Radio Vaticana - Vatican News
У люстэрку вечнасці
Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння мы бачым самі сябе ў жыцці зямным.
Vizitează neapărat site-ul podcastului și susține-i creatorul: www.vaticannews.va
Autor
Radio Vaticana - Vatican News
Categorie
Site-ul podcastului
Cel mai nou episod
10 sept. 2026
Unde asculți?
Podcasturi în aplicație Replaio Radio În curândPodcasturile ajung în curând în aplicație. Instaleaz-o acum și fii primul care descoperă o abordare complet nouă a podcasturilor
Episoade
Язэп Фарботка. Паэт і сціплы светлапісец 10.09.2026 9:46
Язэп Фарботка пачаў з паэзіі, спрычыніўся да беларускага нацыянальнага руху, удзельнічаў у працы клуба “Беларуская хатка”, а пазней пад уплывам Яна Булгака захапіўся мастацкай фатаграфіяй. У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Язэпа Фарботку – паэта, энтамолага і фатографа, чые фотаздымкі захавалі вобразы Беларусі і Віленшчыны першай паловы Х...
Гелена Ромер-Ахенкоўская – графіня-мастачка і настаўніца 27.08.2026 10:34
У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Гелену Ромер-Ахенкоўскую – графіню, мастачку, пісьменніцу і настаўніцу, якая прысвяціла сваё жыццё мастацтву, асвеце і культурнаму развіццю Пастаўшчыны. У яе знакамітым родзе было ажно шэсць мастакоў-прафесіяналаў! Гелена таксама мела талент і шмат малявала, стварала пейзажы і партрэты. Яна адкрывала школ...
Ціт Бычкоўскі. З Мінска ў Венецыю 24.07.2026 9:33
Мастак з Лагойска, вучань Яна Рустэма, аўтар партрэта Юліюша Славацкага, удзельнік стварэння фрэсак у мюнхенскім касцёле Святога Людовіка і творца, пра якога пісалі Цыпрыян Норвід і Вацлаў Ластоўскі. Сёння яго імя ў Беларусі амаль забытае. У новым выпуску падкаста «У люстэрку вечнасці» Сяргей Харэўскі распавядае пра незвычайны лёс Ціта Бычкоўскага — мастака, чый жыццёвы шлях пралягаў а...
Ян Дамель. З Сібіры ў Мінск 08.07.2026 9:32
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі распавядае пра няпросты лёс Яна Дамеля – мастака, які прайшоў праз ссылку ў Сібір, але пасля вяртання ў Мінск стварыў свае найбольш значныя творы. Гістарычныя палотны, партрэты і алтарныя абразы Дамеля сталі важнай часткай мастацкай спадчыны Беларусі, а жыццёвы шлях – сведчаннем таго, як вера, талент і стойкасць дапамагаюць пераадольва...
Зыгмунт Фогель. Пястун лёсу, зямляк караля 01.07.2026 8:54
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Зыгмунда Фогеля – мастака і архітэктара, які нарадзіўся ў беларускім Воўчыне і стаў адным з творцаў пры двары апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Фогель аб’ездзіў землі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, пакінуўшы сотні акварэляў замкаў, касцёлаў, палацаў і гарадоў, многія з...
Віктар Юноша-Пятроўскі. Дойлід Віцебска і Варшавы 10.06.2026 9:30
Новы выпуск прысвечаны славутаму дойліду і інжынеру Віктару Юношу-Пятроўскаму. Пры жыцці ён здабыў вялікую славу, але сёння яго імя мала вядомае на Радзіме, у Беларусі. Стваральнік пакінуў бачны след у архітэктуры Беларусі і Польшчы. У Віцебску па яго праекце збудаваны неагатычны касцёл Святой Барбары, які цудам ацалеў і да 2011 года быў кафедральным саборам. Таксама ён перабудаваў гарадскі тэатр...
Язэп Гілярый Главацкі. Майстар ілюзій, жывапісец і літограф 21.05.2026 9:01
У чарговым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра выбітнага мастака Язэпа Гілярыя Главацкага – майстра ілюзій, жывапісца і літаграфа, які нарадзіўся ў Мінску і пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы. Язэп Гілярый Главацкі вырас у творчай сям’і, вучыўся ў Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Рустэма, ствараў тэатральныя дэкарац...
Эдмунд Фрык. Будаўнік дзіўных палацаў і касцёлаў 12.05.2026 10:55
У новым выпуску аўтарскай праграмы Сяргея Харэўскага “У люстэрку вечнасці” — аповед пра Эдмунда Фрыка, таленавітага архітэктара, інжынера і энцыклапедыста родам з Гарадзеншчыны. Яго палацы, касцёлы і гарадскія праекты ўпрыгожылі Перм, Віцебск, Коўна, Варшаву і іншыя гарады, а створаныя ім будынкі і сёння здзіўляюць сваёй прыгажосцю і маштабам. Аўтар расказвае пра жыццё дойліда, які будаваў неагаты...
