BYSOL
Псіхалагічны падкаст "Маску на сябе"
Псіхалагічны падкаст «Маску на сябе» слухай ды практыкуй! Падкаст пра ўстойлівасць ад фонду BYSOL для тых, хто хоча навучыцца дапамагаць сабе і іншым. Простыя і эфектыўныя практыкаванні ад экспертак.10 размоваў у якіх закранаюцца тэмы: пачуцце віны, забарона на жыцце, крызіс, рэлакацыя. Слухай і не забывайся, што ў першую чаргу трэба дапамагчы сабе, каб потым мець магчымасць дапамагчы блізкім.♥️ Не забудзься падпісацца на падкаст і сачыць за выхадам новых эпізодаў!
Nereden dinlenir?
Uygulamada podcast'ler Replaio Radio Çok yakındaPodcast'ler çok yakında uygulamaya geliyor. Şimdi yükle ve podcast'lere yepyeni bir bakışı ilk gören sen ol
Bölümler
Размова 10: Агрэсія і канфлікты ў суполках 25.07.2023 29:18
Чаму мы пачынаем сварыцца паміж сабой і гуляем па правілах Лукашэнкі і Пуціна? Як не даць агрэсіі атруціць адносіны? Што рабіць, калі “зрывае накрыўку”? І як прымусціць сваю агрэсію працаваць на карысць? Разбіраемся пры дапамозе псіхалагіні, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.
Размова 9: Паліва для перамен 20.07.2023 23:31
Што такое агрэсія і навошта яна нам патрэбная? Як гэта звязана з магчымасцю ствараць перамены і вывучанай бездапаможнасцю? Што ў гэтай сферы можа пайсці не так, і як гэтага пазбегнуць? Нам дапамагае разабрацца ў гэтым псіхалагіня, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.
Размова 8: Калі самім не справіцца? 13.07.2023 49:22
Сімптомы дэпрэсіі, посттраўматычнага расстройства ці проста дрэнны настрой? Як адрозніць? Якія прыкметы таго, што дакладна варта звярнуцца па дапамогу да спецыяліста? І да каго ісці? Чым адрозніваюцца псіхолаг, псіхатэрапеўт і псіхіятр? І чаму ні да каго з іх не сорамна і не страшна звярнуцца? А таксама чаму нашы непрыемныя станы – насамрэч часам нашыя добрыя памагатыя? Дапамагае разабрацца крызіс...
Размова 7: Адбіткі кратаў 11.07.2023 24:33
Што пісаць у турму, калі не ведаеш, што пісаць? Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе? Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з магістрам псіхалогіі і гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч. Досвед працы з праваабаронцамі і актывістамі 7 гадоў. З 2020 года працуе з пацярпелымі ад гвалту і пераследу беларусамі...
Размова 6: Назад у 20-ты? Фазы крызіса і мы ў іх 06.07.2023 46:14
Што такое крызіс, і якія стадыі ў яго ёсць? На якой з іх мы знаходзімся зараз? Чаму нельга павярнуцца ў дваццаты год, нават калі вельмі хочацца? Паразважаем аб гэтым разам з крызіснай псіхалагіняй Аленай Грыбанавай.
Размова 5: Дзіцячыя траўмы 04.07.2023 40:34
Як траўма, перажытая бацькамі, уплывае на дзяцей і падлеткаў? Што рабіць, каб дапамагчы ім? А чаго рабіць не варта? Чаму не трэба “абараняць” дзяцей ад цяжкай праўды? Распавядае псіхалагіня Аліна Аляшкевіч.
Размова 4: Адаптацыя - не перашкода вяртанню 29.06.2023 29:41
Чаму варта вучыць мову новай краіны? І як нам браць прыклад з коцікаў? Працягваем размаўляць пра траўму вымушанага пераезду з псіхалагіняй Наталляй Станкевіч
Размова 3: Траўма вымушанага пераезду 27.06.2023 27:30
Кантроль, Ідэнтычнасць, Здароўе, Адзінота… Якія крызісы нас непазбежна чакаюць пры растанні з Радзімай, і як даць ім рады? Расказвае псіхалагіня Наталля Станкевіч
Размова 2: Забарона на жыцце 06.06.2023 25:40
Як праз віну мы забараняем сабе жыць? І чаму не варта гэтага рабіць. Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.
Размова 1: Пачуцце віны 30.05.2023 27:59
Віна і сорам - у чым розніца? Ці сваю віну мы адчуваем? Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.
Benzer podcast'ler
Replaio bir podcast yayıncısı değildir; program adları, kapak görselleri ve ses içerikleri yazarlarına aittir ve herkese açık RSS beslemeleri aracılığıyla dağıtılır