tru krajm paliavańnie
tru krajm paliavańnie
Сапраўдная гісторыя крымінала з Беларусі і ўсяго сусветаціўтар https://twitter.com/trupaliavannieтэлеграм https://t.me/trukrajmpaliavannie
Author
tru krajm paliavańnie
Category
Podcast website
Latest episode
Nov 2, 2023
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Мікалай Радкевіч 02.11.2023 34:18
Апошні выпуск перанясе нас у часы Расійскай Імперыі. У выпуску мы даведаемся хто стаў апошнім маньякам гэтае дзяржавы. Чаму яго называлі Пецярбургскім Джэкам Трыбушыльнікам і як следства будзе збіраць звесткі пра асобу злачынца? Даведайцеся пра гэтае ў нашым выпуску. 18+
Яхім Кныхала 26.10.2023 28:40
Здзіслаў Мархвіцкі ўжо за кратамі і нарэшце жанчыны Сялезскага ваяводства могуць дышаць спакойна. Ці не? А хоць калісці маглі? Вампір яшчэ нават не паспеў выступіць у судзе, як Яхім Кныхала, натхніўшыся злачынствамі Мархвіцкага, пачынае новую серыю. 18+
Міхаіл Маскалёў 19.10.2023 22:55
Гэта гісторыя перанясе нас у 90-я. Мы адсочым крывавы шлях яшчэ аднаго серыйніка з Беларусі, які не абмежаваўся толькі межамі нашай краіны. Усе падрабязнасці ў гэтым выпуску. 18+
Здзіслаў Мархвіцкі 12.10.2023 54:34
Гэтая гісторыя, магчыма, самая скандальная ў Польшчы. Справа нават не ў тым, што злодзей забіў так шмат жанчын (а забіў ён немала), а ў тым, ці сапраўды быў пакараны той чалавек?
Юры Курыльскі і Аляксандр Сяргейчык 05.10.2023 25:23
Гэты выпуск будзе не стандартны, ён зроблены з двух частак, кожная з якіх раскажа гісторыю серыйнага забойцы. Першая частка перанясе нас у Віцебскую вобласць дзе зноў з’яўляецца забойца жанчын і падобна да Міхасевіча наводзіць жах на Наваполацк і наваколлі. Вы даведаецеся, як дзіцячая страшылка пра чорную «Волгу» звязаная з гэтай справай. Другая гісторыя перанясе нас на захад караіны. Мы пабачым н...
Марыюш Трынкевіч 28.09.2023 37:58
Марыюш Трынкевіч праславіўся ў Польшчы сваімі жорсткімі дзеяннямі ў дачыненні да непаўналетніх. Спярша ён проста марыў пра брата, пра якога ён мог бы клапаціцца, але ж з цягам часу гэта перарасло ў навязлівыя думкі аб маленькіх хлопчыках. Ён паспеў адсядзець тэрмін у турме за меншыя злачынствы перад тым, як перайсці да забойстваў. 18+
Генадзь Міхасевіч 21.09.2023 35:17
У новым эпізодзе нашага падкаста мы раскажам вам гісторыю аднаго з самых злосных маньякаў у гісторыі БССР — Генадзя Міхасевіча, вядомага як "Віцебскі душыльнік". З 1971 па 1985 год задушыў 37 кабет. І за гэтыя 14 гадоў крывавага тэрору будзе асуджана 14 нявінаватых чалавек. Дэталі гэтай жахлівай гісторыі вы даведаецеся ў гэтым выпуску. 18+
Лешэк Пянкальскі 07.09.2023 59:40
Забіў ці не забіў? Вінаваты ці невінаваты? Дурны ці разумны? У справе Лешэка Пянкальскага досыць пытанняў, адказаць на якія вельмі складана. Мы паспрабавалі дасканала разглядзець шлях гэтага чалавека, а вы самі можаце адказаць для сябе на пастаўленыя пытанні. Выпуск 18+
Васіль Пятроў 31.08.2023 27:45
Васіль Пятроў — першы савецкі серыйны маньяк, які варочаў у Маскве ў перыяд 1921—1923 гадоў. Яго ахвярамі сталі прынамсі 33 чалавекі. 18+
Павел Тухлін 24.08.2023 31:56
Канчатак 70-х гадоў у Польшчы выдаўся цяжкі. І не толькі таму, што пачалася барацьба з савецкімі камуністамі, а яшчэ праз знікненне жанчын у наваколлях Гданьска. Павел Тухлін працаваў не заўжды хутка, але бязлітасна і паспеў запісаць на свой рахунак 9 забітых жанчын. Яшчэ 11 пашчасціла выжыць. 18+
Ігар Міранкоў 17.08.2023 30:57
Вітаем усіх аматараў крыміналістыкі! Серыйны забойца і педафіл, знікненне шасці хлапчукоў, пошук злачынца, чырвоная "Ява" — падзеі, якія ўскалыхнулі Светлагорск і ўсю краіну на пачатку 90-х; салідарнасць людзей і справядлівае пакаранне — вось, што чакае вас сёння. 18+
Уладыслаў Мазуркевіч 09.08.2023 29:08
Першы выпуск падкаста распавядзе пра польскага сярыйнага забойцу з мянушкай Прыгажун Владэк, які здзейсніваў свае змрочныя справы ў горадзе Кракаў. 18+
трэйлер 09.08.2023 1:39
Сустракайце новы падкаст на адну з самых бударажачых тэм! 18+
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.