Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: svaboda.org
Dove ascoltare?
I podcast nell'app Replaio Radio In arrivoI podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast
Episodi
Шрайбман пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду 28.05.2024 23:17
Ці дасягнулі выбары ў Каардынацыйную Раду мэты, дзеля якой праводзіліся? Што засьведчылі іх вынікі? Якой рэакцыі беларускага грамадзтва і замежных партнэраў на гэтыя выбары можна чакаць? Ці зьменяць яны палітычную канфігурацыю дэмсілаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Івулін і Гаруновіч пра тое, за каго заўзеюць беларусы 27.05.2024 25:27
У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Ці пазбавілі іх магчымасьці адчуваць нацыянальную еднасьць у выпадку перамогаў беларусаў? Разважаюць Аляксандар Івулін, вядоўца youtube-каналу «ЧестнОК» і Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна».
«Пасадзіць судзьдзяў і сілавікоў – не галоўнае» 24.05.2024 35:25
Больш за 70 чалавек бяруць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітзьняволеных у Беларусі. Гэта першае пасьля падзей 2020 году буйное экспэртна-палітычнае мерапрыемства, прысьвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі. У кангрэсе бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галі...
Навошта Пуцін едзе ў Беларусь? Тлумачэньне палітоляга Казакевіча 23.05.2024 25:50
Навошта Пуцін едзе ў Беларусь? Ці выявіла кардынальна розныя падыходы кампанія па выбарах у Каардынацыйную Раду? Якой будзе яўка на гэтыя выбары? Чаму ўлады так апантана змагаюцца з КР? Якую новую палітычную ролю можа адыграць новы склад Каардынацыйнай Рады? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Ка...
«Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць» 22.05.2024 24:48
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Ці варта беларусам служыць у сілавых структурах іншых дзяржаваў. Ці могуць дэмакратычныя сілы працаваць зь бізнэсам унутры Беларусі. Пра гэта ды іншае дыскутуюць Аляксандар Наўковіч («Лахвіч») са сьпісу №7, «Незалежныя бела...
Што ў ВКЛ рабілі астролягі 22.05.2024 20:09
Адкуль у Вялікае княства Літоўскае прыйшла астралёгія і якую ролю адыграла ў навуковым і грамадзкім жыцьці гэтай дзяржавы? Як астралёгіяй карысталіся Францішак Скарына, Апанас Філіповіч і Сімяон Полацкі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Што хвалюе Лукашэнку пасьля гібелі Раісі і замаху на Фіцу 21.05.2024 20:58
Якое значэньне будзе мець гібель іранскага прэзыдэнта для адносінаў Тэгерана з афіцыйным Менскам? Ці будзе Тэгеран адстойваць вэрсію тэракту? Ці перасьцерагаецца Лукашэнка, што ён – наступны? Ці спародзіць гібель Ібрагіма Раісі палітычны крызіс у Іране? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена...
Аляксандар Лукашук: Радыё Свабода — там, дзе няма цемнаты 20.05.2024 43:03
20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). На пытаньні пра мінулае і будучыню адказвае Аляксандар Лукашук, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998–2023).
Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць? 19.05.2024 37:51
Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.
Ці трэба правяраць кандыдатаў у КР на паліграфе? 17.05.2024 31:37
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс нумар 12 — «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».
За што б'юцца грузіны 16.05.2024 18:53
Чаму ў Грузіі працягваюцца маштабныя пратэсты супраць так званага закону пра «замежных агентаў? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Сандро Джупалакіяні, журналіст грузінскай службы Радыё Свабода і сайту «Эхо Кавказа».
«Беларусы вяртаюць сабе голас» 15.05.2024 34:50
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.
Чаму шляхта затармазіла разьвіцьцё ВКЛ? 15.05.2024 20:44
Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Праваслаўны сьвятар пра Радаўніцу, мітрапаліта Веніяміна і прапаганду Лукашэнкі 14.05.2024 20:56
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархтату Расейскай праваслаўнай царквы? Пра гэта кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Кухта.
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 7: Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца? 14.05.2024 25:19
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьні, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, хіміі, этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а...
Ці рэальна вярнуць беларусам цягнік на Вільню? 10.05.2024 33:16
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. У эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня дыскутуюць Яўген Дудкін, сьпіс нумар 1, ён называецца «Салідарнасьць» і аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс нумар 12, «Мола...
«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», – палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман 09.05.2024 20:19
Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршыравалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Тым часам прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба 08.05.2024 30:36
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».
Што ня так з гісторыяй Горадні XVІ стагодзьдзя 08.05.2024 26:06
Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Сахашчык пра КДБ, напад на Літву і кампраміс зь «ябацькамі» 07.05.2024 27:41
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы
«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 6: ШЫЗА, ПКТ, катаваньні і сьмерці за кратамі 07.05.2024 41:00
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: штрафныя ізалятары, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст 06.05.2024 22:53
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
«Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі 04.05.2024 45:54
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці. У Швэцыі трывае вайна гангаў. Разабрацца ў сытуац...
Выбары ў КР: Чаму маўчыць Ціханоўская 03.05.2024 30:37
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
Гэта ўдарыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва 02.05.2024 20:58
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
Podcast simili
Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici