Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: svaboda.org
Dove ascoltare?
I podcast nell'app Replaio Radio In arrivoI podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast
Episodi
Дзяржаўная мова ВКЛ — старабеларуская ці не? 24.07.2024 29:21
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гад...
Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені 23.07.2024 30:40
Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў – каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня.
Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША 22.07.2024 28:00
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі. Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах у лістападзе і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі...
Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн» 19.07.2024 54:19
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны. Але ці сапраўды ўсё так калярова? Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» – беларуска Тацяна Рэут, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RT...
Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму» 18.07.2024 35:13
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняе 17.07.2024 24:48
Латвія і Літва ўводзяць забарону на ўезд праз сваю мяжу аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. У гэты ж дзень улады Беларусі адмяняюць візавы рэжым адносна грамадзян 35 краін Эўропы. Чаму Эўропа карае беларусаў, а афіцыйны Менск дэманструе дружалюбнасьць? Госьць «ПіКа Свабоды» - дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
«Дзе маці яго Колі», — Фейгін пра Беларусь 16.07.2024 26:06
Ці Расея распачала б вайну супраць Украіны, калі б у Беларусі мянялася ўлада? Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
Павал Латушка — пра выбары, санкцыі, пакаяньне і Каардынацыйную раду 15.07.2024 28:53
Калі Польшча перакрые транзыт зь Беларусі – добра ці кепска гэта будзе для беларускага народу? Ці зьбіраецца Латушка каяцца за службу ў Лукашэнкі? У чым ён гатовы на кампраміс зь меншасьцю ў Каардынацыйнай радзе? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінэту, дэлегат Каардынацыйнай рады Павал Лат...
Новая сьпікерка КР адказвае на закіды наконт залежнасьці ад Латушкі і Ціханоўскай 12.07.2024 29:46
Ці будзе новая сьпікерка Каардынацыйнай рады слухацца Паўла Латушку? Ці будзе Рада незалежнай ад Сьвятланы Ціханоўскай? У чым старшыня КР гатовая ісьці насустрач меншасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае старшыня Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.
Што Ціханоўская робіць на саміце NATO 11.07.2024 20:40
У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысьвечаны 75-й гадавіне заснаваньня NATO. У Дэклярацыі саміту двойчы згадваюць Беларусь. Ці пацягне гэта наступствы для Беларусі? Слухайце інтэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько. Яна прымае ўдзел у грамадзянскім форуме NATO.
Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана 10.07.2024 28:08
Ці быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог згубіць уладу? у У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Размах культурнай дзейнасьці беларусаў у міжваеннай Латвіі 10.07.2024 32:36
Што сабой уяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918 — 1945)» Юрыем Грыбоўскім.
Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу? 09.07.2024 26:19
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня? 08.07.2024 31:16
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч
У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэрт 05.07.2024 26:49
Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.
Як мастачка «вяртае» палітвязьняў дадому 04.07.2024 23:43
Мастачка абразоў Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных. Выстава партрэтаў на шпалерах прайшла ў Італіі, Даніі, Польшчы ды іншых краінах Эўропы. Ксіша Анёлава расказвае, чаму яна малюе на шпалерах і як былыя палітвязьні рэагуюць на свае выявы.
Каго з палітвязьняў вызваляць. І пры чым тут амністыя, Кітай і Польшча 03.07.2024 36:09
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і ўступіў у сілу. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.
Славяне і балты ў панах-радзе Вялікага Княства Літоўскага 03.07.2024 25:08
Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.
Беларусь далучаецца да «кітайскага сьвету» 02.07.2024 28:00
Ці дапаможа Менску сяброўства ў ШАС абыходзіць санкцыі? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава.
На каго абмянялі ўкраінцаў зь беларускіх турмаў і куды вядзе абвастрэненьне на мяжы 01.07.2024 20:26
Украіна зь Беларусьсю не ваюе, але вызваляе адтуль сваіх палонных – чаму і як? Ці праўда, што Ўкраіна канцэнтруе войскі на мяжы зь Беларусьсю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе 29.06.2024 50:43
У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар? У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паў...
Украінскі погляд на 30-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі — вэрсія Віталя Портнікава 28.06.2024 29:50
У чым былі асаблівасьці прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе? Чаму амаль усе прэзыдэнты Ўкраіны мелі прыязныя стасункі зь ім? Чаму Лукашэнка пэўны час быў самым папулярным замежным палітыкам ва Ўкраіне? Ці заслугоўвае беларускі народ такога кіраўніка? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае ўкраінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў і Круты 27.06.2024 18:12
Палітоляг Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкі палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі аб далучэньні Лукашэнкі да «новага Палітбюро» у Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.
Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку 26.06.2024 28:26
30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Апытаньні перад выбарамі аддавалі перавагу тагачаснаму прэм’еру Кебічу. Менавіта Кебіча, а не Лукашэнку, у якасьці асноўнага канкурэнта ўспрымалі і найбольш крытыкавала і тагачасная апазыцыя. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лук...
Якая галіна дзейнасьці БНР аказалася самай пасьпяховай? 26.06.2024 22:54
Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай галіной дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
Podcast simili
Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici