчу, філосаф раіць найперш перагледзець свае адносіны з навакольным светам. Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе мы перастаем...
Схожі подкасти
Replaio не є видавцем подкастів; назви шоу, обкладинки та аудіо належать їхнім авторам і поширюються через публічні RSS-канали