Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: svaboda.org
Dove ascoltare?
I podcast nell'app Replaio Radio In arrivoI podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast
Episodi
АКУДОВІЧ. Міт пра ВКЛ – гэта пастка. Калі была ідэальная Беларусь? 28.10.2026 1:00:33
Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР – маральным тупіком. Чаму Беларусь ня мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню.
Першая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году 28.10.2026 10:36
Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Ці паедуць таджыкістанцы на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў? Што вядома пра пляны Анджэя Пачобута стала вярнуцца ў Беларусь і якую карціну мастака з Гом...
Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада 28.10.2026 13:19
Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі? Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Як у Вэнэсуэле сустракалі ляўрэатку нобэлеўскай прэміі міру Марыю Мачада? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра пад...
Чаму не па-беларуску? «Душныя» пытаньні для зорак Youtube Сямёнава і Пруса 24.10.2026 1:12:54
Сьмех, іронія, няёмкія пытаньні і канешне ж Беларусь. У гэтым выпуску “Канапа” мы гаворым пра гумар, як спосаб жыць і выжываць у часы дыктатуры і вайны. Іван Прус і Глеб Сямёнаў, героі беларускага YouTube, зь якімі мы шчыра абмяркоўваем мову, «трушнасьць», расейскі кантэнт, беларускую ідэнтычнасьць і тое, дзе браць сілы, калі простых адказаў ужо няма.
Трамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі 23.10.2026 58:07
Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць 100-годзьдзе БХД фактычна дзьвюма плынямі і ў чым разыходзяцца Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі? А таксама — Маргарыта Ляўчук рыхтуе вялікі тур па Эўропе: опэра, джаз, калядкі і «Красная зелень». Пра ўсё гэта — у новым выпуску.
ЧАРНУХА. Чаму беларусы слухаюць чужое? Пра музыку, густ і гвалт 23.10.2026 1:09:01
Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа» гаворым з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку насуперак, пра фэномен «Драздоў», дэфіцыт уласнай поп-індустрыі, расейскі кантэнт, альгарытмы і музыку, якую ўжо амаль піша штучны інтэлект. А яшчэ – пр...
Лукашэнка таргуецца з ЗША? Сын Сахашчыка зьнік бязь вестак. Караоке пад песьню Z-сьпявачкі 22.10.2026 10:19
Лукашэнка кажа пра прагрэс у перамовах з ЗША, але ці атрымаецца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак? І што аб’ядноўвае кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якіх судзяць за карупцыю? У Менску рыхтуюць незвычайную вечарын...
СЕМЧАНКА. Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня 22.10.2026 1:11:42
Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітрый Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы» Instagram і тое, як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі ёй не зламацца. Шчырая размова пра боль, вытрымку і пра тое, чаму жыць далей – гэта таксама форма супраціву.
Ацяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца 21.10.2026 9:30
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці. Таксама — навошта экскурсаводам ведаць дзяржаўную ідэалёгію і чаму Лукашэнка ў Дзень бацькі загаварыў пра абарону краіны. А яшчэ — дзе ў Эўропе выступіць Маргарыта Ляўчук.
ІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа 21.10.2026 56:42
Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для сваіх», а жывой і сучаснай, і як гісторыя Беларусі стала для яго новай апорай. Таксама – пра сяброўства з Мікітам, рэакцыю гледачоў, беларускі YouTube, эміграцыю, псыхатэрапію і асабістае жыцьцё.
Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў 20.10.2026 11:00
Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М'янме? Былога намесьніка начальніка пагранзаставы «Хойнікі» адправілі ў калёнію па справе «Гаюна». У Менску пацыента з ракам прастаты пр...
КАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе? 20.10.2026 52:06
Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і гісторыі, якія застаюцца на дзесяцігодзьдзі? Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай Калядой пра Шагала, беларускія комплексы, культуру як брэнд, праблему «часткі Расіі» і тое, якой Беларусь мо...
19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе 19.10.2026 13:18
У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню адпрацоўвалі Ўнутраныя войскі Беларусі. Тры месяцы вагнэраўцы вывозяць золата з ЦАР у Беларусь - сьцвярджае WSJ. Трамп супраць Зяленскага: спрэчка пра НПЗ перарасла ў размову пра капітуляцыю. 38 гадоў таму стварылі БНФ — рух, які прывёў Беларусь да нез...
«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 6: «Мы былі закладнікамі». Правілы выжываньня ў турмах Лукашэнкі 19.10.2026 35:33
У апошняй частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ», былыя палітычныя зьняволеныя расказваюапошняць пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі.
ГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне» 19.10.2026 1:06:47
Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня выйсьці на сцэну. У «Канапе» яна расказвае, як цэнзары знаходзілі «крамолу» ў колерах хустак, чаму першыя тры гады ў Польшчы прайшлі нібы ў сьне і што дапамагае ёй пачынаць нанова. Ці шкадуе яна пра свой выбар і ці гатовая вярнуцца ў Беларус...
«Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі 16.10.2026 36:37
Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры таксама інтэрвію з мэцэнатам, прадстаўніком беларускай д...
Новы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага 15.10.2026 11:51
Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі? Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым ён будзе займацца? Офіс пашпартнага цэнтру ў Вільні закрыўся. Што будзе з «пашпартам Новай Беларусі»? Анджэй Пачобут...
ДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram 15.10.2026 52:51
Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры Прыступа — пра тое, ці патрэбны Бог сучаснаму чалавеку, чаму беларусаў можна назваць «праваслаўнымі атэістамі», як спорт дапамагае ў духоўным жыцьці і што ня так з касьцёлам у Беларусі.
АЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі 15.10.2026 59:40
ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.
Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што робіцца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў 14.10.2026 11:35
Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны? Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з Днём маці. Чаму адна нагадала пра жанчын, а другі – пра шчасьце мацярынства? У Беларусі запусьцілі «Тындэр...
Беларусь — мішэнь NATO? Лукашэнка ўскладняе дапамогу дзецям. «Яндэкс» дае збоі 13.10.2026 12:53
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 13 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу – у ацэнках экспэртаў і палітыкаў. Дапамога дзецям з інваліднасьцю сутыкнулася з указам Лукашэнкі. Што прымусіла сем’і прасіць яго зьмяніць правілы дабрачыннасьці? Атака на Маскву –...
КУЛЕЙ. Здароўе Мілінкевіча, Плошча-2006, і чаму беларусы не пасіўныя 13.10.2026 1:03:29
Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей – грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мы пагаварылі пра здароўе і рэабілітацыю Мілінкевіча, гісторыю іхнага каханьня, Плошчу-2006, грамадзянскую супольнасьць, беларускі характар і ўрокі палітычнай барацьбы за апошнія дзесяцігодзьдзі.
СЬЛЮНЬКІН. Трамп, Кітай і лічбавы ГУБАЗіК. Што нас чакае? 13.10.2026 1:44:42
Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе AI-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю і дае параду беларускім дыпляматам.
Расейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Арышты пасьля канцэрту Каржа 12.10.2026 11:08
Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі таксі і дастаўкі. У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. NYT піша, што ЗША прапаноўвалі Расеі дазволіць экспарт беларускага калію ў абмен на частковае перамір’е. Пасьля канцэрту Макса Каржа ў Франкфурце затрымалі бол...
«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 5: «Пасьля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць зь Беларусі 12.10.2026 24:17
У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні і як былыя палітвязьні вымушана ўцякаюць з краіны.
Podcast simili
Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici