Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: svaboda.org
Dove ascoltare?
I podcast nell'app Replaio Radio In arrivoI podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast
Episodi
Што Ціханоўская робіць у ААН 25.09.2024 24:26
Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.
Двубой Лойкі і Стрыжака: паразуменьне з уладай ці ціск на яе 24.09.2024 20:56
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца кіраўнік фонду салідарнасьці BySoI Андрэй Стрыжак і рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка.
Як перасьледуюць сем’і палітвязьняў у Беларусі 23.09.2024 35:19
Якія рэпрэсіі зазнаюць родныя палітвязьняў у Беларусі? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі і робяць жыцьцё невыносным? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў.
«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт 20.09.2024 54:33
Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».
Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў 19.09.2024 21:12
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
Ці варта казаць «дзякуй» Лукашэнку за памілаваньні? Адказ Шрайбмана 18.09.2024 28:38
Зь якой мэтай Лукашэнка мілуе палітвязьняў? Ці варта дзякаваць яму за гэта? Што ў Беларусі залежыць ад дэмакратычных сілаў? Што больш імаверна – вяртаньне ў 2019-ы ці ў 2020-ы год? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Як балты і славяне паразумеліся ў рамках ВКЛ 18.09.2024 24:24
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы слухачы ў камэнтарах на Ютубе, мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
«Не мужчынам, якія зьехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаваньні» 17.09.2024 35:20
Чаму Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту? Чаму былая палітзьняволеная ня хоча больш быць палітыкам і што зьбіраецца рабіць далей? Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» расказвае былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала...
Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву? 16.09.2024 22:42
Ці можна казаць пра нейкую ясную інфармацыйную палітыку адносна Беларусі ня толькі з боку расейскай ўлады, але і з боку расейскай апазыцыі? Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
Былы камандуючы NATO кажа, што рабіць зь Беларусьсю 13.09.2024 24:16
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.
Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу 12.09.2024 26:26
Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю? Адказвае прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША 11.09.2024 28:19
У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам? Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.
Што «паренёк из Москвы» расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі 11.09.2024 38:21
Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.
Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі 11.09.2024 24:36
Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія могуць быць паралелі са Сьвятланай Ціханоўскай і дэмсіламі ў выгнаньні? Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай абмяркоўваем з гісторыкам Яўгенам Красуліным.
Тры вэрсіі зьяўленьня вайсковых дронаў над Беларусьсю 09.09.2024 24:46
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS, і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага.
Сантымэтры вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі – пра што спрачаюцца ў эўрапейскаіх судах 06.09.2024 48:26
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
Пра якое жаночае пытаньне маўчыць Лукашэнка? 05.09.2024 29:13
Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
«У верасьні магчымыя вызваленьні знакавых палітвязьняў», — прадстаўніца ініцыятывы dissidentby 04.09.2024 26:12
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby, якая займаецца дапамогай палітвязьням і інфармаваньнем пра іх.
Чаму мова не заўсёды супадае з нацыянальнасьцю 04.09.2024 36:43
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам, габілітаваным доктарам філялёгіі Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі.
Як беларусы глядзяць на Захад? — вынікі апытаньня Chatham House 03.09.2024 26:49
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае у праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
У Расеі мала рэсурсаў, каб акупаваць Беларусь, — Латушка 02.09.2024 23:48
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў 30.08.2024 28:05
Лукашэнка рыхтуе сваіх прапагандыстаў да прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер ён правёў нараду па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. Апрача яго самога, у ёй бралі ўдзел яшчэ чатыры асобы. Дэталі невядомыя, бо нарада была зачыненай. Але агульны пасыл прасачыўся. Госьці “ПіКа Свабоды”: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітоля...
Як абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады 29.08.2024 23:28
Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца і ці знаходзяцца пад пагрозай беларусы ў краінах Эўразьвязу – пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць Зьміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі, і юрыст Алесь Міхалевіч.
Беларусь разам з «кадыраўцамі» нажываецца на акупацыі Ўкраіны 28.08.2024 18:51
Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць збожжа і іншыя сельгаскультуры, вырашчаныя на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца і пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКа Свабоды» - кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і Краўцова 27.08.2024 31:20
Эскаляцыя ці дээскаляцыя – які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны дасьвед? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў.
Podcast simili
Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici