Ганна Дзягель

Так склалася гістарычна

Education BE ↓ 97 episodes

Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьміПадтрымаць падкаст на Patreon тут https://www.patreon.com/taksklhistarychnaСацсеткі, сайт, і ўсе такое тут https://taplink.cc/tak.skl.histarychna

Author

Ганна Дзягель

Category

Education

Podcast website

taksklhist.mave.digital

Latest episode

Jul 1, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

72 | Лісейчыкаў | Армяне ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV–XVIII стст. 06.01.2025

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў! Сення мы абмяркоўваем армянскую прысутнасць на беларускіх землях ў часы ВКЛ. А менавіта  - Дзе і калі з’явіліся першыя армяне на беларускіх землях? - Да якіх сацыяльных груп адносіліся армяне і ці был арганізаваныя абшчыны? - Веравызнанне і мова армян ВКЛ. -  Армянская спадчына ў Беларусі. Іншыя вып...

71 | Гужалоўскі | "У светлую будучыню" : культура БССР у эпоху "адлігі" (1953 - 1968) 15.12.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" доктар гістарычных навук Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі. Мы абмяркуем культуру БССР у час "адлігі"  паводле выдання спадара Гужалоўскага "У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі "адлігі (1953-1968)", Мінск, 2024. Што абмяркоўваем: - Новая парадыгма культурнага развіцця - Літаратура  - Выяўленчае мастацтва - Кіно - Тэатр - Музыка Набыць кнігу...

70 | Дзягель | Біблія як гістарычная крыніца 01.12.2024

Запіс лекцыі "Біблія як гістарычная крыніца" кандыдата гістарычных навук Ганны Дзягель. 27 верасня 2024, музей "Палеская веда", г. Мазыр Пра што гаворка: - Біблія - гэта гістарычныя факты ці мастацкія міфы; - Хто, дзе і калі напісаў біблейскія тэксты; - Як па-за біблейскія крыніцы дазваляюць лепш зразумець біблейскі тэкст. Шчыры дзякуй усім, хто быў на лекцыі афлайн. Буду рада адказаць на вашыя пы...

69 | Шабельцаў | Беларусы ў Аргентыне 11.11.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Шабельцаў. Мы абмяркуем гісторыю беларускай дыяспары ў Аргентыне паводле выдання спадара Шабельцава "Белорусы в Аргентине", Вильнюс, 2022. Што абмяркоўваем: 1. Як ідэнтыфікаваць беларусаў у Аргенціне? 2. Кім працавалі і чым займаліся беларусы імігранты? 3. Як беларусы стваралі свой аргентынскі дом. 4. Якім чынам...

68 | Прыдыбайла | У пошуках гістарычнага беларускага піва 24.10.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" бровар-аматар, рэканструктар беларускага гістарычнага піва Станіслаў Прыдыбайла! Абмяркоўваем - Дзе і як знайсці рэцэпты беларускага піва? - Якое піва варылі манахі-базыльяне? - Гіпотэза аб сувязі абознага піва і піва беларусаў-самаходаў з Сібіры. - Самы стары рэцэпт піва "Інфлянцкі бір" Разыгранка Інфлянцкага піва будзе тут https://www.instagram.com/tak...

67| Бароўская| Беларусь у савецка-польскіх адносінах (1921-1939 гг.) : гандаль і нацыянальна-вызваленчы рух 29.07.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі міжнародных адносін Вольга Бароўская! У Вольгі выйшла манаграфія "Беларусь у савецка-польскіх адносінах (сакавік 1921- люты 1939 гг.)" Мінск, 2024. Вялікую частку тэм з гэтай манаграфіі мы абмеркавалі ў выпуску "44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі". Паслухаць м...

66| Лісейчыкаў | Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XVIII стст. 13.07.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў! І сення мы будзем гаварыць пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў. Некалі магутны і ўплывовы, базыльянскі ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэн...

65 | Папакуль | Эда: скандынаўскія міфы па-беларуску 29.06.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філалагічных навук, перакладчык Яўген Папакуль.  У гэтым выпуску мы гаворым пра першы поўны пераклад на беларускую мову Эды - аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры, галоўнай крыніцы ведаў аб скандынаўскай міфалогіі. Сення мы абмяркоўваем: - Што такое “Эда”, колькі ўсяго гэтых сборнікаў і як іх правільна называць...

64 | Шавялёў | Як пачаўся араба-ізраільскі канфлікт? 25.05.2024

У 64 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук, даследчыкам гісторыі Ізраіля Дзмітрыем Шавялевым пачатак араба-ізраільскага канфлікту.  Мы гаворым пра - яўрэйскі і арабскі нацыянальныя рухі ў пачатку XX ст. - знакамітую дэкларацыю Бальфура. - Брытанскі мандат і яго ролю у стварэнні Дзяржавы Ізраіль. - арабскія дзяржаўныя праекты ў Палесціне. Гэты вып...

