Polskie Radio S.A.
Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё
Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце мы раскажам пра гісторыю і механізм дэзінфармацыі, беларускія і расійскія фэйкі, накіраваныя супраць Польшчы і краін рэгіёну, а таксама пра псеўданавуковую інфармацыю. Акрамя таго, пакажам прыклады канкрэтных фэйкаў, іх сацыяльнай рэцэпцыі і ўплыў на адносіны паміж людзьмі, а таксама парады, як не паддавацца на маніпуляцыю.
Não deixe de visitar o site do podcast e apoiar quem o produz: podcasty.polskieradio.pl
Autor
Polskie Radio S.A.
Categoria
Site do podcast
Último episódio
14 de jul de 2025
Onde ouvir?
Podcasts no app Replaio Radio Em breveOs podcasts estão chegando ao app. Instale agora e seja o primeiro a descobrir um jeito totalmente novo de curtir podcasts
Episódios
Інфармацыйнае маніпуліраванне накіраванае на тое, каб знішчыць у чалавека давер да блізкіх, аслабіць сацыяльныя повязі 19.12.2024 12:56
Дэзінфармацыя, гэта форма камунікацыі, якая ўводзіць у зман з намерам нанесці вам шкоду. Пры гэтым сярод прычын, чаму людзі паддаюцца на такія маніпуляцыі, вельмі простыя, нават базавыя сацыяльныя патрэбы чалавека: не быць самотным, каб цябе выслухалі, жаданне прыцягнуць увагу кажа прафесар карпаратыўных камунікацый з Універсітэт Ювяскюля Вільма Луома-ахо у Фінляндыі.
Крэмль на Балканах: адкуль бярэцца дэзінфармацыя ў Харватыі і Босніі? 19.12.2024 23:09
У апошнія гады Заходнія Балканы сталі арэнай інтэнсіўнай інфармацыйнай барацьбы, дзе расійскія прапагандысты імкнуцца падарваць праеўрапейскія памкненні краін былой Югаславіі. Харвацкі журналіст Петар Відаў, галоўны рэдактара партала Faktograf.hr пра механізмы расійскага інфармацыйнага ўплыву ў краінах Заходніх Балкан, а яго баснійскі кале з Балканскай сеткі журналісцкіх расследаванняў (BIRN) Ірві...
Расійская дэзінфармацыя ў Казахстане выразна адрозніваецца ад падобных дзеянняў, напрыклад, у Германіі або Польшчы 19.12.2024 17:41
Дэзінфармацыя паступае ў Казахстан пераважна з Расіі. Пры гэтым існуе, як мінімум, некалькі асноўных паказчыкаў, якія дазваляюць Расіі эфектыўна выкарыстоўваць дэзінфармацыю ў Казахстане.
Бяспечныя прышчэпкі, небяспечная дэзінфармацыя - факты пра прышчыпкі супраць ВПЧ 18.12.2024 18:22
Дэзінфармацыя тычыцца не толькі палітыкі, але і здароўя, а пытанне прышчэпак заўсёды з’яўляецца сярод найбольш спрэчных. Акцыя супраць вакцыны ВПЧ не новая, але сёлета яна аднавілася з новай сілаю, паколькі ўрад увёў магчымасць прышчэпак дзяцей у школах.
«Гэта не так, што недзе ў штаб-кватэры ГРУ сядзяць пяць спецыялістаў па Чэхіі і думаюць, як бы гэта ўсё прасунуць. Гэта даволі спантанны працэс, хоць вядому, «адкуль ногі растуць» — чэшскі журналіст пра крамлёўскую дэзінфармацыю 18.12.2024 15:02
Пад прыцэл расійскай дэзінфармацыйнай кампаніі трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з чэшскай Прагі. Нашым суразмоўцам з’яўляецца журналіст грамадскага Чэшскага радыё Ондрэй Соўкап. Ён гаворыць, што з расійскай дэзінфармацыяй ён сутыкнуўся ўжо раней — у 2014 годзе.
