Радыё Ўнэт
Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Bezoek zeker de website van de podcast en steun de maker: radiounet.fm
Auteur
Радыё Ўнэт
Categorie
Website van de podcast
Nieuwste aflevering
13 mrt. 2024
Waar luisteren?
Podcasts in de app Replaio Radio Binnenkort beschikbaarPodcasts komen binnenkort naar de app. Installeer nu en zie als eerste een compleet nieuwe kijk op podcasts
Afleveringen
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" /19.11.2021/ 20.11.2021 13:11
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай".
«Дзяржаўны іспыт» /18.11.2021/ 19.11.2021 9:31
17-га лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Сумную гісторыю гэтага свята і размову пра тыдзень студэнцтва з прэс-сакратаркай ЗБС Маргарытай Казак слухайце ў праграме Дзяржаўны іспыт.
Журналіст Віталь Цыганкоў /19.11.2021/ 19.11.2021 17:17
Журналіст Віталь Цыганкоў пра тое, як 30 гадоў таму было створана галоўнае незалежнае інфармагенцтва Беларусі - БелаПАН, якое перад самым юбілеем улады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Галоўны рэдактар выдання Інсайдэр - Раман Дабрахотаў /19.11.2021/ 19.11.2021 25:59
Галоўны рэдактар выдання Інсайдэр Раман Дабрахотаў пра тое, як рабілася расследаванне сарванай аперацыі па вывабліванні расійскіх баевікоў з ПВК Вагнера ва Украіну.
«Спадчына» /18.11.2021/ 19.11.2021 10:52
Опера ''Сівая легенда''.
Lingua incognita /18.11.2021/ 19.11.2021 7:29
Надыйшоў час нашай сталай рубрыкі Lingua incognita. Сёння мовазнаўца Вераніка Бандаровіч дапаможа разабрацца ў складанай беларускай граматыцы і адкажа на адвечна пытанне, як правільны ужываць канчаткі “у” ды “а” ў беларускіх словах.
«Неверагодныя» /18.11.2021/ 19.11.2021 12:40
Залатая рыбка беларускага плавання Аляксандра Герасіменя з падлеткавага ўзросту актыўна займалася грамадскім актывізмам. Дапамога людзям, шчырасць і адказнасць былі для яе заўсёды ў прыярытэце. Таму яна проста не ўяўляе, як можна застацца ў баку, ці падтрымліваць карніцкі рэжым, калі народ гвалтуюць. Сёння чэмпіёнка свету і шматразовая алімпійская прызёрка жыве ў выгнанні праз палітычны пераслед....
Лекарка імунолаг-алерголаг Ганна Барушка /18.11.2021/ 19.11.2021 33:49
Абмяркуем новую хвалю Covid-19, нежаданне беларусаў вакцыянавацца, замоўчванне рэальнай статыстыкі па захворваннях Мінздароўя і калі ўсё гэта скончыцца.
Дарадца БДІПЧ пры АБСЕ Эніра Браніцкая /18.11.2021/ 18.11.2021 10:13
Дарадца БДІПЧ пры АБСЕ Эніра Браніцкая тлумачыць, чаму выдаткаванне 700 мільёнаў еўра на дапамогу мігрантам у Беларусі не вырашае праблему парушэння правоў чалавека.
Актрыса Незалежнай тэатральнай групы "Купалаўцы" Крысціна Дробыш /17.11.2021/ 18.11.2021 16:07
Сённяшняе выступленне купалаўцаў - гэта вялікая падзея для беларусаў Варшавы, а для акцёраў - адна з нямногіх магчымасцей сустрэцца з гледачамі па-за межамі ютуб-канала, што з'явіўся пасля гарачых жнівенскіх падзей у 2020 годзе, калі лепшыя творчыя сілы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы звольніліся ў знак пратэсту. І ўсё ж… пра цвёрды намер ісці далей і новыя творчыя крокі - наша р...
Творчая сустрэча з Лявонам і Янай Вольскімі /17.11.2021/ 18.11.2021 5:42
"Палон" Лявона Вольскага прагучаў на Радыё Ўнэт. Дарэчы, паслухаць гэту кампазіцыю ў акустыцы змаглі на тыдні студэнты кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, падчас творчай сустрэчы з Лявонам і Янай Вольскімі. Больш як паўтары газіны ўспамінаў, гісторый з беларускай музычнай тусоўкі, згадак, пра тое, як было і тое, як ёсць. І, вядома, песні, што аздобілі рэтраспектыву ўспамінаў. Натхніўшы...
Праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч /17.11.2021/ 17.11.2021 13:31
Пра ўмовы ўтрымання людзей у вязніцах рэжыму за каментары пра трагедыю з Андрэем Зельцарам, якія падштурхнулі праваабаронцаў звярнуцца да спецдакладчыкаў ААН распавяла праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.
Ганна Мірочнік /17.11.2021/ 17.11.2021 13:11
Памылкі СМІ ў асвятленні крызісу з мігрантамі з гледзішча эксперткі Ганны Мірочнік.
Грамадская актывістка Аліна Нагорная /16.11.2021/ 16.11.2021 9:20
Грамадская актывістка Аліна Нагорная пра выхад сваёй кнігі "Мова 404" і ўмовы яе распаўсюду.
Палітолаг і журналіст Валер Карбалевіч /16.11.2021/ 16.11.2021 15:28
Палітолаг і журналіст Валер Карбалевіч каментуе сазвон Ангелы Меркель з Аляксандрам Лукашенкам. Дэвальвацыя ўсіх ранейшых заяў Еўразвязу ці адзінае разумнае выйсце з мігранцкага крызісу?
«Я журналіст. Навошта вы мяне б'яце?» /15.11.2021/ 16.11.2021 9:10
«Я журналіст. Навошта вы мяне б'яце?»
Удзельнікі і госці фестывалю беларускага кіно "Bulbamovie" у Варшаве /15.11.2021/ 16.11.2021 31:21
“Беларусь стала краінай, якая дае шмат кантэнту”: у сённяшнім выпуску ўдзельнікі і госці фестывалю беларускага кіно ў Варшаве раскажуць пра свае ўражанні ад "Bulbamovie". Размаўляем з дырэктарам фэсту Янушам Гаўрылюком, рэжысёрамі Андрэем Куцілам, Максімам Шведам, канкурсанткамі Аленай Буяковай і Дар’яй Бріан, а таксама з гледачамі фестывалю.
Юрыстка Ксенія Проканава /15.11.2021/ 15.11.2021 8:44
Пра супрацоўніцтва на камунікацыйнай платформе украінскай Дзяржаўнай міграцыйнай службы распавяла юрыстка Ксенія Проканава.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" /12.11.2021/ 13.11.2021 13:39
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай"
Палітолаг Аляксандар Фрыдман /12.11.2021/ 13.11.2021 21:31
Менавіта ў Германію імкнуцца тысячы тых, хто зараз знаходзіцца на беларуска-польскім і беларуска-літоўскім памежжы. Што думаюць на гэты конт у самой Германіі і палітыкі і простыя грамадзяне? І ці вырашаць “беларускае пытанне” званкі Ангелы Меркель Уладзіміру Пуціну?
"Чорны чацвер" для беларускага студэнтства /12.11.2021/ 12.11.2021 9:59
12 лістапада 2020 - "Чорны чацвер" для беларускага студэнтства. Kалаж з успамінаў тых, хто паспеў з'ехаць.
Маці Рамана Бандарэнкі /12.11.2021/ 12.11.2021 13:12
Гадавіна па Рамане Бандарэнку. Мама Алена Сяргееўна пра барацьбу за справядлівае расследванне і ўдзячнасць людзям за падтрымку.
Палітолаг Павел Вусаў /10.11.2021/ 10.11.2021 14:39
Kаментар палітолага Паўла Вусава пра рэакцыю Польшчы на арганізаванае ўладамі Беларусі абвастрэнне крызісу і магчымы адказ ЕС.
Прэс-сакратар НАУ Максім Паршута /9.11.2021/ 10.11.2021 34:30
Год НАУ: дасягненні і пралікі, а таксама абмяркоўваем актуальную павестку.
Валдзіс Фугаш /9.11.2021/ 09.11.2021 7:44
Сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Х'юман Канстанта Валдзіс Фугаш патлумачыў гуманітарны і праваабарончы бок міграцыйнага канфлікту.
Vergelijkbare podcasts
Replaio is geen uitgever van podcasts; namen van shows, covers en audio zijn eigendom van hun makers en worden verspreid via openbare RSS-feeds