Менская ўрбаністычная платформа
«Як тут як там»
« Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг.www.mienskurban.space
Autor
Менская ўрбаністычная платформа
Categoria
Site do podcast
Último episódio
17 de dez de 2025
Onde ouvir?
Podcasts no app Replaio Radio Em breveOs podcasts estão chegando ao app. Instale agora e seja o primeiro a descobrir um jeito totalmente novo de curtir podcasts
Episódios
«Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?» 17.12.2025 56:43
Гутарка пра тое, як у Беларусі складваецца крызіс у рэстаўрацыі: чаму адукацыйныя праграмы і інстытуты закрываюцца, мадэрнізм 1970-х у Мінску «рамонтамі» губляе каштоўнасць, як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» доўгі час трымалі сферу замест устойлівай сістэмы адукацыі і фінансавання, і чаму без адказнасці спецыялістаў і жывых супольнасцяў архітэктурная памяць гарадоў можа проста не д...
«Іржавая будучыня беларускіх гарадоў» 09.12.2025 51:45
Прамысловая спадчына — што мы на самой справе называем спадчынай і як фарміруюцца гісторыі вакол заводаў, фабрык і індустрыяльных зон? У эпізодзе абмяркоўваем сумленнасць наратываў, ролю людзей і супольнасцяў, значэнне фізічнай абалонкі і магчымасці, якія адкрывае пераасэнсаванне і рэвіталізацыя прамысловых тэрыторый.
«Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?» 23.11.2025 47:50
Часам амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы, якімі пужаюць планіроўшчыкаў. Чаму гэта адбываецца і дзе менавіта ўсё ламаецца? Разбіраем, як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі, на прыкладах шрубалётнай архітэктуры Эміратаў, эфекту Більбао і іміджавай гісторыі манарэйкі.
«Панэлькі — хто каго перажыве?» 01.11.2025 54:45
Панэльная забудова — гэта тое, што атачае кожнага і кожную з нас у беларускіх гарадах, робячы іх “шэрымі” і аднолькавымі. Але ці сапраўды панэлькі пазбаўляюць нашы гарады самабытнасці? Ці, можа, панэльная забудова — гэта інструмент, што дапамагае нам займець свае квадратныя метры ва ўмовах росту коштаў на жыллё? У першым эпізодзе падкаста мы пагутарым пра: панэлькі як жылы аб’ект прасторавую арган...
Podcasts parecidos
O Replaio não é o publicador dos podcasts; os nomes dos programas, as capas e o áudio pertencem aos seus autores e são distribuídos por feeds RSS públicos