Трампеізацыя францускай медыя прасторы: правыя радыкалы накручваюць спіраль інфармацыйных маніпуляцый у Францыі 18.12.2024 19:20
Доўгі час дзейнічала практыка, што ўладальнікі не ўмешваліся ў рэдакцыйную палітыку СМІ, якім яны валодалі. У 2015-м годзе гэтую практыку парушыў бізнес-магнат і мільярдэр Вінцэн Болярэ. Болярэ адрозніваецца ад іншых мільярдэраў, якія валодаюць французскімі СМІ, тым, што ён не хавае сваіх выразных палітычных і рэлігійных поглядаў. Магнат – гарлівы каталік і кансерватар, перакананы, што хрысціянск...
Крэмль супраць Бруселя. Дзеянні ЕС па абароне ад дэзінфармацыі 17.12.2024 17:34
Ва ўмовах узмацнення прапагандысцкай актыўнасці Расіі, ЕС сутыкаецца з выклікамі інфармацыйнай вайной, якая мае на мэце падарваць яго адзінства і згуртаванасць. У сённяшнім падксаце «Увага фэйк» мы разгледзім стратэгіі, прынятыя Брусэлем і краінамі-членамі для барацьбы з усё больш дасканалымі кампаніямі па дэзінфармацыі. Разам з прэсавым сакратар Еўрапейскай камісіі па замежных справах і палітыцы...
За 80% паведамленняў дэзінфармацыйнага характару ў Еўропе адказвае Расія 17.12.2024 16:56
Эксперты кажуць вельмі часта пра тое, што інфармацыя стала сёння ў Еўропе зброяй ды інструментам уплыву сілаў непрыхільных дэмакратыі, як унутры еўрапейскіх краін, так і звонку. Пры гэтым спецыялісты кажуць пра тое, што галоўным ініцыятарам гэтай хвалі маніпулявання інфармацыяй была і застаецца Расія. Больш за тое, Крэмль стаіць за 80% выпадкаў інфармацыйнага ўздзеяння ў Еўропе.
«Захад аказаўся не гатовы да такога напору дэзінфармацыі, якая ідзе з Крамля альбо транслюецца пракрамлёўскімі сіламі ў Еўропе» 13.12.2024 21:20
Пад прыцэл расійскай дэзінфармацыйнай кампаніі трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з чэшскай Прагі. «Захад аказаўся не гатовы да такога напору дэзінфармацыі, якая ідзе з Крамля альбо транслюецца пракрамлёўскімі сіламі ў Еўропе», — гаворыць шэф-рэдактар Рускамоўнай рэдакцыі Радыё «Свабода» Яраслаў Шымаў. «Трэба часцей цытаваць Пуціна, бо ён асабліва не скрыв...
Былы куратар фестывалю «Лістапад» пра беларускае дакументальнае кіно: «Таленавітыя дакументалісты ўжо не працуюць, на іх месца прыйшлі прапагандысты» 13.12.2024 18:56
Разважаем пра праўду і фальш у беларускім кіно. Цяпер сапраўднай дакументалістыкі ў Беларусі практычна няма, засталася прапаганда, а кінастудыя «Беларусьфільм» пераўтварылася ў фабрыку прапагандыстаў, аб чым гаворыць госць нашай рубрыкі — Мікалай Лаўранюк, былы куратар кінафестывалю «Лістапад», сцэнарыст, прадзюсар.
Традыцыйная чутка можа быць элементам дэзінфармацыі 12.12.2024 18:33
У гэтым падкасе мы раскажам, хто знаходзіцца пад большым уплывам дэзінфармацыі і фэйкаў – маладое ці старэйшае пакаленне. А таксама аб тым, якія сродкі адукацыі выкарыстоўваюцца ў розных грамадскіх групах.
Дэзінфармацыйная вайна Расіі супраць Грузіі працягваецца ўжо больш за 30 гадоў 12.12.2024 8:01
У Грузіі працягваюцца акцыі пратэсту пасля заявы ўрада аб прыпыненні працэсу еўраінтэграцыі. Грузіны не згодныя з пашырэннем расійскага ўплыву і абвінавачваюць кіроўную партыю «Грузінская мара» ў выкарыстанні крамлёўскага наратыву ў палітыцы. З прарасійскай дэзінфармацыяй і прапагандай у Грузiі актыўна змагаюцца незалежныя СМІ і некаторыя няўрадавыя арганізацыі. Запрашаем паслухаць падкаст на гэту...
Шведскі адказ на дэзінфармацыю: Адукаваныя, інфармаваныя грамадзяне з'яўляюцца часткай абароны дэмакратыі 12.12.2024 15:47
Швецыя з паловы 2010-ых гадоў сутыкаецца са спробамі вонкавых сіл інфармацыйна ўздзейнічаць на грамадства, а таксама ўплываць на палітыку гэтай скандынаўскай краіны. Спачатку за маніпуляцыйнымі інфармацыйнымі кампаніямі стаялі расійскія структуры, цяпер шведы кажуць пра тое, што падобныя інструменты выкарыстоўваюць кітайскія ды іранскія сілы.
Псіхалагічны аспект дэзінфармацыі: механізмы, якія схіляюць успрымаць фэйкавыя навіны як праўду 11.12.2024 17:31
«Вакцыны выклікаюць аўтызм», «нам хлусяць — высадкі на Месяц не было, усё знята на кінастудыі», «не было масавых забойстваў грамадзянскага насельніцтва ў Бучы ва Украіне» — гэта прыклады дэзінфармацыі, якія будуць прадметам нашых абмеркаванняў у гэтым падкасце. Гэтыя пытанні мы абмяркуем з псіхолагам кандыдатам навук Малгажатай Пятроўскай-Пулрольнік (Małgorzata Piotrowska-Półrolnik), якая чытае ле...
«Пуцін памёр» — як змяняюцца маніпулятыўныя тэхнікі Расіі ў дачыненні да Украіны 11.12.2024 29:02
Расія доўга рыхтавала грамадскую думку да вайны ва Украіне. І мае з гэтага плён. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны шматлікая армія інфармацыйнага фронту не спыняе сваю працу. Пра тое, як змяняецца прапаганда, маніпулятыўныя тэхнікі Расіі ў дачыненні да Украіны, мы размаўляем з Вольгай Юрковай — журналісткай, рэдактаркай, сузаснавальніцай ініцыятывы StopFake. А таксама госць эфіру — палітолаг Яўг...
Як вучацца сучасныя студэнты журфака выяўляць дэзінфармацыю 10.12.2024 13:45
ХХІ стагоддзе стала сведкам небывалага развіцця інфармацыйных тэхналогій, што, у сваю чаргу, пацягнула за сабой усплёск інфармацыі і яе ваенізацыю ў беспрэцэдэнтных маштабах. Новыя магутныя тэхналогіі спрашчаюць стварэнне кантэнту і маніпуляванне ім, а сацыяльныя сеткі рэзка ўзмацняюць распаўсюд хлусні, якая выкарыстоўваецца дзяржавамі, палітыкамі-папулістамі і несумленнымі карпарацыямі. Як у такі...
Дэзінфармацыя вакол клімату і кліматычнай палітыкі. Меркаванні польскіх жанчын і польскіх мужчын 10.12.2024 21:54
Успрымальнасць польскага грамадства да такога тыпу дэзінфармацыі высокая і з'яўляецца вынікам складанасці пытанняў, звязаных са змяненнем клімату, а таксама недастатковага ўзроўню ведаў і кампетэнтнасці СМІ.
Эльблёнгская справа - прыклад эфектыўнай маніпуляцыі і дэзінфармацыі грамадства з боку злачыннага сталінскага рэжыму – гэта перасцярога для будучых пакаленняў 07.12.2024 19:25
У падкасце мы раскажам пра тое, як улады камуністычнай Польшчы падманулі і выкарысталі рээмігрантаў з Францыі, абвінавачваючы іх у падпале вытворчай залы на Механічным заводзе ў Эльблёнгу ў 1949 годзе.
