Viasna Podcasts

Вясна Прыйдзе

Society BE ↓ 75 avsnitt

Падкаст Праваабарончага цэнтра "Вясна". Распавядаем пра беларусаў і іх уласны досвед жыцця ў рэпрэсіўнай краіне. Асабістыя гісторыі — і праваабарончы кантэкст! Для сувязі — viasnapryjdzie96@gmail.comMinsk, Belarus

Glöm inte att besöka poddens webbplats och stötta skaparen: podcasters.spotify.com

Skapare

Viasna Podcasts

Kategori

Society

Poddens webbplats

podcasters.spotify.com

Senaste avsnittet

5 okt 2026

Var kan du lyssna?

Poddar i appen Replaio Radio Kommer snart

Poddar kommer snart till appen. Installera nu och bli först med att uppleva ett helt nytt sätt att lyssna på poddar

Ladda ned på Google Play Installera gratis Android nästan 10 mn nedladdningar · betyg 4,8 iOS snart

Avsnitt

"Обязанные" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі 10.04.2024

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "аб...

Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”? 27.03.2024

Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам. У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы...

Навошта нам гэта трэба? Новы спецсезон! Цізер 21.03.2024

Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы. Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым? Адкуль ідзе прага да справядлівасці? Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча? А яшчэ мы шукаем новых герояў! Пішыце нам viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https...

Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны 06.03.2024

Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед? Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных? Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе...

Якія прыбіральні ў зняволенні 11.02.2024

Усе мы ходзім у прыбіральню. Але як такая важная для арганізма функцыя здзяйсняецца ў няволі? Некалькі герояў, затрыманых па палітычных матывах, пагадзіліся распавесці пра свой досвед. Вядро, відэакамера і куча… “Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Дакументаваць такія гісторыі...

2023 год у правах чалавека 05.01.2024

Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год. Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў? 1451 чалавек сустрэла Новы год у зняволенні, і з іх 185 палітвязняў адзначылі святы без сям’і і родных ужо ў чацвёрты раз. Як мы пражылі 2023 год?

“Мы павінны справіцца”. Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі 17.12.2023

У выпуску пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыя Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем. “Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца”— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай...

Трыпціх. Сястрынства 12.11.2023

Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю. 12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні...

Нобелеўская прэмія міру 2022. Бэкстэйдж 25.09.2023

25 верасня 2023 Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне. Што пачуем у падкасце: жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку, ці была правакацыя? як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціц...

#FreeViasna. Як абараняць з надзеяй 16.09.2023

У другую гадавіну кампаніі FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй. FreeViasna — гэта кампанія салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яна стартавала 17 верасня 2021 года, а дзень быў абраны невыпадкова: бо менавіта тады, за год да гэтага, затрымалі Марфу Рабкову .

“Хвіліна як дзень”. Палітвязні — пра момант свайго вызвалення 11.08.2023

Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі.  Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі. Падтрымаць падкаст “Вясна прыйдзе” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” на Patreon https://www.patreon.com/spring96

Шлях да “Вясны”. Як прыходзяць да праваабароны 27.04.2023

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў 26 красавіка 1996 года. За 27 год існавання да яго далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму яны абралі шлях праваабароны? Як яны трапілі  ў “Вясну” і кім былі да яе? Праз што прыйшлося прайсці? Пра гэта і пачуем у новым выпуску падкаста ад саміх вясноўцаў. А праз гэтыя гісторыі прасочым, як мяняўся час: ад канца 1990-х, праз хвалі прэзідэнцкіх вы...

Смех скрозь слёзы. Самыя крынжовыя выпадкі з судоў Беларусі 17.03.2023

Як смяяўся суддзя і плакала пракурорка, як сведка-амапавец збягаў ад назіральніцы і як канваіры спалі на працэсах, а губазаўцы ахоўвалі бутэльку з вадой. Дзве назіральніцы за судамі — Яна і Кацярына (вядучая падкаста) — дзеляцца сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі. Гэтыя вясёлыя гісторыі адбываліся на фоне татальнай...

Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны 25.02.2023

На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі. Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час. Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:  адразу пасля таго, як ён пак...

Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме? 23.12.2022

Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі. Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — у мэтах далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, “абразы” Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пач...

Антропология Володарки. Часть 3. Фольклор 07.11.2022

В блокноте Олега Граблевского (который тот вынес из СИЗО-1) сохранилось и одно стихотворение. Его написал заключенный СИЗО-1, сидящий по обвинению в «наркотической статье». И в каждой строке этого фольклора — целый пласт отсылок и смыслов. Каждую из строк Олег подробно объяснит. Это воссоздаст быт и устройство Володарки, а также образы сидящих там людей.  Среди них и политзаключенные: Серый к...

