Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ Επεισόδια: 562

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org

Δημιουργός

Радыё Свабода

Κατηγορία

News

Ιστοσελίδα του podcast

svaboda.org

Τελευταίο επεισόδιο

1 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

Ці дапаможа гарэлка з Лукашэнкам 21.07.2025

Пачаліся суды над затрыманымі ў справах так званых «дваровых чатаў», якія ўзьніклі ў 2020-м годзе. Ці можна казаць, што цяпер улады спрабуюць затрымаць як мага больш людзей пакуль ня выйшаў тэрмін даўнасьці па некаторых крымінальных артыкулах? Ці варта чакаць новых вызваленьняў і наколькі пасьпяховая асабістая дыпляматыя з тостамі за Лукашэнку і Трампа? Пра гэта ды іншае разважае Вольга Лойка – га...

Новыя санкцыі Эўразьвязу — удар па рэжыме ці па беларусах? 18.07.2025

Эўразьвяз сёньня прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ці можна цяпер казаць пра фінансавую блякаду Беларусі? Пра што сьведчаць новыя інцыдэнты на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.

Ці магчымае нацыянальнае прымірэньне – размова з Аляксандрам Класкоўскім 17.07.2025

Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

Ціханоўская пра тое, як зьмяніліся яе праца і жыцьцё пасьля вызваленьня мужа з турмы 16.07.2025

Як зьмянілася жыцьцё Сьвятланы Ціханоўскай пасьля 21 чэрвеня? Якія хатнія і працоўныя абавязкі ў «першага джэнтэльмэна Беларусі»? Пра што спрачаюцца Ціханоўскія? Як зьмяніліся за пяць гадоў Сяргей і Сьвятлана? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.

Ігар Карней пра нечаканыя наступствы зьняволеньня 15.07.2025

Як былога палітвязьня Ігара Карнея зблыталі зь Сяргеем Ціханоўскім. Як праходзіць рэабілітацыя і адаптацыя да новага жыцьця? Чаго найбольш хочацца пасьля турмы? Ад якіх турэмных звычак цяжка пазбавіцца? Пра нечаканыя і чаканыя наступствы зьняволеньня і першыя тыдні на свабодзе Ганна Соўсь гаворыць з былым палітзьняволеным, журналістам Ігарам Карнеем.

Чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі 14.07.2025

Беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку пагражае дэпартацыя з Грузіі. Паводле яго, у Грузіі знаходзяцца больш за 14 тысяч беларусаў, якія прыехалі ў краіну пасьля падзей 2020 году. Ганна Соўсь гаворыць з праваабаронцам Раманам Кісьляком пра тое, чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі, і наколькі гэтая краіна цяпер бясьпечная для беларусаў.

Расчараваньні Ціханоўскага. Вячорка за працяг ціску на Лукашэнку. Два лягеры ў апазыцыі. 11.07.2025

Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы...

Што запатрабуе Лукашэнка за вызваленьне Бабарыкі, Калесьнікавай і Знака? 10.07.2025

Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.

Ці перажывуць беларусы «русский мир» 10.07.2025

Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.

Роза Турарбекава пра заявы Ціханоўскага, памылку Лукашэнкі і інтарэсы Трампа ў Беларусі 09.07.2025

На што разьлічваў Лукашэнка, вызваліўшы Ціханоўскага? Якім будзе працяг перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і афіцыйным Менскам? Што павінны адбыцца, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам, палітолягам Розай Турарбекавай.

Ціснуць на рэжым ці дамаўляцца зь ім – спрэчка ў дэмакратычных сілах 08.07.2025

Ці могуць санкцыі забясьпечыць вызваленьне палітвязьняў? Пра што гаворыць вопыт папярэдніх раўндаў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду? Які маральны падыход да палітыкі адносна Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца сябра Каардынацыйнай Рады Сьвятлана Мацкевіч і гісторык Яўген Красулін.

Ці магчымы «ўдар па лукашызьме», які абяцае Ціханоўскі 07.07.2025

Што магчыма і што трэба рабіць беларускім палітычным актывістам у цяперашніх умовах? Пра што варта прасіць заходніх партнэраў – дабівацца вызваленьня палітвязьняў ці зьмены рэжыму? Пра гэта ў жывым эфіры Свабода Premium дыскутуюць прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Ляб...

Пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбманам 07.07.2025

Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Фейгін пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні 07.07.2025

Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку знакавых? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі? Наколькі далёка ў дыялёгу з афіцыйным Менскам могуць пайсьці прадстаўнікі прэзыдэнта ЗША і што ім можа прапанаваць Лукашэнка? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, п...

Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні, вяртаньне Ціханоўскага, Пуцін у Менску 30.06.2025

Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня ў жывым эфіры а 16 гадзіне паводле менскага часу з расейскім палітолягам Аляксандрам Марозавым і публіцыстам, былым журналістам Радыё Свабода Сярг...

Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожнічаць з Пуціным 30.06.2025

Як адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску? Што зьменіць для эўрапейскага рэгіёну павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO? Пра гэта гаворым з кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.

Колькі грошай трэба экс-палітвязьню, каб пачаць жыцьцё з нуля ў новай краіне 25.06.2025

Якая дапамога патрэбная 14 вызваленым палітвязьням і іх сем’ям? Які час патрэбны былому палітвязьню на рэабілітацыю? Ці магчыма цалкам акрыяць пасьля такой траўмы? Ці зьменшыліся рэпрэсіі ў Беларусі пасьля візыту прадстаўніка Трампа да Лукашэнкі?

У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўніка 01.04.2025

Як працуюць вялікія моўныя мадэлі, такія як ChatGPT, Claude альбо DeepSeek? Як яны могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў? Чаму яны часта ствараюць фантазіі, калі ня маюць адказу на вашыя пытаньні? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Храпавіцкі, які кіруе дасьледаваньнямі і распрацоўкамі ў галіне вялікіх моўных мадэляў і вялікіх дадзеных у амэрыка...

Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады. Факты і вэрсіі 31.03.2025

Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Каму можа быць выгаднае зьнікненьне спікеркі КР? Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам...

Што чакае Лукашэнку; Ці ўратуе Эўропа Ўкраіну; Прэмія для Альгерда Бахарэвіча 29.03.2025

У выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён. З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам — пра заканчэньне вайны ва Украіне. З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «С...

Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы легендарнага руху 27.03.2025

Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская напярэдадні выступу ў Чэскім музэі музыкі. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, якім чынам атрымлівалася сьпяваць у самых розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама патлумачыла, чаму ня пойдзе на канцэрт Мэладзэ, і што адбываецца, калі чалавек сьпявае.

«Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю 26.03.2025

Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра...

Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва? 25.03.2025

Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.

Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі 25.03.2025

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.

Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі 24.03.2025

Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Άκου το podcast Радыё Свабода στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS