BYSOL

Псіхалагічны падкаст "Маску на сябе"

Псіхалагічны падкаст «Маску на сябе» слухай ды практыкуй! Падкаст пра ўстойлівасць ад фонду BYSOL для тых, хто хоча навучыцца дапамагаць сабе і іншым. Простыя і эфектыўныя практыкаванні ад экспертак.10 размоваў у якіх закранаюцца тэмы: пачуцце віны, забарона на жыцце, крызіс, рэлакацыя. Слухай і не забывайся, што ў першую чаргу трэба дапамагчы сабе, каб потым мець магчымасць дапамагчы блізкім.♥️ Не забудзься падпісацца на падкаст і сачыць за выхадам новых эпізодаў!

Autor

BYSOL

Categorie

Health

Site-ul podcastului

podcasters.spotify.com

Cel mai nou episod

25 iul. 2023

Unde asculți?

Podcasturi în aplicație Replaio Radio În curând

Podcasturile ajung în curând în aplicație. Instaleaz-o acum și fii primul care descoperă o abordare complet nouă a podcasturilor

Descarcă din Google Play Instalează gratuit Android aproape 10 mil. descărcări · nota 4,8 iOS în curând

Episoade

Размова 10: Агрэсія і канфлікты ў суполках 25.07.2023

Чаму мы пачынаем сварыцца паміж сабой і  гуляем па правілах Лукашэнкі і Пуціна? Як не даць агрэсіі атруціць адносіны? Што рабіць, калі “зрывае накрыўку”? І як прымусціць сваю агрэсію працаваць на карысць?  Разбіраемся пры дапамозе псіхалагіні, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.

Размова 9: Паліва для перамен 20.07.2023

Што такое агрэсія і навошта яна нам патрэбная? Як гэта звязана з магчымасцю ствараць перамены і вывучанай бездапаможнасцю? Што ў гэтай сферы можа пайсці не так,  і як гэтага пазбегнуць? Нам дапамагае разабрацца ў гэтым псіхалагіня, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.

Размова 8: Калі самім не справіцца? 13.07.2023

Сімптомы дэпрэсіі, посттраўматычнага расстройства ці проста дрэнны настрой? Як адрозніць? Якія прыкметы таго, што дакладна варта звярнуцца па дапамогу да спецыяліста? І да каго ісці? Чым адрозніваюцца псіхолаг, псіхатэрапеўт і псіхіятр? І чаму ні да каго з іх не сорамна і не страшна звярнуцца? А таксама чаму нашы непрыемныя станы – насамрэч часам нашыя добрыя памагатыя? Дапамагае разабрацца крызіс...

Размова 7: Адбіткі кратаў 11.07.2023

Што пісаць у турму, калі не ведаеш, што пісаць? Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе? Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з магістрам псіхалогіі і гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч. Досвед працы з праваабаронцамі і актывістамі 7 гадоў. З 2020 года працуе з пацярпелымі ад гвалту і пераследу беларусамі...

Размова 6: Назад у 20-ты? Фазы крызіса і мы ў іх 06.07.2023

Што такое крызіс, і якія стадыі ў яго ёсць? На якой з іх мы знаходзімся зараз? Чаму нельга павярнуцца ў дваццаты год, нават калі вельмі хочацца? Паразважаем аб гэтым разам з крызіснай псіхалагіняй Аленай Грыбанавай.

Размова 5: Дзіцячыя траўмы 04.07.2023

Як траўма, перажытая бацькамі, уплывае на дзяцей і падлеткаў? Што рабіць, каб дапамагчы ім? А чаго рабіць не варта? Чаму не трэба “абараняць” дзяцей ад цяжкай праўды? Распавядае псіхалагіня Аліна Аляшкевіч.

Размова 4: Адаптацыя - не перашкода вяртанню 29.06.2023

Чаму варта вучыць мову новай краіны?  І як нам браць прыклад з коцікаў?  Працягваем размаўляць пра траўму вымушанага пераезду з псіхалагіняй Наталляй Станкевіч

Размова 3: Траўма вымушанага пераезду 27.06.2023

Кантроль, Ідэнтычнасць, Здароўе, Адзінота… Якія крызісы нас непазбежна чакаюць пры растанні з Радзімай, і як даць ім рады? Расказвае псіхалагіня Наталля Станкевіч

Размова 2: Забарона на жыцце 06.06.2023

Як праз віну мы забараняем сабе жыць? І чаму не варта гэтага рабіць. Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.

Размова 1: Пачуцце віны 30.05.2023

Віна і сорам - у чым розніца? Ці сваю віну мы адчуваем? Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.

Ascultă podcastul Псіхалагічны падкаст "Маску на сябе" în Replaio

Radio și podcasturi într-o singură aplicație - gratuit și fără înregistrare. Instaleaz-o azi și nu rata lansarea

Descarcă din Google Play

Replaio nu este editorul podcasturilor; numele emisiunilor, coperțile și materialul audio aparțin autorilor lor și sunt distribuite prin fluxuri RSS publice