Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ 561 episodi

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: svaboda.org

Autore

Радыё Свабода

Categoria

News

Sito del podcast

svaboda.org

Ultimo episodio

1 ott 2026

Dove ascoltare?

I podcast nell'app Replaio Radio In arrivo

I podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast

Scaricala su Google Play Installala gratis Android quasi 10 mln di download · valutazione 4,8 iOS in arrivo

Episodi

«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз паліталягіні 27.12.2024

Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме « Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.

Якія часткі Вялікага Княства Літоўскага называліся Русьсю 25.12.2024

Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.

Арцём Шрайбман: Сёлетні год быў паваротным 25.12.2024

Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

«Ставім п’есу на падставе даносаў». Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні 25.12.2024

Як выжывае адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні? Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе? Пра гэта мы пагаварылі з акторам Алегам Гарбузам і лідэрам гурту «J: MORS» Уладзімерам Пугачам, якія разам з акторам Сяргеем Чубам прадставілі ў Празе спэктакль «Зэкамэрон» паводле кнігі палітвязьня Максіма Знака.

«Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў» 24.12.2024

Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ў гутарцы на канале «Свабода Premium» расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка сайту Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну.

270$ на лячэньне аднаго чалавека ў год. Што хаваюць улады пра праблемы ў мэдыцыне 24.12.2024

Вэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэн на мэдычныя паслугі, эміграцыя мэдыкаў. Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай...

Новы рэктар ЭГУ пра будучыню, грошы, літвінізм і сэкс-скандал 20.12.2024

Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня.

«Беларусь пасьля 26 студзеня». Якія шанцы на новую адлігу? 19.12.2024

Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.

Ціханоўская пра галоўную падзею, паразу і перамогу 2024 году 18.12.2024

Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай напярэдадні Калядаў мы падсумуем вынікі 2024 году, пагаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай...

Пазьняк павінен быць на перамовах разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач 17.12.2024

Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач.

«ПіК Свабоды». Спэцвыпуск «Людзі Свабоды» 2024 году 16.12.2024

Беларускія кнігавыдаўцы сталі «Людзьмі Свабоды» 2024 году. Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету. Пра кнігавыдавецкую справу расказвае галоўная рэдактарка выдавецтва «Пфляўмбаўм», перакладчыца і пісьменьніца Алена Казлова. Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг?

Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту 13.12.2024

Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Як цяпер яго выкарыстоўваюць навукоўцы, звычайныя людзі і аўтарытарныя рэжымы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Клішын — фізык, які займаецца складанымі сыстэмамі, статыстычнай фізыкай, праблемамі дызайну і навучаньня чалавека. Цяпер ён да...

Саньнікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы 12.12.2024

Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня? І чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эў...

Ці можа адказ за «Арэшнік» прыляцець у Беларусь 11.12.2024

Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй раўназначнай ядзернай зброі. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне, пра якую ўсё часьцей кажуць на Захадзе. Гэтыя тэмы Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з расейскім палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.

Калі назва «Белая Русь» прыйшла на тэрыторыю сучаснай Беларусі? 11.12.2024

Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.

«Беларусь пасьля 26 студзеня». Як мацуецца нацыянальная ідэнтычнасьць 10.12.2024

Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.

Як зрынаюць дыктатараў, якія падаваліся непахіснымі? 09.12.2024

Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце пагаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.

Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам» 06.12.2024

Якое значэньне мае падпісаная ў Менску дамова аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі? Ці атрымае Лукашэнка магчымасьць ужываць ракеты «Арэшнік»? Ці пашлюць беларускае войска ваяваць з украінцамі? Вынікі візыту ў Беларусь Уладзіміра Пуціна камэнтуе кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы дыплямат Валер Кавалеўскі.

«Ордэр на арышт Лукашэнкі можа быць выдадзены ў наступным годзе», — Латушка 05.12.2024

Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Адказвае кіраўнік Народнага антыкрызісіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка.

«ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі 04.12.2024

Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Эпіскапас расказаў, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка» і чаму ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў...

Хто ахвяры сэкс-дамаганьняў сярод беларусак 03.12.2024

Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Па якім артыкуле аднавіўся ў ЭГУ прафэсар Сялецкі, якога абвінавачвалі ў харасмэнце? Пра ўсё гэта пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі.

Што адбываецца на пратэстах у Грузіі і чым гэта падобна да Беларусі 02.12.2024

У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк,...

Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская 29.11.2024

Ці можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.

Фільтрацыйны лягер у Нароўлі. Новыя падрабязнасьці 28.11.2024

Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Пра гэты лягер у праграме «ПіК...

«Нічога ня мелі супраць Лукашэнкі, пакуль ня трапілі ў ягоную турму», — блогер Лапшын 27.11.2024

Як зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Гэта мэтанакіравана робіць былы вязень беларускай турмы блогер Аляксандар Лапшын, які нядаўна падчас лекцый у розных краінах Азіі расказваў, што перажыў за кратамі на «Валадарцы». Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта...

Ascolta il podcast Радыё Свабода su Replaio

Radio e podcast in un'unica app - gratis e senza registrazione. Installala oggi e non perderti il lancio

Scaricala su Google Play

Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici