Радыё Ўнэт

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

News BE ↓ 2518 episodi

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.

Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: radiounet.fm

Autore

Радыё Ўнэт

Categoria

News

Sito del podcast

radiounet.fm

Ultimo episodio

13 mar 2024

Dove ascoltare?

I podcast nell'app Replaio Radio In arrivo

I podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast

Scaricala su Google Play Installala gratis Android quasi 10 mln di download · valutazione 4,8 iOS in arrivo

Episodi

Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" /19.11.2021/ 20.11.2021

Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай".

«Дзяржаўны іспыт» /18.11.2021/ 19.11.2021

17-га лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Сумную гісторыю гэтага свята і размову пра тыдзень студэнцтва з прэс-сакратаркай ЗБС Маргарытай Казак слухайце ў праграме Дзяржаўны іспыт.

Журналіст Віталь Цыганкоў /19.11.2021/ 19.11.2021

Журналіст Віталь Цыганкоў пра тое, як 30 гадоў таму было створана галоўнае незалежнае інфармагенцтва Беларусі - БелаПАН, якое перад самым юбілеем улады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Галоўны рэдактар выдання Інсайдэр - Раман Дабрахотаў /19.11.2021/ 19.11.2021

Галоўны рэдактар выдання Інсайдэр Раман Дабрахотаў пра тое, як рабілася расследаванне сарванай аперацыі па вывабліванні расійскіх баевікоў з ПВК Вагнера ва Украіну.

«Спадчына» /18.11.2021/ 19.11.2021

Опера ''Сівая легенда''.

Lingua incognita /18.11.2021/ 19.11.2021

Надыйшоў час нашай сталай рубрыкі Lingua incognita. Сёння мовазнаўца Вераніка Бандаровіч дапаможа разабрацца ў складанай беларускай граматыцы і адкажа на адвечна пытанне, як правільны ужываць канчаткі “у” ды “а” ў беларускіх словах.

«Неверагодныя» /18.11.2021/ 19.11.2021

Залатая рыбка беларускага плавання Аляксандра Герасіменя з падлеткавага ўзросту актыўна займалася грамадскім актывізмам. Дапамога людзям, шчырасць і адказнасць былі для яе заўсёды ў прыярытэце. Таму яна проста не ўяўляе, як можна застацца ў баку, ці падтрымліваць карніцкі рэжым, калі народ гвалтуюць. Сёння чэмпіёнка свету і шматразовая алімпійская прызёрка жыве ў выгнанні праз палітычны пераслед....

Лекарка імунолаг-алерголаг Ганна Барушка /18.11.2021/ 19.11.2021

Абмяркуем новую хвалю Covid-19, нежаданне беларусаў вакцыянавацца, замоўчванне рэальнай статыстыкі па захворваннях Мінздароўя і калі ўсё гэта скончыцца.

Дарадца БДІПЧ пры АБСЕ Эніра Браніцкая /18.11.2021/ 18.11.2021

Дарадца БДІПЧ пры АБСЕ Эніра Браніцкая тлумачыць, чаму выдаткаванне 700 мільёнаў еўра на дапамогу мігрантам у Беларусі не вырашае праблему парушэння правоў чалавека.

Актрыса Незалежнай тэатральнай групы "Купалаўцы" Крысціна Дробыш /17.11.2021/ 18.11.2021

Сённяшняе выступленне купалаўцаў - гэта вялікая падзея для беларусаў Варшавы, а для акцёраў - адна з нямногіх магчымасцей сустрэцца з гледачамі па-за межамі ютуб-канала, што з'явіўся пасля гарачых жнівенскіх падзей у 2020 годзе, калі лепшыя творчыя сілы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы звольніліся ў знак пратэсту. І ўсё ж… пра цвёрды намер ісці далей і новыя творчыя крокі - наша р...

Творчая сустрэча з Лявонам і Янай Вольскімі /17.11.2021/ 18.11.2021

"Палон" Лявона Вольскага прагучаў на Радыё Ўнэт. Дарэчы, паслухаць гэту кампазіцыю ў акустыцы змаглі на тыдні студэнты кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, падчас творчай сустрэчы з Лявонам і Янай Вольскімі. Больш як паўтары газіны ўспамінаў, гісторый з беларускай музычнай тусоўкі, згадак, пра тое, як было і тое, як ёсць. І, вядома, песні, што аздобілі рэтраспектыву ўспамінаў. Натхніўшы...

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч /17.11.2021/ 17.11.2021

Пра ўмовы ўтрымання людзей у вязніцах рэжыму за каментары пра трагедыю з Андрэем Зельцарам, якія падштурхнулі праваабаронцаў звярнуцца да спецдакладчыкаў ААН распавяла праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.

Ганна Мірочнік /17.11.2021/ 17.11.2021

Памылкі СМІ ў асвятленні крызісу з мігрантамі з гледзішча эксперткі Ганны Мірочнік.

Грамадская актывістка Аліна Нагорная /16.11.2021/ 16.11.2021

Грамадская актывістка Аліна Нагорная пра выхад сваёй кнігі "Мова 404" і ўмовы яе распаўсюду.

Палітолаг і журналіст Валер Карбалевіч /16.11.2021/ 16.11.2021

Палітолаг і журналіст Валер Карбалевіч каментуе сазвон Ангелы Меркель з Аляксандрам Лукашенкам. Дэвальвацыя ўсіх ранейшых заяў Еўразвязу ці адзінае разумнае выйсце з мігранцкага крызісу?

«Я журналіст. Навошта вы мяне б'яце?» /15.11.2021/ 16.11.2021

«Я журналіст. Навошта вы мяне б'яце?»

Удзельнікі і госці фестывалю беларускага кіно "Bulbamovie" у Варшаве /15.11.2021/ 16.11.2021

“Беларусь стала краінай, якая дае шмат кантэнту”: у сённяшнім выпуску ўдзельнікі і госці фестывалю беларускага кіно ў Варшаве раскажуць пра свае ўражанні ад "Bulbamovie". Размаўляем з дырэктарам фэсту Янушам Гаўрылюком, рэжысёрамі Андрэем Куцілам, Максімам Шведам, канкурсанткамі Аленай Буяковай і Дар’яй Бріан, а таксама з гледачамі фестывалю.

Юрыстка Ксенія Проканава /15.11.2021/ 15.11.2021

Пра супрацоўніцтва на камунікацыйнай платформе украінскай Дзяржаўнай міграцыйнай службы распавяла юрыстка Ксенія Проканава.

Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" /12.11.2021/ 13.11.2021

Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай"

Палітолаг Аляксандар Фрыдман /12.11.2021/ 13.11.2021

Менавіта ў Германію імкнуцца тысячы тых, хто зараз знаходзіцца на беларуска-польскім і беларуска-літоўскім памежжы. Што думаюць на гэты конт у самой Германіі і палітыкі і простыя грамадзяне? І ці вырашаць “беларускае пытанне” званкі Ангелы Меркель Уладзіміру Пуціну?

"Чорны чацвер" для беларускага студэнтства /12.11.2021/ 12.11.2021

12 лістапада 2020 - "Чорны чацвер" для беларускага студэнтства. Kалаж з успамінаў тых, хто паспеў з'ехаць.

Маці Рамана Бандарэнкі /12.11.2021/ 12.11.2021

Гадавіна па Рамане Бандарэнку. Мама Алена Сяргееўна пра барацьбу за справядлівае расследванне і ўдзячнасць людзям за падтрымку.

Палітолаг Павел Вусаў /10.11.2021/ 10.11.2021

Kаментар палітолага Паўла Вусава пра рэакцыю Польшчы на арганізаванае ўладамі Беларусі абвастрэнне крызісу і магчымы адказ ЕС.

Прэс-сакратар НАУ Максім Паршута /9.11.2021/ 10.11.2021

Год НАУ: дасягненні і пралікі, а таксама абмяркоўваем актуальную павестку.

Валдзіс Фугаш /9.11.2021/ 09.11.2021

Сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Х'юман Канстанта Валдзіс Фугаш патлумачыў гуманітарны і праваабарончы  бок міграцыйнага канфлікту.

Ascolta il podcast Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы su Replaio

Radio e podcast in un'unica app - gratis e senza registrazione. Installala oggi e non perderti il lancio

Scaricala su Google Play

Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici