Ганна Дзягель
Так склалася гістарычна
Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьміПадтрымаць падкаст на Patreon тут https://www.patreon.com/taksklhistarychnaСацсеткі, сайт, і ўсе такое тут https://taplink.cc/tak.skl.histarychna
Author
Ганна Дзягель
Category
Podcast website
Latest episode
Jul 1, 2026
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
47 | Валодзіна | Кот у беларускай народнай культуры 07.07.2023 49:21
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" Даследчыца беларускага фальклору і народнай культуры Таццяна Валодзіна! Мы пагаворым пра месца ката ў беларускай народнай культуры: - калыханкі і прыкметы - народная медыцына - міфалогія Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by. Партнерскія выпускі расказваюць пра побыт і розныя пытанні паўсядзённасці з нашай мінуўшчыны, я...
46 | Булаты | Як з'явілася кава на Беларусі? 27.06.2023 45:11
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, экскурсавод Павел Булаты! (Падпісвацца можна тут https://instagram.com/pawel_bulaty) Сёння мы обмяркоўваем з'яўленне, распаўсюджванне і культуру ўжывання кавы на Беларусі: - Адкуль да нас прыйшла кава і чаму так называецца? - Хто піў каву і якім чынам гатавалі? - Як кава стала часткай культурнага коду Беларусі? Пра гэта і мног...
45 | Бусько | Як футбол, кракет і ровар змяняюць грамадства? 11.06.2023 1:11:50
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт, экскурсавод і старшыня РГА "Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў" Сяргей Бусько! (Падпісацца можна тут https://www.instagram.com/buskosergey/) Сёння мы обмяркоўваем гісторыю фізічнай культуры і спорта на Беларусі ў XIX - пач. XX стст.: - Як звязаныя заняткі спортам і мадэрнізацыя грамадства? - Як і...
44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі 29.05.2023 48:54
У гасцях падкасту гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі міжнародных адносін Вольга Бароўская! Абмяркоўваем з Вольгай: 1. Як праходзілі мірныя перамовы ў Мінску (жнівень 1920 г.) і Рызе (верасень 1920 г. - сакавік 1921 г.) паміж РСФСР і Польшчай; 2. Якія наступствы меў Рыжскі мірны дагавор для БССР. 3. У чым заключалася праца Змешаных камісій на тэрыторыі Беларусі ў 1921-1929 гг...
43 | Падалінскі | "Хоць свая костка, але чужым мясам абрасла": сейм як культурная з'ява 14.05.2023 1:03:16
Размаўляем з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Уладзімірам Аляксеевічам Падалінскім! Абмяркоўваем сейм і іншыя інстытуты прадстаўнічай дэмакратыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай як культурную з'яву: - Як праца ў сеймах ўплывала на палітычную і прававую свядомасць шляхты; - Навошта было будаваць палітычную кар'еру ў сейме? -Якім чынам мяшчане уплывалі на дэпутатаў сей...
42 | Вайтовіч | Беларускі неаліт (поўны выпуск на Ютуб) 02.04.2023 1:39
Спадарства, на завяршэнне наша тэматычнага археалагічнага сезону за прашаю далучыцца да прамога эфіру. У гасцях будзе ⭐Аляксандра Вайтовіч⭐ - кандыдат гістарычных навук, дацэнт, археолаг, даследчыца неаліту на Беларусі. Уласна падчас стрыму мы пагаворым пра нармальны, звычайны беларускі неаліт: 🦴 пра тубыльцаў і прышэльцаў; 🦴 пра культуры шарападобных амфар і шнуравой керамікі; 🦴 пра збіральн...
41 | Ліневіч | Падводная археалогія Ч. 2 26.03.2023 43:39
Завяршаем археалагічны сезон падкасту другой часткай размовы пра падводную археалогію на Беларусі. Гаворым з археолагам Сяргеем Ліневічам пра гісторыю падводных даследванняў: -Як і дзе шукалі скарбы Напалеона? - Як былы вайсковец стварыў групу валанцераў-вадалазаў даследчыкаў? - І нарэшце як уласна археолагі пачалі хадзіць пад ваду? Падпісвайцеся на сацсеткі падкаста https://taplink.cc/tak.skl.his...
40 | Тарасевіч | Крывіцкі край: археалогія пахавальнай культуры сярэднявечча 11.03.2023 59:40
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык-археолаг Вікторыя Тарасевіч! Падпісвайцеся на цудоўны праект Вікторыі "Крывіцкі край" https://www.instagram.com/kryvicki.kraj/ У выпуску мы ггаворым пра: - Што такое курганы і якой увогуле была пахавальная культура нашых продкаў? - Як упрыгожвалі сябе крывічанкі? - Археалагічныя байкі! Далучайцеся да экспедыцый Крывіцкага краю! Падпісвайцеся на...
39 | Вашанаў | Як жылі людзі ў мезаліце? 24.02.2023 52:40
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" археолаг Аляксандр Вашанаў! Мы гаворым пра эпоху мезаліту то бок сярэдняга каменнага веку на Беларусі. -Што гэта за час? -Якія асаблівасці мясцовых археалагічных культур? -Якія прадметы мастацтва знойдзены ад гэтага часу? Сацсеткі Аляксандра Вашанава для запісу ў экспедыцыю тут https://www.facebook.com/aliaksandr.vashanau https://www.instagram.com/feuers...
38 | Чарняўскі | Людзі ў балоце: тарфяніковыя паселішчы неаліту і бронзавага веку Паазер'я 10.02.2023 59:55
Адкрыты запіс падкасту "Так склалася гістарычна" 25.12.2022, "Спраўныя Каляды" У гасцях археолаг, кадыдат гістарычных навук Максім Міхайлавіч Чарняўскі! Пра што пагаворым: ◽️Што такое тарфяніковыя паселішчы? ◽️Як іх даследавалі раней і цяпер? ◽️Што цікавага мы знаходзім там падчас раскопак? +адказы на пытанні гасцей Спраўных Калядаў Запісацца валанцёрам ў археалагічную экспедыцыю можна тут http...
37 | Ткачоў | Ці была рэвалюцыя ў неаліце? 28.01.2023 53:03
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык-археолаг, аўтар праекту "Как TV" Алег Ткачоў. У выпуску мы гаворым пра археалогію Беларусі перыяду неаліту то бок новага каменнага веку. - Што такое неаліт і ці была ў гэты час рэвалюцыя? - Пра што нам расказвае кераміка? - Якія археалагічныя культуры былі на Беларусі? Падпісвайцеся на археалагічныя відэанататкі KAK-TV У інстаграм https://www.i...
36 | Ліневіч | Падводная археалогія. Ч. 1 14.01.2023 1:03:40
Вітаю, спадарства! Новы сезон ужо тут! Гэта будзе спецсезон на некалькі выпускаў прысвечаных выключна археалогіі. Сення ў гасцях падкасту археолаг+падводны археолаг Сяргей Ліневіч! Пра што мы гаворым: - Што такое падводная археалогія? - Якая роля вады і водных крыіц у жыцці старажытнага чалавека? - Што шукаюць пад вадой археолагі? Я спадзяюся, што вы сумавалі, бо я сумавала )) Падзяліцеся гэтым вы...
35 | Даўгач | Глінскі | Емяльянаў | Моніч | Завяршаем другі сезон падкасту 02.12.2022 1:48:19
🎙Прамы эфір падкасту "Так склалася гістарычна" на Ютуб!🎙 🕰27 лістапада 2022, 15.00. У госці прыйдуць героі першага сезону. Мы пагаворым пра актуальныя цікавосткі з даследванняў і адкажам на вашыя пытанні: ✅01:09 Таццяна Даўгач "Урбаністыка доўгага ХІХ ст" (выпускі падкасту 10 і 11) ✅27:01 Яўген Глінскі "Гербоўнік беларускай шляхты" (выпускі падкасту 4, 5, 22 і 23) ✅51:20 Сяргей Емяльянаў "Рагне...
34 | Падбярозкін | "Юр'еўская даніна" альбо як пачаць вялікую вайну 20.11.2022 49:59
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык-медыявіст, кандыдат гістарычных навук Філіп Падбярозкін! З Філіпам, з нагоды публікацыі яго кнігі, мы размаўляем пра "юр'еўскую даніну", якая стала прычнай ці повадам да Лівонскай вайны 1558-1583. Што такое "ю'реўская даніна"? Што з сябе ўяўляла Лівонская канфедэрацыя і якім было яе месца ў тагачасных міжнародных адносінах? І пры чым тут святы А...
33 | Боганева | Беларускі сусвет 02.11.2022 1:02:38
Спецвыпуск! Адкрыты запіс падкаста "Так склалася гістарычна" на фестывалі "Sprava" 7 жніўня 2022, в. Белая царква Гаворым з фалькларыстам Аленай Боганевай пра легенды беларусаў. 🖍Адкуль узяўся сусвет і чалавек? 🖍Чаму мужчыны адрозніваюцца ад жанчын? 🖍Як чалавек жыве і памірае? Гэтыя паданні і легенды сустракаюцца ў экспедыцыях нават цяпер, у час інтэрнэту і масавай культуры. Жывая сувязь з нашымі...
32 | Лапушанскі | Вавілон - гэта стан розуму 18.10.2022 54:49
Спецвыпуск! Адкрыты запіс падкаста "Так склалася гістарычна" на фестывалі "Sprava" 6 жніўня 2022, в. Белая царква Госць - Ілля Лапушанскі, гісторык, даследчык старажытнага Вавілону Сярод кніг, тэкстаў і сімвалаў у кніжным садзе мы гаворым пра клінапіс - самую старажытную сістэму пісьма, якая радыкальна адрозніваецца ад той, якой мы карыстаемся. 🖍Як узнік клінапіс? 🖍Пра што пісалі ў Старажытнай М...
31 | Шавялёў | Святая зямля, імперыя і Беларусь 09.10.2022 53:48
У 31 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Шавялевым калектыўнае даследванне "Воображая Палестину: Святая земля и русская идентичность в XIX - начале XXI в." (СПб., 2021). Абмяркоўваем кнігу ў цэлым, беларускія сюжэты і падрабязна спыняемся на дзейнасці беларускіх аддзелаў Імператарскага праваслаўнага палестынскага таварыства". Уласна п...
30 | Грунтоў | Могілкі: рабаванне, аркестры і фотасесіі 17.09.2022 30:27
Абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым лёс беларускіх гістарычных могілак і сучасныя пахавальныя традыцыі. Як знікаюць гістарычныя могілкі? Якія мадэрновыя традыцыя пахавання з'явіліся і сышлі? І чаму пластыкавыя кветкі такія папулярныя? Дзякуй за праслухоўванне! Далучайцеся да сацсетак падкасту і падтрымлівайце падкаст грашыма праз Патрэон. Усе самыя важныя спаслкі тут http...
29 | Грунтоў | Беларускія могілкі: гісторыя, тэксты і вобразы 04.09.2022 28:08
У 29 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" гаворым з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым пра гісторыю, тэксты, мастацтва і традыцыі беларускіх гістарычных могілак. Якія тыпы і віды могілак можна сустрэць на Беларусі? Што пісалі нашыя продкі ў эпітафіях? Як аздаблялі надмагіллі? Якія былі традыцыі догляду за могілкамі? Будзе і частка 2 Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце камен...
28 | Скварчэўскі | Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVII ст. 18.08.2022 57:50
У Зміцера Скварчэўскага выйшла кніга "Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVII ст." і я не магла прайсці міма 😊 ⭐Мы пагаварылі пра астранамічныя веды ў сістэме язычніцкіх вераванняў ⭐Што з сябе ўяўляла астраномія і хрысціянская касмалогія ў ВКЛ? ⭐Як адлюстроўвалія астранамічныя з'явы ў летапісах і хроніках? ⭐І як пачыналася астраномія як навука ў ВКЛ. Набыць кнігу...
27 | Латушкова | Грошы Беларусі 1914-1921 гг. 04.08.2022 24:21
Размаўляем з гісторыкам Юліяй Латушковай пра грошы ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны і ажно да 1920 году, калі тут усталявалася БССР. Якія грошы тут хадзілі? Як людзі разбіраліся з курсамі валют? І якія грошы лічыліся самымі надзейнымі? Слухайце выпуск на ўсіх дасяжных платформах! Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце каменты паўсюль, дзе магчыма Шчыры дзякуй спонсарам на платформе Патрэо...
26 | Латушкова | Мінск і вайна: ваенныя, бежанцы, грошы 28.07.2022 19:41
Размаўляем з гісторыкам Юліяй Латушковай пра тое, як змянялася паўсядзеннае жыцце ў Мінску падчас Першай сусветнай вайны і крыху далей. Як змянілася гарадское насельніцтва з пачаткам Першай сусветнай вайны? Якія праблемы былі ў гараджан? І як яны іх вырашалі? Слухайце выпуск на ўсіх дасяжных платформах! Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце каменты паўсюль, дзе магчыма 🖤 Шчыры дзякуй спонсарам...
25 | Восіпаў | Бортніцтва: жывая традыцыя тысячагадовага промыслу 14.07.2022 50:02
У гасцях падкасту Іван Восіпаў - бортнік, практык, даследчык традыцыйнага промысла, папулярызатар бортніцтва ў Беларусі і за яе межамі. Гаворым пра асаблівасці гэтага промыслу, яго гісторыю і сучаснасць. Запрашаем на сайт і падпісвацца на сацсеткі Івана Восіпава: 🌐 Сайт: https://bortnictva.by Слухаць падкаст "Забі зяпу" тут https://zabiziapu.mave.digital/ А сацсеткі нашага падкасту тут taplink.cc...
24 | Гурынаў | Deus vult! Што такое крыжовыя паходы? 02.07.2022 35:46
Размаўляем з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Гурынавым пра крыжовыя паходы. Якія былі мэты Папы і саміх удзельнікаў паходаў? Што стала трыгерам іх пачатку? Колькі каштавала пайсці вызваляць Іерусалім? І як звязаны крыжовыя паходы ў Палестыну і беларуская гісторыя? І не толькі Слухайце выпуск на ўсіх дасяжных платформах! Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце каменты паўсюль, дзе...
23 | Гурынаў | Deus vult! Як з'явілася ідэя крыжовых паходаў 17.06.2022 41:04
Гаворым з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Гурынавым пра тое як з спалучэння практык паломніцтва і ідэі справядлівай/свяшчэннай вайны з'явіўся ваенна-рэлігійны рух - крыжовыя паходы. 🖤Дзякуй вялікі ўсім за падтрымку праекту! Ваша актыўнасць неверагодна натхняе!🖤 Стаўце падабайкі, пішыце каменты, рэкамендуйце сябрам! Усе гэта дапамагае развіццю праекта Усе сацсеткі, пляцоўкі размя...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.