Радыё Свабода
Перадачы
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
Vizitează neapărat site-ul podcastului și susține-i creatorul: www.svaboda.org
Autor
Радыё Свабода
Categorie
Site-ul podcastului
Cel mai nou episod
22 feb. 2024
Unde asculți?
Podcasturi în aplicație Replaio Radio În curândPodcasturile ajung în curând în aplicație. Instaleaz-o acum și fii primul care descoperă o abordare complet nouă a podcasturilor
Episoade
Праз «саюзную дзяржаву» Расея можа атрымаць магчымасьць мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISW 22.02.2024 26:12
Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
Няўжо нехта ў Беларусі памёр ад каранавірусу? Падкаст Мартава «На вайне з COVID-19». Апошні эпізод 28.07.2022 18:28
7 эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
Палітыка ў ковіднай зоне. Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 6-ы эпізод 21.07.2022 18:58
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
Герасіменя – пра Лукашэнку і паўстаньне спартоўцаў. 05.01.2021 16:03
Cтаршыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка, плыўчыха Аляксандра Герасіменя – пра дзейнасьць фонду, дапамогу спартоўцам, жыцьцё без басэйна і магчымыя выступы беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе пад белым сьцягам.
Якія варыянты завяршэньня крызісу ў Беларусі 04.01.2021 34:25
Як зьбіраецца мяняць Канстытуцыю Лукашэнка? Ці можа пратэст скарыстацца Ўсебеларускім сходам? Ці даможацца Расея сваіх мэтаў наконт канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і публіцыст, паліттэхноляг Аляксандар Фядута.
Вальжына Морт: «Сьвет бачыць ня толькі наш боль, але і радасьць» 23.12.2020 41:23
Вальжына Морт — беларуска-амэрыканская паэтка, жыве ў горадзе Ітака ў штаце Нью-Ёрк, дзе выкладае ў Карнэльскім унівэрсытэце. З чаго нараджаюцца яе вершы? Якую ролю ў іх адыгрываюць бабуліны сьведчаньні? Адкуль бяруцца мэтафары ў яе паэзіі? Як ёй бачыцца сёньняшняя Беларусь? З паэткай размаўляе Ян Максімюк.
Байдэн для Амэрыкі, Беларусі і сьвету. 15.12.2020 34:21
Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? Зрынаньне помнікаў, рух BML — гэта ўсё разгарыцца зь яшчэ большай сілай ці пойдзе на спад? У чым ён працягне палітыку Трампа? Адносіны з Расеяй і Кітаем — што зьменіцца? Што адбудзецца з амэрыканскім лідэрствам у сьвеце? Пры Байдэну — ці ўручыць пасол ЗША даверчыя граматы Лукашэнку? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць б...
Лукашэнка сыходзіць?/Лукашенко уходит? 07.12.2020 32:40
Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэта абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Астапеня, Валерыя Касьцюгова і Арцём Шрайбман.
Якую зьмену тактыкі пратэстаў прапануе Ціханоўская?/ Какое изменение тактики протестов предлагает Тихановская? 07.12.2020 12:42
У інтэрвію тэлеканалу «Дождж» Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасьць зьмены тактыкі пратэстаў. У чым можа палягаць гэтая зьмена, якія варыянты зьменаў абмяркоўваюцца? Ці азначае гэта адмову ад вулічных акцыяў? Як Ціханоўская прапануе адказваць на палітычныя пляны ўладаў – правядзеньне усебеларускага сходу і канстытуцыйную рэформу? На гэтыя пытаньні палітычнага аглядальніка Свабоды Юрыя Др...
Новыя абліччы пратэсту і падаўленьня/Новые облики протеста и подавления 07.12.2020 34:42
Чаму супраць нядзельнага маршу ўлады кінулі такія вялікія сілы? Якія тэндэнцыі пратэсту? Ці назіраецца яго радыкалізацыя? Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў і палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Адносіны Менск-Вашынгтон пры Байдэну: вяртаньне да Абамы ці да Буша? 06.12.2020 27:38
Якой будзе палітыка Байдэна адносна Беларусі? Ці прыедзе ў Беларусь амбасадар ЗША? Як яна будзе суадносіцца зь яго палітыкай адносна Расеі? Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» спрачаюцца амэрыканскія беларусы: адвакат, палітык Юрась Зянковіч і былы дыплямат, грамадзкі дзеяч Валер Кавалеўскі
Будучыня адносінаў Беларусі і ЗША 06.12.2020 25:27
Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на зьдзелку ЗША і Расеі адносна Беларусі? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы амбаса...
Юрыст штабу Цапкалы пра ўдзел у «круглым стале» 06.12.2020 26:56
Сяргей Гасаян, юрыст выбарчага штабу Валерыя Цапкалы, патлумачыў Свабодзе, чаму зьбіраецца ўзяць удзел у «круглым стале», які арганізуе Юры Васкрасенскі 8 сьнежня, што ён хоча данесьці і як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.
«Каб спыніць мае пропаведзі, трэба ліквідаваць мяне фізычна», - ксёндз Барок 04.12.2020 23:08
Каталіцкі сьвятар з Расонаў (Віцебская вобласьць) Вячаслаў Барок расказвае ў інтэрвію «Свабодзе» пра судовы працэс над ім, перасьлед за пропаведзі ў ягоным yotube-канале і просьбы пакінуць Беларусь.
Лукашэнка: NATO хоча захапіць захад Беларусі/Лукашенко: NATO хочет захватить запад Беларуси 03.12.2020 30:23
Што азначае заява Лукашэнкі пра пагрозу захопу заходняй часткі Беларусі сіламі NATO? Як на гэта рэагаваў Пуцін на саміце АДКБ і як можа адрэагаваць Расея? Якой рэакцыі можна чакаць ад Польшчы і ад Паўночнаатлянтычнага альянсу? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолягі Валер Карбалевіч і Юры Царык.
Троiцкi пра беларускіх партызанаў 03.12.2020 21:20
Расейскі журналіст і музыказнаўца, аўтар папулярнага праекту «Хижина дяди Тёмы» на ARU TV Арцемiй Троiцкi параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з часамі нацысцкай акупацыі, аналізуе розныя формы пратэсту і лічыць цяперашні час найбольш плённым для беларускіх творцаў.
«Адключылі ваду, былі клапы, але атмасфэра – цуд» 01.12.2020 44:43
Юліі Коцкай і Андрэю Шаўлюгу прысудзілі 8 і 15 сутак за нібыта ўдзел у незаконнай акцыі. У інтэрвію «Свабодзе» яны расказваюць пра суды над імі, побыт у ізалятарах, атмасфэру сярод зьняволеных і стаўленьне з боку ахоўнікаў.
Бізнэс-аналітык Крутцына – пра інвэстыцыі і бізнэс у Беларусі 01.12.2020 30:27
Адзін з найлепшых заходніх экспэртаў па беларускай эканоміцы і бізнэсу нямецкі аналітык Даніэль Крутцына, які 13 гадоў працаваў у Беларусі, расказвае, што адбываецц з бізнэсам і інвэстыцыямі, чаму няма расколу элітаў, і як зьмянілася беларускае грамадзтва за апошнія паўгоду.
«Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі». Што паказала апытаньне беларусаў ад брытанскага Chatham House 01.12.2020 32:27
Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham house? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносінаў з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане? Ці варта Беларусі, на іх погляд, заставацца ў АДКБ? Пра гэта ў інтэрвію палітычнаму аглядальніку Свабоды Юрыю Дракахрусту распавёў супрацоўнік Chatham house...
Леанід Краўчук пра тое, як спыніць Лукашэнку 01.12.2020 26:14
Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук у інтэрвію Свабодзе называе сытуацыю ў Беларусі сапраўднай трагедыяй. Падпісант Белавескіх пагадненьняў лічыць, што цяпер бяссэнсоўна заклікаць Лукашэнку спыніць гвалт, і міжнародная супольнасьць мае дапамагчы ў вырашэньні палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі.
Шым з гурту «Каста» расказаў пра новы кліп і Беларусь 01.12.2020 20:45
27 лістапада расейскі гурт «Каста» выпусьціў новы кліп на сваю песьню «Выходи гулять». Відэа напоўнена жорсткім сцэнамі гвалту з боку сілавікоў, адзін зь якіх прыходзіць дадому, і зь ягонага цела пачынае сачыцца кроў ад успамінаў аб «працы». За першы ж дзень кліп набраў паўтара мільёна праглядаў, і мноства людзей у камэнтарах параўноўвалі гэтае відэа з дакумэнтальнымі кадрамі, зьнятымі ў Беларусі...
Барыс Пастарнак: Параўнаў бы Лукашэнку з Вальдэмортам, а не з героямі Дастаеўскага 29.08.2020 15:28
Пра падзеі ў Беларусі з пункту гледжаньня літаратуры і найноўшай гісторыі размаўляем з дырэктарам расейскага выдавецтва «Время», ураджэнцам Менску Барысам Пастарнакам.
«Прычына Акрэсьціна ў Курапатах», — Зьміцер Дашкевіч пра Ланцуг пакаяньня 21.08.2020 4:53
Палітык і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч патлумачыў Свабодзе, чаму заклікаў усіх неабыякавых людзей стаць у Ланцуг пакаяньня 21 жніўня.
Шпакоўская: Лічу немагчымым служыць у дзяржаўным тэатры, калі дзяржава дае бесчалавечныя загады 21.08.2020 4:27
Акторка і сьпявачка Наста Шпакоўская (NAKA) патлумачыла Свабодзе, чаму напісала заяву аб звальненьні з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім адпрацавала 16 гадоў.
Сябра Каардынацыйнай рады Курэйчык: Што мне не патрэбна, дык гэта ўлада 21.08.2020 4:49
Cябра Каардынацыйнай рады рэжысэр і драматург Андрэй Курэйчык лічыць абсурднымі абвінавачваньне ў «захопе ўлады», паводле якога была заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да рады.
Podcasturi asemănătoare
Replaio nu este editorul podcasturilor; numele emisiunilor, coperțile și materialul audio aparțin autorilor lor și sunt distribuite prin fluxuri RSS publice