Euroradio

Idea X

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Husk å besøke podkastens nettsted og støtte skaperen: euroradio.fm

Forfatter

Euroradio

Kategori

Society

Podkastens nettsted

euroradio.fm

Siste episode

24. sep 2026

Hvor kan du lytte?

Podkaster i appen Replaio Radio Kommer snart

Podkaster kommer snart til appen. Installer nå, og bli den første som ser en helt ny tilnærming til podkaster

Last ned på Google Play Installer gratis Android nesten 10 mill. nedlastinger · 4,8 i vurdering iOS snart

Episoder

Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю 28.03.2024

28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар. Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без а...

Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя 21.03.2024

21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак. Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы...

Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэя 14.03.2024

14 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, прадстаўніца Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”) Маргарыта Ворыхава. Нічога страшнага няма ў тым, што мы да сёння працягваем фармуляваць, пераасэнсоў...

Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя 07.03.2024

7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям. Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за і...

Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя 07.03.2024

7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям. Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за і...

Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць 29.02.2024

29 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук. Неабходна, каб усё больш беларусаў прачыналася, каб яны згадвалі, хто яны насамрэч, каб людзі цікавіліся сапраўднай гісторыяй сваёй краіны, вывучалі беларускую мову і — марылі пра незалежную Беларусь. І некалі гэтыя нашы мары абавязкова спраўдзяцца, перакананая Вольга Такарчук. Пра тое, чаму вяртанне сабе беларускай мо...

Максім Пазнякоў: Мова, гісторыя, культура і сацыяльная справядлівасць — мая ідэя 22.02.2024

22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў. Не трэба думаць, што працоўнага чалавека нічога, апроч "чаркі ды шкваркі", не цікавіць. Насамрэч, і пытанні незалежнасці краіны, і сумленных выбараў, і палітычная сітуацыя ў краіне, і нават пытанне беларускай мовы ім важныя, і ўсё...

Воля Бромэн: захоўваць і абуджаць у сабе беларушчыну — мая нацыянальная ідэя 15.02.2024

15 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка суполкі беларусаў Мічыгана, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і вядоўца сацыяльных сетак гэтай асацыяцыі Воля Бромэн. Беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі шмат актыўных людзей, гатовых змяняць і змяняцца, вымушаныя былі пакінуць краіну. Безумоўна, у гэтай вымушанай эміграцыі, жывучы ў дэмакратычных, цывілізаваных краінах, гэтыя людзі набуду...

Алесь Ліўшын: уся наша нацыянальная ідэя — у воклічы “Жыве Беларусь!" 08.02.2024

8 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сакратар савета дырэктараў некамерцыйнай арганізацыі “Seattle Belarusians”, магістр камп’ютарных навук Корнэльскага ўніверсітэта (Cornell University, які ўваходзіць у элітную Лігу Плюшчу), архітэктар праграмнага абсталявання Алесь Ліўшын. Пабудаваць сапраўды беларускую Беларусь — у гэтым наша канчатковая мэта. І на гэтым павінныя быць сканцэнтраваныя нашы намаганні. Дз...

Ліза Ветрава: бараніць сваю незалежнасць — у гэтым наша нацыянальная ідэя 01.02.2024

1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогерка, зорка ТikТоk, вядоўца праграмы "Бусь, Беларусь" на канале "Годна" Ліза Ветрава. Гэта выглядае як цуд, што нягледзячы на ўсе складанасці, праз якія мы прайшлі, у нас ёсць свая родная мова, у нас ёсць свае традыцыі — мы іх не страцілі! — і свая культура. І калі я кажу пра неабходнасць "бараніць сваё", то маю на ўвазе неабходнасць ахоўваць, захоўваць сваё і...

Ірэна Катвіцкая: спрадвечная нацыянальная ідэя беларусаў — барані сваё 25.01.2024

25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — этна-спявачка, выкладчыца, рэжысёрка Ірэна Катвіцкая. Свет ізноў вярнуўся ў часы, калі спадзяванні ёсць толькі на сябе — на моц, рашучасць і свядомасць грамадзян тваёй краіны, прадстаўнікоў тваёй супольнасці і нацыі. У выпадку небяспекі табе могуць дапамагчы, падтрымаюць твой народ у змаганні за сябе ці сваю айчыну, але толькі ўласныя намаганні будуць вырашальнымі....

Аляксандр Гойшык: вандрую па свеце з ідэяй: любі сваё, але і чужое паважай 18.01.2024

18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — вандроўнік, вулічны артыст, журналіст-фрылансер Аляксандр Гойшык. Чым больш ты вандруеш, тым больш пераконваешся ў тым, наколькі мы адметныя, наколькі мы цікавы народ і колькі ў нас таго, чым сапраўды можна ганарыцца. Нам проста неабходна навучыцца любіць і паважаць сябе. Але мы не мусім закрывацца ў гэтай сваёй любові, а мусім браць нешта цікавае і карыснае ад іншы...