Антропология Володарки. Часть 2. Язык 06.11.2022

«Наверное, это один из немногих блокнотов в мире, который побывал на СИЗО», – говорит правозащитник и бывший политзаключенный Олег Граблевский. Туда он записывал слова, которыми пользовались и заключенные, и администрация. «Для того, чтобы понимать, о чем с тобой вообще говорят». На Володарке Олег пробыл полгода и «понимание пришло со временем». «Шлепала» (это не глагол), Володарка как большой сем...

Антропология Володарки. Часть 1. Сообщество 05.11.2022

Правозащитник Олег Граблевский полгода был политзаключенным. Это время он провел в СИЗО-1 – в так называемой «Володарке». Там Олег не только сидел, но и вел антропологическое наблюдение. Они и легли в основу выпуска «Антропология Володарки». Первая часть трилогии "Антропология Володарки" посвящена тому, как устроено ее сообщество. Камера "шесть-три", первый культурный шок и ответ на вопрос: "Все л...

#32. Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў 17.10.2022

Спачатку малявалі ўласнаруч, а потым пачалі друкаваць. Майстэрня паштовак салідарнасці ствараецца яшчэ да дня выбараў 2020. І паступова ўзрастае да буйной ініцыятывы: першы данат ад таямнічага айцішніка, акцыя на Галоўпаштамце, конкурс дызайну паштовак і тэматычны друк. Пра ўсё гэта ў падкасце распавядае стваральніца і каардынатарка Майстэрні Дар’я Рублеўская. А таксама—пра карысныя парады ў ствар...

Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна 26.08.2022

Мінчанка ўспамінае, як правяла некалькі дзён і адну бясконцую ноч пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га, калі шукала свайго затрыманага хлопца. Гэты расповяд — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што наша гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на нечалавечы стрэс і як сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акр...

Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця “вясноўцаў” 14.07.2022

Спецыяльна да 14 ліпеня сабралі для вас смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітзняволеных праваабаронцаў “Вясны”. Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічнай прасторы. Галоўная мэта – паказаць чалавечы, а не прафесійны бок “вясноўцаў”. 14 ліпеня – гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліп...

Универсальная юрисдикция: как привлечь силовиков к ответственности и чем близки белорусы и сирийцы 25.06.2022

Белорусских силовиков, виновных в совершении пыток, можно привлечь к ответственности в рамках универсальной юрисдикции. Как работает этот международный механизм? И как по очень похожему делу (пытки в отношении протестующих) благодаря универсальной юрисдикции осудили двух силовиков из Сирии. Об этом говорим с Ярославной Сыченковой, юристкой и экспертом в области международного уголовного права. #hu...

На судзе і ў труне. Памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі 20.05.2022

Мінуў год, як у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Гэта было 21 траўня 2021 года. Таму выпуск падкаста прысвячаецца Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і сваім жыццём, і смерцю. Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачамі доктаркі) і самае вялікае пахаванне,...

#27. Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі?… Гісторыя плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава 09.04.2022

Выехалі з Харкава на гастролі ў Літву 17 лютага, мелі зваротны квіток і вялікія планы на сакавік. Але ўсё гэта парушыла вайна... Цяпер акторкі і акторы плэйбэк тэатра "Вахцёры" самі не разумеюць, ці з’яўляюцца яны бежанцамі… А 24 лютага ўвечары ў іх быў запланаваны перформанс. Гэты выпуск падкаста найперш — пра пачуцці і перажыванні. Як гэта: планаваць кароткую паездку — і не вярнуцца? Адчуванне в...

#26. Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам? 28.02.2022

24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш, чым іншыя: бо ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку. Ён стаў “унутрана перамешчанай асобай”. “У нас вайна ідзе ўжо восьмы год”— так часта гаварылі украінцы. Тэрыторыя ОРДЛО часова акупавана Расіяй, але гэтая акупацыя “неафіцыйная”. Што прыводзіць да сітуацыі, калі за парушэне правоў чалавека т...

Lyssna på podden Вясна Прыйдзе i Replaio

Radio och poddar i en och samma app - gratis och utan konto. Installera redan idag och missa inte premiären

Ladda ned på Google Play

Replaio är ingen poddutgivare; programnamn, omslag och ljud tillhör sina upphovspersoner och distribueras via offentliga RSS-flöden