Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ Επεισόδια: 562

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org

Δημιουργός

Радыё Свабода

Κατηγορία

News

Ιστοσελίδα του podcast

svaboda.org

Τελευταίο επεισόδιο

1 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь Беларусі 04.09.2025

У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня. Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг с...

«Кітай Лукашэнку міласьціны не падасьць» 03.09.2025

3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць "заходняга дамінаваннья" і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацо...

“Выкраданьне” Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжы 29.08.2025

У пятнічным выпуску “ПіКа Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. З палітолягам Паўлам Вусавым і іншымі гасьцямі этэру мы размаўляем пра таямнічае зьнікненьне былога чыноўніка Анатоля Котава, паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, сытуацыю з чэргамі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы, 1 верасьня і вяртаньне дзяцей у школы, а таксама пра набыцьцё ініцыятывай Maldzis «Вялікага мастацтва а...

Чаму зьнік былы чыноўнік Лукашэнкі Анатоль Котаў 28.08.2025

Ужо тыдзень нічога невядома пра лёс Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне, пасьля прылёту з Варшавы. Анатоль Котаў працаваў у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, зьехаў зь Беларусі у 2020 годзе. Апошнім часам выступаў у якасьці палітоляга, працаваў у Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці. Сёньня госьць «ПіКа Свабода» выканаўчы дырэктар гэтага фон...

Латышонак: «Без літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б» 27.08.2025

Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб'яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.

Беларускі Нобэль для Трампа. Беларусаў не пускаюць у ЭЗ? Сэрбскія «кашалькі» Лукашэнкі 22.08.2025

Чаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам? Ці своечасовы візыт прэзыдэнта Ірана ў Беларусь? Чым зарабляе Купалаўскі тэатар і як жывуць яго былыя зоркі? Чаму трэба прачытаць культавы літоўскі раман “Silva rerum” пра часы ВКЛ, які выйшаў па-белар...

Што важна ведаць беларусам пра перамовы ў Белым доме 19.08.2025

Які галоўны вынік перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў? Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі. У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са...

Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку? Ці магчымае спыненьне рэпрэсій у Беларусі? 18.08.2025

У жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў. Пагаворым пра тое, ці можна чакаць вызваленьня ўс...

Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з Кавалеўскім 18.08.2025

Разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам.

Перамовы Трампа з Пуціным. Былы турэмнік у Нямеччыне. Адмена аўтобусаў паміж Менскам і Вільняй 18.08.2025

Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, змог атрымаць нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу? У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам...

«Шэйман і Віктар Лукашэнка маюць прадстаўляць улады на «круглым стале» дзеля выхаду з крызісу» 14.08.2025

Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году? Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту, доктарам-п...

Хто такая Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў камандзе Ціханоўскай 13.08.2025

На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку. Яна магістарка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця. Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамі...

Ці стала БССР падмуркам для незалежнай Беларусі 13.08.2025

Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.

Халезін пра амбіцыйныя праекты, ордэн Брытанскай імпэрыі і кнігу пра зьніклых 12.08.2025

Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя. «Urząd Przyjemności» – гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё. Пра новую амбітную пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам тэатру, рэжысэрам, драматург...

Ці зрабіў Корж дрэнную рэкляму беларусам? Дзе новы прэзыдэнт Беларусі? 11.08.2025

Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Дзе знаходзіцца новы прэзыдэнт Беларусі? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» пагаворым з сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.

Чаму навучылі і не навучылі беларусаў падзеі 2020 году 07.08.2025

9 жніўня споўніцца пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус? Госьці – “ПіКа Свабоды” - публіцыст Сяргей Навумчык і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.

Галоўны перамоўнік з ЗША. «Нетэлефонная размова» з Пуціным. Адказ Ціханоўскага Лукашэнку 01.08.2025

Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пры пасярэдніцтве ЗША? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім....

Якое вакно магчымасьцяў для Беларусі адкрывае ультыматум Трампа Пуціну 31.07.2025

У чым сутнасьць прапановаў АПК наконт дыялёгу з рэжымам? Якія рэсурсы ёсьць у дэмакратычных сілаў? Як мяняюць палітычную сытуацыю ў Беларусі другасныя санкцыі, якія рыхтуе Трамп адносна гандлёвых партнэраў Расеі? Па гэтых пытаньнях ў праграме «ПіК Свабоды» - дыскусія сьпікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і чальца Рады Аляксандра Кныровіча. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.

«Беларусам трэба вывучаць правілы паводзінаў пры паветраных налётах» 30.07.2025

Вайна ў выглядзе падаючых дронаў прыйшла ў Менску. Ці рыхтуюць такім чынам Беларусь да ўдзелу ў агрэсіі супраць суседніх дзяржаваў, у тым ліку чальцоў NATO? Ці гатовая супрацьпаветраная абарона Беларусі да барацьбы з дронамі? У эфіры «ПіКа Свабоды» гаворым пра гэта з прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам, украінскім палітолягам Яўгенам Магдам і кіраўніком Народнага а...

Як беларускія і ўкраінскія хакеры мяняюць хаду вайны 29.07.2025

Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры. У жывым эфіры «ПіКа» Свабоды Ганна Соўсь абмяркоўвае сучасныя спосабы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі з прадстаўніцай беларускіх кібэрпартызанаў Юліянай Шаметавец і ізраільс...

Чаму і як распаўся СССР – гутарка зь Віталём Портнікавым 25.07.2025

Чаму дыктатар — адэпт СССР — Аляксандар Лукашэнка ня здолеў аддаць незалежнасьць? Ці ўспрымаюць украінцы Беларусь як незалежную дзяржаву? Ці здабудуць беларусы сапраўдную незалежнасьць? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.

Чаму растуць антыбеларускія настроі ў Літве? 24.07.2025

Кіраўнік МЗС Літвы ня бачыць падставы для ануляваньня акрэдытацыі Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, пра што хадайнічаў дэпутат літоўскага Сэйму. Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца перад літоўцамі наконт сваёй заявы пра стварэньня «астравоў для Беларусі» за мяжой. Гаворым з палітолягам Вадзімам Мажэйкам і палітычным аглядальнікам Вітаўтасам Брувярысам пра стаўленьне ў Літве да беларускай а...

Разьбіраем кейс Стрыжака з палітыкам і псыхолягам 23.07.2025

Кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў. Ці адэкватная рэакцыя дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці на скандал? Чаму гэта выйшла ў публічную сфэру толькі цяпер? Чаму мужчыны робяць такія рэчы і чаму гэтая гісторыя насамрэч пра гвалт? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту...

Беларуская мова супраць «русского мира» 23.07.2025

Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыяля...

Як паўплывае скандал з дыкпікамі на працу BySol і дапамогу палітвязьням? 22.07.2025

Ці мусіць пайсьці ў адстаўку кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак праз скандал з дыкпікам? Ці існуе ў беларускіх дэмсілах інстытут рэпутацыі? І як паўплывае гэта пра працу BySol і гуманітарнага фонду для беларускіх палітвязьняў? Пра гэта гаворым у жывым эфіры ПіКу Свабоды з мэдыяэкспэрткай, дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай. У нашым эфіры прагучаць меркаваньні сябра асацыяцыі сваякоў палітвязьняў...

Άκου το podcast Радыё Свабода στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS