Radio Vaticana - Vatican News

Філасофскія нататкі

“Філасофскія нататкі” – гэта цыкл падкастаў, у якіх ксёндз Раман Суша даследуе выбраныя тэмы філасофіі грамадства. Кожны выпуск прапануе панараму ідэй вялікіх мысляроў, якія асвятляюць важныя жыццёвыя пытанні: ад ідэальнага горада Платона да сацыяльнага парадку святога Тамаша Аквінскага, ад утопій Тамаша Мора да тэорыі справядлівасці Джона Ролза. Гэтыя праграмы дапамагаюць зразумець, як філасофскія ідэі фарміруюць грамадства і асабісты шлях у кантэксце хрысціянства.

Glöm inte att besöka poddens webbplats och stötta skaparen: www.vaticannews.va

Skapare

Radio Vaticana - Vatican News

Kategori

Society

Poddens webbplats

www.vaticannews.va

Senaste avsnittet

11 okt 2026

Var kan du lyssna?

Poddar i appen Replaio Radio Kommer snart

Poddar kommer snart till appen. Installera nu och bli först med att uppleva ett helt nytt sätt att lyssna på poddar

Ladda ned på Google Play Installera gratis Android nästan 10 mn nedladdningar · betyg 4,8 iOS snart

Avsnitt

Клайв Стэйплз Льюіс. Людзі без грудзей. Частка 1 11.10.2026

У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае размову пра Клайва Стэйплза Льюіса – брытанскага пісьменніка, аўтара знакамітых “Хронік Нарніі”. У адрозненне ад многіх сучасных мысляроў, ён разумее філасофію як спосаб перамены жыцця.   Льюіс прапануе вобраз чалавека, у якім галава сімвалізуе розум, жывот – інстынкты, а грудзі – высакароднасць, то бок выхаваныя пачу...

Морыс Зюндэль. Маўклівая згода з сабой. Частка 2. 04.10.2026

Чарговы выпуск “Філасофскіх нататак” з ксяндзом Раманам Сушам прысвечаны працягу знаёмства са спадчынай швейцарскага філосафа і каталіцкага святара Морыса Зюндэля. На гэты раз увага засяроджана на тым, чаму некаторыя ўнутраныя рэакцыі маюць над намі асабліва вялікую ўладу і чаму біялагічная даросласць яшчэ не гарантуе псіхалагічнай і духоўнай сталасці. Нават у дарослым узросце чалавек часта дзейні...

Морыс Зюндэль. Цішыня – лек для нясталасці. Частка 1 27.09.2026

Чарговы выпуск "Філасофскіх нататак" прысвечаны спадчыне швейцарскага філосафа і каталіцкага святара Морыса Зюндэля, які задумваўся, як нашы ўяўленні пра чалавека вызначаюць тое, як мы ўспрымаем Бога, бліжняга і саміх сябе. Ён увёў паняцце "прэфабрыкат" — усё тое ў чалавеку, што сфарміравалася яшчэ да яго свядомага выбару: месца нараджэння, эпоха, рысы характару, звыклыя рэакцы...

Джэральд Мэй. Крызіс супольнасці 20.09.2026

У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго канцэпцыю “цёмнай ночы”. На гэты раз гаворка ідзе не пра асобнага чалавека, а пра сям’ю, працоўны калектыў ці цэлую супольнасць, якая трапляе ў крызіс. Што адбываецца, калі старыя мэты ўжо не натхняюць, звыклыя спосабы адносін перастаюць праца...

Джэральд Мэй. Шлях аднімання 13.09.2026

Новы выпуск “Філасофскіх нататкаў” ад ксяндза Рамана Сушы прысвечаны амерыканскаму псіхіятру і хрысціянскаму мысляру Джэральду Мэю і яго канцэпцыі “шляху аднімання”. Чым духоўны рост адрозніваецца ад “самапаляпшэння”? У свеце, апанаваным культам эфектыўнасці, мы часта ставімся да веры як да будаўнічага праекта. Але Мэй даводзіць: сапраўдныя змены адбываюцца не тады, калі мы нешта набываем, а калі...

Джэральд Мэй. Цёмная ноч 06.09.2026

Ксёндз Раман Суша распачынае новы цыкл размоў пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго кнігу «Цёмная ноч душы». У форме ўяўнай размовы ён тлумачыць, што «цёмная ноч» — гэта паступовае вызваленне чалавека ад залішніх прывязанасцяў дзеля свабоды для любові, якое мае два вымярэнні: ноч пачуццяў, калі гаснуць звыклыя суцяшэнні, і глыбейшую ноч дух...

Ганна Тэрувэ. Конрад Барс. Мастацтва адпачынку. Частка 4 30.08.2026

У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра спадчыну Ганны Тэрувэ і Конрада Барса, пра мастацтва сапраўднага адпачынку. Мы стамляемся не толькі ад працы, але і ад барацьбы з самімі сабой, ад пастаяннага стрымлівання страху, гневу, суму, патрэбы ў адпачынку. Можна ляжаць на канапе і ўсё роўна заставацца ўнутрана напружаным. Тэрувэ і Барс прапануюць іншы...

