Даша
Утульны горад
Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі. Якім мае быць грамадскі транспарт? Адкуль узяліся панэлькі? Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў? Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна? Што рабіць з бяздомнымі сабакамі? Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць? Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы? Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак? Чаму мы марым аб уласнай дачы? Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
(Бяз)выбары: як беларускія гарады змяняюцца праз электаральныя кампаніі 15.02.2024 36:50
Перад чарговай электаральнай кампаніяй, якія беларускія ўлады называюць выбарамі, гарады моцна змяняюцца. Па ўсім горадзе мы бачым плакаты і банэры, дзе на фоне чырвона-зялёнага сцяга вялізнымі лічбамі напісана дата бліжэйшых «выбараў». Кіраўніцтва дзяржаўных устаноў збірае супрацоўнікаў і супрацоўніц, каб нагадаць, як важна аддаць свой «грамадзянскі доўг» і прагаласаваць на выбарах. Пажадана – да...
Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё 11.02.2024 36:23
Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі амаль не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне, а тыя рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе...
Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць? 04.02.2024 36:43
Перыядычна ў Гродне ўспыхваюць «археалагічныя скандалы». Грамадскасць і частка спецыялістаў і спецыялістак па гісторыі абураюцца тым, як іншыя спецыялісты і спецыялісткі праводзяць (або не) раскопкі ў пэўных месцах. Апошні гучны скандал адбыўся ў 2022 годзе пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на плошчы Савецкай. Але навошта ўвогуле праводзіць у горадзе нейкія раскопкі, перш чым нешта пабудаваць? Раз...
“Снег напаў, пастух прапаў”. Як гарады адаптуюцца да змены пор года? 28.01.2024 29:12
Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай ас...
«Скажы наркотыкам «Не!»»: як кантраляваныя рэчывы ўплываюць на беларускія гарады? 21.01.2024 49:09
Затрыманні маладых людзей - закладчыкаў забароненых рэчываў, рэйды сілавікоў на падпольныя лабараторыі, выказванні службоўцаў з Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць за ўсё большыя тэрміны па «наркатычных» артыкулах - такія інфармацыі з’яўляюцца ў медыях рэгулярна. Значыць, псіхаактыўныя рэчывы нейкім чынам існуюць і распаўсюджваюцца ў нашых гарадах. Як гэта адбываецца, чаму ў нас так шмат...
Дамы без ліфтаў, дзіцячыя пляцоўкі і час пасля школы: як дзеці і падлеткі ўзаемадзейнічаюць з горадам? 07.01.2024 38:45
Адна з сацыяльных груп, якой цяжка знайсці сабе месца ў сучасным гарадскім асяроддзі, гэта дзеці і падлеткі. Праз аб’ектыўныя фізічныя абмежаванні і тыя ўзроставыя абмежаванні, якія накладае на іх грамадства, яны заўсёды залежаць ад рашэнняў дарослых. Таму і ва ўзаемадзеянні з горадам яны вельмі абмежаваныя. Менавіта таму на дарослых ляжыць адказнасць, каб гэта ўзаемадзеянне было для дзяцей бяспеч...
"Шкада ялінку мне малую": як экалагічна ўпрыгожыць горад да Новага году 29.12.2023 28:48
Беларускія гарады перад зімовымі святамі ўпрыгожваюць з неверагодным для гарадоў суседніх краін размахам. Хаця традыцыя ставіць ялінку на цэнтральнай плошчы ( https://hrodna.life/2023/12/18/best-christmas-tree/ ), аздабляць дрэвы ў парках ліхтарыкамі і ўсталёўваць светавыя кампазіцыі з каляднымі персанажамі існуе і ў Беларусі, і ў суседзяў, менавіта беларускія гарады могуць пахваліцца найбольшай к...
Горад з псіхічнымі захворваннямі: «гарадскія вар’яты», стыгматызацыя і сацыяльная рэклама 23.12.2023 32:44
Сёння нашмат больш ахвотна і адкрыта чым раней вядуцца размовы пра псіхічныя захворванні. Шмат хто з вядомых людзей не саромеецца падзяліцца сваёй гісторыяй змагання з ментальнымі разладамі ў сацыяльных сетках, а рэгулярныя наведванні псіхатэрапеўтаў і псіхатэрапеўтак становяцца нормай для ўсё больш шырокіх колаў. Хаця ў сучасных беларускіх гарадах шмат людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі, не менш...
Культуру ў масы: як культурніцкія прасторы ўплываюць на гарады 10.12.2023 32:44
Сучасны горад – гэта не толькі будынкі, дарогі і людзі паміж імі. Горад – гэта вялізная пляцоўка для культурнай разнастайнасці і творчых эксперыментаў. Праявы гэтых эксперыментаў мы бачым, напрыклад, у песнях вулічных музыкаў на Савецкай вуліцы і ў графіці на старых забудовах па вуліцы Лізы Чайкінай. Аднак ёсць у гарадах месцы, дзе можна эксперыментаваць у інстытуцыялізаванай форме - культурніцкія...
А грошы дзе?! Як фармуецца бюджэт горада 02.12.2023 43:04
Насамрэч, варта казаць не «бюджэт горада», а «мясцовы бюджэт» - па аналогіі з «дэпутатамі мясцовых саветаў». Бо, прынцып працы з бюджэтам у Беларусі аднолькавы і для гарадоў, і для раёнаў. Стварэнне бюджэту – працэс складаны, бо трэба ўлічыць прыбыткі і расходы насельніцтва, ацаніць, на што трэба выдаткаваць грошы проста зараз, а што яшчэ можа пачакаць, ды не забыцца пра непрадбачаныя траты. Як мя...
Харасмент у грамадскім транспарце: чаму так часта здараецца і што з гэтым можна зрабіць 26.11.2023 32:07
Харасмент – гэта абразлівыя паводзіны сэксуальнага характару, якія парушаюць асабістыя межы асобы. Калі хтосьці кранае іншага чалавека або пачынае весці размовы на тэмы датычныя сэксуальнага жыцця без дазволу - гэта харасмент. Некаторыя з нас сутыкаліся з тым, што, напрыклад, у аўтобусе хтосьці кранае нас за інтымныя часткі цела, ці на прыпынку грамадскага транспарту нейкі нецвярозы чалавек раптам...
У суседзяў ціха, а ў нас – ліха: як і навошта падтрымліваць стасункі з суседзямі і суседкамі 18.11.2023 36:58
Незалежна ад нашага семейнага статусу, побач з намі заўсёды ёсць людзі, якія нявольна дзеляць з намі частку праблем. Гэтыя людзі – нашы суседзі. Усе мы церпім ад праблем з ацяпленнем, газам і электрычнасцю, ад нашэсця пацукоў і прусакоў, ад капітальна рамонту і яго адсутнасці. Пра тое, як і навошта камунікаваць людзям, у якіх часта няма нічога агульнага акрамя бытавых праблем, пагаварылі з эксперт...
“Праз 100 метраў павярніце направа”: гарадская навігацыя і яе элементы 11.11.2023 33:34
Часта навігацыяй памылкова называюць указальнікі і шыльды з інфармацыяй аб тым, куды гараджане і гараджанкі мусяць кіравацца. Аднак такія знакі больш карэктна называць «элементамі навігацыі». Бо навігацыя – гэта ўся сукупнасць транспартных сістэм, якая адказвае на пытанне: «Якім чынам можна патрапіць у пэўнае месца?» Як распрацаваць зручную сістэму навігацыі? Чаму некаторыя ўказальнікі - зразумелы...
Бясшвоўнасць перасоўвання: як зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі? 04.11.2023 35:52
У вялікіх гарадах, каб патрапіць з аднаго пункта ў іншы, даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам. Часта мы нават не можам абысціся адным сродкам транспарту: даводзіцца, напрыклад, перасаджвацца з аўтобуса на тралейбус. Невялікія адлегласці мы можам прайсці пешшу або арандаваць ровар ці самакат. Калі мы гладка і без асаблівых намаганняў трапляем у патрэбнае месца праз розныя сродкі транспарту,...
Устойлівы горад: ААН, бяспека, інклюзія і карысць падкастаў 28.10.2023 35:03
17 мэт устойлівага развіцця – канцэпцыя, якую распрацавала ААН у 2015 годзе. Згодна з мэтамі ўстойлівага развіцця, ліквідацыя беднасці, напрыклад, павінна ісці рука аб руку са стратэгіямі, якія паляпшаюць здароўе і адукацыю, памяншаюць няроўнасць і стымулююць эканамічны рост – і ўсё гэта адначасова змагаецца са змяненнем клімату і працуе над захаваннем акіянаў і лясоў. Адна з 17 мэт – устойлівасць...
Бяздомнасць у гарадах: адкуль паходзіць гэтая з’ява і што з ёй робяць у розных краінах? 21.10.2023 50:52
Бяздомнасць – гэта складаная праблема, якая паўстае праз разнастайныя сацыяльныя, эканамічныя і псіхалагічныя прычыны. Большасць з нас гэта праблема не датычыць, пакуль мы не спаткаем апранутых не па сезоне людзей, ад якіх непрыемны пахне. У такія моманты нас ахапляе ўласнае пачуццё агіды, і мы нават не задумваемся, што людзі, якіх мы раптам спаткалі, – гэта, у першую чаргу, людзі, якія трапілі ў...
Падземны Гродна і тэатральны прывід: адкуль бяруцца гарадскія легенды 07.10.2023 40:22
Гарадскія легенды – тыя гісторыі, якія расказваюць краязнаўцы падчас экскурсій і якія вусна перадаюцца сярод гараджан і гараджанак. Пры тым пэўныя матывы паўтараюцца ў самых розных гарадах Еўропы. Напрыклад, гісторыі пра падземныя лабірынты, жабракоў, якія насамрэч прыхоўваюць незлічонае багацце, ды актора мясцовага тэатра, які скончыў жыццё самагубствам на сцэне праз неўзаемнае каханне. Гродна не...
Пальмы з бутэлек і банеры з каровай: кіч і ЖЭК-арт у гарадской прасторы 30.09.2023 32:39
Візуальныя рашэнні на вуліцах беларускіх гарадоў часта моцна адрозніваюцца ад таго, што мы бачым у Заходняй Еўропе. Скульптуры і помнікі, якія стварылі ўжо ў час незалежнасці, а таксама афіцыйныя банеры, плакаты і графіці на сценах чамусьці шмат у каго выклікаюць пачуццё сораму і не падаюцца эстэтычнымі. У дварах жа можна знайсці ўсякія спрэчныя кампазіцыі: жабкі, намаляваныя на камянях, лебедзяў...
Самі з вусамі: як працуе мясцовае самакіраванне 23.09.2023 36:41
Ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пазначана, што кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваёй краінай непасрэдна або праз свабодна абраных прадстаўнікоў. Адпаведна, кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваім горадам. Аднак у сучаснай Беларусі грамадзяне і грамадзянкі амаль не маюць такой магчымасці. Гэта пры тым, што гістарычна на беларускіх землях усё з самакіраван...
Дзелавы горад: як малы і буйны бізнес уплывае на нашу штодзённасць 16.09.2023 50:16
Малы бізнес – панятак, які мы апошнія гадоў 20 рэгулярна чулі з радыё і тэлевізара. Чыноўнікі сцвярджалі, што робяць усё для падтрымкі малога бізнесу, а банкі прапанавалі бізнесоўцам ільготныя крэдыты. Звычайна малым бізнесам лічыцца небагатая кампанія на некалькі чалавек у супрацьвагу буйным карпарацыям, якія маюць мільёны на рахунках і тысячы супрацоўнікаў. Пра тое, якім чынам і сціплыя кампаніі...
Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе 03.06.2023 28:28
Краязнаўства ў Гродне мае спецыфічную афарбоўку. У гэтым горадзе краязнаўства – гэта не толькі збор гістарычных цікавостак, але і грамадзянскі актывізм. Менавіта краязнаўцы ў Гродне выхадзілі з пікетамі, рабілі апытанні грамадскага меркавання і вялі перамовы з уладамі. Звычайна гэтая актыўнасць была звязаная з захаваннем ці разбурэннем гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму гродзенскія краязнаўцы пер...
Рынак вырашае: парадоксы рынку нерухомасці ў Беларусі 27.05.2023 47:06
Нерухомасць – недасяжная мара, выгаднае ўкладанне ці прыбытковы бізнес? Для розных людзей – па-рознаму. Для эканамістаў нерухомасць можа быць увогуле аб’ектам даследаванняў, бо па гэтым рынку звычайна бачна, што адбываецца ў грамадстве. Але беларускі рынак жытла мае свае парадоксы. Напрыклад, ёсць попыт на кватэры і катэджы, якія каштуюць сотні тысяч долараў, пры сярэднім заробку крыху больш за $5...
Ці ёсць месца беларускай мове ў беларускіх гарадах? 20.05.2023 45:16
Час ад часу даводзіцца чуць ад беларусак і беларусаў, што беларуская мова – мёртвая. У сучаснага гараджаніна можа скласціся такое ўражанне: вакол гучыць толькі расійская мова, шыльды і ўказальнікі напісаны толькі па-расійску, супрацоўнікі дзяржаўных устаноў разам з бізнесоўцам размаўляюць толькі па-расійску. Ці не толькі? Пра тое, якія беларускамоўныя лакуны можна знайсці нават зараз у беларускіх...
Свеціць, але не грэе. Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з атамнымі электрастанцыямі 06.05.2023 34:11
У красавіку 2023 у Гродне раптам знікла электрычнасць. Знікла - і дала нам зразумець, як моцна мы ад яе залежым. Аказваецца, калі не працуюць тэрміналы, згасаюць светлафоры і заміраюць пасярод дарогі тралейбусы, гарадское жыццё блізкае да калапсу. Адкуль у горадзе ў прынцыпе бярэцца электрычнасць? Як яна можа знікнуць? Чаму экаактывісты супраць таго, каб электрычнасць здабывалі на атамных станцыях...
Гарадскі актывізм: клумбы, Новы Свет і дзяржаўная служба 29.04.2023 47:45
Гарадскі актывізм – тэма, у якой мы разбіраемся сумесна з Кацярынай – вядоўцай падкаста «Вясна прыйдзе» праваабарончай арганізацыі “Вясна” – і нашай ананімнай эксперткай. На жаль, у сучасных умовах мы можам размаўляць са спецыяліст_камі па гарадскім актывізме толькі на ўмовах ананімнасці. Што такое гарадскі актывізм, хто ім займаецца і ці можа быць чыноўнік актывістам, слухайце ў гэтым выпуску пад...
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.