Даша

Утульны горад

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі. Якім мае быць грамадскі транспарт? Адкуль узяліся панэлькі? Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў? Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна? Што рабіць з бяздомнымі сабакамі? Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць? Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы? Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак? Чаму мы марым аб уласнай дачы? Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.

Author

Даша

Category

Government

Podcast website

cozycity.mave.digital

Latest episode

Feb 15, 2024

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Што такое фемінісцкая ўрбаністыка і чаго бракуе жанчынам? 22.04.2023

Калі адбываюцца нейкія фемінісцкія акцыі, у каментарах у медыях часта ўзнікаюць тыя ж самыя фундаментальныя пытанні: навошта патрэбны фемінізм; ці не ўсіх правоў жанчыны ўжо дасягнулі; чаго яшчэ бракуе гэтым феміністкам. Насамрэч, жанчынам бракуе шмат чаго, але паколькі мы ў падкасце разбіраем урбаністычныя пытанні, то мусім разабрацца, чаго бракуе жанчынам менавіта ў гарадской прасторы. Пагаварыл...

Дваравыя чацікі, супольнасці і камунікацыя: як не пасварыцца і выжыць? 15.04.2023

Дваравыя супольнасці і дваравы чацікі – два словазлучэнні якія, у шэрагу іншых, часта ўзгадаваліся ў 2020 годзе. Супольнасці сталі месцам грамадскіх аб’яднанняў, а чат – інструментам камунікацыі і кіравання ўсёй маштабнай грамадскай дзейнасцю. Феномен дваравых супольнасцей у тым, што стварыліся яны не на патрэбу рэвалюцыі, і ў чатах першапачаткова абмяркоўвалі не фальсіфікацыю выбараў і падрыхтоўк...

Адкуль бяруцца заторы ў горадзе і што з імі рабіць 11.03.2023

Заторы на гродзенскіх дарогах – звыклая зʼява. Мы назіраем іх зранку, калі ўсе спяшаюцца на працу, мы стаім у іх увечары, калі ўсе вяртаюцца дамоў. У заторах вінавацяць надворʼе, аварыі, супрацоўнікаў ДАІ і ландшафт. Чаму насамрэч гродзенцы рэгулярна доўгія хвіліны нудзяцца ў заторах? Пры чым тут Нёман і Ленінскі раён? Разбіраемся разам са спецыялісткай па паліталогіі і кіраванні Алінай Харысавай....

Сабака бывае кусачым: гаворым пра жывёлаў у горадзе 04.03.2023

З жывёламі ў горадзе мы сутыкаемся ў дзвюх сітуацыях: калі гэта хатнія жывёлы на шпацыры або калі гэта галодныя бадзяжныя жывёлы. Да першых у нас часцей за ўсё няма ніякіх прэтэнзій, а вось пра бадзяжных прынята лічыць, што яны разносяць хваробы, нападаюць на людзей і проста псуюць вуліцы сваім няшчасным выглядам. Аб тым, як хатнія жывёлы пераўтвараюцца ў бадзяжных, што трэба ўсім чацвераногім у н...

Хачу быць урбаніст_кай: ці патрэбна адукацыя, каб паляпшаць горад? 25.02.2023

Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі «Утульнага горада»? Кароткі адказ: так! Шмат хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступае на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома. Абмяркоўваем, як займ...

Чыста там, дзе не смецяць: куды з горада знікаюць адходы? 18.02.2023

«Яны чыстыя» – кажуць пра беларускія гарады замежнікі. Насамрэч, у Гродне, напрыклад, даволі цяжка пабачыць шмат смецця недзе па-за сметніцамі. Аднак, чыя гэта заслуга? І якім коштам мы дасягаем той стэрыльнай чысціні ў нашых гарадах? Разбіраемся з урбаністам і экаактывістам Аляксеем Аўчыннікавым. Чаму ў некаторых гарадах складана падтрымліваць чысціню, а ў некаторых – лягчэй? Куды дзяецца смецце...

Дрэнная і добрая архітэктура. Як вызначыць, што ёсць што? 11.02.2023

У папярэдніх выпусках мы разам з мастацтвазнаўцам Сцяпанам Стурэйкам шмат размаўлялі пра тое, як мусіць выглядаць добрая рэстаўрацыя. У выніку сышліся на тым, што ўсё залежыць ад грамадскага кансэнсусу, і тое, што гродзенцы бясконца спрачаюцца наконт аднаўлення чарговага будынка – гэта добра і правільна. Яшчэ адна тэма, пра якую ўвесь час спрачаюцца гродзенцы – гэта прыгажосць тых ці іншых будынка...

«Месца бабы на кухні!» Як звязаныя горад і гендар? 27.01.2023

Гендар – новае модна слова для азначэння панятка «пол» ці канструкт, які абумоўлівае нашыя ўзаемаадносіны з горадам? Гендарная даследчыца Таня Сяцко выступае за другі варыянт. Мы паразмаўлялі з Таняй пра ўзаемасувязь гарадскіх праблем і гендарных ідэнтычнасцяў; пра тое, як мы дзелім прасторы на мужчынскія і жаночыя; і пра тое, як гарадскі менеджмент можа перамагчы праблему гвалту над жанчынамі. Шт...

Габрэйская спадчына і беларускія гарады. Самая недаацэненая частка нашай культуры 20.01.2023

Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі – проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30-40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі менавіта габрэі. Не складана здага...

«Белыя Росы» і глабальны падзел працы. Як урбанізацыя ўплывае на грамадства? 13.01.2023

Урбанізацыя – гэта працэс перамяшчэння насельніцтва з вёсак у гарады. Прынамсі, так напісана ў школьных падручніках. Аднак некаторыя даследчыкі маюць іншае меркаванне. Напрыклад госць у падкасце “Утульны горад” – Сяргея Любімаў – урбаніст і сацыёлаг. Аб тым, ці памірае беларускае вёска, чаму ўрбанізацыя – гэта не толькі пра гарады, і пры чым тут глабальны падзел працы пагаварылі з Сяргеем Любімавы...

Чуеш ці не? Што такое гарадскі саўндскейп 06.01.2023

У горадзе нас кожную секунду атачае мноства гукаў. Нейкія з іх нам прыемныя, нейкія раздражняюць, на нейкія мы проста не звяртаем увагі. Гукавое асяроддзе нашых гарадоў ва ўрбаністыцы называюць саўндскейпам. Праз даследаванні саўндскейпа мы можам шмат сказаць пра тых людзей, якія жывуць у горадзе, пра іх адносіны адзін з адным, і пра тое, якія практыкі прыняты ў грамадстве. Аб гукавым асяроддзі Гр...

Дзед Мароз на квадрацыкле і чарка на пасашок: што не так з гарадскімі святамі ў Беларусі? 29.12.2022

Напярэдадні Новага года супрацоўнікі культурных устаноў Гродна, як і іншых беларускіх гарадоў, рыхтуюць праграму, каб забаўляць нас у святочную ноч. Хаця сцэнары такіх мерапрыемстваў з года ў год мусяць быць рознымі, асноўныя складнікі застаюцца нязменнымі: канцэрт на плошчы, парад Дзедаў Марозаў і расейская эстрадная музыка. Ці ёсць іншыя спосабы арганізаваць гарадское свята? Разбіраемся на падст...

Цяплей, яшчэ цяплей: як горад і клімат уплываюць адзін на аднаго? 21.12.2022

Пра парніковы эфект, глабальнае пацяпленне і вугляродныя выкіды ў апошнія гады кажуць шмат. Усе ведаюць пра шведскую экаактывістку Грэту Тунберг, якая заклікае сусветных лідараў тэрмінова прыняць меры, каб зменшыць наступствы змены клімату. Аднак не ўсе разумеюць, як нашае штодзённае жыццё ўплывае на навакольнае асяроддзе і наадварот - як глабальнае пацяпленне адбіваюцца на нашай штодзённасці. Аб...

Горад і супольнасці: як гараджане дамаўляюцца паміж сабой 16.12.2022

Беларускае грамадства ў апошнія гады не хоча чакаць, каб нехта прыйшоў і вырашыў усе праблемы, а бярэ ініцыятыву ва ўласныя рукі. Калі мы дазнаемся, што ў горадзе нешта змянілася праз бурлівую дзейнасць грамадзян, то кажам: «гэта зрабіла супольнасць». Але што такое супольнасць? Каго можна лічыць яе часткай, а каго – не? Што рабіць, калі людзі ўнутры супольнасці жадаюць для свайго горада рознага? Р...

Горад мёртвых: як трэба даглядаць за гарадскімі могілкамі 30.10.2022

Смерць – гэта тая тэма якую нам не хочацца абмяркоўваць лішні раз. Аднак ад часу да часу даводзіцца, бо гэта частка жыцця. Так і ў кантэксце ўрбаністыкі мы не можам ігнараваць тэму могілак, якія фізічна займаюць шмат гарадской прасторы і ад часу да часу становяцца аб’ектам гарадскіх спрэчак. Пра могілкі, іх разрастанне, магчымую гістарычную каштоўнасць і традыцыі пахавання пагаварылі з гісторыкам,...

Куды падацца: што такое добрыя грамадскія прасторы 23.10.2022

Разам з архітэктаркай і ўрбаністкай Ілонай Эльяшэвіч разбярэмся, як ацаніць якасць грамадскіх прастор, і якія ёсць танныя і простыя спосабы іх палепшыць. Чым грамадскія прасторы адрозніваюцца ад гарадскіх? Як выглядаюць якасныя грамадскія прасторы? Якія ёсць чэк-лісты для ацэнкі прастор? Колькі балаў атрымае Савецкая плошча ў Гродне? Як палепшыць грамадскія прасторы, калі няма грошай? Чаму не эфек...

Цячэ ручай, бяжыць ручай: як вызначыць якасць вады ў горадзе? 16.10.2022

У гэтым выпуску з дапамогай прадстаўніцы арганізацыі «Зялёны тэлефон» Паліны Бурко паспрабавалі адказаць на пытанні: Адкуль у кране бярэцца вада? Ці высахне Нёман? У якіх азёрах можна купацца, а на якія варта проста глядзець? Як на стан вады ў рэках уплываюць… могілкі? Чаму «цвітуць» вадаёмы? Што будзе, калі адмовіцца ад фільтрацыі вады? Чаму прадпрыемствы зліваюць прамысловую ваду ў рэкі? Чым вод...

Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом: як мусяць называцца вуліцы ў беларускіх гарадах? 04.10.2022

Разам з палітолагам Андрэем Казакевічам абмяркоўваем, як варта называць вуліцы ў нашых гарадах, і каму мы павінны ставіць помнікі. Чаму ў кожным горадзе ёсць вуліца Савецкая, а вуліца Коласа – не ў кожным? У чым праблема помнікаў Пушкіну? Што рабіць са статуямі Леніна? Брыкель, Рагачэўскі і Арджанікідзэ – хто ўсе гэтыя людзі? Якую гістарычную назву вяртаць, калі гэтых назваў шмат? Маркс, Дарвін і...

Горад з абмежаванымі магчымасцямі: як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва? 26.09.2022

Разам з менеджаркай некамерцыйнай установы «ІншыЯ» Марынай Штраховай разбіраемся, што такое безбар’ернае асяроддзе і якім групам насельніцтва яно патрэбна. Што такое інклюзія? Якія бар’еры замінаюць перасоўвацца па горадзе? Чаму бардзюры павінны трапіць ва ўрбаністычнае пекла? Як падняцца ўгару, калі цяжка ісці па лесвіцы? Якім чынам гендарныя стэрэатыпы абмяжоўваюць рух? У якіх месцах павінны зна...

Катэджы, панэлькі і спальныя раёны – разбіраемся з гарадской забудовай 11.09.2022

Разам з эксперткай з Мінскай урбаністычнай платформы разбіраемся, што такое гарадская забудова, адкуль узяліся нашыя спальныя раёны, і як палепшыць жыццё ў такіх раёнах. Што не так са спальнымі раёнамі? Чаму «хрушчоўкі» выглядаюць так дэпрэсіўна? Чым адрозніваецца раённая забудова ад квартальнай? Чаму прадпрымальнікі не імкнуцца рабіць кавярні ў спальных раёнах? Каму патрэбныя гарадскія агароды? Я...

Make Hrodna green again: як і навошта рабіць горад больш зялёным? 04.09.2022

Разам з аператаркай праекту “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко разбіраемся, як і навошта варта азеляняць нашыя гарады. Навошта ў горадзе ўвогуле дрэвы? Чаму азеляненне – гэта не толькі дрэвы, але і іншыя расліны? Куды звярнуцца, каб пасадзіць дрэва ў сваім двары? Ці варта ўвогуле касціь траву , і прычым тут кляшчы? Чаму бабулі, якія вырошчваюць агуркі каля шматкватэрных дамоў, – класныя? Ці можна лічы...

Кава на вынас: якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам? 28.08.2022

Трэнды ў развіцці грамадскага харчавання мяняюцца з надзвычайнай хуткасцю. Калісьці ў горадзе мы маглі паесці або ў даражэзных рэстаранах, або ў працоўных сталовых. Праз некаторы час з’явіліся намёты з піражкамі і кафетэрыі з растваральнай кавай. Зараз горад ахапілі ўтульныя кавярні, піцэрыі, гастра-бары і рэстараны хуткага харчавання. Як мяняюцца рэстарацыі і як гэтыя змены ўплываюць на грамадска...

Гуляемся са шрыфтамі: што такое гарадскі дызайн-код? 21.08.2022

Разбіраемся разам з дызайнерам і ўрбаністам Віталём Богдзелем , навошта гораду ўласны дызайнер, чаму нам не падабаюцца рознакаляровыя шыльды, і чаму сметніцы са шляпамі не такія ўжо і благія. Што такое брэнд горада? Чым брэнд адрозніваецца ад дызайну? Як распрацаваць гарадскі дызайн код? Чаму варта мець аднолькавыя лавачкі ва ўсім горадзе? Як звязаны горад Гродна і напой Ягермайстар? Ці можна прым...

Бачылі ноч, гулялі ўсю ноч: што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца? 14.08.2022

Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраемся, хто не спіць у начным горадзе і якая інфраструктура патрэбная гараджанам у цёмны час сутак. Хто працуе ноччу? Як павінны асвятляцца дарогі? Ці праўда ноччу здараецца болей злачынстваў? Як звязаны цягнікі і гарадскія аўтобусы? Якая карысць ад офісаў, калі супрацоўнікі спяць? Ці сапраўды ноч цёмная і поўная жахаў у беларускіх гарадах?...

Трымайцеся за поручні: што такое зручны гарадскі транспарт? 07.08.2022

Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраем складаныя транспартныя пытанні. Чаму ў Гродне заўсёды перагружаныя тралейбусы? Як зрабіць гарадскі транспарт акупляльным? У чым небяспека электробусаў? Ці эфектыўная рэклама ў аўтобусах? Чаму маршрутчыкі слухаюць музыку так гучна? Ці сапраўды трамвай – найлепшы сродак транспарту? У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы»...

Listen to the Утульны горад podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.