Павел Валынцэвіч. Святар з фатакамерай 09.04.2026 9:29
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра айца Паўла Валынцэвіча – праваслаўнага святара-настаўніка і аднаго з піянераў беларускай фотасправы. Нарадзіўшыся ў Вялікай Бераставіцы ў 1875 годзе, ён прайшоў праз дзве сусветныя вайны, змены ўладаў і шмат цяжкасцяў, але ніколі не пакідаў радзіму. Яго фатаздымкі, зробленыя з 1900–1959 год, захавалі жыццё...
Марыя Гажыч. Мастачка-манахіня 02.04.2026 9:59
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Марыю Гажыч – адну з першых жанчын-мастачак у нашым краі, таленавітага жывапісца, рэстаўратара і настаўніцу. Жыццё Марыі Гажыч – гэта шлях ад свецкага мастацтва і еўрапейскіх акадэмій да манаскага паклікання і служэння Богу пад імем сястры Паўлы. Аўтар падкаста знаёміць з яе творчымі поспехамі ў Варшаве, П...
Ян Астроўскі. Вандроўны скульптар-патрэтыст вялікае эпохі 26.02.2026 9:03
У новым выпуску падкаста “У люстэрку Вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Яна Астроўскага – скульптара, чые бюсты нацыянальных герояў і прадстаўнікоў культурнай эліты ХІХ стагоддзя дазваляюць нам сёння глядзець у люстэрка Вечнасці. Ад маладосці ў Сянне і навучання ў Кейданах да прац у Вільні і прызнання на міжнародным узроўні – жыццё Астроўскага было поўнае прыгод і творчых пош...
Рафал Слізень. Медальер і абшарнік-рамантык 12.02.2026 10:03
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра скульптара, жывапісца, архітэктара і калекцыянера Рафала Слізеня. Ён нарадзіўся ў 1804 годзе ў сядзібе Бартнікі, што цяпер знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Атрымаў адукацыю ў школе базыльянаў і Полацкім езуіцкім калегіюме, а потым вывучаў юрыспрудэнцыю і мастацтва ў Віленскім універсітэце. Разам з акадэмі...
Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч. Мастачка і настаўніца 29.01.2026 8:38
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Магдалену Бутаўт-Андрайковіч — вельмі вядомую некалі мастачку і філантропку, бадай самую значную жаночую асобу ў гісторыі жывапісу ХІХ стагоддзя ў нашым краі. Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася на Палессі, вывучала жывапіс у Мюнхенскай каралеўскай Акадэміі мастацтваў, шмат падарожнічала, перадусім па Італіі, д...
Ружа Парчэўская. Стваральніца абразоў і мініятураў 15.01.2026 11:21
У падкасце “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі працягвае знаёміць з лёсам мастакоў, якія імкнуліся ствараць незямную прыгажосць у нашай зямной штодзённасці. Новы выпуск прысвечаны жыццю і творчасці Ружы Парчэўскай – арыгінальнай мастачкі, імя якой цесна звязана з Беларуссю і Літвой. Добра адукаваная і глыбока рэлігійная, Ружа Парчэўская першай сярод жанчын у нашых краях пачала ўдзельнічаць у мас...
Казімер Вікенці Хршчановіч. Руплівы будаўнік сталіцы 01.01.2026 10:22
Пакаленні дойлідаў стваралі хараство, каб пакінуць нам сведчанне пра каштоўнасці вечныя. У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра архітэктара, чыя праца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя надала Мінску імпазантны сталічны выгляд. Казімер Вікенці Хршчановіч – вучань Караля Падчашынскага, галоўны архітэктар Мінскай губерні, аўтар шматлікіх значных пабудоў...
Караль Падчашынскі. Дойлід-практык і тэарэтык 18.12.2025 8:27
Новы выпуск падкаста “У люстэрку вечнасці” прысвечаны выбітнаму дойліду ХІХ стагоддзя Каралю Падчашынскаму – архітэктару-практыку і найбуйнейшаму тэарэтыку архітэктуры ў нашых краях. Гэта расповед пра чалавека, чыя творчасць сфармавала цэлую эпоху і пакінула глыбокі след у Беларусі, Літве і Польшчы. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра жыццёвы шлях Падчашынскага – ад Жырмунаў на Воранаўшч...
Лявон Дашкевіч. Таямнічы фатограф і лекар 20.11.2025 14:16
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядяе пра неверагодны лёс Лявона Дашкевіча – чалавека са шляхетнага роду, настаўніка, лекара-фізіёлага і аднаго з пачынальнікаў фотамастацтва ў Беларусі і на Каўказе. Яго талент і праца доўгі час заставаліся ў цені, а сапраўднае прызнанне прыйшло толькі пасля смерці. Спадчына фатографа – тонкія, пяшчотныя, поўныя святла і любові да Беларусі здым...
