Staselka

Малус

Arts BE ↓ 45 episodes

Падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя. Таксама запрашаем паслухаць падкаст па кнізе "Пімкі": https://anchor.fm/staselka

Author

Staselka

Category

Arts

Podcast website

t.me

Latest episode

Sep 20, 2024

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Зорка, якая не ззяе 14.02.2023

Ёсць дынастыі лекараў, ёсць дынастыі настаўнікаў, ёсць — мастакоў, а ёсць і такія дынастыі, як у яго. Ён — увасабленне сілы і ўлады, ён заслужыў шчырую любоў народу, яго шанавалі і паважалі, перш за ўсё, за справу, на якую ніхто з іх не адважыўся б сам. 🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш. Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast Іншыя...

Не менш за аднаго нябожчыка на пахаванне 18.12.2022

Спякотная раніца. Малады чалавек прыехаў на загарадную сядзібу, дзе на пахаванне збіраецца мноства незнаёмых людзей. Самога нябожчыка яшчэ няма на месцы і прысутным даводзіцца не толькі яго чакаць, але і гадаць, хто іх сюды запрасіў ды каго менавіта будуць хаваць. Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Сяргей Чуб 📍 Падтрымаць праект на Patreon : https://bit.ly/3aEOsk2 📍 Падтрымаць праект данат...

Бойка 28.11.2022

Ён рухаецца павольна, без мітусні, не дакранаючыся рыплівых масніц, абапіраючыся толькі на вушакі, сцены і трохі на столь. Нягледзячы на ​​далікатнасць і мяккасць, падаецца, яго ніхто не здольны спыніць. Герой апавядання з’яўляецца нябачным нашаму воку. Падобны герой наведвае дом кожнага. Яго драматычная гісторыя штораз паўтараецца, няхай і па-рознаму. Агучвала: Крысціна Дробыш 📍 Падтрымаць праек...

Правіла кішэні 15.11.2022

Цягнік 738393749403823930839383893. Ён мае самы працяглы ў свеце маршрут ды разам з тым вельмі нізкую хуткасць руху. Колькасць яго пасажыраў заўсёды імкліва скарачаецца, а ў адным з рэйсаў да канцавой і зусім даехаў толькі адзін чалавек. Сёння пасажыры аднаго з вагонаў збіраюцца на паседжанне, якое паўплывае на жыцці ўсіх падарожнікаў. Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Сяргей Чуб 📍 Падтрым...

Не ўся непрымальнасць быцця 25.10.2022

Не шукайце ў гэтым апавяданні сюжэт ці галоўных герояў. Не чакайце хоць нечага карыснага, павучання, ведаў ці высноваў. Імаверна, у вас нават нічога не застанецца ў памяці. Адзінае, на што можна спадзявацца, гэта своеасаблівая чароўная эстэтыка. Рэкамендую проста пакласціся, заплюшчыць вочы і ўявіць усё тое, што пачуеце. Агучваў: Алег Гарбуз 📍 Падтрымаць праект на Patreon : https://bit.ly/3aEOsk2...

Яго барада 12.10.2022

У маладога хлопца — самага звычайнага, які гэтаксама, як і яго аднагодкі, дурэе з моладдзю, забаўляецца, ходзіць на вечаровыя “пасядзелкі”, танцы, вечарыны, — аднойчы з’яўляецца незвычайная фізічная асаблівасць. Спачатку яна выклікае ўсеагульную цікаўнасць, але ў рэшце становіцца нагодай для страшэннага цкавання. Ды неяк здараецца сітуацыя, калі гэтая асаблівасць можа выратаваць жыцці ўсіх тых, хт...

Закаханы 28.09.2022

Два браты сустрэліся ў рэстарацыі з нагоды вельмі адметнай падзеі. Адзін з іх хоча пазнаёміць другога са сваім каханнем. Але выяўляецца, што погляды братоў і ўяўленні пра каханне цалкам супрацьлеглыя, а да таго ж, насуперак чаканням, абранніца — не нейкая дзеўчына ці жанчына, з якой плануецца пабрацца шлюбам. Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш 👉 Падтрымаць праект на Patreon : htt...

Па той бок чырвонага штампа 09.09.2022

Малады князь атрымлівае ліст ад манарха варожай дзяржавы. Падобнае пасланне з’яўляецца не першым, але, на жаль, і не апошнім. Бо менавіта гэтыя лісты ўвасабляюць гарантыю улады князя ў сваёй дзяржаве ў той жа ступені, што і пагрозу ёй. Агучваў: Алег Гарбуз 👉 Падтрымаць праект на Patreon : https://bit.ly/3aEOsk2 👉 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kiryli...

Палац і цмок 26.08.2022

Ці варта залагоджваць цмока і ці можа гэта дапамагчы наогул? Невялікая прыпавесць пра падзеі ў Беларусі і тое, з чым нам даводзілася сутыкнуцца. Прыпавесць, якая з’яўляецца своеасаблівым прыквэлам апавядання “У нас не было сну і няма мары”. Агучвалі: Алег Гарбуз і Сяргей Чуб

Магістр Бдэнік 12.08.2022

Вось ужо шмат гадоў, як Дэпартамент этыкі ўзначальвае чалавек, якога ніхто і ніколі не бачыў. Тры скрыначкі на сцяне кабінета: для загадаў, запытаў і заробку — з’яўляюцца адзіным спосабам сувязі з ім. Хто ён, як выглядае, адкуль узяўся ды чым насамрэч займаецца — ніхто не ведае. Ніхто, акрамя асобы, якая і прызначыла яго на гэту пасаду. Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш

У нас не было сну і няма мары 29.07.2022

Кароткае апавяданне, якое з’явілася ў кастрычніку 2020. Яно пра беларусаў і тое, з чым нам прыйшлося сутыкнуцца. Агучвалі: Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз

Фракцыі 13.07.2022

Тром аўтарытэтным даследчыкам мелася стварыць “Прадметны ўказальнік”, ды, як гэта здараецца, нават сярод навукоўцаў існуюць цалкам супрацьлеглыя візіі. Так, у гэтым выпадку, шараговая даследчыцкая задача пацягнула за сабой узнікненне палітычных груповак, якія ў далейшым ператварыліся ў асноўных супернікаў не толькі ў барацьбе за дзяржаўную ўладу, але і за логіку бачання свету. Агучвалі: Міхась Зуй...

Бычок 29.06.2022

Уявіце, што вы выпраўляецеся ў госці ў іншы горад, ды першым вашым арыенцірам будзе загадкавая асоба. Асоба, якую нават не давядзецца пабачыць, ды без якой, тым не менш, трапіць на месца не атрымаецца. Агучваў: Міхась Зуй

Узмах 13.06.2022

Малады і здатны да службы чалавек ужо паспеў зрабіць імклівую кар’еру. Цяпер ён напярэдадні лёсавызначальнага этапа, калі перад ім з’яўляецца магчымасць падняцца ў іерархіі імперыі. Ды поспех залежыць ад таго, ці здолее ён растварыцца ў новым свеце, стваральнікам якога ёсць сам Імператар. Агучвала: Крысціна Дробыш

Сябры рыхтуюцца прымаць гасцей 27.05.2022

Дні Трафіма праходзяць там, дзе няма жыцця, ды тое хутчэй дапамагае яму не быць самотным, чым наадварот. Але, на ягоны жаль, заўсёды настае час прыходу гасцей, калі трэба усё падрыхтаваць. Гасцей, якія прыходзяць не да яго, якіх ніхто не запрашаў і ніхто не чакае. Агучвалі: Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш

Некампетэнтны адмысловец 13.05.2022

Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта “не працуюць”. Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта. Агучвалі: Крысціна Дробыш, Міхась Зуй, Андрэй Дробыш

Палюбоўніца Шродзінгера 28.04.2022

Жонка нечакана вяртаецца дадому і застае мужа знянацку. Ці быў ён дома адзін або з палюбоўніцай? Распаўсюджаны матыў пацешных гісторый крок за крокам перастае быць пацешным, а скразныя думкі і паводзіны набываюць новае значэнне. Агучвалі: Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз.

Сцяна Брафстура 17.04.2022

Ён быў перакананы, што ні ў чым не вінаваты. Ды і ніхто іншы яго не вінаваціў. Ніхто іншы не ведаў пра яго ўчынак і ніколі б не даведаўся. Але ці сапраўды ў такім разе невінаватаму магчыма застацца беспакараным? Пралог: Галоўнай якасцю рэалізацыі ўлады з’яўляецца не магчымасць прымушаць і ажыццяўляць гвалт, а здольнасць навязаць падначаленым добраахвотнае прыманне і падпарадкаванне ёй. Улада, перш...

Чалавек, які нарадзіўся ў мерцэдоніі 31.03.2022

Аднойчы ў маленькага хлопчыка знік звычаны мячык. Ды гэтае нязначнае здарэнне магло б так і застацца не заўважаным, калі б не пацягнула за сабой ланцужок злачынстваў, якія пагражаюць паглынуць увесь горад. Агучвала: Крысціна Дробыш.

Малус 21.02.2022

Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву. Злачынца ўсім добра вядомы і заўсёды быў блізка, ды толькі цяпер над ім навісла пагроза пакарання. Пралог: Мусіць, неад’емным элементам некаторых модусаў улады ёсць здольнасць спараджаць кантралюемыя аб’екты і рытуалы калектыўнай нянавісці, што дазваляе падначаленым не адчуваць і не ўсведамляць сябе такімі, ды, дзякуючы гэтаму, падтрымліваць яе існаванне....

Listen to the Малус podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.