Як дэзінфармацыя існавала і выкарыстоўвалася ў часы Рэчы Паспалітай? Ці можна правесці паралелі паміж тымі часамі і сучаснасцю? 07.12.2024 27:13
Дэзінфармацыя, хлусня і падман – гэтыя з’явы настолькі старыя, наколькі сам свет. Давер да сродкаў масавай інфармацыі ва ўсім свеце часта быў кволым і ненадзейным яшчэ задоўга да з’яўлення сацыяльных медыя. Пры гэтым дэзінфармацыя аказвала ўплыў на цэлыя дзяржавы нават у эпоху, калі не існавала друкаваных выданняў. Як дэзінфармацыя існавала і выкарыстоўвалася ў часы Рэчы Паспалітай? Ці можна праве...
«Мэта дэзінфармацыі – гэта тое, каб людзі ні ў што не верылі» 06.12.2024 17:08
Пад прыцэл расійскай дэзынфармацыйнай кампаніі трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае ў Чэхіі. Наш суразмоўца – юрыст, палітычны дзеяч і спецыяліст па дэзінфармацыі Андрэй Паляшчук. Чаму TikTok мае іншыя алгарытмы ў Кітаі і на Захадзе, ці ёсьць «разумная» і «прымітыўная» дэзінфармацыя, чаму так званы «фактчэкінг» не працуе і ці ў дэзынфармацыйных кампаніях выр...
Пашырэнне расісцкіх, ксенафобных і гамафобных ідэй - гэта таксама дэзінфармацыя 05.12.2024 19:02
Чаму расісцкія, ксенафобныя і гамафобныя погляды не толькі падлягаюць асуджэнню, але і мусяць разглядацца з пункту дэзінфармацыі? Пра гэта ў падкасце пагаворым з Аннай Татар, якая штодзённа назірае і змагаецца з праявамі дыскрымінацыі ў Польшчы.
Аперацыя Дэнвер, Доплегангер, Матрошка, Партал Комбат – гэта ідэнтыфікаваныя расійскія дэзінфармацыйныя кампаніі, які Расія вяла на працягу апошніх дзесяцігоддзяў 05.12.2024 14:39
У падкасце мы раскажам пра мэты і галоўныя наратывы расійскіх дэзінфармацыйных кампаніі, а таксама пра тое, ці былі яны эфектыўныя.
Чаму мы верым у хлусню? Тлумачым, на якіх псіхалагічных момантах граюць дэзінфарматары 04.12.2024 14:14
У гэтым эпізодзе падкаста «Увага, фэйк!» мы даследуем псіхалагічныя таямніцы дэзінфармацыі і яе ўплыў на нашу псіхіку. Чаму людзі падатлівыя на ілжывую інфармацыю? Як нашы эмоцыі і механізмы групавой ідэнтыфікацыі ўплываюць на ўспрыманне праўды? Адказваюць доктар псіхалогіі Якуб Кусь з Вроцлаўскага філіялу Сацыяльна-гуманітарнага ўніверсітэту ў Варшаве (SWPS) і экспертка Навукова-акадэмічнай камп'...
Дыпфейк - адзін з найбольш небяспечных інструментаў дэзінфармацыі 04.12.2024 14:18
У гэтым падкасце гаворка пойдзе пра метад, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для стварэння фальшывых відэа, якія імітуюць сапраўдныя запісы.
Doppelgänger. Цень расійскай дэзінфармацыі над Еўропай 28.11.2024 14:54
Новае аблічча расійскай дэзінфармацыі ў Еўрапейскім Cаюзе. Як аперацыя Doppelgänger уплывае на свядомасць еўрапейцаў. Еўропа сутыкнулася з ростам колькасці дэзынфармацыйных інцыдэнтаў. Расія ўзмацняе свой уплыў з дапамогай розных тэхнік маніпуляцыі, у тым ліку аперацыі Doppelgänger. У гэтым падкасце прафесар Агнешка Легуцка распавядзе, як Крэмль дэстабілізуе палітычныя і сацыяльныя структуры ў кра...
Podcasts parecidos
O Replaio não é o publicador dos podcasts; os nomes dos programas, as capas e o áudio pertencem aos seus autores e são distribuídos por feeds RSS públicos