Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Bezoek zeker de website van de podcast en steun de maker: svaboda.org
Auteur
Радыё Свабода
Categorie
Website van de podcast
Nieuwste aflevering
10 jul. 2026
Waar luisteren?
Podcasts in de app Replaio Radio Binnenkort beschikbaarPodcasts komen binnenkort naar de app. Installeer nu en zie als eerste een compleet nieuwe kijk op podcasts
Afleveringen
Расея — так, вайна — не: парадокс беларусаў у новым апытаньні 03.12.2025 37:47
Як ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай? У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
Ці пасябруе Ціханоўскі з Трампам 02.12.2025 48:30
Ці стане Сяргей Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць унутраныя канфлікты ў камандзе Ціханоўскага? Ці вычарпаны канфлікт былога палітвязьня з офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за гісторыю з прылётам дрона зь Літвы, не заўважаючы сотні дронаў з боку Расеі? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з палітыка...
Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп’евым 28.11.2025 54:13
Што прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне? Чым Трамп падабацца Ціханоўскаму? Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі? Гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым.
Лукашэнка робіць крок насустрач Зяленскаму 24.11.2025 58:55
Што атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход 21.11.2025 56:27
«Мірны плян» ЗША. Беларусам адкрываюць межы. Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі». «Сход неабыякавых» у Вільні. Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варшаве. Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
Чаму камуналка стала такой высокай, -- Яраслаў Раманчук 19.11.2025 55:40
Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае вытворчасьць? Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец.
Ці надоўга адкрылі польскую мяжу 17.11.2025 50:55
У ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай? Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Аляксандар Фрыдман: Што памочнік Трампа хоча ад Лукашэнкі 14.11.2025 56:32
Ці вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне? Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфі...
Марк Фейгін: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна 14.11.2025 57:35
Што азначае для Беларусі прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі? Чаму для такога прагматычнага палітыка як прэзыдэнт Дональд Трамп важнае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? Ці дапаможа Джон Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Пра чаканае вызваленьне палітвязьняў як вынік угоды паміж афіцыйным Менскам і прадстаўнікамі прэзыдэнта ЗША ў жывым эфіры «Піка Свабоды» Ганна Соўс...
«Упершыню за 3 гады зьвярнуліся з павагай». Вялікае інтэрвію Ларысы Шчыраковай 13.11.2025 43:30
Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове са Свабодай зьвяртаецца да спэцыяльнага пасланьніка ЗША у справах Беларусі Джона Коўла, згадвае найбольш трагічныя моманты падчас трохгадовага зьняволеньня, калі яе сына забіралі ў прытулак, і калі яна не змагла разьвітацца з маці. Шчыракова расказвае, што дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі і дзеліцца ўражаньня...
Пра што дамовіцца з Лукашэнкам спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША 11.11.2025 55:08
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў. Ці схлусіў Лукашэнка, гаворачы, што адправіў амэрэканцаў на тры літары? У чым палягае сутнасьць угоды паміж аіфцыйным Менскам і ЗША? Гэта ды іншае абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком Агенства трансатлянтычнага супрацоўніцтва, палітыкам і дыпля...
Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку 11.11.2025 59:02
Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы “ПіК Свабоды” - ана...
Ці дазволяць «Белавіі» лятаць у Эўропу 05.11.2025 39:41
Злучаныя Штаты Амэрыкі зьнялі санкцыі зь «Белавіі». Таксама з санкцыйнага сьпісу прынялі самалёты і верталёт, якім карысталіся высокапастаўленыя чыноўнікі і чальцы сям'і Лукашэнкі і ён сам. Ці стане гэта першым крокам да вяртаньня беларускіх авіялініяў на эўрапейскі рынак?
Хто стаіць за закрыцьцём мяжы? 31.10.2025 59:46
У праграме «ПіК Свабоды» Дзьмітры Гурневіч разам з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым размаўляюць пра асноўныя падзеі тыдні. Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.
Літва закрыла мяжу на месяц. Ці адкрываюцца для беларусаў новыя дарогі ў Эўразьвяз? 29.10.2025 45:24
Чаму Польшча вырашыла адкрыць памежныя зь Беларусьсю пераходы, у той час як літоўскі ўрад вырашыў сваю мяжу зь Беларусьсю закрыць на месяц? Ці чакаць бліжэйшым часам вызваленьня Пачобута і іншых палітвязьняў? Як зрэагуе Лукашэнка на патрабаваньне амэрыканскага боку перадухіліць інцыдэнты з аэрастатамі супраць Літвы? Якія ўмовы «вялікай ўгоды», якую намагаецца заключыць Лукашэнка? Абмяркоўваюць пол...
Дзядок: Трэба было захапіць будынак і рабіць Майдан 28.10.2025 42:41
Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым, паводле Міколы Дзядка? Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў? Чаму ўлады баяцца анархістаў? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.
Літва закрыла мяжу. Экс-міністар: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву 27.10.2025 17:55
Чаму Літва лічыць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі? Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю? Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.
Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту? 24.10.2025 47:29
Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ? Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну? Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту? Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску. Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Праз...
«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі 24.10.2025 55:38
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе, і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.
Беларусам павышаюць падатак. Папа прыедзе ў Беларусь? Новая група палітвязьняў выйдзе на волю? 17.10.2025 57:44
У выніковым выпуску тыдня праграмы «ПіК Cвабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная Вольга Лойка камэнтуе асноўныя падзеі апошніх дзён.
Ці варта Эўропе ісьці за Трампам да Лукашэнкі? Спрэчка Краўцова і Ніжнікава 15.10.2025 54:38
Ці прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі? Па гэтых тэмах праграме «ПіК Свабоды» дыскутуюць сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.
Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму выбухі ў Расеі выгадныя Лукашэнку? 10.10.2025 53:51
Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня. Сярод іх: Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць? Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі? Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь? У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў 06.10.2025 35:29
Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове са Свабодай расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку, разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сысьці з BySol, і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспр...
Заявы Келага, справа Ваданосавай, лёс палітвязьняў і беларускі Пантэон — вынікі тыдня са Шрайбманам 04.10.2025 53:10
Ці сустрэнуцца Лукашэнка і Зяленскі? Ці будуць амэрыканцы змагацца за беларускіх палітвязьняў? Хто ўратуе Кацярыну Ваданосаву і яе маці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
«Лукашэнка — Гітлер, які ня змог зьехаць з Аўстрыі». Філіпенка пра забароненыя кнігі і лёс Беларусі 03.10.2025 41:47
Лёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў. Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам.
Vergelijkbare podcasts
Replaio is geen uitgever van podcasts; namen van shows, covers en audio zijn eigendom van hun makers en worden verspreid via openbare RSS-feeds