Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

News BE ↓ Episoade: 112

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Vizitează neapărat site-ul podcastului și susține-i creatorul: www.youtube.com

Autor

Наша Ніва

Categorie

News

Site-ul podcastului

www.youtube.com

Cel mai nou episod

15 nov. 2026

Unde asculți?

Podcasturi în aplicație Replaio Radio În curând

Podcasturile ajung în curând în aplicație. Instaleaz-o acum și fii primul care descoperă o abordare complet nouă a podcasturilor

Descarcă din Google Play Instalează gratuit Android 10 mil.+ descărcări · nota 4,7+ iOS în curând

Episoade

Збор грошай для Пратасевіча, заробак 3 тысячы еўра і канфлікт з Цапкалам | ТОК з Андрэем Стрыжаком 21.07.2024

У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не па...

Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам 07.07.2024

Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як...

Коля – праект усяго жыцця Лукашэнкі | ТОК з аналітыкам Фрыдманам 16.06.2024

У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы,...

Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам 02.06.2024

У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе...

КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК 19.05.2024

Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуц...

КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі 05.05.2024

Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у...

ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК 21.04.2024

Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход белару...

ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК 07.04.2024

Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта...

Славуты гісторык: дыктатараў як Лукашэнка не было! А Каліноўскі і Вітаўт пераацэненыя | Латышонак 24.03.2024

Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму белару...

КАБАНЧУК – як вадзіў за нос КГБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле | ТОК 10.03.2024

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе...

ПЯТРУХІН – як жыве ЗОНА, дзе сядзяць чыноўнікі і Максім Знак | ТОК 25.02.2024

Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую ка...

ЛОЙКА – як выйшла з турмы Лукашэнкі і кухня TUT.BY | ТОК 11.02.2024

Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і генд...

САХАШЧЫК-малодшы: Хрэнін бесхрыбетны, Карпянкоў – новы Прыгожын і хто ў арміі за Лукашэнку | ТОК 28.01.2024

Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «руск...

МАНЬКО – пра палітыку Украіны, каліноўцаў, пацукоў, Сахашчыка і Янкі | ТОК 14.01.2024

Генадзя Манько прызначылі кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паўгода таму, у жніўні 2023 года, але да апазіцыі ён далучыўся нашмат раней. Падчас перадвыбарчых мітынгаў трыумвірату ў Беларусі ягонай задачай было арганізаваць бяспеку, а ў выпадку правакацый – хутка эвакуяваць Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь Манько аналізуе сітуацыю і як яна можа развіва...

ЦІХАНОЎСКАЯ — адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК 31.12.2023

Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці с...

ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК 17.12.2023

Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму...

КОРШУНАЎ – рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі, роля Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю 03.12.2023

Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з...

ГАРБУНОВА – камінг-аўт, Лукашэнка сэксіст, роля Абельскай і як вызваліць палітвязняў | ТОК 19.11.2023

У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын. Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатн...

КУПРЭЙЧЫК – пра бардэлі, Чамаданаву, пляменніка Шуневіча і тайнага кагэбіста ў BYPOL | ТОК 05.11.2023

Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв’ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб’яднання адным з апошніх. Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца. Згадаў часы навуча...

САХАШЧЫК – пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам» | ТОК 22.10.2023

У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фр...

СЛЮНЬКІН – пра Мікалая Лукашэнку, інсайды з самітаў, дыпламатаў у лазні і працу спецслужбаў | ТОК БЕЛАРУСЬ 08.10.2023

Госць новага выпуску ТОК – палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, які больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў. У размове – пра логіку Захаду і Расію, пра Паўночную Карэю і Кітай, і дзякуючы чаму дыктатуры могуць існаваць дзесяцігоддзямі. Пра заробкі ў МЗС, чым кормяць і пояць на дыпламатычных сустрэчах і якія пытанні вырашаюцца...

ПРАКОП’ЕЎ – чаго баіцца Лукашэнка, чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву 24.09.2023

У вялікім інтэрв’ю ТОК Вадзім Пракоп’еў распавядае пра чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі, тлумачыць, чаму ён робіць стаўку на Наталлю Качанаву, а не сілавікоў, даводзіць, чаму не атрымалася стварыць полк «Пагоня» ва Украіне і крытыкуе пазіцыю Украіны па Беларусі. Кажа, чаму Аляксей Арастовіч бліскуча выконвае сваю ролю, а прызначэнне Генадзя Манько ва Украіну – здрада. І адказвае на га...

КАРБАЛЕВІЧ – біёграф Лукашэнкі раскрыў яго логіку і прагназуе канец 10.09.2023

У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктату...

КІБЕРПАРТЫЗАНЫ – пра выкачаныя базы, агентаў рэжыму, Пазняка і КДБ | ТОК з Юліянай Шаметавец 27.08.2023

Гераіня новага выпуску ТОК – прадстаўніца кіберпартызан Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкар...

ЗЕЛЯНКОЎСКАЯ – драма з Міхалком, «Анастасія Слуцкая», Тарзан і сустрэча з Лукашэнкам 22.08.2023

Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы. 17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе б...

Ascultă podcastul TOK | TALK Беларусь în Replaio

Radio și podcasturi într-o singură aplicație - gratuit și fără înregistrare. Instaleaz-o azi și nu rata lansarea

Descarcă din Google Play

Replaio nu este editorul podcasturilor; numele emisiunilor, coperțile și materialul audio aparțin autorilor lor și sunt distribuite prin fluxuri RSS publice