Сяргей Дубавец

Літаратурныя зацемкі

Arts BE ↓ 57 episódios

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info . 🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Não deixe de visitar o site do podcast e apoiar quem o produz: rss.com

Autor

Сяргей Дубавец

Categoria

Arts

Site do podcast

rss.com

Último episódio

19 de nov de 2026

Onde ouvir?

Podcasts no app Replaio Radio Em breve

Os podcasts estão chegando ao app. Instale agora e seja o primeiro a descobrir um jeito totalmente novo de curtir podcasts

Baixe no Google Play Instale grátis Android 10 mi+ downloads · nota 4,7+ iOS em breve

Episódios

Выпуск 57. Ігар Бабкоў. Сляза і камень 19.11.2026

"Жывая кніга паэзіі" — так характарызуе новы зборнік Ігара Бабкова "Сляза і камень" аўтар "Літаратурных зацемак" Сяргей Дубавец. Пра пакаленне "Тутэйшых", Парыж, крохкасць эмоцый і тонкую рэальнасць слухайце ў новым выпуску нашага падкаста.

Выпуск 56. Іду да вас, людзі. Анталогія эсэ пра суседзяў 10.11.2026

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае анталогію эсэ пра суседзяў "Іду да вас, людзі" , якая выйшла ў жаночым выдавецтве "Пфляўмбаўм". Кніга складаецца з васямнаццаці эсэ з розным бачаннем і прачытаннем панятку "суседства" ад аўтарак рознага веку па абодва бакі беларускай мяжы.

Выпуск 55. Максім Знак. Каланісты 27.10.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае пра турэмную літаратуру цяперашніх часоў, чытаючы кнігу Максіма Знака "Каланісты" . Кінематаграфічнасць, горкая дасціпнасць, афарыстычнасць, нявыдуманая абсурднасць сістэмы і спроба паглядзець на наваколле як на літаратурную прыгоду.

Выпуск 54. Ян Булгак. Край дзіцячых гадоў 14.10.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны заснавальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака "Край дзіцячых гадоў". Тая самыя апошнія дзесяцігоддзі шляхецкай Беларусі, вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., эмацыйныя і інфармацыйныя назіранні пра якую з глыбіні дзяцінства аўтара нагадваюць часам занатоўкі этнографа, а часам кар...

Выпуск 53. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма 06.10.2026

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) "Там, дзе мяне няма" . Галіна была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны.

Выпуск 52. Яна Гульцяева. Linea lateralis 23.09.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай "Linea lateralis". Складаная гісторыя сям'і, якая жыве ў паселішчы на возеры Нарач, праца ў летніку "Зубраня", алкагалізм, балючыя стасункі з маці, якасная фабулярная літаратура, развагі пра мову і тое, што сапраўды "мае значэнне".

Выпуск 51. Тафіля Багач, Паўліна Кот. Паспець да цемры 15.09.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець да цемры" (Пфляўмбаўм, 2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць. Дзе мяжа паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай, ці ратуе твор канстатацыя выпусташанасці, ці дадае ўнікальнасці выказванню "народнічанне"?

Выпуск 50. Літаратурна-мастацкі альманах „Апостраф“ (№6) 02.09.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф" . Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае.

Выпуск 49. Міхась Раманюк. Беларускія народныя куфры 26.08.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі "Беларускія народныя куфры" , якая неўзабаве мае выйсці з друку.

Выпуск 48. Каралеўства Беларусь 19.08.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства?

Выпуск 47. Андрэй Федарэнка. Вытлумачэнне Янкі Брыля 04.08.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі пра класіка беларускай літаратуры Янку Брыля , якое выйшла ў ліпеньскім нумары "Літаратурнай Беларусі" . Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца.

Выпуск 46. Форма прысутнасці. 20 размоў пра кніжную вокладку 20.07.2026

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" чытае кнігу "Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку" і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі.

Выпуск 45. Уладзімір Сцяпан. Ваўка 14.07.2026

У новым выпуску "Літаратурных зацемак" Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі "Ваўка" , што выйшла летась ў выдавецтве "Мяне Няма" . Шэраг сузіральных гісторый, якія так ці іначай апавядаюць пра смерць і тое, што застаецца пасля яе.

Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое 03.07.2026

Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое

Выпуск 43. Каміла Цень. Наступны прыпынак — смерць 23.06.2026

У чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбірае апошнюю кнігу ананімнай аўтаркі дэтэктываў Камілы Цень "Наступны прыпынак смерць" . "Джазавы стандрат" у літаратуры, атмасферны менскі антураж, каларытная гераіня і жангляванне стылямі ды мовамі — адзін з магчымых рэцэптаў пісьменніцкага поспеху.

Выпуск 42. Зміцер Вішнёў. Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер 10.06.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?

Выпуск 41. Аляксандр Лукашук. Незавершанасць. Тонкая кніга 04.06.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком , аўтарам кнігі "Незавершанасць" (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства. "Здаецца, пасьля гэтай...

Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт 21.05.2026

Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт

Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў 12.05.2026

У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.

Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка 30.04.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".

Выпуск 37. Леслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў). Яблык у валізцы 27.04.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае аўтабіяграфічную прозу вядомага гомельскага рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) "Яблык у валізцы" і сам занураецца ва ўспаміны пра Гомель і часы зараджэння нефармальнай беларушчыны.

Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем 09.04.2026

У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.

Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові 31.03.2026

Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові

Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска 24.03.2026

У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.

Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман 11.03.2026

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне" . Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.

Ouça o podcast Літаратурныя зацемкі no Replaio

Rádio e podcasts em um só app - grátis e sem cadastro. Instale hoje e não perca o lançamento

Baixe no Google Play

O Replaio não é o publicador dos podcasts; os nomes dos programas, as capas e o áudio pertencem aos seus autores e são distribuídos por feeds RSS públicos