Сяржук Брышцель
Урокі гісторыі
Інтэрв'ю з кандыдатам гістарычных навук Андрусём Унучакам. Запрашаем у падарожжа: падзей, асоб і фактаў. Вучыцеся разам з намі!
Waar luisteren?
Podcasts in de app Replaio Radio Binnenkort beschikbaarPodcasts komen binnenkort naar de app. Installeer nu en zie als eerste een compleet nieuwe kijk op podcasts
Afleveringen
Казімір Сваяк 17.10.2026 10:30
Казімір Сваяк (1890–1926) - беларускі каталіцкі святар, паэт і дзеяч нацыянальна-рэлігійнага адраджэння.
“Загляне сонца ў наша ваконца” 10.10.2026 10:30
Гэта першая легальная беларуская выдавецкая суполка. Яна існавала ў Пецярбургу ў 1906–1914 гадах, была створана па ініцыятыве Браніслава Эпімах-Шыпілы і мела асветныя мэты.
Валожанскі ешыбот 03.10.2026 10:30
Валожынскі ешыбот на Міншчыне называлі «маці ўсіх ешыботаў»: ён стаў узорам для яўрэйскай адукацыі па ўсім свеце. Гісторык расказвае, як тут вучыліся, чаму школу зачынілі ў 1892 годзе і што засталося ў Валожыне сёння.
Кнігі “Урокі Гісторыі” 02.10.2026 10:30
Кніга 2026года ў аўтарскай агучцы. 50 урокаў гісторыі пад адной вокладкай з тэматычнымі ілюстрацыямі і QR-кодамі (спасылка на гукавы файл). Хрысціянскі погляд на мінулае дырэктара ТСР у Беларусі Сяржука Брышцеля і к.г.н. Андруся Унучака.
Вільгельм Гіндэнбург 19.09.2026 10:30
Вільгельм Гіндэнбург (1799–1877) — вядомы ўрач, акушэр і грамадскі дзеяч. Больш за 30 гадоў працаваў губернскім акушэрам у Мінску, дзе заснаваў Медыцынскае таварыства і быў вядомы сваёй дабрачыннай і гуманітарнай працай.
Слова пра паход Ігараў 12.09.2026 10:30
Помнік усходнеславянскай літаратуры XII ст. Створана, найбольш верагодна, у Кіеве ў канцы 1185—1186 г. Аутар невядомы. У аснове паэмы — лірычна-эпічны аповед пра няўдалы паход вясною 1185 г. князя Ігара Святаслававіча (1150—1202) са сваім братам Усеваладам на полаўцаў.
Выдавецтва “Компас” 05.09.2026 10:30
Выдавецтва «Компас» у Лодзі (Польшча) — гэта кнігавыдавецтва, якое ў 1920–1930-х гадах актыўна друкавала духоўную літаратуру, Новыя Запаветы і евангельскія тэксты на розных мовах, у тым ліку на беларускай.
Янка Лучына 29.08.2026 10:30
Янка Лучына (сапраўднае імя Іван Люцыянавіч Неслухоўскі; 6 ліпеня 1851 — 28 ліпеня 1897) — вядомы беларускі паэт і асветнік.
Апошнія рыцары Еўропы 22.08.2026 10:30
Крылатыя гусары — гэта элітная цяжкая кавалерыя Рэчы Паспалітай (Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага), якая існавала з XVI па XVIII стагоддзе.
Соф’я Гальшанская 15.08.2026 10:30
Князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка польскага караля Уладзіслава II Ягайлы.
Гарадзенская сінагога 08.08.2026 10:30
Вялікая харальная сінагога. Гісторыя будынка, яго узрост і прыгажосць прывабліваюць мноства наведвальнікаў, як з Беларусі, так і ўсяго свету.
Аўтар “Купалінкі” 01.08.2026 10:30
У 1921 годзе паэт Міхась Чарот напісаў музычную п’есу “На Купалле” для БДТ. Чарот уставіў у п’есу шмат народных песень ва ўласнай апрацоўцы, у тым ліку і «Купалінку». Толькі ў 1920-х гадах п’еса прайшла больш як 400 разоў, і многія песні з яе сталі вельмі папулярнымі ў народзе.
Горад Беларусі: Мазыр 25.07.2026 10:30
Мазыр - горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на рацэ Прыпяць.
Рака Прыпяць 18.07.2026 10:30
Пры́пяць — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Валынскай, Ровенскай, Кіеўскай абласьцях Украіны, Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях Беларусі.
Зямля пад белымі крыламі (У.Караткевіч) 11.07.2026 10:30
Беларускі пісьменнік апісаў Беларусь як зямлю пад белымі крыламі буслоў. Ён расказаў пра яе прыроду, гарады, вёскі, традыцыі і гісторыю, паказаў характар беларусаў, заклікаючы любіць родную зямлю.
Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі 04.07.2026 10:30
Створаны для захавання і даследвання гісторыі і культуры беларускіх габрэяў
Полацкая Сафія 27.06.2026 10:30
Мураваны сабор. З’явіўся пасля сваіх "старэйшых сясцёр" у Кіеве і Ноўгарадзе, пабудаваных па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі. Стаў чацвёртым у свеце храмам Святой Сафіі.
Сімвал Беларусі: ЛЁН 20.06.2026 10:30
Сёння лён – гэта стыль, лад жыцця, нават прэстыж.
Любчанскі замак 13.06.2026 10:30
Любчанскі замак або, як яго называюць замак Кішак і Радзівілаў, быў пабудаваны на левым беразе ракі Нёман у другой палове XVI стагоддзя ў пасёлку Любча.
Іван Шамякін 06.06.2026 10:30
Іван Пятровіч Шамякін (1921-2004). Беларускі драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1972).
Горад Беларусі: Паставы 30.05.2026 10:30
Паставы - горад абласнога падначалення ў Віцебскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны) у 245 км ад Віцебску і 160 км ад Мінска.
Евангелле паводле Лукі 23.05.2026 10:30
Эпізод прымеркаваны да 100-годдзя выдання першага Евангелля паводле Лукі на сучасную беларускую мову ў перакладзе Дзекуць-Малея і Луцкевіча (1926)
Паэма “Пруская вайна” 16.05.2026 10:30
Гістарычная паэма. Аўтар Ян Вісліцкі. Твор выдадзены ў Кракаве ў 1516 годзе на лацінскпй мове.
Чарнобыль 12.05.2026 10:30
Чарнобыльская катастрофа, адбыўшаяся 26 красавіка 1986 года, з'яўляецца найбуйнейшай тэхнагеннай аварыяй у гісторыі атамнай энергетыкі.
Старабеларуская мова 25.04.2026 10:30
Дзяржаўная і пісьмовая мова ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Vergelijkbare podcasts
Replaio is geen uitgever van podcasts; namen van shows, covers en audio zijn eigendom van hun makers en worden verspreid via openbare RSS-feeds