Атон Краснапольскі. Скульптар і дойлід-наватар 07.11.2025 10:46
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі запрашае слухачоў адкрыць для сябе асобу і спадчыну Атона Краснапольскага — выдатнага скульптара, архітэктара і тэарэтыка мастацтва. Гэты творца, на вялікі жаль, яшчэ малавядомы ў Беларусі. Яго жыццё ахоплівае Мінск, Вільню, Кракаў, Парыж і Гданьск, а творы спалучаюць гармонію і наватарства, што стаіць па-за часам. У Мінску Краснапольс...
Ян Булгак. Летапісец святла 06.11.2025 11:03
У гэтым выпуску падкаста "У люстэрку вечнасці" размова ідзе пра Яна Булгака – майстра святла і ценю, этнографа і краязнаўца, чые фатаграфіі захоўваюць непаўторны вобраз Вільні, Наваградчыны і беларускай вёскі пачатку ХХ стагоддзя. Ягоныя здымкі, поўныя сонца і паэзіі, вучаць бачыць таямніцу ў паўсядзённым і вечнае ў звычайным. Да 1912 года Булгак жыў пад Мінскам, дзе стварыў цэлую галерэ...
Фэрдынанд Рушчыц. Нястомны мастак і настаўнік 05.11.2025 10:58
У новым выпуску падкаста "У люстэрку вечнасці" Сяргей Харэўскі расказвае пра Фердынанда Рушчыца – выбітнага мастака, чыя творчасць зрабіла магутны ўплыў на беларускі пейзажны жывапіс канца ХІХ – пачатку XX стагоддзя. Аўтар прасочвае яго шлях ад роднага Багданава і Мінска да Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, Варшавы і Вільні, дзе Рушчыц ствараў шэдэўры, вучыў пакаленні мастакоў і ўдзельн...
Мікалай Казак. Мастак нябачнай рэальнасці 04.11.2025 10:06
Мастакі ўсіх часоў імкнуліся ствараць незямное хараство ў нашай зямной штодзённасці, пераадолець межы бачнага і ў сваіх творах пакінуць нам уяўленне пра таямніцу вечнасці. Адзін з такіх творцаў — Мікалай Казак. Ён нарадзіўся на Палессі, а праславіўся ў Еўропе і Амерыцы. На Бацькаўшчыне імя мастака амаль не вядомае, хоць маштаб яго творчасці ставіць яго ў адзін шэраг з Малевічам і Суціным. У новым...
Надзея Хадасевіч. Мастачка і руплівіца 03.11.2025 12:10
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці“ Сяргей Харэўскі распавядае гісторыю нашай славутай зямлячкі Надзеі Хадасевіч, мастачкі з Асецішчаў на Віцебшчыне, якая стала жонкай вядомага жывапісца Фэрнана Лежэ і ўвайшла ў эліту мастацкай супольнасці Францыі. Вучаніца Малевіча і Страмінскага, сяброўка Пікасо і Шагала, яна прайшла неверагодны шлях ад беларускай вёскі да сусветнага прызнання. Выдава...
Аляксей Брадовіч. Мастак без Айчыны 02.08.2025 12:37
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі запрашае здзейсніць захапляльнае падарожжа ў жыццё і творчасць аднаго з найвыбітнейшых дызайнераў XX стагоддзя, Аляксея Брадовіча. Брадовіч – постаць, чыя мастацкая інтуіцыя і візуальнае адчуванне зрабілі рэвалюцыю ў галіне графічнага дызайну і моднай фатаграфіі, а яго імя ўпісана ў залаты фонд сусветнай культуры...
Мікалай Катовіч. Пецярбугскі архітэктар на Палессі 17.07.2025 9:06
У новым выпуску перадачы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра незаслужана забытае імя ў гісторыі беларускай архітэктуры – Мікалая Катовіча, таленавітага дойліда, які будаваў тэатры і палацы ў Пецярбургу, а пасля прысвяціў сваё жыццё і здольнасці Беларускаму Палессю. Катовіч не прыняў савецкую ўладу і вярнуўся з Пецярбургу на радзіму, каб аздабляць наш край нават у ц...
Станіслаў Яроцкі. Летуценны даследчык Краю 03.07.2025 10:21
У новым выпуску праграмы "У люстэрку вечнасці" мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра польскага мастака Станіслава Яроцкага – летуценнага даследчыка, шчырага закаханага ў беларускі край. Гэта гісторыя пра творцу, які нарадзіўся ў Варшаве, вандраваў па Італіі, Германіі, Францыі. Вядомы ў свой час жывапісец, Яроцкі палюбіў беларуска-літоўскае памежжа і пражыў большую частку жыцця в...
Podcasturi asemănătoare
Replaio nu este editorul podcasturilor; numele emisiunilor, coperțile și materialul audio aparțin autorilor lor și sunt distribuite prin fluxuri RSS publice