Ганна Тэрувэ. Некамфортнае благаслаўленне. Частка 3 23.08.2026

У чарговай праграме цыкла "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, звяртаючыся да падыходу доктара Ганны Тэрувэ.. Чалавек, які гадамі душыць страх, стрымлівае гнеў і прымушае сябе быць моцным, можа знешне жыць бездакорна, але ўнутры заставацца ў пастаянным напружанні. Рана ці позна гэты спосаб жыцця дае збой. Тэрувэ назвала свой падыход...

Ганна Тэрувэ. Конрад Барс. Прыняцце. Частка 2 16.08.2026

Ксёндз Раман Суша разважае, як чалавек можа аднавіць унутраную цэласнасць паводле ідэй Ганны Тэрувэ і Конрада Барса. Барс параўноўвае гэты працэс з вершнікам і канём: конь — гэта нашы эмоцыі, а вершнік — наш розум, які ў ідэале не змагаецца з канём, а разумее яго сілу. Першы крок да гэтага — прыняцце: здольнасць заўважыць свае пачуцці, не асуджаючы сябе за іх, і назваць тое, што адбываецца, — стра...

Ганна Тэрувэ. Калі не хапіла любові. Частка 1 09.08.2026

Разам з аўтарам праграмы “Філасофскія нататкі” ксяндзом Раманам Сушам распачынаем новы цыкл размоў, прысвечаны спадчыне галандскага каталіцкага доктара Ганны Тэрувэ. Нашай спадарожніцай у гэтым падарожжы стане жанчына, якая дапамагала людзям загаіць глыбокія эмацыйныя раны і знайсці шлях да сапраўднага прыняцця сябе. Чаму паспяховыя і інтэлектуальна развітыя людзі часта адчуваюць сябе безабаронным...

Поль Турнье. Пачуццё віны. Частка 5 02.08.2026

Чаму мы часта пакутуем не ад таго, у чым сапраўды вінаватыя? Як адбываецца, што адчуванне віны суправаджае нас нават падчас адпачынку, а страх не апраўдаць чужыя чаканні ператвараецца ў нябачную турму? У пятай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай тэмы пачуцця віны і пошуку сапраўднай свабоды.  Размова ідзе пра розніцу паміж...

Поль Турнье. Смак жыцця. Частка 4 26.07.2026

Чаму нават тады, калі наша жыццё ўладкаванае і бяспечнае, нас усё роўна часам ахоплівае смяротная нуда? Як адбываецца, што дабрабыт і знешні поспех не прыносяць радасці, а любое пачынанне з часам абрастае руцінай і губляе агонь? У чацвёртай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара і мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы “смаку да жыцця” і закладзенага ў нас інстынкту...

Поль Турнье. Вясна ўвосень 19.07.2026

У гэтым выпуску падкаста яго аўтар, ксёндз Раман Суша, разам са швейцарскім мысляром Полем Турнье шукае адказ на пытанне: як чалавек становіцца сталым? Турнье параўноўвае чалавечае жыццё з порамі года. Яго галоўная парада — не спрабаваць любой цаной затрымаць пару, якая ўжо мінае. Кожны новы перыяд патрабуе нешта пакінуць. Дзіця пакідае поўную залежнасць ад бацькоў. Дарослы чалавек паступова адмаў...

Поль Турнье. Калі блізкія далёкія. Частка 2 12.07.2026

Чаму нават самыя блізкія людзі з часам могуць стаць чужымі адзін аднаму? Як адбываецца, што дом, які павінен быць месцам любові і бяспекі, ператвараецца ў прастору крыўдаў, маўчання і ўзаемнага асуджэння? У другой частцы разважанняў над кнігай швейцарскага мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы сужэнскай блізкасці і адчужэння. Размова ідзе пра ролі, якія мы несвядома пачынаем гра...

Поль Турнье. Адзінота. Частка 1 05.07.2026

У новым цыкле філасофскіх разважанняў ксяндза Рамана Сушы пра сувязь чалавека і сусвету галоўным спадарожнікам стане выдатны швейцарскі мысляр Поль Турнье. Гэты вядомы хрысціянскі лекар дваццатага стагоддзя атрымаў духоўны імпульс у Оксфардскай групе, якая заклікала да адраджэння праз самааналіз. Спалучаючы медыцынскую практыку з псіхалагічным кансультаваннем, ён распрацаваў унікальны падыход пад...

Рола Мэй. Мяккасць і цвёрдасць. Частка 4 28.06.2026

У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша завяршае разважанні пра погляды амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Гаворка пойдзе пра тое, як знайсці баланс паміж цвёрдасцю і мяккасцю, каб з аднаго боку, не ісці па галовах, а з іншага, не дазваляць таптаць сябе. Рола Мэй сцвярджае, што сапраўдная чалавечая сталасць — не выбар паміж гэтымі палюсамі, а парадаксальнае адзінс...

Рола Мэй. Школа трывогі. Частка 3 21.06.2026

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае знаёміць з ідэямі мысліцеля Рола Мэя. На гэты раз увага засяроджана на трывозе – не як на непрыемным і разбуральным стане, а як на важным сігнале, які дапамагае чалавеку разумець сябе і свой жыццёвы шлях. У праграме разглядаецца розніца паміж страхам і трывогай, а таксама паміж натуральнай трывогай і неўратычнай трывожнасцю, якая мо...

Рола Мэй. Этапы развіцця чалавека. Частка 2 14.06.2026

У чарговым выпуску праграмы "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра сталенне чалавека і прадстаўляе тэорыю амерыканскага мысліцеля Рола Мэя аб этапах нашага духоўнага і псіхалагічнага развіцця. Першая ступень звязана з невінаватасцю, якая з’яўляецца натуральнай для дзіцяці ў перыяд поўнага адзінства з маці, аднак у дарослым жыцці ператвараецца ў псеўданевінаватасц...

Рола Мэй. Пяць граняў сілы. Частка 1 07.06.2026

Што адбываецца з чалавекам, калі ён губляе ўнутраную апору? Чаму трывога становіцца занадта моцнай? І як разуменне сілы дапамагае адкрыць праўду пра саміх сябе? У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае цыкл разважанняў пра амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Сёння ён знаёміць з пяццю гранямі сілы паводле Мэя: ад эксплуатацыі і маніпуляцыі – да сілы клопат...

Адрыян ван Каам. Не згубіць сябе 31.05.2026

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, пра яго ўнутраны свет і шлях да сапраўднай ідэнтычнасці. Правадніком у сённяшнім філасофскім падарожжы становіцца айцец Адрыян ван Каам – выбітны галандскі святар і псіхолаг. Ён нагадвае, што ў сучасным свеце мы шмат ведаем пра тэхналогіі і навуку, але часта губляем з поля зроку галоўнае – м...

Томас Мертан. Хто я? 24.05.2026

У сваіх разважаннях пра сувязь чалавека і сусвету Томас Мертан прапануе зазірнуць у глыбіні ўласнай асобы праз адкрыццё Бога. Гэты чалавек свядома пакінуў свецкія вечарыны дзеля суровай цішыні манастыра, каб выявіць галоўную праблему нашага жыцця — існаванне "несапраўднага я". Менавіта гэтую ілюзорную асобу мы старанна ствараем для навакольных, нібы чалавек-невідзімка, які абмотвае сябе...

Паўл Вацлавік. Калі размова патрабуе размовы 17.05.2026

У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць над сувяззю чалавека і сусвету. Сёння ён паглыбляецца ў свет Паўла Вацлавіка, філосафа і псіхолага, які даследаваў таямніцу чалавечай камунікацыі. Яго галоўная думка — чалавек не можа не камунікаваць. Нават маўчанне ўжо нешта паведамляе. Наша жыццё — гэта бесперапынны дыялог, у якім значэнне маюць не толькі словы,...

Рэнэ Жырар. Пастка пераймання 10.05.2026

У новым выпуску цыкла “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі французскага мысляра Рэнэ Жырара, якога часта называюць “Эйнштэйнам гуманітарных навук”. Тэма перадачы – пераймальнае жаданне, якое, паводле Жырара, ляжыць у аснове чалавечых паводзін, суперніцтва і нават грамадскага гвалту. Аўтар тлумачыць, чаму чалавек часта жадае не таго, што сапраўды патрэбна, а таго, што ўжо ста...

Чарльз Тэйлар. Лекар свету 03.05.2026

У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай і надзвычай актуальнай праблемы прыроды чалавечага гвалту праз прызму поглядаў вядомага каталіцкага мысляра Чарльза Тэйлара. Аўтар разважае над балючым парадоксам нашага часу: чаму ў эпоху гуманістычных ідэалаў і дэкларацый правоў чалавека свет працягвае скалынацца ад нечуванай жорсткасці? Адказ прап...

Дзітрых фон Гільдэбранд. Мастацтва жыцця 26.04.2026

У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распавядае пра філосафа, якога Гітлер лічыў сваім заклятым ворагам, а Пій XII называў “Доктарам Касцёла ХХ стагоддзя". Дзітрых фон Гільдэбранд прапануе нам сваё разуменне “мастацтва жыцця”. Ён запрашае практыкаваць пашану, сабранасць і ўдзячнасць, а таксама адкрывае дзіўны парадокс: чалавек становіцца тым больш самім сабой, чым...

Lyssna på podden Філасофскія нататкі i Replaio

Radio och poddar i en och samma app - gratis och utan konto. Installera redan idag och missa inte premiären

Ladda ned på Google Play

Replaio är ingen poddutgivare; programnamn, omslag och ljud tillhör sina upphovspersoner och distribueras via offentliga RSS-flöden