63 | Спартак | Абеліскі: ад Старажытнага Егіпта да Нью-Йорка і Мінска 08.05.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, егіптолаг Ала Спартак! Сення мы гаворым пра сімвал царскай улады, які звязваў сакральны і прафанны свет, і які потым літаральна расцягнулі па ўсім свеце. Мы сення гаворым пра абеліскі Старажытнага Егіпта. - Што гэта ўвогуле такое? - Як старажытнаегіпецкія абеліскі папалі ў Рым, Лондан і Нью-Йорк? - Што яны азначалі для саміх с...

62 | Грыневіч | Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча 26.04.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філалагічных навук, даследчыца гісторыі беларускай этналогіі Яніна Грыневіч! Сення мы абмяркоўваем лёс беларускага забіральніка песень, папулярызатара народнага музычнага мастацтва, педагога Антона Грыневіча (1877-1937). Размаўляем з нагоды выхаду манаграфіі "Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча ", ужо другое выданне яко...

61 | Сынкова | Не толькі кітабы: як і пра што пісалі беларускія татары 10.04.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філасофскіх навук, даследчыца рукапіснай спадчыны беларусікх татар Ірына Анатольеўна Сынкова! І сення мы гаворым ўласна пра рукапісы беларускіх татар: -Хто такіе "беларускія татары"  -Як, пра што і на якой мове пісалі беларускія татары? -Як і хто даследуе рукапісы беларускіх татар. Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету...

60 | Валодзіна А. | Вальдэнсы - галоўныя ворагі каталіцкай царквы 29.03.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, даследчыца сярэднявечных ерасяў, экскурсавод па Беларусі Аляксандра Валодзіна! Сення мы гаворым пра ерась вальдэнсаў, якая пэўна адзіная сярод сярэднявечных ерасяў, працягвае існаваць і сёння! Аб чым гаворка ў падкасце: - Што такое ерась і як стаць ерэтыком? - Хто такі Вальдо і што ён прапаведваў? - І пры чым тут усім катары??...

59 | Вашанаў | Агова 1 - самы старажытны помнік палеаліту Беларусі 14.03.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" археолаг, даследчык палеаліту Аляксандр Вашанаў. Сёння мы абмяркоўваем археалагічны помнік, які змяняе звыклыя для нас веды: адкрыцце помніку Агова 1 - самага старажытнага помніка прысутнасці чалавека на тэрыторыі Беларусі. Так-так, старэй за Юравічы і Бердыж! Пра што гаворым: - Што за такі археалагічны помнік Агова і як ен быў адкрыты (і чаму варта гляд...

58 | Валодзіна Т. | Нямецкія лекавыя замовы 26.02.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" фалькларыстка, даследчыца Таццяна Васільеўна Валодзіна! Сёння мы гаворым пра нямецкія лекавыя замовы паводле выдання даследвання Таццяны Васільеўны "Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі", Мінск, 2023. Абмяркоўваем: - крыніцы і гісторыю даследвання; - агульнае і рознае ў нямецкай і беларускай традыцыях; - як і ад чаго лекуюць словам...

57 | Грунтоў | Забытая экспедыцыя 1923 года 09.02.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук Сяргей Грунтоў! Мы будзе абмяркоўваць зісім нядаўна выдадзеную альбом-манаграфію Грунтоў С., Грыневіч Я., Саўчанка Н. "Забытая экспедыцыя 1923 года. Ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі" Мінск, 2023. - Што за экспедыцыя па Беларусі адбылася ў 1923 годзе і чаму пра яе забылі? - Якой мы бачым беларусь стогадовай даўніны ў...

56 | Калечыц | Графіці на царкоўных сценах 19.01.2024

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Іна Калечыц! Мы пагаворым, пра што пісалі на сценах Спаса-прэабражэнскай царквы у Полацку з 12 па 20 стагоддзе. - Калі нельга, але вельмі хочацца, то можна? - Самыя распаўсюджаныя грахі сярэднявечча - Як і чаму даследуюцца графіці? У 2023 годзе выйшла кніга  Калечиц И.Л. Корпус граффити Полоцкой Спасо-Преображенской цер...

55 | Даўгач | Як і дзе жылі гараджане ў канцы XIX ст. 11.12.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, экскурсавод Таццяна Даўгач Пагаворым пра - Новыя з'явы і новыя спосабы гарадскога жыцця - даходныя дамы як сімвал мадэрнізацыі гораду - як выглядаў інтэр'ер дома і дзе можна было гэта ўсё купіць Інстаграм спадарыні Таццяны тут https://www.instagram.com/dauhach/ Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21...

54 | Лісейчыкаў | Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі 28.11.2023

У гасцях падкасту Дзяніс Лісейчыкаў, кандыдат гістарычных навук, архівіст, гісторык і адзін з аўтараў даследвання "Маджанскія: армянскі род у гісторыі Беларусі", што выйшла літаральна месяц таму. У выпуску гаворым пра: -слуцкія паясы і іх месца ў беларускай культуры; - паходжанне і лес заснавальніка слуцкай персіярні Яна Маджарскага; - дзейнасць Леана Маджарскага і яго інтэграцыю ў грамадства Рэчы...

53 | Гужалоўскі | "У светлую будучыню!": беларускае грамадства эпохі "адлігі" 15.11.2023

У гасцях падкасту доктар гістарычных навук Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі! У наступным 2024 годзе плануецца выданне кнігі Аляксандра Аляксандравіча "У светлую будучыню!": беларускае грамадства эпохі "адлігі" (1953-1968 гг.)". У якасці анонсу у падкасце абмеркавалі некаторыя тэмы з гэтай кнігі - Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій - Дэмантаж культа Сталіна  - Першая маладзёвая субкультура -...

52 | Сеўрук | Эзатэрычныя плыні шыіцкага ісламу 27.10.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" PhD, кандыдат гістарычных навук, усходазнаўца Дзмітрый Сеўрук. Калі ласка, падпісвайцеся на ТГ-канал Дзмітрыя "Блізкі Ўсход у цэнтры Еўропы" з рознымі ўсходазнаўчымі цікавосткамі https://t.me/sektorvostok Гаворым пра -шыізм, гнастыцызм і адкуль узялася эзатэрыка ў ісламе; - якія былі гістарычныя накірункі эзатэрычнага шыізму; -  як яны трансфармаваліся і...

51 | Падбярозкін | Гандаль і паўсядзённасць XIII стагоддзя: дамова 1229 года 04.10.2023

🔥Жывы запіс падкасту "Так склалася гістарычна" ў Віцебску 13 жніўня 2023 году!🔥 Аьрымалася надзвычай цікавая размова з кандыдатам гістарычных навук, даследчыкам культурных кантактаў Русі і нямецкіх земляў у Сярэднявеччы Філіпам Падбярозкіным! Абмеркавалі: ✅Гандаль па Дзвіне ў Сярэднявеччы ✅Культурныя кантакты паміж беларускімі і нямецкімі землямі ✅ Першую беларускую міжнародную дамову 1229 го...

50 | Емяльянаў | Вікінгі ў гісторыі Беларусі: з бандытаў у гандляры 19.09.2023

🔥Жывы запіс падкасту "Так склалася гістарычна" ў Лідзе 10 жніўня 2023 году!🔥 Пагаварылі з гісторыкам, даследчыкам і рэпетытарам Сяргеем Емяльянавым! ✅Тэма: "Вікінгі ў гісторыі Беларусі: з бандытаў у гандляры" Абмяркавалі: ✅дружыны, "таварыствы" і мэты іх стварэння ✅вайна, мір, гандаль і "добрыя піры" ✅падабенства паміж вікінгамі і "літвой" Дзякуй за гасціннасць ўсім, хто прыйшоў і цудоўнаму...

49 | Дзягель | Выгнанне, вяртанне і дыяспара ў Старым Запавеце 03.08.2023

Адкрыты запіс падкасту "Так склалася гістарычна" на фестывалі "Вуліца-ежа" 24 чэрвеня 2023 г. Гэтым разам аўтарка падкасту Ганна Дзягель запрасіла сама сябе )) Расказваю пра: ◽️гісторыю старажытных яўрэеў, ◽️старажытныя ж імперыі ◽️і мару пра вяртанне. Відэа глядзіце на ютуб, карцінкі ў сацсетачках https://taplink.cc/tak.skl.histarychna Відэаверсія падкасту створана пры падтрымцы студыі TeamTea...

48 | Каралёў | Кніга "Купала і Колас жартуюць" 20.07.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, музеезнаўца, аўтар праекту "Куфар старажытнасцяў" Павел Каралёў! Мы пагаворым пра новую кнігу Паўла "Купала і Колас жартуюць" (2023): - Як класікі беларускай літаратуры жартавалі з сябе і іншых? - Якія ў іх былі захапленні? - Ці было месца гумару ў асабістым жыцці? Куфар старажытнасцяў - тэлеграм-канал пра беларускія артэфакты, фота-гісторыю і...

Listen to the Так склалася гістарычна podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.