Красуліна: не перашкаджайце нам працаваць — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў 11.01.2024

Размовы пра тое, што беларусы і рускія — гэта практычна адзіна народ, — не больш чым прапаганда, якую мэтаскіравана ўліваюць нам у галовы. Мы вельмі адрозныя, а такія размовы шкодныя. Бо маюць на мэце выключна прывучэнне беларусаў да думкі, што Беларусь мусіць стаць часткай Расіі, а яны — часткай “трыадзінага братэрскага народа”. Таму нам неабходна захоўваць сваю ідэнтычнасць, пашыраць выкарыстанн...

Пётр Шварцман: галоўная ідэя ў словах “Жыве Беларусь!”, а астатняе выкрышталізуецца 04.01.2024

4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы галоўны архітэктар праектаў у Інстытуце Белжылпраект, выкладчык, сябра Згуртавання беларусаў Канады Пётр Шварцман. Архітэктурныя рашэнні беларускіх гарадоў павінны быць такімі, каб дапамагаць чалавеку фармаваць ці ўзмацняць сваю беларусацэнтрычнасць. Падкрэсліваць нашу адметнасць і сувязь са сваёй зямлёй. Бо немагчыма быць свабодным, заставацца творчай асобай і...

Аляксандр Дабравольскі: цаніць, развіваць, бараніць сваё — мая нацыянальная ідэя 28.12.2023

28 снежня ў эфіры Еўрарадыё — былы народны дэпутат СССР і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі. Дзякуючы таму, што ў БССР дзяржаўнай мовай была беларуская, нам удалося захаваць яе — перав...

Уладыка Святаслаў: вера, нацыя, духоўнасць і гісторыя — такой бачу ідэю 21.12.2023

21 снежня ў эфіры Еўрарадыё — архіепіскап Наваградскі, першы іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін). Для нас як нацыі і як этнаса сёння вельмі важна, каб беларусы заставаліся беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся — у якой краіне, пры якой уладзе, у якіх умовах. Бо калі мы сёння застанемся беларусамі, то нашчадкі нашы таксама будуць беларусамі і будуць пра нас захоўва...

Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь 14.12.2023

14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак. Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незал...

Уладзімір Грыгорык: ствараць прыгажосць на нашай агульнай планеце — у гэтым мая ідэя 07.12.2023

7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык. Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгаж...

Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба, і ў гэтым мая ідэя 30.11.2023

30 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко. Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды нам як нацыі неабходнае. Без гэтага мы не можам будаваць новае грамадства і Новую...

Павел Шурмей: мая нацыянальная ідэя простая — адказнасць і веданне гісторыі 23.11.2023

23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей. Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб...

Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя 16.11.2023

16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч. Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мо...

Ірына Маклейн: Не саромецца быць беларусамі — у гэтым мая нацыянальная ідэя 09.11.2023

9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі", кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, дырэктарка аддзела па сацыяльнай апецы Міністэрства аховы здароўя Шатландыі Ірына Маклейн. Як гэта ні прыкра, сёння для большасці замежнікаў брэнд Беларусі — у трох словах: дыктатура, Лукашэнка, бульба. І нам трэба зрабіць усё магчымае,...

Зміцер Хведарук: верхавенства закона — сёння ў гэтым наша нацыянальная ідэя 02.11.2023

2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — багаслоў-рэфарматар, царкоўны гісторык, евангеліст, экс-палітвязень, футбаліст-аматар Зміцер Хведарук. Можна шмат гаварыць пра цяжкі гістарычны лёс, пра спадчыну ВКЛ і пра ціск Расійскай імперыі, пра русіфікацыю і паланізацыю, але, на вялікі жаль, беларускі народ да сёння працягвае “намацваць” сваю ідэнтыфікацыю, асэнсоўваць і ўсведамляць сябе як нацыю. І гэта вельм...

Алег Талерчык: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова! 26.10.2023

26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык. Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мо...

Сяргей Башлыкевіч: “Будзьма разам — і ўсё будзе файна!” — у гэтым сёння мая ідэя 19.10.2023

19 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар праекта LEIBONIK, інжынер, гулец “Што? Дзе? Калі?”, інтэлектуал і мамчын сынок Сяргей Башлыкевіч. Веры ў канцэпцыю нейкай Новай Беларусі, якая не толькі будзе ў нас неўзабаве, але і ў тое, што яна будзе не такая, як зараз, практычна няма. Новая Беларусь — гэта нешта такое, чаго мы ніколі не дасягнем. А вось у сучасную Беларусь, якую мы здолеем усе...

Hør på podkasten Idea X i Replaio

Radio og podkaster i én app - gratis og uten registrering. Installer i dag, og ikke gå glipp av lanseringen

Last ned på Google Play

Replaio er ikke podkastutgiver; programnavn, omslag og lyd tilhører opphavspersonene og distribueres via offentlige RSS-feeder.